Вы тут

Пра­цу­ем па-но­ва­му...


або У што мо­жа вы­ліц­ца зар­пла­та «ў кан­вер­це»

У па­чат­ку го­да Прэ­зі­дэнт пад­пі­саў За­кон аб уня­сен­ні шэ­ра­гу змен у Пра­цоў­ны ко­дэкс (да­лей — ПК). Но­ва­ўвя­дзен­ні ўсту­пяць у сі­лу ў кан­цы лі­пе­ня. Пра най­больш іс­тот­ныя раз­маў­ля­ем з суд­дзёй Вяр­хоў­на­га Су­да Ксе­ні­яй КЕ­НІК.

1

— Ксе­нія Іва­наў­на, рас­ка­жы­це пад­ра­бяз­ней пра най­больш знач­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў ПК... — Гэ­ты за­кон змя­шчае аж­но 167 пунк­таў змя­нен­няў і да­паў­нен­няў. Асаб­лі­ва вя­лі­кія зме­ны да­ты­чац­ца пра­цоў­на­га да­га­во­ра, га­ран­тый і кам­пен­са­цый, пра­цоў­ных і са­цы­яль­ных ад­па­чын­каў, ка­ман­дзі­ро­вак, су­мя­шчэн­ня пра­цы з на­ву­чан­нем, ка­лек­тыў­ных пра­цоў­ных спрэ­чак. У пры­ват­нас­ці, па­поў­ніц­ца спіс пад­стаў для ска­са­ван­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра па іні­цы­я­ты­ве най­маль­ні­ка. Апош­ні змо­жа зволь­ніць ра­бот­ні­ка ў тым лі­ку і ў вы­пад­ку за­крыц­ця фі­лі­яла, прад­стаў­ніц­тва ці ін­ша­га ад­асоб­ле­на­га струк­тур­на­га пад­раз­дзя­лен­ня ар­га­ні­за­цыі, раз­ме­шча­ных у ін­шай мяс­цо­вас­ці. Пры гэ­тым ён па­ві­нен бу­дзе вы­пла­ціць зволь­не­на­му вы­хад­ную да­па­мо­гу, не мен­шую за трох­ра­зо­вы ся­рэд­ня­ме­сяч­ны за­ро­бак. Акра­мя та­го, най­маль­нік сам бу­дзе вы­ра­шаць, вы­да­ваць ра­бот­ні­ку ка­ман­дзі­ро­вач­нае па­свед­чан­не ці не. Гэ­та да­зво­ліць не толь­кі спрас­ціць бух­гал­тар­скі ўлік, але і па­збег­нуць праб­лем пры ка­ман­дзі­ра­ван­ні ра­бот­ні­каў за мя­жу. Спра­ва ў тым, што ка­ман­дзі­ра­ва­ныя за мя­жу ад­чу­ва­юць праб­ле­мы пры афарм­лен­ні ка­ман­дзі­ро­вач­ных па­свед­чан­няў, бо час­та ін­ша­зем­цы не ма­юць уяў­лен­ня аб та­кіх да­ку­мен­тах. У якас­ці па­цвяр­джэн­ня ка­ман­дзі­роў­кі пра­па­ну­ец­ца ўліч­ваць пра­яз­ныя бі­ле­ты, чэ­кі за пра­жы­ван­не і гэ­так да­лей. Ра­зам з тым ра­бот­ні­кам не­ка­то­рых дзяр­жаў­ных ор­га­наў ка­ман­дзі­ро­вач­ныя па­свед­чан­ні да­юць пе­ра­ва­гу пры апла­це пра­яз­ных бі­ле­таў, пра­жы­ван­ня. Ме­на­ві­та па гэ­тай пры­чы­не но­вы за­кон пра­ду­гледж­вае вы­да­чу ка­ман­дзі­ро­вач­ных па­свед­чан­няў па ра­шэн­ні най­маль­ні­ка. — У ПК упер­шы­ню ўклю­чы­лі раз­дзел, які рэ­гу­люе пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны ў пра­фе­сі­я­наль­ным спор­це. Рас­ка­жы­це пад­ра­бяз­ней пра пра­ві­лы, па якіх да­вя­дзец­ца жыць спарт­сме­нам і іх трэ­не­рам. — Са­праў­ды, но­вым ко­дэк­сам урэ­гу­ля­ва­ны пы­тан­ні за­клю­чэн­ня і ска­са­ван­ня пра­цоў­ных да­га­во­раў са спарт­сме­на­мі і трэ­не­ра­мі, пад­ста­вы пе­ра­во­ду спарт­сме­на ад ад­на­го най­маль­ні­ка да ін­ша­га, асаб­лі­вас­ці рэ­гу­ля­ван­ня пра­цы жан­чын-спарт­сме­нак і спарт­сме­наў ва ўзрос­це да 18 га­доў. У пры­ват­нас­ці, най­маль­ні­ку да­зво­ле­на пе­ра­вес­ці спарт­сме­на, трэ­не­ра з іх пісь­мо­вай зго­ды да ін­ша­га най­маль­ні­ка не больш чым на адзін год. Гэ­та маг­чы­ма ў вы­пад­ках, ка­лі ён не ў ста­не за­бяс­пе­чыць удзел спарт­сме­на, трэ­не­ра ў спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Акра­мя та­го, най­маль­нік мо­жа аба­вя­заць спарт­сме­на і трэ­не­ра, ка­лі тыя зволь­не­ны па сва­ёй жа ві­не, вы­пла­ціць яму гра­шо­вую кам­пен­са­цыю. Так­са­ма за­кон рэ­гу­люе пра­цу не­паў­на­лет­ніх спарт­сме­наў. Так, на­кі­ра­ван­не спарт­сме­наў ва ўзрос­це ад 14 да 16 га­доў у служ­бо­выя ка­ман­дзі­роў­кі да­пус­ка­ец­ца толь­кі з іх пісь­мо­вай зго­ды і пісь­мо­вай зго­ды ад­на­го з баць­коў, а спарт­сме­наў ва ўзрос­це ад 16 да 18 га­доў — з іх пісь­мо­вай зго­ды. На та­кіх жа ўмо­вах не­паў­на­лет­нія спарт­сме­ны пры­цяг­ва­юц­ца і да звыш­уроч­ных ра­бот, пра­цы ў час дзяр­жаў­ных свят, у свя­точ­ныя і вы­хад­ныя дні, у нач­ны час. Акра­мя агуль­ных, за­ка­на­да­вец пра­ду­гле­дзеў і да­дат­ко­выя пад­ста­вы для зваль­нен­ня спарт­сме­на: спар­тыў­ная дыс­ква­лі­фі­ка­цыя на тэр­мін 6 і больш ме­ся­цаў; вы­ка­ры­стан­не спарт­сме­нам до­пін­гу; не­да­сяг­нен­не пэў­ных спар­тыў­ных вы­ні­каў, ка­лі іх да­сяг­нен­не пра­ду­гледж­ваў пра­цоў­ны да­га­вор. Апош­няя пад­ста­ва, да­рэ­чы, мо­жа быць пры­чы­най і для ска­са­ван­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра з трэ­не­рам. — Ці шмат спрэ­чак па­між ра­бот­ні­кам і най­маль­ні­кам раз­гля­да­ец­ца ў су­дах рэс­пуб­лі­кі? — Коль­касць та­кіх спраў ва­га­ец­ца ад 9 да 12 ты­сяч за год. Так, ле­тась су­ды раз­гле­дзе­лі 8647 спраў, якія вы­ця­ка­юць з пра­цоў­ных ад­но­сін, у 2012-м — 8076, у 2011-м — 9393, у 2010-м — 12 714. Па­мян­шэн­не коль­кас­ці спраў у па­раў­на­нні з 2010 го­дам аб­умоў­ле­на зме­най за­ка­на­даў­ства аб пад­ве­дам­нас­ці пра­цоў­ных спрэ­чак. Сён­ня асоб­ныя іх ві­ды — у пры­ват­нас­ці, аб спаг­нан­ні на­лі­ча­най, але не вы­пла­ча­най за­ра­бот­най пла­ты — ад­ра­зу ж па­сту­па­юць да на­та­ры­у­саў. Ха­це­ла­ся б звяр­нуць ува­гу, што ра­бот­ні­кі, якія звяр­та­юц­ца ў суд па аба­ро­ну сва­іх пра­цоў­ных пра­воў, вы­зва­ля­юц­ца ад дзяр­жаў­най пош­лі­ны і ін­шых су­до­вых вы­дат­каў. — Якая ка­тэ­го­рыя спрэ­чак з'яў­ля­ец­ца са­май рас­паў­сю­джа­най у пра­цоў­ных ад­но­сі­нах? — Най­боль­шая коль­касць спраў, раз­гле­джа­ных ле­тась, бы­ла звя­за­на са спаг­нан­нем за­ра­бот­най пла­ты — 3626. — Якая ве­ра­год­насць спаг­наць з най­маль­ні­ка за­па­зы­ча­насць па зар­пла­це, ка­лі ра­бот­нік атрым­лі­ваў яе ў «кан­вер­це»? — Суд бу­дзе кі­ра­вац­ца ты­мі звест­ка­мі аб за­ра­бот­най пла­це, якія вы­зна­ча­ны штат­ным рас­кла­дам, пра­цоў­ным да­га­во­рам. Ні­я­кія вус­ныя да­моў­ле­нас­ці аб тым, што част­ка за­ра­бот­най пла­ты бу­дзе вы­плач­вац­ца па ве­да­мас­ці, а част­ка — у «кан­вер­це», пад ува­гу пры­мац­ца не бу­дуць. Пры гэ­тым ра­бот­ні­кі па­він­ны мець на ўва­зе, што звест­кі аб «афі­цый­най» за­ра­бот­най пла­це прад­стаў­ля­юц­ца так­са­ма ў Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва, і ад яе па­ме­ру ў да­лей­шым бу­дзе за­ле­жыць ін­ды­ві­ду­аль­ны ка­э­фі­цы­ент для пры­зна­чэн­ня пен­сіі. — На ка­рысць ка­го, ра­бот­ні­ка або най­маль­ні­ка, час­цей пры­ма­ец­ца ра­шэн­не? — Спрэч­ку вый­грае той, хто мае ра­цыю. Пры­вя­ду ста­тыс­ты­ку за мі­ну­лы год. Іс­кі най­маль­ні­каў аб спаг­нан­ні шко­ды, якую на­нес­лі ра­бот­ні­кі, за­да­во­ле­ны ў 93,3% вы­пад­ках. Іс­кі ра­бот­ні­каў аб спаг­нан­ні за­ра­бот­най пла­ты за­да­во­ле­ны ў 76,55% вы­пад­ках. Па та­кой най­важ­ней­шай ка­тэ­го­рыі спрэ­чак, як ад­наў­лен­не на пра­цы, іс­кі за­да­во­ле­ны ў 40,25%, а з улі­кам за­клю­чэн­ня мі­ра­вых па­гад­нен­няў су­ды ад­на­ві­лі пра­цоў­ныя пра­вы больш чым 55% гра­ма­дзян, не згод­ных са сва­ім зваль­нен­нем. — Як час­та ра­бот­ні­кі звяр­та­юц­ца ў суд з іс­ка­мі аб ад­наў­лен­ні на пра­цы? — До­сыць час­та. Ле­тась, на­прык­лад, бы­ло раз­гле­джа­на больш як 700 та­кіх спраў. Лю­дзі звяр­та­юц­ца ў су­ды, бо ба­чаць, што пра­цэнт ста­ноў­чых вы­ра­шэн­няў гэ­тай ка­тэ­го­рыі іс­каў вы­со­кі. На­прык­лад, суд за­да­во­ліў іск кі­роў­цы ПУП «Аў­та­транс», яко­га най­маль­нік не­за­кон­на зволь­ніў за пра­гул. А па­ча­ло­ся ўсё з та­го, што К. па­пра­сіў свай­го кі­раў­ні­ка ад­пус­ціць яго на дзень за свой кошт, каб прай­сці з дач­кой ме­даг­ляд. Най­маль­нік ад­мо­віў яму і, ка­лі кі­роў­ца не з'я­віў­ся на пра­цу, зволь­ніў яго. Як вы­свет­лі­ла­ся, у К. чац­вё­ра дзя­цей, на два­іх з іх ён вы­плач­вае алі­мен­ты, а двое жы­вуць ра­зам з ім. Па­коль­кі жон­кі ча­со­ва не бы­ло до­ма, кло­па­ты аб сы­не і да­чцэ лег­лі на баць­ка­вы пле­чы. 16 ліс­та­па­да К. да­ве­даў­ся, што дзі­ця­чы сад, у які хо­дзіць яго шас­ці­га­до­вая дач­ка, 17 ліс­та­па­да пра­ца­ваць не бу­дзе ў су­вя­зі з ава­ры­яй сіс­тэ­мы во­да­за­бес­пя­чэн­ня. Акра­мя та­го, каб пра­вес­ці ме­даг­ляд да­школь­ні­каў, 17 ліс­та­па­да спе­цы­я­ліс­ты ра­ён­най па­лі­клі­ні­кі пры­едуць у ам­бу­ла­то­рыю ў па­сё­лак Чыр­во­нае. Дач­ка К. так­са­ма па­він­на бы­ла пра­хо­дзіць та­кі ме­даг­ляд. Суд пры­знаў зваль­нен­не іст­ца не­за­кон­ным, бо той ад­сут­ні­чаў на пра­цы па ўваж­лі­вай пры­чы­не, і ад­на­віў яго на ра­ней­шым мес­цы пра­цы, спаг­наў з ад­каз­чы­ка ся­рэд­ні за­ро­бак за час вы­му­ша­на­га пра­гу­лу, а так­са­ма кам­пен­са­цыю ма­раль­най шко­ды. — Які мак­сі­маль­ны па­мер кам­пен­са­цыі ма­раль­най шко­ды мо­гуць атры­маць ра­бот­ні­кі ў вы­пад­ку іх не­за­кон­на­га зваль­нен­ня а­бо не­за­кон­на­га пе­ра­во­ду на ін­шую пра­цу? — Ні­во­дзін нар­ма­тыў­ны пра­ва­вы акт не пра­ду­гледж­вае па­мер кам­пен­са­цыі ма­раль­най шко­ды. Пад ма­раль­най шко­дай вар­та ра­зу­мець фі­зіч­ныя і ма­раль­ныя па­ку­ты, якія звед­вае гра­ма­дзя­нін. Яе па­мер вы­зна­ча­ец­ца су­дом у за­леж­нас­ці ад ха­рак­та­ру пры­чы­не­ных па­цяр­пе­ла­му па­кут, а так­са­ма сту­пе­ні ві­ны та­го, хто на­нёс шко­ду. Пры вы­зна­чэн­ні па­ме­ру кам­пен­са­цыі па­він­ны ўліч­вац­ца па­тра­ба­ван­ні ра­зум­нас­ці і спра­вяд­лі­вас­ці. Сён­ня па­мер кам­пен­са­цыі ма­раль­най шко­ды па пра­цоў­ных спрэч­ках ва­га­ец­ца ад ад­на­го да двух міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў. — Але ж, пэў­на, да­лё­ка не заў­сё­ды іс­кі аб ад­наў­лен­ні на пра­цы за­да­валь­ня­юц­ца? — Вя­до­ма, ка­лі бу­дзе ўста­ноў­ле­на, што пры зваль­нен­ні най­маль­нік не па­ру­шыў за­ка­на­даў­ства, суд ад­мо­віць ра­бот­ні­ку ў за­да­валь­нен­ні іс­ку. У якас­ці пры­кла­ду ма­гу пры­вес­ці гіс­то­рыю на­стаў­ні­цы па­чат­ко­вых кла­саў Ш., якая тра­пі­ла пад ска­ра­чэн­не. Тое ска­ра­чэн­не бы­ло вы­клі­ка­на аб'­ек­тыў­ны­мі пры­чы­на­мі: па­мен­шыў­ся на­бор вуч­няў у шко­ле. Жан­чы­на звяр­ну­ла­ся ў суд з іс­кам аб ад­наў­лен­ні на пра­цы, спаг­нан­ні ся­рэд­ня­га за­роб­ку за час вы­му­ша­на­га пра­гу­лу, кам­пен­са­цыі ма­раль­най шко­ды. Яна сцвяр­джа­ла, што ме­ла пе­ра­ва­гі ў па­кі­дан­ні на пра­цы пе­рад ін­шы­мі на­стаў­ні­ка­мі. Суд уста­на­віў, што ўсе на­стаў­ні­кі па­чат­ко­вых кла­саў ма­юць вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю, роў­ную пра­дук­цый­насць пра­цы і ква­лі­фі­ка­цыю. Та­му пры вы­ба­ры ра­бот­ні­ка для зваль­нен­ня па ска­ра­чэн­ні шта­та, най­маль­нік кі­ра­ваў­ся ка­лек­тыў­ным да­га­во­рам. Згод­на з ім пры роў­най пра­дук­цый­нас­ці пра­цы і ква­лі­фі­ка­цыі пе­ра­ва­га ў па­кі­дан­ні на пра­цы ад­да­ец­ца: ра­бот­ні­кам, якія з'яў­ля­юц­ца адзі­ны­мі кар­мі­це­ля­мі ў сям'і; ся­мей­ным пры на­яў­нас­ці два­іх і больш дзя­цей; якія ма­юць бес­пе­ра­пын­ны стаж пра­цы ва ўста­но­ве 15 га­доў; якія атры­ма­лі траў­му або пра­фзах­вор­ван­не на вы­твор­час­ці; ра­бот­ні­кам, якім да пен­сіі за­ста­ло­ся 5 і менш га­доў. Ш. ні да ад­ной з пе­ра­лі­ча­ных ка­тэ­го­рый не ад­но­сі­ла­ся. Акра­мя та­го, ёй най­маль­нік пра­па­ноў­ваў ін­шыя ва­кант­ныя па­са­ды ў шко­ле. Пра­цу вы­ха­валь­ні­цы дзі­ця­ча­га сад­ка і на­стаў­ні­цы па­чат­ко­вых кла­саў у дзвюх шко­лах ра­ё­на ёй пра­па­ноў­ваў і ад­дзел аду­ка­цыі рай­вы­кан­ка­ма. Ад усіх пра­па­ноў Ш. ад­мо­ві­ла­ся. Па­коль­кі па­ру­шэн­няў за­ка­на­даў­ства пры зваль­нен­ні іс­ці­цы не бы­ло да­пу­шча­на (ёй па­ве­да­мі­лі аб зваль­нен­ні не менш чым за два ме­ся­цы; вы­пла­ці­лі вы­хад­ную да­па­мо­гу ў па­ме­ры трох­ра­зо­ва­га ся­рэд­ня­га ме­сяч­на­га за­роб­ку), суд ад­мо­віў Ш. у за­да­валь­нен­ні іс­ку. — Ці маг­чы­ма вый­граць па­доб­ны пра­цэс ра­бот­ні­ку, не звяр­та­ю­чы­ся да да­па­мо­гі ад­ва­ка­таў, на­няць якіх у лю­дзей ча­сам ня­ма гро­шай? — Вя­до­ма, удзел у су­до­вым пра­цэ­се ад­ва­ка­та знач­на аб­ляг­чае ста­но­ві­шча ра­бот­ні­ка. Ад­ва­кат да­па­мо­жа яму склас­ці іс­ка­вую за­яву, сфар­му­ля­ваць па­тра­ба­ван­ні, якія ра­бот­нік жа­дае за­явіць у суд, рас­тлу­ма­чыць, якія да­ку­мен­ты не­аб­ход­на па­даць ад­на­ча­со­ва з іс­ка­вай за­явай. Гэ­та да­па­мо­жа вы­клю­чыць вы­пад­кі ад­мо­вы ў за­вя­дзен­ні спра­вы, ка­лі іс­цец не вы­ка­наў па­пя­рэд­ні па­ра­дак раз­гля­ду спрэч­кі ў ка­мі­сіі па пра­цоў­ных спрэч­ках або па­кі­дан­ня за­явы без ру­ху, ка­лі яна не ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням, пра­ду­гле­джа­ным Гра­ма­дзян­скім пра­цэ­су­аль­ным ко­дэк­сам. Тым больш за­ка­на­даў­ствам пра­ду­гле­джа­на, што юры­дыч­ная да­па­мо­га гра­ма­дзя­нам пры вя­дзен­ні спраў па пра­цоў­ных спрэч­ках аказ­ва­ец­ца за кошт срод­каў ка­ле­гіі ад­ва­ка­таў. Ад­нак, вя­до­ма, ёсць ра­бот­ні­кі, якія са­ма­стой­на звяр­та­юц­ца ў суд, гра­мат­на скла­да­юць іск. — Ксе­нія Іва­наў­на, што б вы па­рэ­ка­мен­да­ва­лі кі­раў­ні­кам ар­га­ні­за­цый пры за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра? І ра­бот­ні­кам, якія іх пад­піс­ва­юць? — Ра­бот­нік і най­маль­нік па­він­ны ўзгад­ніць уза­ем­ныя пра­вы і аба­вяз­кі, тэр­мін пра­цоў­на­га да­га­во­ра, рэ­жым і апла­ту пра­цы і іншыя ўмо­вы. Рэ­ка­мен­ду­ец­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць пры­клад­ную фор­му пра­цоў­на­га да­га­во­ра і пры­клад­ную фор­му кант­рак­та, за­цвер­джа­ныя ад­па­вед­на Мі­ніс­тэр­ствам пра­цы і Са­ве­там Мі­ніст­раў. У пра­цоў­ныя да­га­во­ры, вя­до­ма, най­маль­нік мо­жа ўклю­чаць да­дат­ко­выя ўмо­вы, ад­нак яны не па­він­ны па­гар­шаць ста­но­ві­шча ра­бот­ні­ка.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».