Вы тут

З-пад крыла душы


Ты­дзень бе­ла­рус­кай мо­вы, пры­мер­ка­ва­ны да Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы, рас­пач­нец­ца 21 лю­та­га на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ.

Стар­туе ак­цыя лі­та­ра­тур­на-му­зыч­най кам­па­зі­цы­яй «І на­ша мо­ва — з-пад кры­ла ду­шы». Гас­ця­мі свя­та ста­нуць рэк­тар БДУ ака­дэ­мік Сяр­гей Аб­ла­мей­ка, стар­шы­ня Між­на­род­на­га ка­мі­тэ­та сла­віс­таў, член-ка­рэс­пан­дэнт Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Аляк­сандр Лу­ка­ша­нец, па­эт, дра­ма­тург і пуб­лі­цыст Ана­толь Вяр­цін­скі і ан­самбль акар­дэ­а­ніс­таў СШ №73 Мін­ска. У вы­ка­нан­ні сту­дэн­таў пра­гу­чаць вер­шы вя­до­мых бе­ла­рус­кіх паэ­таў, а так­са­ма тво­ры ўлас­на­га са­чы­нен­ня. Бу­дуць пра­ін­сцэ­ні­ра­ва­ны і фраг­мен­ты тво­раў на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры.

Упер­шы­ню ў пра­гра­му Тыд­ня ўклю­ча­ны тэ­ле­мост «Мінск—Ві­цебск», які за­пла­на­ва­ны на 24 лю­та­га. Удзель­ні­ка­мі су­стрэ­чы ста­нуць вы­клад­чы­кі ка­фед­ры бе­ла­рус­ка­га мо­ва­знаў­ства Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя П.М.Ма­шэ­ра­ва, су­пра­цоў­ні­кі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ і На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі. Лінг­віс­ты аб­мяр­ку­юць перс­пек­ты­вы раз­віц­ця і функ­цы­я­на­ван­ня бе­ла­рус­кай мо­вы. Акра­мя та­го, у рам­ках ві­дэа­дыс­ку­сіі ад­бу­дзец­ца прэ­зен­та­цыя но­вых ву­чэб­ных да­па­мож­ні­каў вы­клад­чы­каў філ­фа­ка БДУ.

25 лю­та­га на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це прой­дзе па­зна­валь­на-за­баў­ляль­ная гуль­ня «Фі­ла­ло­гія і Я». Удзел у ёй возь­муць сту­дэн­ты пер­ша­га кур­са спе­цы­яль­нас­цяў «Бе­ла­рус­кая фі­ла­ло­гія» і «Сла­вян­ская фі­ла­ло­гія». Іх ча­ка­юць паэ­тыч­ны, гра­ма­тыч­ны, пе­сен­ны і ін­шыя кон­кур­сы.

Чац­вёр­ты дзень тыд­ня (26 лю­та­га) бу­дзе пры­све­ча­ны пы­тан­ням, якія ты­чац­ца но­ва­га на­кі­рун­ку бе­ла­рус­кай фі­ла­ло­гіі, — эт­на­лінг­віс­ты­кі. Для сту­дэн­таў бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на су­стрэ­ча з за­гад­чы­кам ка­фед­ры ад­дзе­ла сла­віс­ты­кі і тэ­о­рыі мо­вы Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі Мі­ка­ла­ем Ант­ро­па­вым, на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам сек­та­ра эт­на­лінг­віс­ты­кі і фальк­ло­ру зга­да­на­га цэнт­ра Але­най Бо­га­не­вай, за­гад­чы­кам ад­дзе­ла фальк­ла­рыс­ты­кі і куль­ту­ры сла­вян­скіх на­ро­даў гэ­та­га ж цэнт­ра Тац­ця­най Ва­ло­дзі­най і да­цэн­там ка­фед­ры су­час­най бе­ла­рус­кай мо­вы БДУ Ан­жа­лі­кай Са­доў­скай.

Акор­дам жа свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­стваў ста­не Дзень бе­ла­рус­ка­га пе­ра­кла­ду (27 лю­та­га). Яго пра­вя­дзе пе­ра­клад­чык фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та, да­цэнт ка­фед­ры гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры БДУ Іры­на Баг­да­но­віч.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.