Вы тут

«Дзе расце дзіванна — без пасагу панна»


Ма­быць, не ўвесь час нам пра па­ноў ды ба­ля­ван­ні раз­маў­ляць. Ка­лі-ні­ка­лі вар­та за­зір­нуць у ле­ка­вую ап­тэч­ку на­шых прод­каў, па­слу­хаць на­род­ныя пад­ан­ні пра зёл­кі і іх ма­гіч­ныя ды ле­ка­выя ўлас­ці­вас­ці, якія ка­лісь­ці так шмат зна­чы­лі для лю­дзей. Бо ра­ней­шае жыц­цё бы­ло звя­за­на з пры­ро­дай, а не з вы­со­кі­мі тэх­на­ло­гі­я­мі і мар­ке­тын­гам. Пер­шай рас­лі­най, пра якую хо­чац­ца рас­па­вес­ці, бу­дзе дзі­ван­на.

11-10

Рэ­ста­ран «За­мак Зе­ва­ны» ў грод­нен­скім ма­ёнт­ку Ка­роб­чы­цы лі­чыц­ца ад­ным з са­мых сла­ву­тых у Бе­ла­ру­сі. Як сцвяр­джа­ец­ца ў рэ­кла­ме гэ­тай уста­но­вы, ён на­зва­ны ў го­нар Зе­ва­ны — быц­цам бы агуль­на­сла­вян­скай ба­гі­ні па­ля­ван­ня. Пры­го­жы ве­лі­зар­ны віт­раж з яе вы­явай аздаб­ляе пра­стор­ную вы­со­кую за­лу рэ­ста­ра­на. Толь­кі тро­хі рэ­жа ву­ха гэ­тае імя — Зе­ва­на.

На са­мой спра­ве, ні ў якіх ста­рых ле­та­пі­сах і ін­шых гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­тах та­кое імя не су­стра­ка­ец­ца. Ба­гі­ню Зе­ва­ну мі­фо­ла­гі рэ­кан­стру­я­ва­лі гі­па­тэ­тыч­на, за­сноў­ва­ю­чы­ся толь­кі на па­ве­дам­лен­нях поль­ска­га хра­ніс­та Яна Длу­га­ша. А ён апі­саў, на­са­мрэч, ба­гі­ню Дзі­ван­ну. Гэ­та ўжо ў рус­кай мо­ве гэ­тае імя тро­хі змя­ні­лі, бо «дзе­кан­не» ёй не ўлас­ці­ва. Цал­кам маг­чы­ма, што Длу­гаш і не су­ты­каў­ся з на­род­ны­мі пад­ан­ня­мі пра ба­гі­ню па­ля­ван­няў, а вы­ду­маў іх сам — каб па­ка­заць сла­вян­скую мі­фа­ло­гію не гор­шай за рым­скую і грэ­час­кую з яе Дзі­я­най-Ар­тэ­мі­дай. Імя ж для ба­гі­ні аб­раў па су­гуч­нас­ці з Дзі­я­най і з до­сыць вя­до­май не­ка­лі тра­вой, якая для на­шых прод­каў ме­ла боль­шае зна­чэн­не, чым для нас.

Па-бе­ла­рус­ку яна на­зы­ва­ец­ца «дзі­ван­на», а ча­сам і «мядз­ве­джым ву­хам», бо яе вя­лі­кія, мяк­кія і каш­ла­тыя ліс­ты тро­хі на­гад­ва­юць ву­шы звя­ры­на­га ца­ра на­шых ля­соў. І мне па­да­ец­ца, што гэ­тае імя ў наз­ве рэ­ста­ра­на гу­ча­ла б больш аў­тэн­тыч­на і вы­клі­ка­ла б пэў­ныя аса­цы­я­цыі.

Дзі­ван­на рас­це ў не­ўрад­лі­вых мес­цах, па­збя­га­ю­чы кан­ку­рэн­цыі з ін­шы­мі рас­лі­на­мі: па ка­мя­ніс­тых схі­лах, у стэ­пах, на су­хіх лу­гах, на ўзбо­чы­нах да­рог. Ад­сюль па­хо­дзіць даў­няя пры­каз­ка: «Дзе рас­це дзі­ван­на — без па­са­гу пан­на». У апо­вес­ці Элі­зы Ажэш­кі «Хам» Па­вел упер­шы­ню спра­буе аб­няць Фран­ку ў за­рас­ні­ку дзі­ван­ны. Ві­да­воч­на, што Ажэш­ка, вя­лі­кая ама­тар­ка зё­лак, свя­до­ма ўжы­вае гэ­ты сім­ва­лізм, як пра­роц­тва бу­ду­ча­га лё­су ге­ро­яў: дзяў­чы­на без па­са­гу і, як вы­свят­ля­ец­ца, без не­аб­ход­най для доб­рай сям'і цнат­лі­вас­ці на фо­не за­рас­ні­ку тра­вы, што ата­я­сам­лі­ва­ец­ца з бед­нас­цю і ня­шчас­цем. Але, ня­гле­дзя­чы на гэт­кую «пе­сі­міс­тыч­ную» сім­во­лі­ку, гэ­та рас­лі­на мае ня­ма­ла ле­ка­вых улас­ці­вас­цяў.

Ад­вар або спір­та­вы на­стой з роз­ных ві­даў дзі­ван­ны (бо гэ­та цэ­лы ба­та­ніч­ны род) — гэ­та тра­ды­цый­ныя на­род­ныя ле­кі, якія да­па­ма­га­юць ад каш­лю, астмы і ін­шых за­хвор­ван­няў ор­га­наў ды­хан­ня, а так­са­ма ад хва­роб страў­ні­ка, апё­каў і ін­шых па­шко­джан­няў ску­ры. Ка­лі не бы­ло шам­пу­няў, ад­ва­рам дзі­ван­ны мы­лі ва­ла­сы: яна асвят­ляе іх і на­дае бляск. Па­куль у ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя не рас­паў­сю­дзі­ла­ся гар­ба­та, ад­вар дзі­ван­ны быў ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных на­по­яў на на­шых зем­лях. Пан­на Са­ла­мея з апа­вя­дан­ня Іг­на­цыя Ходзь­кі «Са­ма­вар» про­сіць свай­го баць­ку не ад­ста­ваць ад мо­ды: «Ах! Са­ма­ва­ры, па­пу­ню, са­ма­вар і чай! Гэ­та ж паў­сюль п'юць гар­ба­ту зран­ку і ўве­ча­ры на­ват, а мы ад­ны толь­кі лі­па­вым цве­там і дзі­ван­най ду­шыц­ца му­сім. Па­па, да­лі­бог му­сіш ку­піць са­ма­вар». Квет­кі дзі­ван­ны змя­шча­юць эфір­ны алей з ха­рак­тэр­ным мя­до­вым во­да­рам, та­му ў ад­вар да­да­ва­лі мёд, каб пад­крэс­ліць гэ­ты во­дар, а так­са­ма ра­бі­лі ад­мыс­ло­вы «мёд» з цук­ру і кве­так дзі­ван­ны.

Настой ці адвар кветак трэба старанна працэджваць праз некалькі слаёў марлі, каб выдаліць дробныя валаскі, здольныя выклікаць раздражненне стрававода і страўніка. Жывёлы ведаюць пра гэтую ўласцівасць дзіванны і таму пазбягаюць яе. Маг­чы­ма, гэ­тая са­мот­насць дзі­ван­ны, не­пры­хіль­насць як да ін­шых рас­лін, так і да жы­вёл здаў­на ўраж­ва­ла на­шых прод­каў і пры­му­ша­ла ве­рыць у яе асаб­лі­выя ўлас­ці­вас­ці. Яшчэ ў ан­тыч­нас­ці ду­ма­лі, што дзі­ван­на ад­пуж­вае злых ду­хаў. Ады­сей ра­та­ваў­ся ад ча­раў Цыр­цэі, спаль­ва­ю­чы яе сцёб­лы. Ад іх, да­рэ­чы, і да­гэ­туль у Літ­ве за­паль­ва­юць па­ха­валь­ныя свеч­кі. Су­хія сцёб­лы дзі­ван­ны вель­мі доб­ра га­раць, та­му з іх даў­ней вы­раб­ля­лі фа­ке­лы, пра­піт­ва­ю­чы вос­кам або ло­ем.

Вось та­кой за­гад­ка­вай і ка­рыс­най бы­ла ка­лісь­ці дзі­ван­на для на­шых прод­каў. У яе апі­сан­нях за­хоў­ва­ец­ца ба­га­тая гіс­то­рыя і шмат пад­стаў для фан­та­зіі, для су­вя­зі на­ша­га ўяў­лен­ня з уяў­лен­ня­мі мі­ну­лых па­ка­лен­няў. Усё гэ­та вар­та вы­ву­чаць, ка­лі мы ства­ра­ем рэ­ста­ра­ны, му­зеі ды ін­шыя ту­рыс­тыч­ныя аб'­ек­ты. Бо зда­ец­ца, што год­ную ле­ген­ду лёг­ка пры­ду­маць, а га­лоў­нае, маў­ляў, «доб­ра рас­кру­ціць». На­са­мрэч са­мыя па­пу­ляр­ныя і даў­га­веч­ныя ле­ген­ды — тыя, якія аба­пі­ра­юц­ца на са­праўд­ныя жы­выя па­чуц­ці на­шых прод­каў, на зда­рэн­ні ў жыц­ці рэ­аль­ных лю­дзей і па­пу­ляр­ных лі­та­ра­тур­ных пер­са­на­жаў. «Зе­ва­на» ці «Дзі­ван­на» — зда­ва­ла­ся б, коль­кі той роз­ні­цы? А яна ёсць — у глы­бі­ні, у са­праўд­нас­ці, у вер­нас­ці тра­ды­цы­ям зям­лі, у па­мя­ці пра тых, хто жыў на ёй да нас.

Ад­вар з дзі­ван­ны

1 ст. лыж­ку су­ша­ных кве­так дзі­ван­ны за­лі­ва­ем шклян­кай кі­пе­ню, на­стой­ва­ем ка­ля паў­га­дзі­ны. Ужываем 2 ра­зы на дзень па паў­шклян­кі, можна з мёдам.

 

«Мёд» з дзі­ван­ны

Толь­кі са­рва­ныя квет­кі плас­та­мі пе­ра­сы­па­юць ка­рыч­не­вым цук­рам. Сло­ік па­кі­да­юць на не­каль­кі дзён, за­тым ста­ран­на пра­цэдж­ва­юць праз не­каль­кі плас­тоў мар­лі, па­мя­та­ю­чы пра непрыемныя драб­нют­кія ва­лас­кі. Мож­на тры­маць у ля­доў­ні ка­ля
2 тыд­няў.

Кухмістр Верашчака

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».