Вы тут

Лебедзь стаў ахвярай браканьераў


У ноч з пят­ні­цы на су­бо­ту на не­за­мерз­лай па­лон­цы ва­да­схо­ві­шча Кры­ні­ца быў за­бі­ты ле­бедзь. Пра гэ­та па­ве­да­міў мін­скі ар­ні­то­лаг Іван Баг­да­но­віч, які ў су­бот­нюю ра­ні­цу пры­ехаў на ва­да­схо­ві­шча каль­ца­ваць пту­шак.

4-31

 

Ар­ні­то­лаг уба­чыў на бе­ра­зе по­бач з па­лон­кай кроп­лі кры­ві. Паз­ней вер­сію бра­кань­ер­ства па­цвер­дзі­лі і жы­ха­ры па­сёл­ка Жда­но­ві­чы, якія на­пя­рэ­дад­ні ўве­ча­ры ба­чы­лі ў па­лон­цы 58 ле­бе­дзяў, ра­ні­цай жа на­лі­чы­лі толь­кі 57 пту­шак.

4-32

Мы ўжо па­ве­дам­ля­лі, што з на­ды­хо­дам моц­ных ма­ра­зоў ка­ло­нія мін­скіх ле­бе­дзяў знай­шла пры­ту­лак на ўскра­і­не па­сёл­ка Жда­но­ві­чы Мінс­к­ага ра­ё­на. Але, як свед­чыць вар­вар­скі вы­па­дак, на­ват па­лон­ка не мо­жа га­ран­та­ваць птуш­кам поў­най бяс­пе­кі. Ня­гле­дзя­чы на тое, што кож­ны дзень птуш­кам пры­во­зяць да­стат­ко­вую коль­касць кор­му, ле­бе­дзі, тым не менш, да­стат­ко­ва бліз­ка пад­плы­ва­юць да бе­ра­га і мо­гуць браць корм з рук. Маг­чы­ма, да­вер­лі­вая не­абач­лі­васць і каш­та­ва­ла жыц­ця ад­на­му з гэ­тай ле­бя­дзі­най ча­ра­ды. Бра­кань­ер мог вы­ка­рыс­таць так­са­ма ву­ду з на­ні­за­ным на кру­чок ла­сун­кам.

4-30

На­рэш­це ма­ра­зы пай­шлі на спад, але не­абы­яка­выя да лё­су пту­шак жы­ха­ры Мін­ска і Жда­но­віч па-ра­ней­ша­му пры­во­зяць да па­лон­кі на Кры­ні­цы корм. Жы­хар мік­ра­ра­ё­на Уруч­ча Пётр Ку­лін­ко­віч што­дня да­стаў­ляе сю­ды па 2-3 мя­хі яч­ме­ню — больш за 70 кі­ло. Ле­тась ён са­чыў, каб па­лон­ка не зву­жа­ла­ся, аб­ся­каў лёд. Ра­бот­ні­кі ста­ліч­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Ле­са­пар­ка­вая гас­па­дар­ка» што­дня (а то і двой­чы на дзень) пры­во­зяць па 100-150 кі­ла­гра­маў зер­ня яч­ме­ню. Бра­ты Мі­ка­лай і Ула­дзі­мір Ве­ры­ны, якія пра­цу­юць у гэ­тай гас­па­дар­цы бо­лей за 10 га­доў і ад­каз­ныя за карм­лен­не пту­шак у ха­лод­ны час, ка­жуць, што ўпер­шы­ню су­стра­ка­юц­ца з вы­пад­кам бра­кань­ер­ства ў да­чы­нен­ні ле­бе­дзяў.

Ана­толь Кля­шчук. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.