Вы тут

ВНУ кра­ін Са­друж­нас­ці раз­мер­ка­ва­лі па іх знач­нас­ці


.

...усе пе­ра­мож­цы ма­юць «ста­ліч­ную пра­піс­ку»

Но­вы між­на­род­ны рэй­тынг ВНУ кра­ін СНД апуб­лі­ка­ва­ла рэй­тын­га­вае агенц­тва «Экс­перт РА».

Рэй­тынг «Экс­перт РА» ўяў­ляе са­бой аль­тэр­на­ты­ву дзейс­ным між­на­род­ным рэй­тын­гам, якія не ўліч­ва­юць спе­цы­фі­ку вы­шэй­шай шко­лы на пра­сто­рах Са­друж­нас­ці. Га­лоў­ным ары­ен­ці­рам для яго з'яў­ля­ец­ца рэ­пу­та­цыя ВНУ на ўзроў­ні сва­ёй кра­і­ны (ся­род вы­клад­чы­каў, ву­чо­ных і пра­ца­даў­цаў) і за­па­тра­ба­ва­насць вы­пуск­ні­коў на рын­ку пра­цы. У асно­ву раз­лі­каў па­кла­дзе­ны тры асноў­ныя кры­тэ­рыі: умо­вы для атры­ман­ня якас­най аду­ка­цыі ў ВНУ, уз­ро­вень за­па­тра­ба­ва­нас­ці вы­пуск­ні­коў пра­ца­ўдаў­ца­мі і ўзро­вень на­ву­ко­ва-да­след­чай ак­тыў­нас­ці. Раз­мер­ка­ван­не ў рэй­тын­гу ВНУ ра­бі­ла­ся на пад­ста­ве ана­лі­зу ста­тыс­тыч­ных звес­так і вы­ні­каў апы­тан­ня мэ­та­вых груп: вы­клад­чы­каў, сту­дэн­таў, вы­пуск­ні­коў і пра­ца­даў­цаў. Уся­го ўдзел у апы­тан­ні ўзя­лі больш як 5,5 ты­ся­чы ча­ла­век.

У спіс леп­шых увай­шлі 153 уста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі Ра­сіі, Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на, Бе­ла­ру­сі, Мал­до­вы, Уз­бе­кі­ста­на, Азер­бай­джа­на і Кір­гі­зіі. Усе ВНУ, якія тра­пі­лі ў рэй­тынг, бы­лі раз­мер­ка­ва­ны па пя­ці гру­пах — «А», «В», «С», «D» і «E» (па ўзроў­ні іх знач­нас­ці).

Клас «А» азна­чае вы­ключ­на вы­со­кі ўзро­вень пад­рых­тоў­кі вы­пуск­ні­коў, «В» — вель­мі вы­со­кі ўзро­вень, а рэй­тын­га­выя кла­сы «С», «D» і «E» — ад­па­вед­на, вы­со­кі, пры­маль­ны і да­стат­ко­вы ўзроў­ні пад­рых­тоў­кі вы­пуск­ні­коў.

У кла­се «A» прад­стаў­ле­на ўся­го ад­на вы­шэй­шая на­ву­чаль­ная ўста­но­ва — Мас­коў­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя М.В. Ла­ма­но­са­ва. Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці трэ­ба да­даць, што гэ­тая ВНУ ста­біль­на трап­ляе і ў між­на­род­ныя рэй­тын­гі ўні­вер­сі­тэ­таў, а так­са­ма зай­мае пер­шы ра­док у рэй­тын­гу леп­шых ВНУ Ра­сіі. За­тое дру­гую пры­ступ­ку ў рэй­тын­гу ВНУ кра­ін СНД услед за Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­там за­няў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Да­рэ­чы, БДУ адзі­ны з бе­ла­рус­кіх уні­вер­сі­тэ­таў тра­піў у гру­пу «В» — з вель­мі вы­со­кім уз­роў­нем пад­рых­тоў­кі вы­пуск­ні­коў. У гэ­тай жа гру­пе кам­па­нію БДУ скла­лі Санкт-Пе­цяр­бург­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт, Кі­еў­скі на­цы­я­наль­ны ўні­вер­сі­тэт імя Т. Шаў­чэн­кі, Мас­коў­скі дзяр­жаў­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт імя Баў­ма­на, Мас­коў­скі дзяр­жаў­ны ін­сты­тут між­на­род­ных ад­но­сін, Мас­коў­скі фі­зі­ка-тэх­ніч­ны ін­сты­тут і не­ка­то­рыя ін­шыя.

Уво­гу­ле з бе­ла­рус­кіх ВНУ ў рэй­тын­гу прад­стаў­ле­ны 10 уні­вер­сі­тэ­таў. У гру­пу «С» увай­шлі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ме­ды­цын­скі ўні­вер­сі­тэт і Бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт. У гру­пу «D» — Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­скі ўні­вер­сі­тэт, БДУ­ІР, Го­мель­скі тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ме­ды­цын­скі ўні­вер­сі­тэт, Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя
Я. Ку­па­лы і Го­мель­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Ф. Ска­ры­ны. А ў гру­пу «С» тра­пі­ла Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная сель­ска­гас­па­дар­чая ака­дэ­мія.

Як за­зна­ча­юць аў­та­ры да­сле­да­ван­ня, боль­шасць ВНУ—пе­ра­мож­цаў рэй­тын­гу —  раз­ме­шча­ны ў ста­лі­цах кра­ін СНД: Маск­ве, Кі­е­ве і Мін­ску. А чым ні­жэй­шы рэй­тын­га­вы клас, тым менш у ім прад­стаў­ле­на ста­ліч­ных ВНУ.

ВНУ — лі­да­ры рэй­тын­гу — за­бяс­печ­ва­юць вы­со­кую якасць аду­ка­цыі, што, у сваю чар­гу, па­цвяр­джа­ец­ца і ацэн­ка­мі пра­ца­даў­цаў, якія ах­вот­на бя­руць на ра­бо­ту іх вы­пуск­ні­коў. Яшчэ ад­ной яр­ка вы­ра­жа­най асаб­лі­вас­цю лі­да­раў рэй­тын­гу з'яў­ля­ец­ца вы­со­кі кошт плат­на­га на­ву­чан­ня. Ці­ка­ва, што ў ТОП-20 ВНУ з най­больш вы­со­кім кош­там плат­на­га на­ву­чан­ня 19 ВНУ прад­стаў­ля­юць Ра­сію і ад­на — Ка­зах­стан. Больш па­спя­хо­ва за­меж­ных сту­дэн­таў пры­цяг­ва­юць ВНУ кла­са «С» з іх больш дэ­ма­кра­тыч­ны­мі «цэн­ні­ка­мі» на на­ву­чан­не.

Най­больш шы­ро­ка ў рэй­тын­гу «Экс­перт РА» прад­стаў­ле­ны ву­чэб­ныя ўста­но­вы кла­са «D» — 64 удзель­ні­кі. Для па­раў­на­ння: вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў кла­са « Е» ў рэй­тын­гу 50. ВНУ кла­са «Е», як пра­ві­ла, ха­рак­та­ры­зу­юц­ца па­раў­наль­на сціп­лай па­пу­ляр­нас­цю ў абі­ту­ры­ен­таў. На­ват ня­гле­дзя­чы на не­вы­со­кі кошт на­ву­чан­ня, до­ля сту­дэн­таў з за­меж­жа ў іх скла­дае ў ся­рэд­нім 2%. Ад­нос­на не­вы­со­кая зацікаўле­насць з бо­ку ін­ша­зем­цаў да ВНУ кла­са «Е» тлу­ма­чыц­ца тым, што 90% гэ­тых ВНУ раз­ме­шча­ны за ме­жа­мі ста­ліц кра­ін СНД.

Уво­гу­ле пос­пе­хі вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў кра­ін СНД па пры­цяг­нен­ні сту­дэн­таў з-за мя­жы па­куль ацэнь­ва­юц­ца экс­пер­та­мі як да­во­лі сціп­лыя ў па­раў­на­нні, на­прык­лад, з бры­тан­скі­мі, аме­ры­кан­скі­мі і аў­стра­лій­скі­мі ВНУ. Толь­кі ў 21 ВНУ з рэй­тын­гу леп­шых до­ля за­меж­ных сту­дэн­таў пе­ра­вы­шае 10%. Най­боль­шай па­пу­ляр­нас­цю ў за­меж­ных сту­дэн­таў ка­рыс­та­юц­ца ме­ды­цын­скія ВНУ. У ТОП-15 на­ву­чаль­ных уста­ноў з са­май вы­со­кай до­ляй за­меж­ных сту­дэн­таў увай­шлі 6 ме­ды­цын­скіх ВНУ, 5 шмат­про­філь­ных уні­вер­сі­тэ­таў, 3 тэх­ніч­ныя ВНУ і Мас­коў­скі дзяр­жаў­ны ін­сты­тут (уні­вер­сі­тэт) між­на­род­ных ад­но­сін.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.