Вы тут

45 моў за­гу­чаць на фес­ты­ва­лі ад­на­ча­со­ва


Дру­гі Мін­скі фес­ты­валь моў прой­дзе 30 са­ка­ві­ка на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ. У гэ­ты дзень ува­зе гас­цей бу­дуць прад­стаў­ле­ны 45 моў све­ту — як су­час­ных і па­пу­ляр­ных, так і ма­ла­вя­до­мых, а так­са­ма тых, што вый­шлі з ужыт­ку.

У межах гэ­тай уні­каль­най ак­цыі ад­бу­дуц­ца дзе­сяць на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных, лінг­віс­тыч­ных лек­цый і су­стрэч з нось­бі­та­мі роз­ных моў. Гос­ці змо­гуць на­ве­даць прэ­зен­та­цыі — за­хап­ляль­ныя 40-хві­лін­ныя мі­ні-лек­цыі па гіс­то­рыі і раз­віц­ці кан­крэт­най мо­вы, яе ста­наў­лен­ні і су­час­ным ста­не. Прад­стаў­ляць іх бу­дуць сту­дэн­ты, ас­пі­ран­ты і вы­клад­чы­кі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та і фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін БДУ, Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, а так­са­ма лінг­віс­ты і мо­ва­знаў­цы з Маск­вы, Санкт-Пе­цяр­бур­га і Кі­е­ва. Пры­няць удзел у фес­ты­ва­лі змо­гуць усе ах­вот­ныя. А на­пры­кан­цы дня зна­ём­ства з мо­ва­мі за­вер­шыц­ца лінг­віс­тыч­най вік­та­ры­най.

Пер­шы Мін­скі фес­ты­валь моў прай­шоў год та­му: на ім бы­лі прад­стаў­ле­ны 35 моў і 7 лінг­віс­тыч­ных лек­цый. А пер­шы ў све­це фес­ты­валь моў быў пра­ве­дзе­ны ў 1995 го­дзе ў фран­цуз­скім го­ра­дзе Тур і са­браў 800 гас­цей. Яго ар­га­ні­за­ваў аме­ры­кан­скі лінг­віст і эс­пе­ран­тыст Дэ­ні Кіф. Ужо ў на­ступ­ным го­дзе ў Ча­бак­са­рах прай­шоў пер­шы ра­сій­скі фес­ты­валь моў. За­тым ана­ла­гіч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ад­бы­лі­ся ў ЗША, Ве­не­су­э­ле, Кі­таі, Бель­гіі, Шве­цыі, Мал­до­ве, Укра­і­не і ін­шых кра­і­нах. У мно­гіх га­ра­дах све­ту пра­вя­дзен­не фес­ты­ва­ляў моў ужо па­спе­ла стаць што­га­до­вай тра­ды­цы­яй.

Най­буй­ней­шым у све­це лі­чыц­ца пер­шы кі­тай­скі фес­ты­валь, які прай­шоў у 2008 го­дзе ва ўні­вер­сі­тэ­це Нан­кі­на і за два дні са­браў 13500 на­вед­валь­ні­каў. На ім бы­ло прад­стаў­ле­на больш як 70 моў і дыя­лек­таў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.