Вы тут

Фота- і відэарэцэпт зразаў


Зразы ў прыгатаванні зусім нескладаныя. І гэта, прызнацца, нас моцна парадавала. Блюда робіцца з мяса, але ў якасці начынкі можна выкарыстоўваць розныя далікатэсы. Таму вы і накорміце сваіх гасцей, і нават крыху здзівіце. Варта заўважыць, што гэта блюда было дарэчы не толькі на старадаўняй кухні, але і сучаснай гаспадыні напэўна ж прыйдзецца даспадобы з-за нескладанасці прыгатавання, смачнасці і прыгожага выгляду. Вам абавязкова трэба гэта паспрабаваць.

_______________________________________________________________________

Зразы – сакрэтная зброя патрыёта

_______________________________________________________________________

00Інгрэдыенты:

Ялавічына (паляндвіца) - 400-500 г.
Сушаныя слівы - 100 г
Сушаныя абрыкосы (курага) - 100 г.
Мука - ад 3 ст.лыжак  - для абвальвання
Віно белае сталовае - каля 1,5 шклянкі
Соль, чорны перац, паводле смаку
Алей для смажання - 3-4 ст.лыжкі

 

Спосаб прыгатавання:

011. Курагу і сушаныя слівы загадзя замачыць у белым віне, напрыклад, нанач або хаця б на пару гадзін.

 

 

 

 

022. Ялавічыну наразаем даволі тонкімі скрылямі ўпоперак валокнаў, кожны добра адбіваем. З усіх бакоў пасыпаем соллю, перцам.

 

 

 

 

033. У кожны адбіты скрылёк загортваем па аднаму чарнасліву і куразе. Мяса, скручанае з начынкай, можна завязаць ніткай – так рабілі даўней – аднак гэта даволі працаёмкі працэс. Таму ў сучасных умовах прасцей скарыстацца зубачысткамі і імі закалоць вырабы.

 

 

044. Абваляць зразы ў муцэ. Выкласці на патэльню ці ў рондаль з алеем і смажыць хвілін 7—10.

 

 

 

 

055. Віно, якое засталося ад замочвання фруктаў, выліваем у патэльню. Калі яго мала, можна дадаць вады: так, каб вадкасць па вышыні дасягала трэцяй ці чацвёртай часткі зразаў.

 

 

 

066. Накрываем крышкай і памяшчаем ў духоўку хвілін на 45 пры 180-200 С і тушым. У ідэале ўся вільгаць павінна выкіпець, аднак самі зразы – не прыгарэць.

 

 

 

7. Сервіруем на талерцы на свой густ: можна аздобіць салатай, пятрушкай, кавалачкам лімону, самі зразы пасыпаць нашынкаванай зелянінай. Падаём з грэцкай кашай, бульбай або клёцкамі.

07

_______________________________________________________________________

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.