Вы тут

Пошта... толькi ў рамках за­ко­ну


У рам­ках чар­го­ва­га ін­фар­ма­цый­на­га пра­ек­та «Адзін дзень на «Мін­скай по­шце» (так на­зы­ва­ец­ца пункт між­на­род­на­га паш­то­ва­га аб­ме­ну) жур­на­ліс­там рэс­пуб­лі­кан­скіх і ста­ліч­ных СМІ бы­ла да­дзе­на маг­чы­масць на­ве­даць ад­ну з са­мых за­кры­тых зон мыт­на­га кант­ро­лю Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні — па пра­цы з між­на­род­най ка­рэс­пан­дэн­цы­яй.

1— У су­вя­зі з рос­там ганд­лё­вых зно­сін праз ін­тэр­нэт-кра­мы з вы­ка­ры­стан­нем пош­ты рэз­ка ўзрас­ла за­гру­жа­насць мыт­ных служ­баў па кант­ро­лі між­на­род­ных ад­праў­лен­няў. На­паў­нен­не па­сы­лак і бан­дэ­ро­ляў усё больш свед­чыць пра тое, што пош­та ро­біц­ца важ­ным звя­ном у ганд­лё­вым біз­не­се. Уз­рас­тае коль­касць вы­пад­ко­вых і свя­до­мых па­ру­шэн­няў пе­ра­сыл­кі, усё час­цей фік­су­ец­ца кант­ра­банд­ны та­вар, — па­тлу­ма­чыў жур­на­ліс­там на­чаль­нік Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні Юрый Сянь­ко.

Уся між­на­род­ная ка­рэс­пан­дэн­цыя да­стаў­ля­ец­ца ў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу з да­па­мо­гаю аў­та­ма­біль­на­га транс­пар­ту, чы­гун­кі і авія­цыі. У бу­дын­ку «Мін­скай пош­ты» яе сар­ту­юць на не­каль­кі ві­даў і пад­ві­даў — аформ­ле­ную без­да­кор­на, па ўсіх пра­ві­лах, і тую, якая мае ад­ра­сат­ныя па­мыл­кі і вы­клі­кае пы­тан­ні. На па­сыл­кі буй­на­га­ба­рыт­ныя і ма­лень­кія па­ке­ты. Але ўсе паш­то­выя ад­праў­лен­ні пра­хо­дзяць аба­вяз­ко­вы кант­роль праз рэнт­ген-апа­рат, уз­важ­ван­не, звер­кі за­яў­ле­на­га кош­ту і змес­ці­ва. Бо не заў­сё­ды тое, што за­яў­ле­на ад­ра­са­там у су­пра­ва­джаль­ных да­ку­мен­тах, з'яў­ля­ец­ца праў­дай. Зна­хо­дзіц­ца ня­ма­ла ах­вот­ных па­збег­нуць упла­ты мыт­ных па­дат­каў і за­ні­зіць кошт. Та­кія па­ке­ты ўскры­ва­юц­ца, каб пе­ра­ка­нац­ца, што су­ма ацэн­кі та­ва­ру ад­па­вя­дае рэ­аль­на­му яго кош­ту. Вы­па­дак пра­дэ­ман­стра­ваць жур­на­ліс­там прык­лад гэт­кай не­ад­па­вед­нас­ці не пры­му­сіў ся­бе ча­каць: у не­вя­лі­кай бан­дэ­ро­лі — со­та­вы тэ­ле­фон. За­яў­ле­ны кошт та­ва­ру — 20 до­ла­раў. На­са­мрэч кошт «ма­біл­кі» не менш за 200 еў­ра — гэ­та мыт­ні­кі вы­свят­ля­юць у се­ці­ве. Па­ру­шэн­не на­ві­да­во­ку. Ад­па­вед­на нор­мам, кошт та­ва­ру, які пе­ра­сы­ла­ец­ца, не мо­жа пе­ра­вы­шаць су­му, роў­ную ў эк­ві­ва­лен­це 120 еў­ра. Ка­лі ён пе­ра­вы­ша­ны — трэ­ба пла­ціць па­да­так. Вы­яў­ле­нае па­ру­шэн­не дае пра­ва змяс­ціць тэ­ле­фон у да­ход дзяр­жа­вы.

Вось вя­лі­кі па­ку­нак з Іта­ліі, які так­са­ма за­ці­ка­віў мыт­ні­каў: ся­род пра­дук­таў хар­ча­ван­ня, дзі­ця­чых ца­цак і адзен­ня з да­па­мо­гаю рэнт­ге­ну бы­ла вы­яў­ле­на бу­тэль­ка, як вы­свет­лі­ла­ся — з ал­ка­го­лем, а гэ­та за­ба­ро­не­ны від для пе­ра­сыл­кі. Па­кет, які больш на­гад­вае гу­ма­ні­тар­ную да­па­мо­гу, дзя­ку­ю­чы ня­дбай­на­му ад­праў­шчы­ку бу­дзе вер­ну­ты на­зад у Іта­лію. Той, хто па­ка­ваў і ад­праў­ляў у Бе­ла­русь паш­то­вую скрын­ку, ві­даць спа­дзя­ваў­ся, што ал­ка­голь не вы­явяць.

— Да­гэ­туль мно­гія ад­ра­са­ты спа­дзя­юц­ца на «шчас­лі­вы» вы­па­дак, што пош­та не за­ўва­жыць па­ру­шэн­ня. Хоць ін­тэр­нэт-ган­даль толь­кі за апош­ні год уз­рос на 25-30%, на­ша служ­ба па­спя­хо­ва спраў­ля­ец­ца з аб'­ёма­мі, хоць пра­цуе ў ёй уся­го 19 ча­ла­век, — па­ве­да­міў на­чаль­нік Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні Юрый Сянь­ко.

2

Паш­то­выя аб'­ёмы са­праў­ды ўраж­ва­юць. Яшчэ ў 2012 го­дзе праз «Мін­скую пош­ту» прай­шло ча­ты­ры з па­ло­вай міль­ё­наў штук ка­рэс­пан­дэн­цыі. Ле­тась яе бы­ло ўжо 6,8 міль­ё­на. Сё­ле­та гэ­тая ліч­ба пе­ра­ўзы­дзе 10 міль­ё­наў. Што­дня праз рэнт­ген-апа­рат пра­хо­дзіць да двух з па­ло­ваю ты­сяч па­сы­лак, а гэ­та бо­лей за 13 тон ва­гі.

Вя­лі­кія на­ма­ган­ні мін­скіх мыт­ні­каў на­кі­ра­ва­ны на вы­яў­лен­не за­ба­ро­не­ных да пе­ра­сыл­кі та­ва­раў — цы­га­рэт, ал­ка­го­лю, прад­ме­таў гіс­та­рыч­най каш­тоў­нас­ці. Але ў най­боль­шай сту­пе­ні і не­бес­па­спя­хо­ва вя­дзец­ца вы­яў­лен­не нар­ко­ты­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, зброі, бо­еп­ры­па­саў. Ле­тась бы­ло вы­яў­ле­на 20 та­кіх вы­пад­каў пе­ра­сыл­кі.

— Дзя­ку­ю­чы су­час­ным кам­п'ю­тар­ным пра­гра­мам і тэх­на­ло­гі­ям мы ства­ра­ем ба­зы звес­так на па­ру­шаль­ні­каў, і гэ­та знач­на спра­шчае пра­цу мыт­ні­каў з паш­то­вым та­ва­рам. Шмат хто, па­спра­ба­ваў­шы вы­ка­рыс­таць пош­ту для не­за­кон­най ка­мер­цыі, зра­зу­меў, што гэ­ты біз­нес у іх на­ўрад ці бу­дзе мець плён, — па­ве­да­міў на су­стрэ­чы жур­на­ліс­там на­чаль­нік упраў­лен­ня ар­га­ні­за­цыі мыт­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі Вік­тар Ар­лоў­скі.

Ана­толь Кля­шчук.
Фо­та аў­та­ра.

На здым­ках: стар­шы ін­спек­тар мыт­най служ­бы Сяр­гей Пра­хо­рык счыт­вае ін­фар­ма­цыю з па­ке­та і за­но­сіць яе ў ба­зу звес­так; тэ­ле­фон, які быў за­яў­ле­ны па за­ні­жа­ным кош­це; між­на­род­ныя паш­то­выя ад­праў­лен­ні, якія пад­ля­га­юць дас­ка­наль­най пра­вер­цы, ча­ка­юць сва­ёй чар­гі; су­пра­цоў­ні­кі мыт­ні і «Бел­пош­ты» пра­вод­зяць руч­ны агляд па­сыл­кі з укла­дзе­ным та­ва­рам, за­ба­ро­не­ным да пе­ра­сыл­кі.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.