Вы тут

«Дэпутат не чараўнік, які выконвае ўсе пажаданні», —


лі­чыць стар­шы­ня Ка­пыль­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ма­рыя Сан­дрозд

Апош­нім ча­сам на роз­ных уз­роў­нях улад­ных струк­тур вы­каз­ва­лі­ся мер­ка­ван­ні, што Са­ве­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню не па­трэб­ны, што вя­лі­кай ро­лі ў мяс­цо­вым жыц­ці яны не ады­гры­ва­юць. І ка­лі бу­дуць ска­са­ва­ны, то гэ­та­га на­ват ні­хто не за­ўва­жыць. У якас­ці ар­гу­мен­таў пры­во­дзі­ла­ся тое, што на мес­цах функ­цыі стар­шы­ні сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў і сель­вы­кан­ка­ма вы­кон­вае адзін і той жа ча­ла­век. А на мяс­цо­вых вы­ба­рах тра­ды­цый­на ніз­кая яў­ка, ды і шы­ро­ка­га вы­ба­ру, зрэш­ты, ня­ма — ад­ны і тыя ж лю­дзі: кі­раў­ні­кі, спе­цы­я­ліс­ты сель­гас­прад­пры­ем­стваў. Ін­шыя сцвяр­джа­юць, што боль­шасць жы­ха­роў кра­і­ны на­огул не ве­дае «сва­іх» дэ­пу­та­таў і не ра­зу­мее іх кам­пе­тэн­цыі. Зу­сім інакш мяр­куе мая су­раз­моў­ца, стар­шы­ня Ка­пыль­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ма­рыя Сан­дрозд.

5-17

— Упэў­не­на: на­шы су­ай­чын­ні­кі ін­фар­ма­ва­ны, што ў кра­і­не функ­цы­я­нуе сіс­тэ­ма Са­ве­таў, якая скла­да­ец­ца з трох уз­роў­няў: аб­лас­но­га, ба­за­ва­га і пяр­віч­на­га. Ва ўся­ля­кім вы­пад­ку ма­гу з упэў­не­нас­цю ска­заць: жы­ха­ры на­ша­га ра­ё­на доб­ра ве­да­юць, што ў лю­бы час мо­гуць звяр­нуц­ца да дэ­пу­та­та, у сель­са­вет, ра­ён­ны Са­вет дэ­пу­та­таў па са­мых роз­ных пы­тан­нях жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня і атры­ма­юць да­па­мо­гу ў вы­ра­шэн­ні праб­ле­мы. Умо­вы для пад­трым­кі су­вя­зі па­між дэ­пу­та­та­мі і вы­бар­шчы­ка­мі ство­ра­ны. Гра­фі­кі пры­ёму гра­ма­дзян дэ­пу­та­та­мі ўсіх уз­роў­няў ёсць на прад­пры­ем­ствах, ва ўста­но­вах, мес­цах ганд­лю і ін­шых аб'­ек­тах.

Але пад­час вы­бар­чай кам­па­ніі мож­на су­тык­нуц­ца з мер­ка­ван­нем не­ка­то­рых кры­ты­каў кштал­ту «тол­ку ад гэ­тых дэ­пу­та­таў усё роў­на ма­ла»: ас­фальт не пра­кла­лі, да­ро­га дрэн­ная, газ у вёс­ку не пра­вя­лі, аў­то­бус за­хо­дзіць толь­кі двой­чы на ты­дзень і г.д. і да т.п.

А нех­та лі­чыць інакш: маў­ляў, на­вош­та мне дэ­пу­тат, ка­лі сам ма­гу вы­ра­шыць аса­біс­тыя праб­ле­мы, ве­даю, ку­ды звяр­нуц­ца, ка­му па­тэ­ле­фа­на­ваць і як атры­маць не­аб­ход­ную па­слу­гу.

На­са­мрэч, дэ­пу­тат не ча­раў­нік, які вы­кон­вае ўсе па­жа­дан­ні. Дэ­пу­тат — прад­стаў­нік на­ро­да ў дзяр­жаў­най ула­дзе. І, як паў­на­моц­ны прад­стаў­нік сва­іх вы­бар­шчы­каў, ён вы­ка­рыс­тоў­вае свой ста­тус для за­бес­пя­чэн­ня га­ран­та­ва­ных Кан­сты­ту­цы­яй пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян, аба­ро­ны іх го­на­ру і год­нас­ці.

Фор­мы дзей­нас­ці вы­зна­ча­ны ў За­ко­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб ста­ту­се дэ­пу­та­та мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў». У тым лі­ку на­род­ны абран­нік удзель­ні­чае ў ра­бо­це Са­ве­та і па­ся­джэн­нях яго ор­га­наў, ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку — у пра­вер­ках ра­бо­ты дзяр­жаў­ных ор­га­наў і ін­шых ар­га­ні­за­цый. Ён мо­жа ўнес­ці пра­па­но­вы аб уста­ра­нен­ні па­ру­шэн­няў за­кон­на­сці, а так­са­ма — звяр­нуц­ца на се­сіі з за­пы­там да стар­шы­ні Са­ве­та, прэ­зі­ды­у­ма, кі­раў­ні­ка вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, яго на­мес­ні­каў і на­чаль­ні­каў служ­баў. Не­па­срэд­на ў вы­бар­чай акру­зе дэ­пу­тат раз­гля­дае зва­ро­ты гра­ма­дзян, ла­дзіць аса­біс­тыя пры­ёмы, су­стрэ­чы з на­сель­ніц­твам, дае спра­ва­зда­чы пе­рад вы­бар­шчы­ка­мі.

Дэ­пу­та­ты мяс­цо­вых Са­ве­таў Ка­пыль­ска­га ра­ё­на ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юць та­кія фор­мы ра­бо­ты, як Дзень дэ­пу­та­та, Дзень Са­ве­та, свя­та вё­сак. Ме­ра­пры­ем­ствы, што пра­вод­зяц­ца ў гэ­тыя дні, за­бяс­печ­ва­юць кан­такт вы­бар­шчы­каў і дэ­пу­та­таў, прад­стаў­ні­коў са­цы­яль­най і вы­твор­чай сфер.

Лі­чу, што дэ­пу­та­ты аб­лас­но­га і ба­за­ва­га ўз­роў­няў, згод­на з За­ко­нам «Аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», ма­юць вя­лі­кія паў­на­моц­твы па за­бес­пя­чэн­ні са­цы­яль­най аба­ро­ны гра­ма­дзян на ад­па­вед­най тэ­ры­то­рыі. У Ка­пыль­скім ра­ё­не, на­прык­лад, дэ­пу­та­та­мі ра­ён­на­га Са­ве­та 26-га склі­кан­ня раз­гля­да­ла­ся што­год ад 500 да 700 зва­ро­таў, пра­ве­дзе­на 35 се­сій Са­ве­та, дзе аб­мер­ка­ва­на ра­бо­та прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый па вы­ра­шэн­ні пы­тан­няў жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня гра­ма­дзян і якас­ці па­слуг.

Маг­чы­мас­ці Са­ве­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню (сель­скіх і па­сял­ко­вых) у пла­на­ван­ні ме­ра­пры­ем­стваў і раз­віц­ці сва­іх тэ­ры­то­рый аб­ме­жа­ва­ны, па­коль­кі яны не ма­юць свай­го бюд­жэ­ту. Сён­ня ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца тэ­ры­та­ры­яль­нае гра­мад­скае са­ма­кі­ра­ван­не. У пры­ват­нас­ці, сё­ле­та жы­ха­ры Ба­баў­нян­ска­га, Цім­ка­віц­ка­га, Ка­пыль­ска­га сель­са­ве­таў іні­цы­я­ва­лі і ар­га­ні­за­ва­лі за­ме­ну на мо­гіл­ках драў­ля­ных ага­ро­джаў на бе­тон­ныя. Яны са­ма­стой­на ад­кры­лі ра­хун­кі для збо­ру гра­шо­вых срод­каў, афор­мі­лі за­ка­зы на ма­тэ­ры­я­лы і гэ­так да­лей.

— На­коль­кі важ­нае аб­наў­лен­не скла­ду мяс­цо­вых Са­ве­таў?

— Бяс­спрэч­на, гэ­ты пра­цэс вель­мі важ­ны і па­трэб­ны. І вось ча­му. Каб за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не ар­ты­ку­ла «Асноў­ныя прын­цы­пы мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня» За­ко­на «Аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», да дэ­пу­та­та прад'­яў­ля­юц­ца вя­лі­кія па­тра­ба­ван­ні. Ён па­ві­нен ве­даць за­ка­на­даў­чую ба­зу на­шай дзяр­жа­вы, за­бяс­печ­ваць спра­вяд­лі­васць у аба­ро­не за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян, умець цярп­лі­ва іх вы­слу­хаць, кам­пе­тэнт­на рас­тлу­ма­чыць па­ла­жэн­ні пры­ня­тых ра­шэн­няў, знай­сці спа­лу­чэн­не агуль­на­дзяр­жаў­ных і мяс­цо­вых ін­та­рэ­саў. Вар­та пры­знаць, што ў асоб­ных дэ­пу­та­таў жа­дан­ня вы­кон­ваць гэ­тую гра­мад­скую ра­бо­ту ха­пае толь­кі на ад­но склі­кан­не. Вель­мі важ­на, каб ся­род на­род­ных абран­ні­каў бы­лі па­тры­ё­ты, якія маг­лі б пра­ца­ваць з людзь­мі без сто­мы. Ме­на­ві­та та­кія ства­ра­юць аў­та­ры­тэт Са­ве­та.

— У су­вя­зі з уз­буй­нен­нем тэ­ры­то­рый сель­са­ве­таў ці змен­шы­ла­ся коль­касць прэ­тэн­дэн­таў на дэ­пу­тац­кія ман­да­ты?

— Так. У вы­ні­ку аб'­яд­нан­ня ад­мі­ніст­ра­цый­ных тэ­ры­то­рый дэ­пу­та­таў па­ме­не­ла. Але та­кія аб­ста­ві­ны не па­зба­ві­лі вы­бар­шчы­каў маг­чы­мас­ці мець свай­го прад­стаў­ні­ка ў дзяр­жаў­най ула­дзе.

— Ці ма­юць дэ­пу­та­ты ней­кія пе­ра­ва­гі, іль­го­ты, па­коль­кі вы­кон­ва­юць свае аба­вяз­кі на гра­мад­скіх па­чат­ках, у воль­ны ад асноў­най ра­бо­ты час?

— За­ка­на­даў­ствам пра­ду­гле­джа­ны га­ран­тыі, інакш — раз­на­стай­ныя срод­кі для за­бес­пя­чэн­ня эфек­тыў­най дзей­нас­ці. Па-пер­шае, дзяр­жаў­ныя і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, кі­раў­ні­кі ства­ра­юць на­леж­ныя ўмо­вы для ажыц­цяў­лен­ня дэ­пу­та­та­мі іх паў­на­моц­тваў. Дэ­пу­та­ты вы­зва­ля­юц­ца ад вы­ка­нан­ня пра­цоў­ных аба­вяз­каў з за­ха­ван­нем ся­рэд­ня­га за­роб­ку і кам­пен­са­цы­яй ка­ман­дзі­ро­вач­ных вы­дат­каў па мес­цы пра­цы пад­час пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня се­сій, па­ся­джэн­няў і ў ін­шых вы­пад­ках. Дэ­пу­тат мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў у пе­ры­яд ажыц­цяў­лен­ня сва­іх паў­на­моц­тваў не мо­жа быць зволь­не­ны з ра­бо­ты па іні­цы­я­-
ты­ве най­маль­ні­ка без па­пя­рэд­няй зго­ды мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. Па­вод­ле за­ко­ну, яны ма­юць і га­ран­тыі аса­біс­тай не­да­ты­каль­нас­ці.

— За­вяр­шае ра­бо­ту 26 склі­кан­не дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў. Які след яны па­кі­ну­лі ў ва­шым ра­ё­не?

—Доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ныя, да­гле­джа­ныя на­се­ле­ныя пунк­ты, квіт­не­ю­чыя ся­дзі­бы, улад­ка­ва­ныя скве­ры ў аг­ра­га­рад­ках, спар­тыў­ныя пля­цоў­кі — вы­нік вя­лі­кай рас­тлу­ма­чаль­най і вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты, якую пра­во­дзі­лі дэ­пу­та­ты на су­стрэ­чах з вы­бар­шчы­ка­мі.

Што­год коль­касць афі­цый­ных зва­ро­таў у рай­вы­кан­кам і вы­шэй­шыя ар­га­ні­за­цыі зні­жа­ец­ца на 15-20 пра­цэн­таў. Усе іні­цы­я­ты­вы і пра­па­но­вы гра­ма­дзян па транс­парт­ных зно­сі­нах ста­ноў­ча раз­гле­джа­ны аў­та­пар­кам №21. Ня­ма чэр­гаў на тэ­ле­фа­ні­за­цыю, знач­на змен­шы­ла­ся коль­касць зва­ро­таў і за­ўваг ад жы­ха­роў па пы­тан­нях ме­ды­цын­ска­га і бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня. Пры­ве­дзе­на ў сіс­тэ­му ра­бо­та жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі і да­рож­най служ­бы па аб­слу­гоў­ван­ні да­рог і ін­жы­нер­най інф­ра­струк­ту­ры сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў.

Спа­дзя­ю­ся, што дэ­пу­та­ты, якіх вы­бе­руць 23 са­ка­ві­ка, пра­доў­жаць доб­рыя тра­ды­цыі сва­іх па­пя­рэд­ні­каў, а кло­пат пра лю­дзей бу­дуць па­цвяр­джаць кан­крэт­ны­мі спра­ва­мі.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.