Вы тут

Юбі­лей БДУ­ІР: у фі­ла­тэ­ліс­таў ёсць на­го­да па­поў­ніць ка­лек­цыю


Га­шэн­не кан­вер­та з ары­гі­наль­най мар­кай «50 га­доў з дня за­сна­ван­ня МРТІ—БДУ­ІР» прай­шло ад­на­ча­со­ва ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі і на Га­лоў­паш­там­це ста­лі­цы.

— За больш чым 20 га­доў свай­го іс­на­ван­ня Рэс­пуб­лі­кан­скае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Бел­пош­та» рэа­лі­за­ва­ла больш за ты­ся­чу паш­то­вых пра­ек­таў. Вы­пуск кан­вер­таў, ма­рак, паш­то­вых кар­так пры­свя­ча­ец­ца, як пра­ві­ла, або зна­мя­наль­ным па­дзе­ям, або сла­ву­тым асо­бам, або ар­хі­тэк­тур­ным пом­ні­кам, фло­ры і фаў­не Бе­ла­ру­сі. А вось кан­верт з ары­гі­наль­най мар­кай, пры­све­ча­най юбі­лею ВНУ, быў пад­рых­та­ва­ны ўпер­шы­ню, — па­ве­да­мі­ла ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Іры­на Сак­со­на­ва. — Мы прос­та не маг­лі не ад­зна­чыць 50-год­дзе БДУ­ІР, які з'яў­ля­ец­ца «куз­няй кад­раў» не толь­кі для ўсёй га­лі­ны су­вя­зі, але і для мно­гіх ін­шых сфер...

На мар­цы зме­шча­ны ла­га­тып уні­вер­сі­тэ­та і над­піс на бе­ла­рус­кай мо­ве «БДУ­ІР. 50 га­доў з дня за­сна­ван­ня». На кан­вер­це — вы­ява кар­пу­соў БДУ­ІР і фраг­мент па­но. Ды­зайн кан­вер­та і спец­штэм­пе­ля рас­пра­ца­ва­ны мас­тач­кай Але­най Мядз­ведзь. Ты­раж кан­вер­та — 30 ты­сяч эк­зэмп­ля­раў.

Га­шэн­не кан­вер­та з ары­гі­наль­най мар­кай — пер­шае ме­ра­пры­ем­ства з мност­ва за­пла­на­ва­ных да 50-год­дзя БДУ­ІР. Удзел у ім узяў так­са­ма пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі, вы­пуск­нік ін­жы­нер­на-эка­на­мі­на­га фа­куль­тэ­та БДУ­ІР Дзміт­рый Шад­ко.

— Мне вель­мі пры­ем­на, што пер­шае афі­цый­нае ме­ра­пры­ем­ства на сва­ёй но­вай па­са­дзе я пра­во­д­жу ў род­ным уні­вер­сі­тэ­це, — пад­крэс­ліў ён. Пе­ра­аца­ніць зна­чэн­не БДУ­ІР для га­лі­ны не­маг­чы­ма. Ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі — гэ­та тое, што сён­ня ру­хае гра­мад­ства на­пе­рад. І без вы­пуск­ні­коў
БДУ­ІР, упэў­не­ны, кра­і­на жыць прос­та не змо­жа...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.