Вы тут

Свят­ла­на Ся­маш­ка: «Мне вель­мі трэ­ба бы­ло стаць дэ­пу­та­там»


Ды­рэк­тар Брэсц­кай га­рад­ской цэнт­ра­лі­за­ва­най біб­лі­я­тэч­най сіс­тэ­мы Свят­ла­на Ся­маш­ка кры­ху больш за ты­дзень та­му абра­на дэ­пу­та­там Брэсц­ка­га аб­лас­но­га Са­ве­та. У прад­стаў­ні­чым ор­га­не ўла­ды аб­лас­но­га ўзроў­ню Свят­ла­на Мі­ка­ла­еў­на ін­та­рэ­сы вы­бар­шчы­каў прад­стаў­ляе ўпер­шы­ню. Два па­пя­рэд­нія склі­кан­ні пра­ца­ва­ла ў га­рад­скім Са­ве­це. Пра асаб­лі­вас­ці вы­бар­чай кам­па­ніі і пла­ны ра­бо­ты на но­вым уз­роў­ні — на­ша з ёю гу­тар­ка.

— На­коль­кі я ве­даю, у ва­шай акру­зе ба­ла­та­ва­лі­ся два кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты. Як пра­хо­дзі­ла ва­ша вы­бар­чая кам­па­нія? На­коль­кі яна бы­ла для вас ці­ка­вай? У якой сту­пе­ні ка­рыс­най?

— Мой кан­ку­рэнт — су­пра­цоў­нік прад­пры­ем­ства «Брэс­т-
абл­газ» — вель­мі аду­ка­ва­ны, сім­па­тыч­ны ма­ла­ды ча­ла­век. У мя­не за­ста­лі­ся доб­рыя ўра­жан­ні ад зна­ём­ства з яго пра­гра­май. Але мне вель­мі трэ­ба бы­ло тра­піць у аб­лас­ны Са­вет. Я іш­ла прад­стаў­ляць куль­ту­ру і ад­стой­ваць ін­та­рэ­сы куль­ту­ры. Дэ­пу­тат ад куль­ту­ры на­огул — рэд­касць. У но­вым скла­дзе аб­лас­но­га Са­ве­та са сва­ёй га­лі­ны я ад­на. У га­рад­скім Са­ве­це ра­ней так­са­ма бы­ла ад­на, а ця­пер там ня­ма ні­вод­на­га ра­бот­ні­ка куль­ту­ры. Я і мае ад­на­дум­цы-па­плеч­ні­кі па­ста­ві­лі са­бе мэ­ту за­ва­я­ваць гэ­ты дэ­пу­тац­кі ман­дат і ра­бі­лі для гэ­та­га ўсё, як тыя вы­дат­ні­кі пе­рад эк­за­ме­нам. Спа­чат­ку бы­лі су­стрэ­чы з вы­бар­шчы­ка­мі пад­час збо­ру под­пі­саў. Мая акру­га — мік­ра­ра­ё­ны Кі­еў­ка, Тры­шын — бы­лыя вёс­кі, пры­ват­ны сек­тар. Там трэ­ба бы­ло ад­чы­няць вес­ніч­кі, за­хо­дзіць у двор, аба­вяз­ко­ва гу­та­рыць з гас­па­да­ром, вы­слу­хаць яго па­жа­дан­ні і пра­па­но­вы, ад­ка­заць на пы­тан­ні. Так­са­ма я іш­ла ў пра­цоў­ныя ка­лек­ты­вы, вы­сту­па­ла ў шко­лах, сад­ках, на схо­дах жы­ха­роў па мес­цы жы­хар­ства. Рас­каз­ва­ла, хто я та­кая, што збі­ра­ю­ся ра­біць, ча­му іду ў аб­лас­ны Са­вет. Рас­каз­ва­ла лю­дзям так­са­ма пра куль­ту­ру як га­лі­ну, якая ад­каз­вае за ду­хоў­насць на­цыі. І ад­чу­ва­ла, што зна­хо­джу ра­зу­мен­не, ма­іх вы­бар­шчы­каў гэ­та ці­ка­віць, яны не­абы­яка­выя да ўзня­тых праб­лем.

А на су­стрэ­чы, якія пра­хо­дзі­лі ў вя­чэр­ні час, са мной ха­дзі­лі му­зы­кан­ты, спе­ва­кі, мы ар­га­ні­зоў­ва­лі не­вя­лі­кія кан­цэр­ты. Я ад­кры­та га­ва­ры­ла, што мая гру­па пад­трым­кі — ка­ле­гі па цэ­ху, ра­бот­ні­кі куль­ту­ры. І лю­дзі так­са­ма гэ­та ўспры­ма­лі па­зі­тыў­на.

— Кры­ху не­ча­ка­на... Звы­чай­на на су­стрэ­чах з вы­бар­шчы­ка­мі га­во­раць пра ка­му­наль­ныя праб­ле­мы, да­ро­гі, кра­мы, сад­кі...

— У нас так­са­ма ўсё гэ­та бы­ло. Вось з гэ­тым блак­но­там (па­каз­вае тоў­сты на­тат­нік. — Аўт.) я ха­дзі­ла на су­стрэ­чы, амаль па­ло­ва яго спі­са­на. Тут па­зна­ча­ны роз­ныя праб­ле­мы, та­кія, як, на­прык­лад, ад­лоў ба­дзяж­ных жы­вёл, якасць ва­ды ў не­ка­то­рых ра­ё­нах, ад­сут­насць тра­ту­а­раў і мно­гае ін­шае. Вя­до­ма, я ней­кім чы­нам бу­ду вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­тыя за­пі­сы і спры­яць доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ню на тэ­ры­то­рыі сва­ёй акру­гі. Акру­га ў гэ­тым сэн­се праб­лем­ная. Вёс­цы Кі­еў­ка 200 га­доў, Тры­шы­ну — яшчэ больш. Не ўсе да­ро­гі ў зда­валь­ня­ю­чым ста­не, дзе-ні­дзе ад­сут­ні­чае ліў­не­вая ка­на­лі­за­цыя, пры­ват­ная за­бу­до­ва дрэн­на асвят­ля­ец­ца. У па­пя­рэд­нія га­ды пад­час па­вод­кі асоб­ныя пад­вор­кі за­лі­ва­ла ва­дой. Не ўсе праб­ле­мы пад сі­лу вы­ра­шыць га­рад­ско­му бюд­жэ­ту ад­ра­зу. Ёсць план, што бу­дзе ра­біц­ца ў пер­шую чар­гу, што по­тым. Трэ­ба толь­кі цярп­лі­ва тлу­ма­чыць вы­бар­шчы­кам, ін­фар­ма­ваць іх, свое­ча­со­ва ад­каз­ваць на пы­тан­ні. А яшчэ я прый­шла да вы­сно­вы пад­час дэ­пу­тац­кай ра­бо­ты на га­рад­скім уз­роў­ні, што трэ­ба спра­ба­ваць гля­дзець на праб­ле­мы ва­чы­ма ча­ла­ве­ка, хоць гэ­та і ня­прос­та.

— Для вас акру­га фак­тыч­на не но­вая. Вы­хо­дзіць, што вы пра­цяг­не­це ра­бо­ту з гэ­ты­мі ж людзь­мі?

— Мая ра­ней­шая акру­га ўвай­шла ў склад но­вай, ця­пер тэ­ры­то­рыя знач­на боль­шая. Але мно­гія праб­ле­мы ра­ё­на мне са­праў­ды вя­до­мыя, пра­цяг­нем ра­бо­ту ра­зам з ма­і­мі вы­бар­шчы­ка­мі над іх вы­ра­шэн­нем.

— А якія кан­крэт­на пы­тан­ні да­во­дзі­ла­ся вы­ра­шаць у га­рад­скім Са­ве­це?

— Не­ка­то­рым сва­ім вы­бар­шчы­кам, што пры­хо­дзі­лі на пры­ём, да­па­маг­ла з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем. Лю­дзі за­ста­юц­ца без ра­бо­ты па роз­ных пры­чы­нах: нех­та змя­ніў мес­ца жы­хар­ства, нех­та тра­піў пад ска­ра­чэн­не ці зволь­ніў­ся. Ра­бо­ту знай­сці ў наш час да­во­лі скла­да­на. Ка­лі ча­ла­век прэ­тэн­дуе на ра­бо­чую спе­цы­яль­насць, гэ­та зра­біць пра­сцей; ка­лі ж ён шу­кае мес­ца ў ад­па­вед­нас­ці з аду­ка­цы­яй і ква­лі­фі­ка­цы­яй, то мо­гуць уз­нік­нуць праб­ле­мы. У гэ­тым вы­пад­ку да­во­дзі­ла­ся звяр­тац­ца да ка­лег-дэ­пу­та­таў, ня­рэд­ка яны да­па­ма­га­лі. Гэ­та да пы­тан­ня аб кры­ты­цы на­шых Са­ве­таў за тое, што яны ўяў­ля­юць са­бой ды­рэк­тар­скі кор­пус. Як ба­чы­це, не так гэ­та і дрэн­на.

На­огул се­сіі ў га­рад­скім Са­ве­це мне за­пом­ні­лі­ся як кан­струк­тыў­ны дыя­лог вы­со­ка­аду­ка­ва­ных кам­пе­тэнт­ных лю­дзей, якія хо­чуць змя­ніць жыц­цё ў го­ра­дзе да леп­ша­га. Са­вет для ча­го па­трэб­ны? Каб вы­пра­цоў­ваць ак­ты, да­ку­мен­ты, якія бу­дуць рэ­гу­ля­ваць жыц­цё на мес­цах.

— Ня­рэд­ка мож­на па­чуць у якас­ці кры­ты­кі, што дэ­пу­тат мяс­цо­ва­га ўзроў­ню ні­чо­га не вы­ра­шае. Што б вы ад­ка­за­лі апа­не­нтам?

— Усё за­ле­жыць ад са­мо­га дэ­пу­та­та. Ка­лі ён пра­явіць пэў­ную на­стой­лі­васць, то шмат ча­го мо­жа да­біц­ца. Не ма­гу па­ста­віць са­бе ў за­слу­гу вя­лі­кую ўва­гу, якая бы­ла на­да­дзе­на вы­ка­наў­чай ула­дай ста­ну біб­лі­я­тэк у го­ра­дзе. Але ў га­рад­скі Са­вет я так­са­ма іш­ла, каб уз­ды­маць праб­ле­мы куль­ту­ры. На се­сі­ях у нас час­та пры­сут­ні­чаў мэр го­ра­да. Спа­дзя­ю­ся, што і маё сло­ва не­дзе ады­гра­ла сваю ро­лю. У Год кні­гі, у 2012-м, мы ад­кры­лі пас­ля рэ­кан­струк­цыі га­рад­скую біб­лі­я­тэ­ку імя А.С.  Пуш­кі­на — зу­сім аб­ноў­ле­ную. Мы ха­це­лі, каб ча­ла­век, які за­хо­дзіць у біб­лі­я­тэ­ку, ад­чуў ней­кую ўзнёс­ласць, па­ва­гу да кні­гі, каб сам ін­тэр'­ер ў сты­лі па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя на­строй­ваў на дум­кі аб за­ла­той па­ры лі­та­ра­ту­ры. Ду­маю, нам гэ­та хоць крыш­ку ўда­ло­ся. Да нас на­ват з-за мя­жы едуць па­гля­дзець на но­вую біб­лі­я­тэ­ку. Ад­ра­джэн­не пе­ра­жы­ла не толь­кі «пуш­кін­ка». Ра­монт і рэ­кан­струк­цыя пра­ве­дзе­ны ў фі­лі­ялах. У мік­ра­ра­ё­не Ка­ва­лё­ва з'я­ві­ла­ся но­вая біб­лі­я­тэ­ка. А ў кра­са­ві­ку мы ўра­чыс­та ад­кры­ва­ем біб­лі­я­тэ­ку для сля­пых. Гэ­та вель­мі доб­рая на­ві­на. У нас бы­ла не­вя­лі­кая біб­лі­я­тэ­ка для ін­ва­лі­даў па зро­ку, але яе пло­шчаў яў­на не ха­па­ла для го­ра­да. І вось нам вы­дзе­лі­лі вя­лі­кае па­мяш­кан­не ў бу­дын­ку па буль­ва­ры Кас­ма­на­ўтаў. Сён­ня там скон­ча­ны ра­монт, зроб­ле­ны пан­ду­сы, по­руч­ні, на­бы­ва­ец­ца аб­ста­ля­ван­не. Стар­шы­ня гар­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Па­лы­шан­коў даў зго­ду на на­быц­цё чы­таль­най ма­шы­ны. Гэ­та вель­мі да­ра­гое аб­ста­ля­ван­не, але не­аб­ход­нае для ча­ла­ве­ка, які зу­сім не мае маг­чы­мас­ці чы­таць. Вы ж ра­зу­ме­е­це, што ўсё, схе­ма­тыч­на пе­ра­лі­ча­нае мною, мае на ўва­зе вя­лі­кія ка­пі­та­лаў­кла­дан­ні. Але ж гэ­та ін­вес­ты­цыі ў ду­хоў­насць, у бу­ду­чы­ню, та­му яны, вя­до­ма, апраў­да­ны.

— У аб­лас­ным Са­ве­це вы так­са­ма ма­е­це на­мер спры­яць біб­лі­я­тэ­кам?

— Спа­дзя­ю­ся, што дэ­пу­тац­кая ка­мі­сія, у склад якой я ўвай­ду, бу­дзе да­ты­чыць са­цы­яль­най сфе­ры, хоць гэ­та і не вель­мі прын­цы­по­ва. Пад­час уру­чэн­ня ча­со­вых па­свед­чан­няў у Мас­коў­скім ра­ё­не го­ра­да мае ка­ле­гі-дэ­пу­та­ты кры­ху рас­ка­за­лі мне, як пра­цуе аб­лас­ны Са­вет: гэ­та перш за ўсё вы­яз­ны ха­рак­тар ра­бо­ты ка­мі­сій і Са­ве­та ў цэ­лым. Дэ­пу­та­ты ез­дзяць па воб­лас­ці, зна­ё­мяц­ца з аб'­ек­та­мі, людзь­мі на мес­цах і вы­пра­цоў­ва­юць ра­шэн­ні. Ду­маю, што мой во­пыт ра­бо­ты ў га­рад­ской куль­ту­ры і га­рад­скім прад­стаў­ні­чым ор­га­не ўла­ды бу­дзе не­чым ка­рыс­ны ка­ле­гам у воб­лас­ці.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.