Вы тут

«Прыцягальная» сіла навукі...


Фо­рум мо­ла­дзе­вай на­ву­кі ўпер­шы­ню прой­дзе ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. Та­кім не­стан­дарт­ным спо­са­бам у га­лоў­най ВНУ кра­і­ны спра­бу­юць па­пу­ля­ры­за­ваць ся­род мо­ла­дзі фун­да­мен­таль­ную на­ву­ку, пры­цяг­нуць ува­гу школь­ні­каў да да­след­чай дзей­нас­ці і за­ці­ка­віць ма­ты­ва­ва­ных абі­ту­ры­ен­таў у па­ступ­лен­ні ме­на­ві­та на пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­выя спе­цы­яль­нас­ці.

Ва ўра­чыс­тым ад­крыц­ці фо­ру­му, якое ад­бу­дзец­ца 22 лю­та­га ў Лі­цэі БДУ а 10-й га­дзі­не, возь­муць удзел рэк­тар БДУ ака­дэ­мік Сяр­гей Аб­ла­мей­ка і ды­рэк­тар ад­мі­ніст­ра­цыі Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій Ва­ле­рый Цап­ка­ла. Для школь­ні­каў пад­рых­та­ва­ная вя­лі­кая ві­до­вішч­ная пра­гра­ма з прэ­зен­та­цы­яй на­ву­ко­вай дзей­нас­ці фа­куль­тэ­таў БДУ. Юных да­след­чы­каў бу­дуць ча­каць на фа­куль­тэ­тах пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі, ра­дыё­фі­зі­кі і кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій, бія­ла­гіч­ным, геа­гра­фіч­ным, ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­ным, хі­міч­ным і фі­зіч­ным фа­куль­тэ­тах.

Для школь­ні­каў ар­га­ні­зу­юць больш за дзя­ся­так на­ву­ко­ва-па­зна­валь­ных лек­цый і дэ­ман­стра­цый­ных на­ву­ко­вых вы­пра­ба­ван­няў. Яр­кай па­дзе­яй   абя­цае стаць на­вед­ван­не Цэнт­ра аэ­ра­кас­міч­най аду­ка­цыі БДУ, уні­каль­ных му­зе­яў бія­ла­гіч­на­га і геа­гра­фіч­на­га фа­куль­тэ­таў, ву­чэб­на-на­ву­ко­вых ла­ба­ра­то­рый фі­зіч­на­га і хі­міч­на­га фа­куль­тэ­таў.

Акра­мя та­го, Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэт на два дні (22 і 23 лю­та­га) ста­не пля­цоў­кай для пра­вя­дзен­ня фі­на­лу Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-ін­жы­нер­на­га кон­кур­су «Belarus Scіence and Engіneerіng Faіr» (BelІSEF). Кон­курс з'яў­ля­ец­ца ад­бо­рач­ным эта­пам да са­ма­га прэ­стыж­на­га Су­свет­на­га агля­ду-кон­кур­су на­ву­ко­вых і ін­жы­нер­ных да­сяг­нен­няў школь­ні­каў Іntel-ІSEF, які пройдзе ў мае ў Лос-Анжэлесе.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».