Вы тут

Дзе дыхаецца лягчэй?


пад­ка­жа ін­тэр­нэт-кар­та

Па вы­ні­ках Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су іна­ва­цый­ных пра­ек­таў 2013 го­да пра­ца ма­гіст­ран­та ка­фед­ры фі­зі­кі і вы­шэй­шай ма­тэ­ма­ты­кі Між­на­род­на­га дзяр­жаў­на­га эка­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.Д. Са­ха­ра­ва Дзміт­рыя Вы­соц­ка­га ста­ла леп­шай у на­мі­на­цыі «Мо­ла­дзе­вы пра­ект». Ін­тэр­нэт-кар­та за­брудж­ван­няў па­вет­ра «Эка-сі­ці» — пад­каз­ка для мін­чан, а так­са­ма эко­ла­гаў і ра­бот­ні­каў жыл­лё­вай сфе­ры: на­коль­кі чыс­тым па­вет­рам мы ды­ха­ем.

27-20

Кар­та «Эка-сі­ці» іс­нуе ўжо тры га­ды, хоць пер­ша­па­чат­ко­ва яна за­дум­ва­ла­ся як звы­чай­ная кур­са­вая ра­бо­та. Ча­му сту­дэнт-пра­гра­міст вы­браў ме­на­ві­та та­кую тэ­му, як за­брудж­ван­не па­вет­ра? «На­са­мрэч, у мя­не не­звы­чай­ная спе­цы­яль­насць — ін­жы­нер-эко­лаг-пра­гра­міст, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый. — Для кур­са­вой трэ­ба бы­ло пры­ду­маць су­меж­ную тэ­му, каб аб'­яд­наць усе мае ўмен­ні. Та­му вы­ра­шыў су­мяс­ціць у ад­ным пра­ек­це эка­ло­гію і пра­гра­ма­ван­не».

Ін­тэр­нэт-сэр­віс eco-cіty.by вель­мі прос­ты ў ка­ры­стан­ні — з ім раз­бя­рэц­ца кож­ны. Сайт па­дзе­ле­ны на тры вя­лі­кія част­кі. Пер­шая рас­па­вя­дае пра нор­мы шкод­ных рэ­чы­ваў, якія пры­ве­дзе­ны на кар­це: чад­ны газ, двух­во­кіс азо­ту і амі­як. На­ступ­ная част­ка ўяў­ляе са­бой кар­ту Мін­ска з вы­ка­ры­стан­нем тэх­на­ло­гіі «Гугл мэпс», на якой па­зна­ча­на сем кро­пак з «пры­чэп­ле­ны­мі» да­ны­мі па нор­мах за­брудж­ван­ня. Дру­гая тэх­на­ла­гіч­ная на­він­ка — гіс­таг­ра­мы, аль­бо ды­на­міч­ныя ма­люн­кі, якія са­ма­стой­на пе­ра­бу­доў­ва­юц­ца пры ўня­сен­ні но­вых да­ных. Па іх мож­на ад­са­чыць, на­коль­кі чыс­тае сён­ня па­вет­ра. Трэ­ці раз­дзел уяў­ляе са­бой агуль­ны гра­фік па ра­ё­нах, дзе мож­на па­раў­наць уз­ро­вень та­го ці ін­ша­га рэ­чы­ва ў роз­ных мес­цах Мін­ска.

«За нор­му рэ­чы­ва ў па­вет­ры я бя­ру адзін­ку, — тлу­ма­чыць Дзміт­рый. — Та­му ўсё, што вы ба­чы­це на гра­фі­ку ні­жэй за адзін­ку, — гэ­та доб­рыя па­каз­чы­кі, ці, ка­жу­чы па-на­ву­ко­ва­му, «да­пу­шчаль­ныя кан­цэнт­ра­цыі».

27-19

Па­куль кар­та ак­ту­аль­ная толь­кі для мін­чан. А ці мо­жа зра­біць па­доб­ны сэр­віс і для ін­шых га­ра­доў? «За­раз рас­пра­цоў­ва­ец­ца ін­шы сайт, на якім бу­дуць кар­ты ўсіх аб­лас­ных цэнт­раў», — пры­ад­кры­вае свае пла­ны Дзміт­рый. Ка­лі ў яго атры­ма­ец­ца, то на сай­це мож­на бу­дзе да­ве­дац­ца не толь­кі пра чыс­ці­ню па­вет­ра ў га­ра­дах, але і пра­ве­рыць уз­ро­вень за­бру­джа­нас­ці ва­ды — та­кія звест­кі хло­пец так­са­ма мяр­куе ўвес­ці.

У раз­віц­ці пра­ек­та «Эка-сі­ці» Дзміт­рый ро­біць стаў­ку на лю­дзей, не­абы­яка­вых да зда­роўя бліз­кіх. На­прык­лад, кар­та ста­не доб­рай па­моч­ні­цай для ма­ла­дых сем'­яў з дзець­мі. «Не­ка­то­рыя рэ­чы­вы аказ­ва­юць не­га­тыў­ны ўплыў ме­на­ві­та на ма­лых дзе­так. Ска­жам, ка­лі ў па­вет­ры пе­ра­вы­ша­на нор­ма двух­во­кі­су азо­ту, двух- і трох­га­до­выя дзе­ці хва­рэ­юць на бран­хіт», — за­ўва­жае хло­пец.

Па­куль пад­тры­ман­не сай­та ма­гіст­рант аплач­вае са сва­ёй кі­шэ­ні. Пра­ект част­ко­ва фі­нан­са­ваў­ся за кошт гран­та, які ле­тась атры­маў Дзміт­рый. Кон­курс іна­ва­цый­ных пра­ек­таў так­са­ма даў фі­нан­са­вую пад­трым­ку — прэ­мія ў 5 міль­ё­наў руб­лёў пой­дзе на раз­віц­цё эка­ла­гіч­най кар­ты.

Дзміт­рый яшчэ дак­лад­на не вы­зна­чыў­ся, якім чы­нам пра­ект вый­дзе на са­ма­акуп­насць, але ў за­па­се ма­ла­до­га на­ву­коў­ца ёсць два ва­ры­ян­ты. Мяр­ку­ец­ца, што на сай­це бу­дуць раз­ме­шча­ны аб'­явы па арэн­дзе, про­да­жы і бу­даў­ніц­тве эка­ла­гіч­на­га жыл­ля. У дру­гім ва­ры­ян­це рэ­сурс мо­жа стаць рэ­клам­ным да­дат­кам для бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый, якія змо­гуць пры­во­дзіць яго звест­кі ў якас­ці рэ­ка­мен­да­цый па эка­ла­гіч­нас­ці ася­род­дзя, а зна­чыць, і пры­ваб­нас­ці бу­даў­ніц­тва ў тых ці ін­шых ра­ё­нах Мін­ска.

27-21

Да­рэ­чы, у сфе­ры эка­ло­гіі кар­та па­доб­на­га кштал­ту — не на­він­ка. Ле­тась эн­ту­зі­яс­ты пра­ек­та «Зя­лё­ная кар­та» (www.greenmap.by) так­са­ма прад­ста­ві­лі ін­тэр­нэт-на­ві­га­тар па зда­чы дру­гас­най сы­ра­ві­ны, не­бяс­печ­ных ад­хо­даў і па­тры­ма­ных рэ­чаў. Іх дэ­віз — «Па­да­ры рэ­чам дру­гое жыц­цё». Ця­пер пы­тан­не зда­чы ма­ку­ла­ту­ры, энер­га­збе­ра­галь­ных лям­па­чак ці ста­рой мэб­лі за­клю­ча­ец­ца толь­кі ў да­стаў­цы да па­зна­ча­на­га мес­ца — сэр­віс пра­цуе на ба­зе тэх­на­ло­гіі «Гугл мэпс» і па­каз­вае ўсе пунк­ты пры­ёму дру­гас­най сы­ра­ві­ны ў го­ра­дзе. Кар­та пра­цуе для дзе­ся­ці га­ра­доў Бе­ла­ру­сі.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.