Вы тут

Калінкавічы


Па­ва­жа­ная рэ­дак­цыя род­най «Звяз­ды»!

Мя­не ці­ка­віць наз­ва па­лес­ка­га го­ра­да Ка­лін­ка­ві­чы.

Спра­ва ў тым, што маё проз­ві­шча Ка­лін­ко­віч. У май­го дзе­да бы­ло проз­ві­шча Ка­лен­ка­віч, у баць­кі — Ка­лін­ко­віч. У 30‑я га­ды XX ста­год­дзя ён слу­жыў у 109‑м страл­ко­вым пал­ку, які раз­мя­шчаў­ся ў га­рад­ку ля го­ра­да Ка­лін­ка­ві­чы, і пад­час паш­пар­ты­за­цыі за­пі­саў­ся Ка­лін­ко­ві­чам.

Вы­ву­ча­ю­чы гіс­то­рыю на­шай сям'і, я да­знаў­ся, што дзед на­ра­дзіў­ся ў вёс­цы Пін­ка­ві­чы, баць­ка — у Пін­ску. А ў га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны і Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі сям'я пе­ра­еха­ла ў Глус­кі ра­ён, дзе ў Ся­рэд­ня­веч­чы меў на­дзел бед­ны се­ля­нін па проз­ві­шчы Ка­лен­ка­віч. Маг­чы­ма, у тыя не­спа­кой­ныя ча­сі­ны яны і пе­ра­бра­лі­ся блі­жэй да род­на­га ку­та.

Вось ча­му ці­ка­віць мя­не наз­ва го­ра­да Ка­лін­ка­ві­чы.

Ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Ле­а­нід Мі­ка­ла­е­віч Ка­лін­ко­віч .

Ад­каз­вае стар­шы­ня На­цы­я­наль­най та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі пры Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Ігар Ка­пы­лоў:

Ста­ра­жыт­ная фор­ма наз­вы — Ка­лен­ка­ві­чы, у са­вец­кі час у якас­ці афі­цый­най за­ма­ца­ва­ла­ся наз­ва Ка­лін­ка­ві­чы. Іс­на­ван­не двух ва­ры­ян­таў наз­вы — Ка­лін­ка­ві­чы і Ка­лен­ка­ві­чы — аб­умоў­ле­на мяс­цо­вы­мі га­вор­ка­мі. Для паўд­нё­ва­б­елар­ус­кіх па­лес­кіх, як і для ўкра­ін­скіх га­во­рак, ха­рак­тэр­на за­ме­на е на і. Та­кім чы­нам, іс­на­ван­не абод­вух ва­ры­ян­таў апраў­да­на з моў­на­га пунк­ту гле­джан­ня.

Іс­нуе не­каль­кі гі­по­тэз па­хо­джан­ня наз­вы: як ама­тар­скія, так і на­ву­ко­выя. Па­вод­ле ад­ной з ле­ген­даў, ка­лісь­ці даў­ным-даў­но жыў на гэ­тай зям­лі ста­ры князь. І бы­ла ў яго дач­ка-пры­га­жу­ня. Зва­лі яе Ка­лі­на. Не­як во­сен­ню ўпра­сі­ла яна баць­коў ад­пус­ціць яе ў лес па гры­бы-яга­ды. Ды як сыш­ла Ка­лі­на, так і не вяр­ну­ла­ся: ці то ў ба­ло­та зай­шла, ці то з ваў­ком су­стрэ­ла­ся, гэ­та­га ўжо ні­хто не ве­дае… Пры­гне­ча­ны го­рам баць­ка ў па­мяць аб да­чцэ па­чаў са­джаць ва­кол до­ма ма­ла­дыя дрэ­вы ка­лі­ны, пры­га­вор­ва­ю­чы: «Ты, Ка­лі­на, мая Ка­лі­нач­ка…». З тае па­ры і ста­лі на­зы­ваць го­рад Ка­лін­ка­ві­чы. Знай­шлі­ся так­са­ма края­знаў­цы-ама­та­ры, якія лі­чаць, што за­гад­ка­вы Ка­лі­наў мост, які час­та ўзгад­ва­ец­ца ў рус­кіх пад­ан­нях, звя­за­ных з Іль­ём Му­рам­цам, — гэ­та не што ін­шае, як па­се­лі­шча Ка­лін­ка­ві­чы.

Зра­зу­ме­ла, што ні­я­кіх на­ву­ко­вых пад­стаў абедз­ве гэ­тыя вер­сіі не ма­юць. Вя­до­мы бе­ла­рус­кі та­па­ні­міст В. Жуч­ке­віч лі­чыў, што наз­ва Ка­лін­ка­ві­чы — вы­твор­ная ад проз­ві­шча Ка­лян­ко­віч, а за­ме­на лі­тар е на і — вы­нік пе­ра­асэн­са­ван­ня ў по­шу­ках больш мі­ла­гуч­ных фор­маў. У знач­най сту­пе­ні мож­на па­га­дзіц­ца з гэ­тай вер­сі­яй, але ўсё-та­кі не проз­ві­шчам бы­ла ма­ты­ва­ва­на наз­ва па­се­лі­шча. Тым больш што ў тыя да­лё­кія ча­сы, ка­лі ўпер­шы­ню згад­ва­юц­ца Ка­лін­ка­ві­чы, гу­тар­кі аб проз­ві­шчы і быць не маг­ло.

І ас­но­ва наз­вы, і яе фі­наль­ная част­ка — -ічы да­юць нам пад­ста­вы мер­ка­ваць, што гэ­та наз­ва па­тра­ні­міч­ная: яна па­каз­вае на імя за­сна­валь­ні­ка ро­ду, яко­му ў да­лё­кім мі­ну­лым і на­ле­жа­ла па­се­лі­шча. У асно­ве наз­вы го­ра­да ля­жыць улас­нае аса­бо­вае імя Ка­лен­ка (ва­ры­янт Ка­лін­ка), якія з'яў­ля­юц­ца вы­твор­ны­мі ад афі­цый­ных ім­ёнаў Ка­ле­нік (Ка­лі­нік). У бе­ла­ру­саў абедз­ве фор­мы бы­лі раў­на­праў­ны­мі. Пра гэ­та свед­чаць ста­ра­жыт­ныя пом­ні­кі. Так, імя Ка­лі­нік (яго ва­ры­янт Ка­ле­нік) не­ад­на­ра­зо­ва су­стра­ка­ец­ца ў ста­ра­жыт­ных бе­ла­рус­кіх пісь­мо­вых кры­ні­цах, у пры­ват­нас­ці, у «Піс­цо­вай кні­зе Пін­ска­га і Клец­ка­га княст­ваў» (1552–1555 га­ды). Ад гэ­тых ста­ра­жыт­ных ім­ёнаў утва­ры­лі­ся шмат­лі­кія проз­ві­шчы жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі: Ка­лін­ко­віч, Ка­лі­ні­чэн­ка, Ка­літ­ней­ка, Ка­лін­ні­каў і інш. Та­кім чы­нам, па­ва­жа­ны Ле­а­нід Мі­ка­ла­е­віч, ва­ша проз­ві­шча і наз­ва на­се­ле­на­га пунк­та Ка­лін­ка­ві­чы ма­юць ад­ноль­ка­вае па­хо­джан­не

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».