Вы тут

«Госця нельга адпусціць, не прывеціўшы...»


...Чым даў­жэй жы­веш на све­це, тым час­цей ус­па­мі­на­еш мі­нуў­шчы­ну, жыц­цё сва­іх баць­коў, іх спа­га­ду і шчы­расць, тым час­цей ду­ма­еш, што мы, бе­ла­ру­сы, ма­быць, заў­сё­ды вы­жы­ва­лі, дзя­ку­ю­чы сва­ёй да­бры­ні, сва­ёй па­ва­зе да лю­дзей.

На ўсё жыц­цё мне за­пом­ні­ла­ся, як пас­ля вай­ны ка­ля на­шай зям­лян­кі з'яў­ля­лі­ся двое хлоп­чы­каў га­доў шас­ці-ся­мі. «Па­дай­це што-не­будзь», — пра­сі­лі яны. І ба­бу­ля ці ма­ма заў­сё­ды кла­лі ім у тор­бач­ку хоць па­ру буль­бі­нак, або ка­ва­ла­чак прас­на­ка ці жмень­ку яч­най кру­пы. Ка­лі-ні­ка­лі ма­лым на­лі­ва­лі ў мі­сач­кі ней­ка­га ва­ры­ва, бо бо­лей і ў са­міх ні­чо­га не бы­ло.

Як гэ­тыя дзе­ці з хво­рай ма­ту­ляй тра­пі­лі да нас з Укра­і­ны, не ве­даю. Ве­даю, што іх ма­ці лю­дзі вы­ха­дзі­лі, і яна яшчэ доў­га жы­ла, пра­ца­ва­ла ў мяс­цо­вым саў­га­се. А хлоп­цы (ды якія ж пры­го­жыя!) там жы­вуць і сён­ня...

Яшчэ ў па­мя­ці, як у нас за­на­ча­ва­ла жан­чы­на з да­чуш­кай, у якой не бы­ло па­зног­ці­каў. Я, амаль та­кое ж дзі­ця, ма­ла што ра­зу­ме­ла ў раз­мо­вах да­рос­лых, але пом­ню, што ўсе яны пла­ка­лі, бо дзяў­чын­ка тая бы­ла ў канц­ла­ге­ры і ў яе бра­лі кроў...

З зям­лян­кі мы вы­лез­лі ў 1950-м — па­бу­да­ва­лі ха­ту. Саў­гас наш быў вя­лі­кі, са­дзі­лі шмат буль­бы, га­род­ні­ны, а ўбі­раць іх з'яз­джа­лі­ся лю­дзі з ін­шых ра­ё­наў. Па­мя­таю, ква­та­ра­ва­лі ў нас шэсць жан­чын. Яны вель­мі ха­це­лі за­ра­біць — і гро­шай, і га­род­ні­ны — для сва­іх сем'­яў. А са­мі — на ўсім эка­но­мі­лі, хар­ча­ва­лі­ся буль­бай. Ма­ма ра­зу­ме­ла гэ­та і ні­я­кай пла­ты за жыт­ло з іх, вя­до­ма ж, не бра­ла, на­ад­ва­рот — чым маг­ла час­та­ва­ла: хоць агур­ка­мі, хоць ма­ла­ком, бо ліш­ня­га ж так­са­ма ні­чо­га не бы­ло.

Але да­бро лю­дзі пом­ні­лі. Ад­ной­чы дзве на­шы «ква­та­рант­кі» пры­нес­лі ко­шык жу­ра­він, а ней­кі дзядзь­ка пры­вёз шмат ры­бы. Ска­заў: «Гэ­та вам за тое, што жон­цы ма­ёй да­ва­лі пры­ту­лак».

Паз­ней, не­дзе з 50-х—60-х га­доў, до­ма ў нас заў­сё­ды ля­жаў ка­ва­ла­чак са­ла, кум­пяч­ка — для гос­ця. Бо ка­лі доб­ры ча­ла­век за­хо­дзіў у ха­ту, яго нель­га бы­ло ад­пус­ціць не пры­ве­ціў­шы, не па­час­та­ваў­шы.

Так жы­лі на­шы дзя­ды, на­шы баць­кі. Гэ­так жы­вём мы і на­шы дзе­ці. А якія па­рад­кі бу­дуць вес­ці ўну­кі, ужо не­вя­до­ма. Але ж дай Бог, каб і яны тры­ма­лі­ся на­шых тра­ды­цый, ад­на з якіх — гас­цін­насць.

Лі­дзія Лук'­я­на­ва,

в. Шва­бы, Ла­гой­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».