Вы тут

Нефармальная адукацыя аб'ядноўвае


Для са­ма­рэа­лі­за­цыі ін­ва­лі­даў ад­на­го пан­ду­са не­да­стат­ко­ва

Без­бар'­ер­нае ася­род­дзе вель­мі важ­нае для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Але для та­го, каб пас­ля су­стрэ­чы з сяб­ра­мі ў ка­вяр­ні ча­ла­век з ін­ва­лід­нас­цю ад­пра­віў­ся ар­га­ні­зоў­ваць, на­прык­лад, сваю ўлас­ную фо­та­вы­ста­ву, ад­на­го пан­ду­са і ліф­та не­да­стат­ко­ва: не­аб­ход­на мець мэ­ту і ўмець апе­ры­ра­ваць стра­тэ­гі­я­мі пла­на­ван­ня сва­ёй дзей­нас­ці, быць за­ці­каў­ле­ным у асо­бас­ным рос­це.

11-32

11-32

 

Та­му ня­даў­на ў ста­ліч­най са­цы­яль­на-рэ­абі­лі­та­цый­най уста­но­ве «Эга­лі­тэ Цэнтр» прай­шоў пі­лот­ны трэ­нінг для ма­ла­дых лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю «Асо­бас­ны рост як склад­нік пос­пе­ху».

На пра­ця­гу трох дзён ма­ла­дыя лю­дзі зна­ё­мі­лі­ся, гу­ля­лі ў LARP/ро­ле­вую гуль­ню ак­тыў­на­га дзе­ян­ня (на­кі­ра­ва­ную на згур­та­ван­не ўдзель­ні­каў), ву­чы­лі­ся ана­лі­за­ваць пра­ек­ты і пры­маць ка­лек­тыў­нае ра­шэн­не, вы­кон­ва­лі прак­ты­ка­ван­ні па па­ста­ноў­цы мэт і пра­ца­ва­лі з ма­ты­ва­цы­яй, ву­чы­лі­ся пра­ца­ваць у ка­ман­дзе, ра­ша­ю­чы твор­чыя за­да­чы, ві­зу­а­лі­за­ва­лі ма­ру і спа­сці­га­лі тэх­ні­кі стра­тэ­гіч­на­га пла­на­ван­ня (у тым лі­ку «ад­ва­рот­нае пла­на­ван­не»), якія спры­я­юць усвя­дом­ле­на­му і ар­га­ні­за­ва­на­му ру­ху да сва­ёй ма­ры.

З та­кой праб­ле­май, як са­ма­вы­зна­чэн­не і са­ма­рэа­лі­за­цыя су­ты­ка­юц­ца лю­дзі роз­ных уз­рос­таў, са­цы­яль­ных ста­ту­саў і фі­зіч­ных маг­чы­мас­цяў, та­му і трэ­нінг, і да­лей­шая пра­ца «Эга­лі­тэ Цэнт­ра» ў гэ­тым на­прам­ку бу­дзе на­кі­ра­ва­на на ін­тэ­гра­ва­ныя гру­пы ўдзель­ні­каў, у якіх бу­дуць зна­ё­міц­ца, мець стасункі і ра­зам пра­ца­ваць лю­дзі як з ін­ва­лід­нас­цю, так і без.

Пра­ект быў ажыц­цёў­ле­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве з Бе­ла­рус­кай Аса­цы­я­цы­яй клу­баў ЮНЕС­КА за кошт срод­каў прад­стаў­ніц­тва за­рэ­гіст­ра­ва­на­га аб'­яд­нан­ня Deutscher Volkshochschul — Verband eV (ФРГ) у Бе­ла­ру­сі пры са­дзей­ні­чан­ні Пра­гра­мы пад­трым­кі Бе­ла­ру­сі ў рам­ках пра­ек­та «На­ву­чаль­ны рэ­гі­ён: Аду­ка­цыя для ўсіх па­ка­лен­няў». Трэ­нінг ад­быў­ся на ба­зе тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Мас­коў­ска­га ра­ё­на г. Мін­ска, з якім «Эга­лі­тэ» вы­сту­пае ў парт­нёр­стве ў пра­ек­тах спар­тыў­най і са­цы­яль­най на­кі­ра­ва­нас­ці.

Ура­жан­ні ўдзель­ні­каў трэ­нін­гу:

 

Яў­ген Су­ха­доль­скі: «Адзін не­ма­ла­важ­ны мо­мант для мя­не як для ча­ла­ве­ка з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі і, як вы­нік, вель­мі ня­сме­ла­га і са­рам­лі­ва­га — гэ­та тое, што трэ­нінг даў мне маг­чы­масць па­пра­ца­ваць над сва­і­мі стра­ха­мі. Ка­лі б не ра­бо­та ў ка­ман­дзе, то, хут­чэй за ўсё, я б так і пра­ся­дзеў ці­хень­ка ўсе гэ­тыя тры дні дзе-не­будзь уба­ку, а на прак­ты­цы вый­шла ўсё з дак­лад­нас­цю на­ад­ва­рот, ча­му аса­біс­та я не­вы­моў­на ра­ды».

Да­р'я Па­сту­хо­ва: «У нас па­да­бра­ла­ся са­праў­ды вы­дат­ная гру­па з вель­мі доб­ры­мі людзь­мі. Пра­ца­ваць у ёй мне бы­ло вель­мі кам­форт­на. Больш за тое, су­мес­ная пра­ца да­ла мне пад­ста­ву за­ду­мац­ца аб шмат­лі­кіх рэ­чах, у тым лі­ку аб тым, што пра­ца ў ка­ман­дзе з роз­ны­мі людзь­мі не вы­но­сіць эга­із­му. Я бы­ла б вель­мі ра­да пра­цяг­нуць зно­сі­ны і су­мес­ную дзей­насць у гру­пе!»

На­стас­ся Саб­лі­на: «Я ра­да, што за час трэ­нін­гу ўся ха­а­тыч­ная су­куп­насць ма­іх ду­мак на­бы­ла фор­му доў­га­тэр­мі­но­вых мэ­таў і пла­наў на бу­ду­чы­ню».

Яў­ген Ма­ро­заў: «Гру­па са­праў­ды клас­ная са­бра­ла­ся. Я ад­чу­ваў ся­бе амаль як ры­ба ў ва­дзе. Мно­гія пра­па­ноў­ва­лі вель­мі ці­ка­выя ідэі пад­час пра­цы ў гру­пах. У цэ­лым усё бы­ло вы­дат­на!»

Аг­нія АСА­НО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.