Вы тут

Мы бяздзейнiчаем? Ня­праў­да!


У нашу рэ­дак­цыю па­сту­піў ліст ад імя прад­стаў­ні­коў кам­па­ніі, якія на­зы­ва­юць яе «За еў­ра­пей­скую Мас­тоў­шчы­ну». Па­ве­дам­ля­ец­ца, што «ак­ты­віс­ты ру­ху «За Сва­бо­ду» звяр­ну­лі­ся да ўсіх дэ­пу­та­таў Мас­тоў­ска­га рай­са­ве­та з прось­бай пра­да­ста­віць вы­бар­шчы­кам і гра­мад­скас­ці вы­ні­кі сва­ёй 4-га­до­вай пра­цы ў ра­ён­ным Са­ве­це». Бо, на дум­ку прад­стаў­ні­коў гэ­тай кам­па­ніі, «ні­вод­ны з на­род­ных абран­ні­каў за ўсе 4 га­ды дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці не пра­во­дзіў су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі і не ін­фар­ма­ваў свой элек­та­рат аб дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці на ка­рысць го­ра­да Мас­ты і рэ­гі­ё­на». Ад­нак, па­ве­дам­ля­ец­ца ў ліс­це, «Мас­тоў­скі ра­ён­ны Са­вет дэ­пу­та­таў вяр­нуў прад­стаў­ні­кам гра­мад­скай кам­па­ніі зва­ро­ты, скі­ра­ва­ныя да дэ­пу­та­таў, з ад­ка­зам «па да­дзе­ным ад­ра­се не зна­хо­дзіц­ца».

Ін­фар­ма­цыя та­ко­га змес­ту, да­рэ­чы, ужо зме­шча­на ў шэ­ра­гу СМІ і рас­паў­сю­джа­на ў ін­тэр­нэ­це. Ад­нак па­коль­кі сло­ва са­мім дэ­пу­та­там, якіх па­пра­ка­юць у бяз­дзей­нас­ці і на­ват на­зы­ва­юць лай­да­ка­мі, у гэ­тых пуб­лі­ка­цы­ях не пра­да­стаў­ле­на, гэ­та зро­бім мы. Су­бя­сед­нік на­ша­га ка­рэс­пан­дэн­та — стар­шы­ня Мас­тоў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ва­ле­рый ТА­БА­ЛА.

— Перш за ўсё ад­зна­чу, што пра гэ­тую гра­мад­скую кам­па­нію на Мас­тоў­шчы­не не бы­ло чу­ваць з мая 2010 го­да, ка­лі пра­хо­дзі­лі вы­ба­ры ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў. І на пра­ця­гу прак­тыч­на ўся­го тэр­мі­ну паў­на­моц­тваў ра­ён­на­га Са­ве­та гэ­та­га склі­кан­ня — ні­я­кіх зва­ро­таў, пра­па­ноў па вы­ра­шэн­ні тых ці ін­шых праб­лем на­ша­га рэ­гі­ё­на ад іх не па­сту­па­ла. І рап­там, ка­лі рас­па­ча­ла­ся но­вая вы­бар­чая кам­па­нія, вы­ра­шы­лі ся­бе пра­явіць. Але як гэ­та ро­біц­ца?

Зва­ро­ты да ўсіх дэ­пу­та­таў бы­лі да­стаў­ле­ны на­рач­ным па ад­ным ад­ра­се — у бу­ды­нак рай­вы­кан­ка­ма і ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. І тым дэ­пу­та­там, чые ка­бі­не­ты тут зна­хо­дзяц­ца (у тым лі­ку і мне), іх пад рос­піс уру­чы­лі. Быў да­дзе­ны ад­каз, што, згод­на з ар­ты­ку­лам 21 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб ста­ту­се дэ­пу­та­та мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў», дэ­пу­тат ад­каз­ны і пад­спра­ва­здач­ны пе­рад вы­бар­шчы­ка­мі. Зва­рот па­сту­піў ад чле­на ру­ху «За Сва­бо­ду» з ука­зан­нем проз­ві­шча, імя і імя па баць­ку, го­да на­ра­джэн­ня і ад­ра­са: (г. Мас­ты, аба­ненц­кая скры­ня № 17). Не­зра­зу­ме­ла, на тэ­ры­то­рыі якой вы­бар­чай акру­гі пра­жы­вае аў­тар зва­ро­ту і ка­му з дэ­пу­та­таў на яго ад­каз­ваць.

Што ж да­ты­чыц­ца вяр­тан­ня за­яў­ні­ку шэ­ра­гу зва­ро­таў, то ні­хто ад іх атры­ман­ня не ўхі­ляў­ся. Як вя­до­ма, з уся­го дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са мяс­цо­ва­га Са­ве­та толь­кі стар­шы­ня пра­цуе на па­ста­ян­най асно­ве. А ўсе ін­шыя су­мя­шча­юць пра­цу ў ор­га­не прад­стаў­ні­чай ула­ды са сва­ёй пра­фе­сій­най дзей­нас­цю ў са­мых роз­ных сфе­рах. Та­му і не су­стрэ­лі­ся яны на­рач­на­му ў вы­шэй­зга­да­ным бу­дын­ку ў той дзень. І зва­ро­ты, зра­зу­ме­ла, бы­лі вер­ну­ты.

— «Ні­вод­ны з на­род­ных абран­ні­каў не пра­во­дзіў су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі»... Ваш ка­мен­та­рый?

— Ад­ка­жу на аса­біс­тым пры­кла­дзе, бо з'яў­ля­ю­ся не толь­кі кі­раў­ні­ком ра­ён­на­га Са­ве­та, але і дэ­пу­та­там. Што­ме­сяч­на ў мя­не ад­бы­ва­ец­ца 5-6 су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі. Пры­чым не толь­кі ў вы­зна­ча­ныя гра­фі­кам дні пры­ёму, але і ў ін­шыя. Акра­мя та­го, дэ­пу­та­ты ўдзель­ні­ча­юць у вы­яз­ных пры­ёмах гра­ма­дзян, што ар­га­ні­зу­юц­ца ў сель­са­ве­тах, на ба­зе прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый. Усе пы­тан­ні, што ўзні­ма­юц­ца на та­кіх су­стрэ­чах, бя­руц­ца да раз­гля­ду і, па маг­чы­мас­ці, вы­ра­ша­юц­ца.

Та­кім чы­нам, су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі ха­пае. Пры гэ­тым пы­тан­няў з ця­гам ча­су мо­жа ста­на­віц­ца менш. На­прык­лад, па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні го­ра­да: ця­пер ужо ня­ма той «ус­пыш­кі» зва­ро­таў, што на­зі­ра­ла­ся спа­чат­ку, бо лю­дзі ўба­чы­лі рэ­аль­ныя вы­ні­кі пра­цы ра­ён­най ула­ды.

А ін­шыя пы­тан­ні, на­ад­ва­рот, мо­гуць аб­васт­рац­ца. Ле­тась, на­прык­лад, ад­бы­ва­лі­ся зме­ны ў ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ным упа­рад­ка­ван­ні Мас­тоў­ска­га ра­ё­на, звя­за­ныя са ска­ра­чэн­нем коль­кас­ці сель­скіх Са­ве­таў. Пры гэ­тым чле­ны ча­ты­рох ра­бо­чых груп, ся­род якіх бы­лі і дэ­пу­та­ты, су­стра­ка­лі­ся з людзь­мі лі­та­раль­на ў кож­ным на­се­ле­ным пунк­це. Ці­ка­ві­лі­ся мер­ка­ван­ня­мі мяс­цо­вых жы­ха­роў і імк­ну­лі­ся пры­няць ме­ры па пы­тан­нях, што іх хва­лю­юць.

— Ці мно­гія сён­няш­нія дэ­пу­та­ты ма­юць на­мер зноў ба­ла­ці­ра­вац­ца ў ра­ён­ны Са­вет?

— Ужо ві­да­воч­на, што ў не­ка­то­рых вы­бар­чых акру­гах бу­дуць ін­шыя дэ­пу­та­ты, але боль­шая част­ка скла­ду ця­пе­раш­ня­га ра­ён­на­га Са­ве­та пра­доў­жыць пра­цу і ў на­ступ­ным склі­кан­ні. Ка­лі б гэ­тыя лю­дзі іг­на­ра­ва­лі свае дэ­пу­тац­кія аба­вяз­кі і бяз­дзей­ні­ча­лі, хто б іх вы­лу­чаў? Да­рэ­чы, леп­шыя прад­стаў­ні­кі дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са на­роў­ні з пе­ра­да­ві­ка­мі вы­твор­час­ці за­но­сяц­ца на ра­ён­ную Дош­ку па­ша­ны, а імя дэ­пу­та­та ра­ён­на­га Са­ве­та, стар­шы­ні СВК «Азя­ран­скі» Ула­дзі­мі­ра ШУЛЬ­ГА­ЧА за­не­се­на ў Кні­гу Сла­вы Мас­тоў­ска­га ра­ё­на.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».