Вы тут

Будучых кі­раў­ні­коў за­пра­ша­юць... на пра­фад­бор


5 са­ка­ві­ка ў кра­і­не рас­па­чы­на­ец­ца рэ­гіст­ра­цыя абі­ту­ры­ен­таў для пра­хо­джан­ня пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­най гу­тар­кі. Яна бу­дзе доў­жыц­ца па 31 са­ка­ві­ка ўключ­на.

Пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­ная гу­тар­ка — аба­вяз­ко­вая пра­цэ­ду­ра для ўсіх абі­ту­ры­ен­таў, якія пла­ну­юць па­сту­паць на спе­цы­яль­нас­ці «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не», «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва», «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і эка­но­мі­ка», «Між­на­род­ныя ад­но­сі­ны», «Між­на­род­нае пра­ва», «Пра­ва­знаў­ства», «Эка­на­міч­нае пра­ва», «Жур­на­ліс­ты­ка», «Між­на­род­ная жур­на­ліс­ты­ка» і «Мыт­ная спра­ва».

Праз па­пя­рэд­ні пра­фад­бор па­він­ны прай­сці ўсе, хто пла­нуе па­сту­паць на дзён­ную, вя­чэр­нюю, за­воч­ную і дыс­тан­цый­ную фор­мы на­ву­чан­ня, на па­ра­лель­нае на­ву­чан­не, на­ву­чан­не ў ска­ро­ча­ныя тэр­мі­ны, на на­ву­чан­не на ўмо­вах мэ­та­вай пад­рых­тоў­кі, для атры­ман­ня дру­гой і на­ступ­най вы­шэй­шай аду­ка­цыі як за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту, так і на ўмо­вах апла­ты фі­зіч­ны­мі і юры­дыч­нымі асо­ба­мі. Гэ­та ты­чыц­ца і абі­ту­ры­ен­таў пры­ват­ных ВНУ. Пры­зё­рам і пе­ра­мож­цам аб­лас­ной і рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­яд, ка­лі яны вы­ра­шаць па­сту­паць на вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ныя спе­цы­яль­нас­ці, так­са­ма трэ­ба атры­маць рэ­ка­мен­да­цыю для ўдзе­лу ў кон­кур­се на атры­ман­не вы­шэй­шай аду­ка­цыі ад спе­цы­яль­най ка­мі­сіі па пра­вя­дзен­ні пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­най гу­тар­кі.

 

Ад па­пя­рэд­ня­га пра­фад­бо­ру вы­зва­ля­юц­ца толь­кі за­меж­ныя гра­ма­дзя­не, якія пла­ну­юць па­сту­паць у бе­ла­рус­кія ВНУ, але пра­жы­ва­юць за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны (у тым лі­ку і ра­сі­я­не). Ад­нак за­меж­ныя гра­ма­дзя­не і асо­бы без гра­ма­дзян­ства, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, па­він­ны та­кую гу­тар­ку прай­сці.

За­ява для ўдзе­лу ў пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­най гу­тар­цы мо­жа быць па­да­дзе­на гра­ма­дзя­ні­нам аса­біс­та ці быць на­кі­ра­ва­на па по­шце. У пер­шым вы­пад­ку бу­ду­чы абі­ту­ры­ент аса­біс­та па­каз­вае паш­парт ці ін­шы да­ку­мент, які свед­чыць асо­бу. А пры на­кі­ра­ван­ні па по­шце да за­явы пры­кла­да­ец­ца ко­пія паш­пар­та ці ін­ша­га да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу. Ад­каз­насць за пра­віль­насць і праў­дзі­васць звес­так за­явы ўскла­да­ец­ца на гра­ма­дзя­ні­на. У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі па­пя­рэдж­ва­юць, што за­явы, якія па­сту­пяць пас­ля 31 са­ка­ві­ка, раз­гля­дац­ца не бу­дуць. Гра­ма­дзя­ні­ну, які па­даў за­яву для ўдзе­лу ў гу­тар­цы, па­ве­да­мяць мес­ца і час яе пра­вя­дзен­ня аса­біс­та ці па по­шце.

Пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­ная гу­тар­ка прой­дзе з 5 па 30 кра­са­ві­ка ў ад­па­вед­нас­ці з гра­фі­ка­мі, за­цвер­джа­ны­мі ВНУ. Для пры­кла­ду, у Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­це па­ся­джэн­не ка­мі­сій за­пла­на­ва­на на 5 і 12 кра­са­ві­ка. Рэ­зер­во­вы дзень для тых, хто за­рэ­гіст­ра­ваў­ся, але не змог пры­няць удзел у гу­тар­цы па ўваж­лі­вай пры­чы­не, па­цвер­джа­най да­ку­мен­таль­на, — 24 кра­са­ві­ка.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Дадаць каментар

Вашае імя zviazda20
Каментарый *
 
 ЗАХАВАЦЬ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.