Вы тут

«Астравок» кітайскага мастацтва


Вы­ста­ва кі­тай­скіх мас­та­коў Ао Тэ і Ван Юй­гэ­ня ад­крылася ў ста­ліч­ным Па­ла­цы мас­тац­тваў.

На экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­на 35 ра­бот Ао Тэ. Мас­так лі­чыц­ца ў Кі­таі ад­ным з «ка­ра­лёў» па вы­явах тыг­раў. Воб­раз гэ­та­га дра­пеж­ні­ка ў кі­тай­скай мі­фа­ло­гіі з'яў­ля­ец­ца сім­ва­лам спра­вяд­лі­вас­ці, муд­рас­ці, храб­рас­ці во­ін­скай доб­лес­ці, сі­лы, ня­стрым­най страс­ці і шчас­ця. Кар­ці­ны Ао Тэ ўпры­гож­ва­юць бу­ды­нак пар­ла­мен­та Кі­тая, ура­да­вай рэ­зі­дэн­цыі «Чжун­нань­хай» і дзяр­жаў­най рэ­зі­дэн­цыі «Дзя­о­юй­тай». Вы­ста­вы гэ­та­га мас­та­ка з пос­пе­хам прай­шлі ў ЗША, Фран­цыі, Япо­ніі і Ка­на­дзе. У 2012 го­дзе ён па­да­рыў Дзяр­жаў­на­му лі­та­ра­тур­на­му му­зею імя Ян­кі Ку­па­лы парт­рэ­ты бе­ла­рус­кіх кла­сі­каў Яку­ба Ко­ла­са і Ян­кі Ку­па­лы.

Ван Юй­гэнь прадставіў 15 сва­іх ра­бот. Яго кар­ці­ны вы­лу­ча­юц­ца глы­бо­кім ве­дан­нем тра­ды­цый­най кі­тай­скай куль­ту­ры, спа­лу­чэн­нем аб­страк­цы­я­ніз­му і рэа­ліз­му. Сам мас­так з'яў­ля­ец­ца прад­стаў­ні­ком ЮНЕС­КА ў Кі­таі і пра­рэк­та­рам Ака­дэ­міі жы­ва­пі­су і ка­лі­гра­фіі.

Ар­га­ні­за­та­ра­мі вы­ста­вы вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры на­шай кра­і­ны, Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­сты­тут кі­та­яз­наў­ства імя Кан­фу­цыя БДУ, Бе­ла­рус­кая кан­фе­дэ­ра­цыя твор­чых са­юзаў, Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў і рэ­дак­цыя кі­тай­ска­га ча­со­пі­са «Фо­рум Азіі».

У цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця вы­ста­вы ўзялі ўдзел су­пра­цоў­ні­кі па­соль­ства Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі і дзе­яч мас­тац­тва Ліу Гу­ан­цын, які ар­га­ні­за­ваў у Бе­ла­ру­сі больш за дзе­сяць вы­ста­вак кі­тай­скіх мас­та­коў. У дзень ад­крыц­ця вы­ста­вы, аў­та­ры кар­цін пра­вя­лі май­стар-клас для ўсіх ах­вот­ных.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.