Вы тут

Пра дыялог культур і ўза­е­ма­дзе­ян­не СМІ


20 лю­та­га Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ пра­во­дзіць між­на­род­ную на­ву­ко­ва-прак­тыч­ную кан­фе­рэн­цыю «Між­на­род­ная жур­на­ліс­ты­ка –2014: дыя­лог куль­тур і ўза­е­ма­дзе­ян­не ме­дыя роз­ных кра­ін». Яна пры­све­ча­на 70‑год­дзю з дня вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, 70‑год­дзю ства­рэн­ня фа­куль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ і 30‑год­дзю па­чат­ку ра­бо­ты ка­фед­ры за­меж­най жур­на­ліс­ты­кі і лі­та­ра­ту­ры. На­пя­рэ­дад­ні кан­фе­рэн­цыі наш ка­рэс­пан­дэнт су­стрэў­ся з за­гад­чы­кам ка­фед­ры, док­та­рам на­вук, пра­фе­са­рам Тац­ця­най Да­са­евай.

— Тац­ця­на Мі­ка­ла­еў­на, чым вы­клі­ка­ны вя­лі­кі ін­та­рэс да кан­фе­рэн­цыі з бо­ку бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных удзель­ні­каў?

— Ідэя пра­вес­ці на ба­зе на­шай ка­фед­ры кан­фе­рэн­цыю па між­на­род­най праб­ле­ма­ты­цы ўзнік­ла тры га­ды та­му. Яе рэа­лі­за­ва­лі спа­чат­ку ў якас­ці пі­лот­на­га пра­ек­та — ха­це­лі па­гля­дзець, як на пра­па­на­ва­ную на­мі тэ­му су­час­на­га ста­ну і раз­віц­ця між­на­род­най жур­на­ліс­ты­кі ад­гук­нуц­ца на­ву­коў­цы, ана­лі­ты­кі ме­ды­яс­фе­ры, прад­стаў­ні­кі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі і за­меж­ных кра­ін. Да­сле­да­ван­ні су­пра­цоў­ні­каў ка­фед­ры, іх ба­га­ты до­свед пад­каз­ва­лі, што та­кая дыс­ку­сія на­спе­ла. Сён­ня лю­дзі паў­сюд­на ўсё больш усве­дам­ля­юць уплыў гла­баль­ных па­дзей у све­це на іх жыц­цё. Яны, на­ту­раль­на, хо­чуць дак­лад­на ве­даць, што на­са­мрэч ад­бы­ва­ец­ца ў да­лё­кай Сі­рыі і бліз­кай Укра­і­не. Гэ­та, у сваю чар­гу, па­вы­шае ці­ка­васць і па­тра­ба­валь­насць чы­та­чоў, ра­дыё­слу­ха­чоў і тэ­ле­гле­да­чоў як у цэ­лым да між­на­род­най жур­на­ліс­ты­кі, так і да тых кан­крэт­ных СМІ, якія на­да­юць ува­гу асвят­лен­ню рэ­за­нанс­ных па­дзей, апе­ра­тыў­най ін­фар­ма­цыі з «га­ра­чых кро­пак» пла­не­ты. Не­вы­пад­ко­ва ці не ўсе аў­та­ры­тэт­ныя вы­дан­ні пра­цяг­ва­юць са­чыць за хо­дам раз­віц­ця сі­ту­а­цыі ва­кол кі­еў­ска­га Май­да­на.

— І якія бы­лі вы­ні­кі пер­шай кан­фе­рэн­цыі?

— Збор­нік дак­ла­даў і вы­ступ­лен­няў яе ўдзель­ні­каў, атры­маў рэ­за­нанс за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Пос­пе­ху са­дзей­ні­ча­ла і тое, што наш Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі пад­тры­ма­лі рэк­та­рат БДУ, Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі, Бе­ла­рус­кі са­юз жур­на­ліс­таў, рэ­дак­цыі вя­ду­чых СМІ кра­і­ны. Ха­чу ад­зна­чыць, што за­дум­ка пра­вя­дзен­ня кан­фе­рэн­цыі на­ле­жа­ла да­цэн­ту на­шай ка­фед­ры Ба­ры­су За­лес­ка­му, у не­да­лё­кім мі­ну­лым жур­на­ліс­ту-між­на­род­ні­ку. У мно­гім дзя­ку­ю­чы яго ар­га­ні­за­цый­ным здоль­нас­цям і на­ма­ган­ням тая пер­шая кан­фе­рэн­цыя ака­за­ла­ся ўда­лай. Ужо дру­гая кан­фе­рэн­цыя, якая ад­бы­ла­ся ле­тась, так­са­ма вы­клі­ка­ла вя­лі­кую ці­ка­васць з бо­ку бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных да­след­чы­каў тэ­о­рыі і прак­ты­кі між­на­род­най жур­на­ліс­ты­кі. Між ін­шым, яны з пры­ем­нас­цю ад­зна­ча­лі, што ў час рэ­гіст­ра­цыі атры­ма­лі за­га­дзя вы­да­дзе­ны збор­нік ма­тэ­ры­я­лаў кан­фе­рэн­цыі. Час па­ка­заў яго за­па­тра­ба­ва­насць. Ён ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там у на­ву­коў­цаў, ас­пі­ран­таў, сту­дэн­таў не толь­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

— На­коль­кі, на ваш по­гляд, ак­ту­аль­ная тэ­ма­ты­ка ця­пе­раш­няй кан­фе­рэн­цыі?

— Мяр­кую, што дыя­лог куль­тур і ўза­е­ма­дзе­ян­не СМІ роз­ных кра­ін — як­раз тое, ча­го сён­ня не ха­пае ў поў­най ме­ры на­ро­дам не толь­кі тых кра­ін, што ака­за­лі­ся ўцяг­ну­ты­мі ў раз­бу­раль­ныя кан­флік­ты. Дыя­лог па­трэб­ны ўсім. Па­гля­дзі­це, пры­чы­ны не­па­ра­зу­мен­няў і кан­флік­таў ча­сам вель­мі роз­ныя, але іх на­ступ­ствы амаль заў­сё­ды ад­ноль­ка­выя: ха­ос па­лі­тыч­на­га і гра­мад­ска­га жыц­ця, эка­на­міч­ны за­ня­пад, рэз­кае па­гар­шэн­не жыц­цё­ва­га ўзроў­ню пе­ра­важ­най част­кі на­сель­ніц­тва, па­дзен­не ма­ра­лі і г. д. Та­му тэ­ма ад­на­го з дак­ла­даў кан­фе­рэн­цыі пры­све­ча­на ана­лі­зу ін­фар­ма­цый­ных пры­чын між­на­род­ных кан­флік­таў ХХІ ста­год­дзя. Уво­гу­ле, тэ­ма­ты­ка кан­фе­рэн­цыі раз­на­стай­ная: шля­хі ўва­хо­джан­ня бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­кі ў су­свет­ны ін­фар­ма­цый­ны кан­тэкст, Мыт­ны са­юз у люс­тэр­ку бе­ла­рус­кай і за­меж­най прэ­сы, маг­чы­мас­ці ўза­е­ма­дзе­ян­ня мас­ме­дыя і еў­ра­пей­скі век­тар знеш­няй па­лі­ты­кі Бе­ла­ру­сі, ро­ля СМІ ў пра­соў­ван­ні ін­та­рэ­саў бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы на між­на­род­най арэ­не і інш. Гас­цей ча­ка­ем з Санкт-Пе­цяр­бур­га, Ніж­ня­га Ноў­га­ра­да, Цю­ме­ні, За­па­рож­жа, Паў­ла­да­ра. Да­рэ­чы, кан­фе­рэн­цыя са­дзей­ні­чае ства­рэн­ню ай­чы­най шко­лы сі­на­ло­гіі — кі­та­я- з­наў­ства. Кі­тай­скі на­ву­ко­вец Ху­нянь Юй раз­ва­жае аб ас­пек­тах фар­мі­ра­ван­ня імі­джу яго кра­і­ны ў све­це. Бе­ла­рус­кі кі­та­яз­на­вец Ве­ра­ні­ка Кар­лю­ке­віч да­сле­дуе тэн­дэн­цыі раз­віц­ця кі­тай­скай лі­та­ра­тур­най пе­ры­ё­ды­кі ва ўмо­вах рын­ку. Мі­ха­іл Валь­коў­скі — ме­дый­ныя фак­та­ры ства­рэн­ня Бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка пад Мінск­ам. Ці­ка­вы­мі абя­ца­юць быць дак­ла­ды Эль-Сір Ха­лі­да, ін­шых за­меж­ных удзель­ні­каў.

Гу­та­рыў Ле­а­нід Ту­га­рын.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?