Вы тут

Дзяў­ча­ты вы­бі­ра­юць вы­шэй­шую аду­ка­цыю


Бе­ла­русь зай­мае ў све­це ад­но з са­мых вы­со­кіх мес­цаў па коль­кас­ці жан­чын, якія атрым­лі­ва­юць вы­шэй­шую аду­ка­цыю (пад­лі­кі вя­дуц­ца на 10 ты­сяч жа­но­ча­га на­сель­ніц­тва).

Па звест­ках На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, «удзель­ная ва­га» дзяў­чат ся­род сту­дэн­таў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў скла­дае 57%. Ва ўста­но­вах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі за­хоў­ва­ец­ца ген­дар­ны па­ры­тэт: 50 пра­цэн­таў юна­коў і 50 пра­цэн­таў дзяў­чат. А вось ва ўста­но­вах пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі коль­касць юна­коў удвая пе­ра­вы­шае коль­касць прад­стаў­ніц сла­ба­га по­лу.

Пе­ра­важ­на жа­но­чы­мі за­ста­юц­ца гу­ма­ні­тар­на-са­цы­яль­ныя про­фі­лі аду­ка­цыі. До­ля дзяў­чат, якія атрым­лі­ва­юць ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную і вы­шэй­шую аду­ка­цыю па ме­ды­цын­скіх спе­цы­яль­нас­цях, скла­дае 80% ад агуль­най коль­кас­ці тых, хто на іх на­ву­ча­ец­ца. Та­кая ж до­ля дзяў­чат і на пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цях. А на эка­на­міч­ных і юры­дыч­ных спе­цы­яль­нас­цях іх — 73%.

На­ту­раль­на, што і пра­фе­сія пе­да­го­га за­ста­ец­ца пе­ра­важ­на жа­но­чай. Так, у гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе до­ля жан­чын ся­род на­стаў­ні­каў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі да­ся­гае 87%. Ся­род ды­рэк­та­раў гэ­тых уста­ноў і іх на­мес­ні­каў жан­чын — 85%.

Ва ўста­но­вах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі з кож­ных ча­ты­рох вы­клад­чы­каў — тры жан­чы­ны. У гэ­тым звя­не пра­цу­юць ка­ля 8 ты­сяч прад­стаў­ніц пры­го­жа­га по­лу. З іх сту­пень кан­ды­да­та на­вук ма­юць 29 ча­ла­век, а зван­не да­цэн­та — 16.

Ва ўста­но­вах вы­шэй­шай аду­ка­цыі на вы­клад­чыц­кай ра­бо­це за­ня­та больш як 13 ты­сяч жан­чын (56% ад агуль­най коль­кас­ці вы­клад­чы­каў), ся­род якіх 252 — дак­та­ры на­вук і больш за 4 ты­ся­чы — кан­ды­да­ты на­вук. Ву­чо­нае зван­не пра­фе­са­ра ма­юць 227 вы­клад­чы­каў-жан­чын, а зван­не да­цэн­та — 3,4 ты­ся­чы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».