Вы тут

Ці бу­дзе ў дэ­пу­та­та воль­ны дзень?


Пы­тан­ні ўма­ца­ван­ня ро­лі мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, за­ма­ца­ван­ня кад­раў у сель­скай мяс­цо­вас­ці і ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўлад­ка­ван­ня пра­ана­лі­за­ва­ны на чар­го­вым па­ся­джэн­ні Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі.

Як ад­зна­чыў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі Нацыянальнага сходу Ана­толь Ру­бі­наў, Са­вет па ўза­е­ма­дзе­ян­ні — ка­ле­гі­яль­ны ор­ган, да яко­га пры­слу­хоў­ва­юц­ца дзяр­жаў­ныя струк­ту­ры. Ме­на­ві­та пра гэ­та свед­чыць уклю­чэн­не яго пра­па­ноў у пра­ек­ты пра­ва­вых ак­таў, якія зна­хо­дзяц­ца на раз­гля­дзе ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Да­ты­чац­ца яны раз­на­стай­ных ас­пек­таў жыц­ця­дзей­нас­ці. Гэ­тае сцвяр­джэн­не кан­крэт­ны­мі пры­кла­да­мі пад­ма­ца­ва­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч. У пры­ват­нас­ці, яна па­ве­да­мі­ла, што на раз­гляд Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі прад­стаў­ле­ны пра­ект з пра­па­но­вай Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні аб вы­лу­чэн­ні дэ­пу­та­там ад­на­го воль­на­га ад асноў­най ра­бо­ты дня што­ме­сяц для ажыц­цяў­лен­ня сва­іх паў­на­моц­тваў не­па­срэд­на ў акру­гах, су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі, што асаб­лі­ва ак­ту­аль­на на­пя­рэ­дад­ні вы­ба­раў у мяс­цо­выя Са­ве­ты 27 склі­кан­ня. Акра­мя гэ­та­га, у ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 4 лю­та­га 2014 го­да № 59, срод­кі, атры­ма­ныя ад про­да­жу зя­мель­ных участ­каў на аў­кцы­ё­нах ці ад іх арэн­ды, мяс­цо­выя Са­ве­ты мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­ваць на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый, на­вя­дзен­не па­рад­ку на зям­лі.

Ад­па­вед­ны­мі мі­ніс­тэр­ства­мі і ве­дам­ства­мі пад­тры­ма­на так­са­ма пра­па­но­ва аб ака­зан­ні сель­вы­кан­ка­мам бяз­вы­плат­най спон­сар­скай да­па­мо­гі ўсі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, што зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та, не­за­леж­на ад фор­мы іх улас­нас­ці.

Дзе кадры браць?

Ле­тась Са­вет па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пра­вёў вы­яз­ное па­ся­джэн­не  ў Го­рац­кім ра­ё­не Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, пры­све­ча­нае ра­бо­це ор­га­наў мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня па раз­віц­ці са­цы­яль­най сфе­ры (у рам­ках рэа­лі­за­цыі дзяр­жаў­най пра­гра­мы ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця вёс­кі на 2011—2015 га­ды). Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ва­ла­ся пад­рых­тоў­цы і за­ма­ца­ван­ню кад­раў у аграр­ным сек­та­ры. Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч дэ­та­лё­ва пра­ана­лі­за­ва­ла вы­ні­кі пра­цы. У пры­ват­нас­ці, яна ад­зна­чы­ла, што гэ­тыя пы­тан­ні пры­цяг­ну­лі ўва­гу раз­на­стай­ных рэс­пуб­лі­кан­скіх струк­тур, ад­па­вед­ных мі­ніс­тэр­стваў. Бы­ла ство­ра­на ра­бо­чая гру­па пад кі­раў­ніц­твам на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­ла Ру­са­га, якая вы­пра­ца­ва­ла ад­па­вед­ныя рэ­ка­мен­да­цыі.

Пра­па­но­вы ра­бо­чай гру­пы знай­шлі ад­люст­ра­ван­не ў пра­ек­це но­вай рэ­дак­цыі Ука­за Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі № 80 («Аб пра­ві­лах пры­ёму ў вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы»).

Па­вод­ле яго, мэ­та­вы пры­ём абі­ту­ры­ен­таў па сель­ска­гас­па­дар­чых спе­цы­яль­нас­цях па­вя­лі­ча­ны з 30 да 60%. Умо­вы мэ­та­вай пад­рых­тоў­кі кад­раў для аграр­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі рас­паў­сюдж­ва­юц­ца і на мо­ладзь, што пра­жы­вае ў га­рад­скіх на­се­ле­ных пунк­тах. Ад­ме­не­на зда­ча ўступ­ных іс­пы­таў па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах для тых, хто па­сту­пае на ска­ро­ча­ны курс на­ву­чан­ня ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі сель­ска­гас­па­дар­ча­га про­фі­лю. Абі­ту­ры­ен­ты дзён­най фор­мы бу­дуць мець пра­ва вы­ба­ру: зда­ваць ус­туп­ныя эк­за­ме­ны ў ВНУ або прад'­яў­ляць сер­ты­фі­ка­ты цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Аб­ме­жа­ва­ны і кан­тын­гент ах­вот­ных атрым­лі­ваць вы­шэй­шую сель­ска­гас­па­дар­чую аду­ка­цыю на за­воч­ным і вя­чэр­нім ад­дзя­лен­нях за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту.

Спа­да­рож­ні­кі без ста­ту­су

На па­ся­джэн­ні бы­лі агу­ча­ны вы­ні­кі ма­ні­то­рын­гу ў прак­ты­цы пры­мя­нен­ня За­ко­на «Аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь». Пры­нам­сі, у част­цы вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўлад­ка­ван­ня. За­гад­чык ад­дзе­ла па за­бес­пя­чэн­ні ра­бо­ты Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні і ўза­е­ма­дзе­ян­ні з ор­га­на­мі мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня Мі­ха­іл Гу­ры­но­віч пад­крэс­ліў, што ў кра­і­не ство­ра­на не­аб­ход­ная за­ка­на­даў­чая ба­за ў гэ­тым кі­рун­ку. Але вы­яў­ле­ны і пэў­ныя не­да­хо­пы ў пы­тан­нях пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня па ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ным улад­ка­ван­ні. На­прык­лад, у за­ка­на­даў­стве пакуль не за­ма­ца­ва­ны дак­лад­ны па­ра­дак ства­рэн­ня і рэ­ар­га­ні­за­цыі, лік­ві­да­цыі мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў і вы­кан­ка­маў у вы­пад­ку змя­нен­ня тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўлад­ка­ван­ня. У тым лі­ку і адзі­нак, якія не ма­юць агуль­на­га ад­мі­ніст­ра­цый­на­га цэнт­ра. У 2006 го­дзе па­сту­пі­ла пра­па­но­ва аб аб'­яд­нан­ні Мінск­ага ра­ё­на і За­слаў­'я — го­ра­да аб­лас­но­га пад­па­рад­ка­ван­ня, што зна­хо­дзіц­ца ў гэ­тым рэ­гі­ё­не. Пер­ша­па­чат­ко­вае ра­шэн­не пра­ду­гледж­ва­ла ства­рэн­не ад­ной ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най адзін­кі: Мінск­ага ра­ё­на з цэнт­рам у За­слаўі. Ад­нак зра­біць гэ­та на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні не ўяў­ля­ла­ся маг­чы­мым, па­коль­кі ад­сут­ні­ча­ла нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за. З гэ­тых жа пры­чы­н бы­ло ад­кла­дзе­на аб'­яд­нан­не Сма­ля­віц­ка­га ра­ё­на і го­ра­да Жо­дзі­на.

На дум­ку Мі­ха­і­ла Гу­ры­но­ві­ча, не­аб­ход­на ўдас­ка­на­ліць і па­ра­дак улі­ку мер­ка­ван­ня гра­ма­дзян і мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў пры вы­ра­шэн­ні пы­тан­няў ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўлад­ка­ван­ня. Так, у за­ко­не «Аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» ска­за­на, што не­аб­ход­на ўліч­ваць та­кое мер­ка­ван­не, але аба­вяз­ко­васць улі­ку яго за­ста­ец­ца пад пы­тан­нем. Спе­цы­я­ліст звяр­нуў ува­гу пры­сут­ных і на тое, што трэ­ба вы­ра­шаць праб­ле­му з па­сял­ко­вы­мі Са­ве­та­мі, ство­ра­ны­мі яшчэ ў ча­сы БССР, асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца Мін­скай воб­лас­ці. Акра­мя та­го, не вы­зна­ча­ны і пра­ва­вы ста­тус у пы­тан­нях ства­рэн­ня і ска­са­ван­ня та­кіх тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак, як га­ра­ды-спа­да­рож­ні­кі.

Ап­ты­мі­за­цыя: пра­цяг бу­дзе

Пад­тры­маў Мі­ха­і­ла Гу­ры­но­ві­ча на­конт па­рад­ку ўлі­ку мер­ка­ван­няў гра­ма­дзян і стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іван Ліп­ніц­кі. Зда­ра­ец­ца так, што да­во­дзіц­ца да­лу­чаць буй­ны на­се­ле­ны пункт да мен­ша­га па па­тра­ба­ван­ні ня­знач­най част­кі на­сель­ніц­тва. Ра­зам з тым пры ап­ты­мі­за­цыі тэ­ры­то­рый сель­са­ве­таў не­ка­то­рыя з іх не ўвай­шлі ў ме­жы сель­гас­прад­пры­ем­стваў. «Мы пай­шлі на­су­страч лю­дзям ме­на­ві­та та­му, што гэ­тыя сель­са­ве­ты ма­юць ба­га­тыя гіс­та­рыч­ныя, куль­тур­ныя тра­ды­цыі, — ад­зна­чыў Іван Эду­ар­да­віч. — Пла­на­ва­ла­ся ска­са­ваць 100 сель­скіх Са­ве­таў, але на спра­ве атры­ма­ла­ся 56».

Пад­час рэ­ар­га­ні­за­цыі ўліч­ва­лі­ся эка­ла­гіч­ныя, эка­на­міч­ныя, са­цы­яль­на-бы­та­выя і транс­парт­ныя ас­пек­ты. Больш за ўсё за­ўваг бы­ло ме­на­ві­та па ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты рэй­са­вых марш­ру­таў у цэнт­ры но­ва­ство­ра­ных сель­са­ве­таў. «Нам да­вя­ло­ся звяр­тац­ца з прось­бай на­ват у пры­ват­ныя ар­га­ні­за­цыі, каб пус­ціць ту­ды транс­парт, — кан­ста­та­ваў Іван Ліп­ніц­кі. — Сён­ня ўсе абя­цан­ні, што да­ва­лі­ся жы­ха­рам на агуль­ных схо­дах, прак­тыч­на вы­ка­на­ны. Мы імк­ну­лі­ся так­са­ма за­ха­ваць аб'­ек­ты дзей­най інф­ра­струк­ту­ры, асаб­лі­вую ўва­гу звяр­та­лі на па­вы­шэн­не якас­ці па­слуг, пры­ваб­насць на­се­ле­ных пунк­таў».

На сён­няш­ні дзень коль­касць ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ных адзі­нак пяр­віч­на­га ўзроў­ню на Мін­шчы­не ска­ра­ці­ла­ся з 281 да 225. Сё­ле­та ра­бо­та бу­дзе пра­доў­жа­на.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.