Вы тут

Музей стваралі ўсім ліцэем


Каб пры­вес­ці ту­ды сва­іх дзя­цей

Час імк­лі­ва ім­чыць на­пе­рад, лад жыц­ця змя­ня­ец­ца так­са­ма. Тыя прад­ме­ты по­бы­ту, без якіх не ўяў­ля­лі свай­го жыц­ця на­шы ба­бу­лі і дзя­ду­лі, сён­ня ўжо му­зей­ныя ра­ры­тэ­ты. У Лу­ні­нец­кім лі­цэі вуч­ні і на­стаў­ні­кі ра­зам ства­ры­лі му­зей тра­ды­цый­най по­бы­та­вай куль­ту­ры бе­ла­ру­саў. Пры­чым са­мі на­ву­чэн­цы ад­зна­чы­лі, што ра­бі­лі яго для та­го, «каб пры­вес­ці сю­ды сва­іх дзя­цей».

18-25

Ад­мет­насць му­зея ў тым, што боль­шасць яго экс­па­на­таў яшчэ ня­даў­на зна­хо­дзі­ла­ся ў ха­тах вяс­коў­цаў. Змя­ні­ла­ся лі­та­раль­на ад­но-два па­ка­лен­ні, і вось ужо ўну­кі, праў­ну­кі не тое што не ка­рыс­та­юц­ца той або ін­шай рэч­чу, але і не ве­да­юць ні яе наз­вы, ні як яна вы­гля­дае. Мо­жа, ме­на­ві­та та­му ства­рэн­не та­ко­га му­зея ўсе ўспры­ня­лі над­звы­чай доб­ра і з ах­во­тай пад­клю­чы­лі­ся да пра­цы. Ві­даць, ра­зу­ме­лі, што, ка­лі не за­ха­ваць тое, што ў ха­це ля­жыць без па­трэ­бы, ка­лі не зра­біць яго ха­ця б гіс­то­ры­яй, то штось­ці важ­нае стра­ціць на­ша куль­ту­ра, а дзе­ці не бу­дуць ве­даць, як жы­лі іх баць­кі.

Най­больш ак­тыў­на дзей­ні­чаць па­ча­ла на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы Ва­лян­ці­на КА­ЗУН,

якая сён­ня з'яў­ля­ец­ца за­ха­валь­ні­цай му­зея. Яна аб'­яд­на­ла вуч­няў, на­стаў­ні­каў, тэх­ніч­ных су­пра­цоў­ні­каў лі­цэя, а тыя, у сваю чар­гу, пад­клю­чы­лі род­ных — так і атры­ма­ла­ся, што экс­па­на­ты збі­ра­лі лі­та­раль­на з уся­го Па­лес­ся.

Ва­лян­ці­на Ка­зун пры­гад­вае, што ка­лісь­ці ў па­мяш­кан­ні му­зея бы­лі пус­тыя сце­ны з сі­ні­мі шпа­ле­ра­мі, част­ко­ва аба­дра­ны­мі. Ад­нак са­бра­лі­ся ўсе, хто мог, і ра­зам на­вя­лі па­ра­дак. Сце­ны па­тын­ка­ва­лі. Яны на­бы­лі чыс­цют­кі бе­лы ко­лер. Бу­ду­чыя экс­па­на­ты пе­ра­гле­дзе­лі, раз­мер­ка­ва­лі па тэ­ма­тыч­ных экс­па­зі­цы­ях.

Гэ­ты лі­цэй не зу­сім звы­чай­ны: тут ву­чыц­ца шмат вяс­ко­вых дзя­цей, з са­мых роз­ных ку­точ­каў ра­ё­на. Та­му ства­раць экс­па­зі­цыю бы­ло не над­та скла­да­на, кож­ны мог штось­ці пры­вез­ці са сва­ёй мяс­цо­вас­ці. Так і атры­ма­ла­ся, што ёсць тут куф­ры з вё­сак Цна і Чу­ча­ві­чы, драў­ля­ныя на­чоў­кі і мас­ла­бой­ка са Сто­лін­ска­га ра­ё­на. Са­праўд­ныя ка­мен­ныя жор­ны і жлук­ту пры­вез­лі з Го­мель­скай воб­лас­ці.

Баць­ка ву­ча­ні­цы Тац­ця­ны Ка­цу­ба зра­біў тэ­ма­тыч­ны бе­ла­рус­кі ку­ток: ло­жак, печ­ка, акно — усё ў ім ад­па­вя­дае тра­ды­цый­на­му. Част­ку сця­ны аба­бі­лі драў­ля­ны­мі бяр­вен­ца­мі, да сто­лі пад­ве­сі­лі дзі­ця­чую ка­лыс­ку, на пад­ло­гу па­сла­лі па­ла­вік — ні даць ні ўзяць бе­ла­рус­кая хат­ка.

18-26

Ак­тыў­ны ўдзел у ства­рэн­ні ка­лек­цыі пры­ма­лі баць­кі Ва­лян­ці­ны Ка­зун. Яны аб'­еха­лі ўсе на­ва­коль­ныя вёс­кі, сва­іх род­ных, збі­ра­ю­чы прад­ме­ты для му­зея. За­да­лі­ся мэ­тай — і знай­шлі ку­жаль. Ма­ці на­пра­ла яго тут жа ў му­зеі і ў та­кім аў­тэн­тыч­ным вы­гля­дзе па­кі­ну­ла ў экс­па­зі­цыі.

Ёсць рэ­чы, якія бы­лі ство­ра­ны спе­цы­яль­на для экс­па­на­ван­ня. Вы­пуск­нік Мі­ка­лай Тра­фі­мо­віч кры­жы­кам вы­шыў руш­нік і на­ва­лач­ку, якія па­кі­нуў у ка­лек­цыі (гэ­ты хло­пец ка­лісь­ці пе­ра­мог на рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе па хі­міі, а ця­пер ву­чыц­ца на трэ­цім кур­се Ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та ў Мін­ску). Штось­ці вы­шы­ва­ла ма­ці ко­ліш­ня­га ды­рэк­та­ра Мі­ка­лая Паў­ло­ві­ча. Рэ­чы ра­бі­лі ці пры­но­сі­лі су­пра­цоў­ні­кі лі­цэя, баць­кі, дзе­ці — мож­на ска­заць, што ра­бі­лі му­зей аб­са­лют­на ўсе.

Ця­пер у му­зеі са­бра­ны 364 экс­па­на­ты. Ад­нак ка­лек­цыя пра­цяг­вае па­паў­няц­ца. Фіз­рук Вік­тар Ка­зун абя­цаў пры­нес­ці ка­лыс­ку, спле­це­ную з ла­зы. Хут­ка сваё мес­ца тут зной­дзе і са­ма­вар. Ха­ця ён і не з'яў­ля­ец­ца прад­ме­там тра­ды­цый­на­га по­бы­ту бе­ла­ру­саў, але асаб­лі­вую ат­мас­фе­ру ство­рыць.

Ва­лян­ці­на Ка­зун рас­каз­вае, што су­час­ныя вяс­ко­выя дзе­ці з прад­ме­та­мі, са­бра­ны­мі ў му­зеі, у паў­ся­дзён­ным жыц­ці не су­ты­ка­юц­ца:

— Пра­ве­дзе­на га­зі­фі­ка­цыя, та­му ў мно­гіх да­мах пе­чак ня­ма. Не­ка­то­рыя дзе­ці ве­да­юць, як яны вы­гля­да­юць, але каб пя­чы хлеб на па­ду, ды на ла­па­це… Ва ўсіх во­чы акруг­ля­юц­ца ад здзіў­лен­ня: «А як на ла­па­це? А ча­му цес­та не сця­кае?» Ка­лі ба­чаць крос­ны, яны ча­сам мо­гуць уз­га­даць: «Дзесь­ці я та­кое ба­чыў. Мо­жа, на га­ры­шчы ў ба­бу­лі». Та­му мно­гіх рэ­чаў дзе­ці не ве­да­юць, да­во­дзіц­ца ім рас­каз­ваць. Ды і бе­ла­рус­кія сло­вы (на­прык­лад, «аб­рус») вя­до­мыя не ўсім. Так па ад­ным прад­ме­це і спо­са­бе яго ўжы­ван­ня, па кож­ным слоў­цы вы­ву­ча­ем сваю куль­ту­ру.

Му­зей­ныя экс­па­на­ты да­па­ма­га­юць дзе­цям і ў вы­ву­чэн­ні бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Чы­та­ю­чы ў «Но­вай зям­лі» Яку­ба Ко­ла­са пра Ве­ра­шча­ку, яны пры­хо­дзяць сю­ды і гля­дзяць, як ка­лісь­ці га­та­ва­лі гэ­тую стра­ву. Сло­вы «Але­сі» Ян­кі Ку­па­лы «Бу­дзеш ку­жаль ты пра­сці, бу­дзеш тка­ці крос­ны», — так­са­ма да­па­ма­гае зра­зу­мець му­зей.

Вуч­ням фі­ла­ла­гіч­на­га кі­рун­ку на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры час­та дае за­дан­ні пад­рых­та­ваць дак­лад, што та­кое дзя­жа, як ра­ней пяк­лі хлеб і ін­шыя. З да­па­мо­гай гэ­тых ве­даў на­ву­чэн­цы пас­ля са­мі мо­гуць пра­во­дзіць эк­скур­сіі ў му­зеі — і ро­бяць гэ­та з за­да­валь­нен­нем. У но­вых дзя­цей, якія пры­хо­дзяць ву­чыц­ца, му­зей так­са­ма вы­клі­кае вя­лі­кую ці­ка­васць. Яны заў­сё­ды про­сяць пад­ра­бяз­на рас­ка­заць пра экс­па­на­ты. Ка­лі пры­яз­джа­лі гос­ці з Віль­ні, вуч­ні са­мі пра­во­дзі­лі эк­скур­сію, спя­ва­лі і тан­ца­ва­лі.

Ад­мет­ным бы­ло ад­крыц­цё му­зея. З вя­лі­кай бе­ле­най пе­чы, якая ста­іць тут, па­да­ва­лі сквар­кі, блі­ны, час­та­ва­лі пры­сут­ных. З на­ва­коль­ных вё­сак пры­яз­джа­лі ба­бу­лі, якія тка­лі, пра­лі, пра­са­ва­лі з да­па­мо­гай му­зей­ных прад­ме­таў, спя­ва­лі на­род­ныя пес­ні і тан­ца­ва­лі, ву­чы­лі ўся­му дзяў­чат. Прый­шоў дзя­ду­ля, які плёў лап­ці, ву­чыў хлоп­цаў, як ра­біць ка­шы… Ві­да­воч­на, гэ­та больш, чым му­зей, — мес­ца, дзе лі­цэ­іс­ты, якія пры­еха­лі з вёс­кі, мо­гуць па­зна­ё­міц­ца з тра­ды­цый­най куль­ту­рай на­шай Баць­каў­шчы­ны…

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра.

Лу­ні­нец­кі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.