Вы тут

Каб стаць кандыдатам, за­стаў­ся ты­дзень


Вы­бар­чая кам­па­нія ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў па­ча­ла­ся больш за ме­сяц та­му. На­ту­раль­на, яна не пры­цяг­вае столь­кі ўва­гі, як пар­ла­менц­кія або прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры, ад­нак з'яў­ля­ец­ца важ­най па­дзе­яй на мяс­цо­вым уз­роў­ні. Пра тое, як пра­ця­кае пе­рад­вы­бар­ны пра­цэс, рас­ка­заў Мі­ка­лай ЛА­ЗА­ВІК, сак­ра­тар Цэнт­раль­най ка­мі­сіі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў.

— Мі­ка­лай Іва­на­віч, на якім эта­пе за­раз зна­хо­дзіц­ца кам­па­нія па вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў?

— Я звы­чай­на па­дзя­ляю «вы­бар­чы рух» на два па­то­кі: пер­шы — гэ­та дзе­ян­ні, якія здзяйс­ня­юц­ца ар­га­ні­за­та­ра­мі вы­ба­раў, а дру­гі — суб'­ек­та­мі, што вы­лу­ча­юц­ца ці ўжо вы­лу­ча­ны кан­ды­да­та­мі. Дык вось, з бо­ку ар­га­ні­за­та­раў вы­ба­раў за­раз па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня этап фар­мі­ра­ван­ня ўчаст­ко­вых вы­бар­чых ка­мі­сій. Трэ­ця­га лю­та­га скон­чыў­ся тэр­мін па­да­чы кан­ды­да­тур у склад участ­ко­вых ка­мі­сій, і 5 лю­та­га гэ­тыя ка­мі­сіі па­він­ны быць сфар­мі­ра­ва­ны. Тыя ж, хто жа­дае стаць кан­ды­да­та­мі, як­раз за­раз і зай­ма­юц­ца пы­тан­ня­мі вы­лу­чэн­ня.

— Ці мож­на ўжо сён­ня на­ма­ля­ваць парт­рэт кан­ды­да­та ў дэ­пу­та­ты мяс­цо­вых Са­ве­таў?

 

— Па­куль яшчэ ра­на на­ват ка­заць пра тое, што кан­ды­да­ты ўжо вы­лу­ча­ны. Спра­ва ў тым, што вы­лу­чэн­не кан­ды­да­та ў дэ­пу­та­ты ў нас ідзе да 10 лю­та­га, та­му ў па­тэн­цы­яль­ных кан­ды­да­таў ёсць у за­па­се амаль ты­дзень для та­го, каб вы­ра­шыць пы­тан­ні вы­лу­чэн­ня. Як пра­ві­ла, да­ку­мен­ты ў вы­бар­чыя ка­мі­сіі тыя, хто хо­ча стаць дэ­пу­та­там, па­да­юць за дзень-два да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну вы­лу­чэн­ня. Да­лей ка­мі­сіі да­ец­ца яшчэ 10 дзён на пра­вер­ку гэ­тых да­ку­мен­таў, і толь­кі пас­ля гэ­та­га мы ўжо бу­дзем ба­чыць, хто ў нас за­рэ­гіст­ра­ва­ны кан­ды­да­там. Інакш ка­жу­чы, пра­цэс вы­лу­чэн­ня і рэ­гіст­ра­цыі кан­ды­да­таў яшчэ да­лё­кі ад за­вяр­шэн­ня.

У цэ­лым мож­на ска­заць, што ўсе суб'­ек­ты, што ма­юць пра­ва вы­лу­чаць кан­ды­да­та ў дэ­пу­та­ты — а та­кі­мі суб'­ек­та­мі з'яў­ля­юц­ца па­лі­тыч­ныя пар­тыі, пра­цоў­ныя ка­лек­ты­вы і гра­ма­дзя­не, якія мо­гуць шля­хам збо­ру под­пі­саў так­са­ма вы­лу­чыць кан­ды­да­та, — пра­цу­юць. На на­шым сай­це мож­на па­гля­дзець пра­меж­ка­выя ліч­бы аб вы­лу­чэн­ні, але на пад­ста­ве гэ­тых ліч­баў нель­га ра­біць ней­кія вы­сно­вы пра тое, хто больш-менш ак­тыў­ны, та­му што рэ­аль­ную ак­тыў­насць мож­на бу­дзе ўба­чыць на фі­ні­шы. Хтось­ці ўжо, мо­жа, і под­пі­сы са­браў, але яшчэ не ад­нёс іх у ка­мі­сію, бо хо­ча сам пра­ве­рыць іх больш дэ­та­лё­ва, каб не бы­ло па­мы­лак. Пра­цоў­ныя ка­лек­ты­вы, па­лі­тыч­ныя пар­тыі ма­юць яшчэ да­стат­ко­ва ча­су, каб пра­вес­ці схо­ды і па­ся­джэн­ні сва­іх кі­ру­ю­чых ор­га­наў і вы­лу­чыць кан­ды­да­таў. Так што толь­кі пас­ля за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну вы­лу­чэн­ня мы, на­рэш­це, уба­чым, хто ж вы­лу­ча­ец­ца.

— Пра мі­ну­лую пе­рад­вы­бар­ную кам­па­нію ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў пі­са­лі, што яна «вя­лая»... А ці ад­роз­ні­ва­ец­ца ад яе сён­няш­няя кам­па­нія?

— Асноў­нае ад­роз­нен­не яе — тое, што не­па­срэд­на пе­рад па­чат­кам гэ­тай кам­па­ніі бы­ло зме­не­на вы­бар­чае за­ка­на­даў­ства. Ле­тась у снеж­ні ўсту­піў у сі­лу за­кон аб зме­нах і да­паў­нен­нях вы­бар­ча­га за­ка­на­даў­ства. Гэ­тыя зме­ны не­па­срэд­на за­кра­на­юць шэ­раг вы­бар­чых пра­цэ­дур, звя­за­ных і з вы­ба­ра­мі дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў. Гро­шы на дру­ка­ва­ную пра­дук­цыю ўжо не бу­дуць да­вац­ца кан­ды­да­там, а ін­фар­ма­цый­ную пра­дук­цыю бу­дуць вы­раб­ляць вы­бар­чыя ка­мі­сіі; ус­ту­пае ў сі­лу за­ба­ро­на на пра­вя­дзен­не бай­ко­ту; кан­ды­дат у дэ­пу­та­ты не змо­жа быць ад­на­ча­со­ва і да­ве­ра­най асо­бай ін­ша­га кан­ды­да­та, а вы­лу­чац­ца мож­на толь­кі па ад­ной вы­бар­чай акру­зе. Так што ця­пе­раш­няя кам­па­нія са­праў­ды бу­дзе ад­роз­ні­вац­ца ад па­пя­рэд­ніх ме­на­ві­та тым, што вя­лі­кая коль­касць змя­нен­няў на­клад­вае свой ад­бі­так на шэ­раг вы­бар­чых пра­цэ­дур.

Але, што ты­чыц­ца ак­тыў­нас­ці,  тут я ма­гу ска­заць ад­на­знач­на, што кам­па­нія па вы­ба­рах дэ­пу­та­таў у мяс­цо­выя Са­ве­ты заў­сё­ды больш спа­кой­ная, чым пар­ла­менц­кая, і тым больш, чым прэ­зі­дэнц­кая. Яно і зра­зу­ме­ла, бо на мяс­цо­вым уз­роў­ні пра­ця­ка­юць больш спа­кой­ныя і са­цы­яль­ныя, і па­лі­тыч­ныя пра­цэ­сы, ня­ма асаб­лі­вай кан­ку­рэн­цыі за ўплыў у гра­мад­стве. Ча­го не ска­жаш, ка­лі ідуць вы­ба­ры дэ­пу­та­таў Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў ці Прэ­зі­дэн­та. Тое, што мяс­цо­выя вы­бар­чыя кам­па­ніі больш спа­кой­ныя, — гэ­та тра­ды­цый­на. Але я ха­цеў бы звяр­нуць ува­гу на тое, што срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі на­да­юць знач­ную ўва­гу сён­няш­нім мяс­цо­вым вы­ба­рам і асвят­ля­юць гэ­тую кам­па­нію больш ак­тыў­на, чым пад­час мі­ну­лых вы­ба­раў. За што ха­цеў бы ска­заць усім без вы­клю­чэн­ня СМІ, якія асвят­ля­юць вы­ба­ры, вя­лі­кі «дзя­куй».

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.