Вы тут

Па­жа­ніц­ца ў 20


або Ця­пер мы ра­зам. І гэ­та — плюс.

На сту­дэн­таў, якія бя­руць шлюб, час­та гля­дзяць са здзіў­лен­нем. Па­ду­маць толь­кі: абое ма­ла­дыя, без па­ста­ян­най пра­цы... Тым не менш, зна­хо­дзяц­ца сме­лыя па­ры, якім хо­ра­ша перш за ўсё та­му, што ў іх ёсць ка­хан­не і жа­дан­не заўж­ды быць ра­зам. Гэ­та і дае сі­лы на тое, каб з ця­гам ча­су зда­быць усё ас­тат­няе. Пры­нам­сі, так лі­чаць сту­дэн­ты Бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Мак­сім і Юлія Баг­дзель, якія паў­го­да та­му ста­лі му­жам і жон­кай...

2...Нас за­пра­ша­юць у не­вя­ліч­кі ін­тэр­на­цкі па­кой. Ка­на­па, ха­ла­дзіль­нік, тэ­ле­ві­зар, стол ка­ля акна. Ня­гле­дзя­чы на ма­лую пра­сто­ру, тут утуль­на: фі­ран­кі па­да­бра­ны пад ко­лер шпа­лер, стол за­сла­ны аб­ру­сам, на бач­ным мес­цы — вя­сель­нае фо­та.

— Мая ка­ха­ная на­зва­ла свой за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак «кры­ху за­му­жам», каб так ні­хто і не зра­зу­меў, ці ёсць у яе на са­мой спра­ве муж, — так Мак­сім рас­па­вя­дае пра ўпры­га­жэн­не, якое яго жон­ка но­сіць на бе­зы­мен­ным паль­цы пра­вай ру­кі. Ад­ра­зу ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла: з та­кім му­жам дак­лад­на не за­су­му­еш.

Спра­ва ў тым, што Юлін за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак — з ме­та­лу «ся­рэб­ра­на­га» ко­ле­ру, аздоб­ле­ны ка­мень­чы­ка­мі, а ў Мак­сі­ма — за­ла­ты. Мож­на ска­заць, фа­міль­ны. Яго ку­пі­ла ба­бу­ля. Та­кі па­да­ру­нак яна зра­бі­ла кож­на­му ўну­ку. Пярс­цён­кі, трэ­ба ска­заць, бы­лі не з тан­ных: якас­нае «даў­нейшае» зо­ла­та, ды і ва­га да­зва­ля­ла за­нес­ці да май­стра і зра­біць яшчэ адзін для ня­вес­ты, «рас­па­ла­ві­ніў­шы» пер­ша­па­чат­ко­вы ва­ры­янт. Але Мак­сім не на­стой­ваў на та­кім ра­шэн­ні (Юля не лю­біць упры­га­жэн­ні з зо­ла­та) і да­зво­ліў дзяў­чы­не вы­браць пярс­цё­нак на свой густ. Усё ж на­сіць трэ­ба бу­дзе доў­га-доў­га. Та­му ён па­ві­нен быць са­мым пры­го­жым.

Што ж, не пя­рэ­чыць жон­цы — муд­рае ра­шэн­не. У 21 год (а ме­на­ві­та па столь­кі ця­пер Мак­сі­му і Юлі) та­кі па­ды­ход су­стрэ­неш рэд­ка. Ды і да­лё­ка не ва ўсіх у та­кім уз­рос­це ёсць свая сям'я.

Каб са­спе­ла ра­шэн­не яе ства­рыць, на­шым ге­ро­ям спат­рэ­бі­ла­ся паў­та­ра го­да.

— Што ска­заць, сціп­лая дзяў­чы­на, ней­кая «мыш­ка» — пры­клад­на та­кім бы­ло маё пер­шае ўра­жан­не пра Юлю, — ка­жа Мак­сім. І зноў ста­но­віц­ца не­зра­зу­ме­ла: праў­да гэ­та ці ён жар­туе?

Ма­ла­дая жон­ка не ад­стае:

— Каб мне нех­та та­ды ска­заў, што ён бу­дзе ма­ім му­жам, я не па­ве­ры­ла б.

3

Спа­чат­ку яны прос­та ву­чы­лі­ся на ад­ным па­то­ку на фа­куль­тэ­це энер­ге­тыч­на­га бу­даў­ніц­тва. Мак­сім вы­ву­чаў бу­даў­ніц­тва цеп­ла­вых і атам­ных элект­ра­стан­цый, а Юля — вод­ных шля­хоў і парт­оў. Пе­ра­тва­рэн­не «сціп­лай мыш­кі» ў са­мую мі­лую пры­га­жу­ню і не­зна­ём­ца з па­то­ку ў на­-­­
д­зею і апо­ру па жыц­ці ад­бы­ло­ся не­ча­ка­на. Юля і Мак­сім па­ся­лі­лі­ся ў ад­ным ін­тэр­на­це. З'я­ві­ла­ся жа­дан­не ве­даць ад­но пра ад­на­го як ма­га больш. Юля, на­прык­лад, пры­еха­ла ў Бе­ла­русь з Пры­дняст­роўя, з Ці­рас­па­ля. Баць­кі Юлі­най ма­мы спа­чат­ку жы­лі ў Бе­ла­ру­сі. Праз ней­кі час сям'я пе­ра­еха­ла ва Укра­і­ну, на ра­дзі­му дзе­да Юлі. Так атры­ма­ла­ся, што паз­ней ім да­лі жыл­лё ў Ці­рас­па­лі, пас­ля ча­го ся­мей­нае «па­да­рож­жа» на ней­кі час спы­ні­ла­ся. Пра­цяг­ну­ла яго ўжо прад­стаў­ні­ца ма­ла­до­га па­ка­лен­ня. Юля еха­ла ў Бе­ла­русь мэ­та­на­кі­ра­ва­на: па­сту­піць ва ўні­вер­сі­тэт і атры­маць дып­лом. А знай­шла яшчэ і му­жа.

— Я мер­ка­ва­ла, што, ка­лі атры­ма­ец­ца з ву­чо­бай, па­ста­ра­юся ў Бе­ла­ру­сі за­стац­ца. Да гэ­та­га я ўжо бы­ла ў Мін­ску, бо тут жы­вуць сва­я­кі. Мне ў гэ­тым го­ра­дзе па­да­ба­ец­ца мно­гае. Тым больш, што і ма­ма з та­там ця­пер не­да­лё­ка: пе­ра­бра­лі­ся жыць у Сма­ленск.

— Яшчэ да та­го, як пра­па­на­ваў Юлі ўзяць шлюб, я не­як не­ча­ка­на па­зна­ё­міў­ся з яе та­там, — рас­па­вя­дае Мак­сім. — На­шы ад­но­сі­ны, так бы мо­віць, толь­кі па­чы­на­лі­ся, і тут ён пры­ехаў да Юлі. Яна, зра­зу­ме­ла, асця­рож­на так мя­не прад­ста­ві­ла: «Гэ­та Мак­сім». Пас­ля ча­го баць­ка ёй так ці­хень­ка за­ўва­жыў: «Ты гля­дзі, хло­пец ён доб­ры!» Як ра­зум­ная дач­ка, яна та­ту па­слу­ха­ла­ся.

Мак­сім пры­ехаў у Мінск з Гро­дзен­шчы­ны, з Бя­ро­заў­кі. Ка­жа, што пра маг­чы­масць ства­рэн­ня сям'і ў сту­дэнц­кім уз­рос­це ён ду­маў. Баць­кі ж так­са­ма ажа­ні­лі­ся до­сыць ма­ла­ды­мі, та­му ра­шэн­не сы­на пад­тры­ма­лі. А вось сяб­ры Мак­сі­ма да змен у яго жыц­ці ад­нес­лі­ся не­ад­на­знач­на: не­ка­то­рыя жар­та­ва­лі, на­ма­га­ю­чы­ся да­ве­дац­ца, ці ёсць у вя­сел­ля «пры­чы­на»; не­ка­то­рыя прос­та дзі­ві­лі­ся, што ма­ла­ды хло­пец на­столь­кі лёг­ка раз­віт­ва­ец­ца з ха­лас­цяц­кім жыц­цём.

Вя­сел­ле згу­ля­лі на «нейт­раль­най тэ­ры­то­рыі», у Мін­ску. А да­лей быў пер­шы са­ма­стой­ны ся­мей­ны крок — по­шук жыл­ля. Пра маг­чы­масць па­ся­ліц­ца ў сту­дэнц­кім ін­тэр­на­це ўжо як сям'я Мак­сім і Юля па­ча­лі пы­тац­ца яшчэ да вя­сел­ля. Пас­ля ху­цень­ка са­бра­лі ўсе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты і ў мі­ну­лым каст­рыч­ні­ку ста­лі шчас­лі­вы­мі «ўла­даль­ні­ка­мі» па­коя ў ад­ным з бло­каў ін­тэр­на­та БНТУ № 15. Тут, да­рэ­чы, жы­ве не ад­на сту­дэнц­кая сям'я. Ван­ную і сан­ву­зел да­во­дзіц­ца дзя­ліць з жы­ха­ра­мі су­сед­ня­га па­коя, а кух­ня — агуль­ная ад­ра­зу для не­каль­кіх па­ко­яў. Ці­каў­лю­ся, ці не цяж­ка бы­ло рэз­ка пе­ра­клю­чыц­ца са сту­дэнц­ка­га жыц­ця на ся­мей­нае. Усё ж тут больш аба­вяз­каў, а ад­га­вор­кі ў сты­лі «зраб­лю заўт­ра» толь­кі шко­дзяць. Мак­сім зноў здзіў­ляе ад­ка­зам:

— Ка­лі стаў ся­мей­ным ча­ла­ве­кам, на­ад­ва­рот, больш рас­сла­біў­ся. Бы­та­выя скла­да­нас­ці, якія на­ле­жыць «лік­ві­да­ваць» муж­чы­ну, не ад­бі­ра­юць шмат ча­су. Цвік які пры­біць хі­ба доў­га?

У пла­не гро­шай ма­ла­дым да­па­ма­га­юць баць­кі — без гэ­та­га па­куль ні­як. Але, ка­лі зда­ра­ец­ца маг­чы­масць пад­за­ра­біць, Мак­сім ёй ка­рыс­та­ец­ца:

4— Пад­пра­цоў­ваць я спра­ба­ваў яшчэ на пер­шым кур­се: гро­шы ні­ко­лі ліш­ні­мі не бы­ва­юць, — ка­жа хло­пец. — Вя­до­ма, сту­дэн­ту, за­ня­та­му ву­чо­бай, цяж­ка­ва­та знай­сці па­ста­ян­нае мес­ца, та­му па­куль што «пра­цоў­ныя подз­ві­гі» да­во­дзіц­ца здзяйс­няць, пра­цу­ю­чы, на­прык­лад, груз­чы­кам. Усё ж які-ні­я­кі да­ход. Ле­там яшчэ мож­на на бу­доў­лю ўлад­ка­вац­ца.

Юля ж рас­па­вя­дае пра прын­цы­пы ра­цы­я­наль­на­га кі­ра­ван­ня ся­мей­ны­мі да­хо­да­мі. Ні­я­кіх хіт­рых сіс­тэм: ма­ла­дая сям'я прос­та ста­ра­ец­ца не вы­дат­коў­ваць гро­шы на не­па­трэб­нае, пла­на­ваць за­га­дзя вя­лі­кія па­куп­кі, пры­гля­дац­ца да крам, дзе больш вы­гад­ныя цэ­ны. Праў­да, па­ра пры­зна­ец­ца, што ў кож­на­га з іх ёсць ма­лень­кія сла­бас­ці: Мак­сім лю­біць па­гу­ляць на кам­п'ю­та­ры ў «тан­кі», што хоць гро­шай і не ад­ні­мае, за­тое за­бі­рае ня­ма­ла ча­су, а Юля не мо­жа спа­кой­на прай­сці мі­ма крам з бі­жу­тэ­ры­яй. Тым не менш ма­тэ­ры­яль­ныя цяж­кас­ці не вель­мі тур­бу­юць ма­ла­дую сям'ю.

Не пе­ра­шка­джае «зме­на ста­ту­су» і ад­па­чы­ваць:

— Наш лад жыц­ця пас­ля вя­сел­ля змя­ніў­ся ма­ла. Мы з Мак­сі­мам «да­ма­се­ды», та­му су­ма­ваць па нач­ных клу­бах не прый­шло­ся. Мы і так не бы­лі асаб­лі­вы­мі пры­хіль­ні­ка­мі «ад­ры­вац­ца па поў­най». А па­клі­каць у гос­ці сяб­роў і ця­пер ні­чо­га не пе­ра­шка­джае, — рас­па­вя­дае Юля.

Па сло­вах дзяў­чы­ны, но­вы ся­мей­ны ста­тус ні­як на яе ха­рак­тар не паў­плы­ваў, але тут у раз­мо­ву ўмя­шаў­ся муж:

— Хі­ба што з ма­і­мі ад­на­курс­ні­ца­мі яна ця­пер больш стро­гая.

Юля не раз­гу­бі­ла­ся і тут жа ўсё па­тлу­ма­чы­ла:

— Са­праў­ды, ёсць не­каль­кі дзяў­чат, што мо­гуць, не са­ро­ме­ю­чы­ся, па­ды­сці да Мак­сі­ма, аб­няць ці па­чаць ад­кры­та «стро­іць воч­кі». Зра­зу­ме­ла, мне непрыемна.

З гэ­та­га мо­ман­ту раз­мо­ва не­як плаў­на пе­ра­хо­дзіць на стаў­лен­не су­час­ных хлоп­цаў і дзяў­чат да сям'і ўво­гу­ле:

— Не ма­гу ка­заць за ўсю мо­ладзь, але боль­шасць ма­іх зна­ё­мых пры­трым­лі­ва­ец­ца мер­ка­ван­ня, што не аба­вяз­ко­ва афі­цый­на афарм­ляць ад­но­сі­ны — да­стат­ко­ва прос­та жыць у гра­ма­дзян­скім шлю­бе, — раз­ва­жае Мак­сім.

Юля мае на гэ­ты конт свой по­гляд:

— Та­кіх ад­но­сін я не ха­це­ла б. Мне, як і лю­бой дзяў­чы­не, бы­ло б скла­да­на ча­каць ад ка­ха­на­га сур'­ёз­на­га кро­ку яшчэ не­каль­кі га­доў. Та­му я вель­мі ра­да, што ў нас з Мак­сі­мам са­праўд­ная сям'я.

А яшчэ дзяў­чы­на ўпэў­не­на, што гро­шы, ма­ё­масць і ін­шыя ат­ры­бу­ты «ста­біль­на­га да­рос­ла­га жыц­ця» — гэ­та спра­ва на­жыў­ная.

— Я са­ма жы­ла да пя­ці га­доў з баць­ка­мі ў ін­тэр­на­це, і ў мя­не ня­ма ні­я­кіх не­га­тыў­ных ус­па­мі­наў пра гэ­ты час: заўж­ды бы­ло ці­ка­ва, ве­се­ла, шмат сяб­роў. Але мы пла­ну­ем дзі­ця ў бу­ду­чым, не ў блі­жэй­шы час. Усё ж, па­куль мы не пра­цу­ем, а ву­чо­ба па­тра­буе шмат ува­гі, — рас­па­вя­дае Юля.

Ці­ка­ва, што чэр­гам на жыл­лё і льго­там для ма­ла­дых сем'­яў Юля і Мак­сім не на­да­юць асаб­лі­вай ува­гі.

— Для нас та­кі ва­ры­янт бу­дзе над­та доў­гім та­му, што Юля не мае бе­ла­рус­ка­га гра­ма­дзян­ства, — тлу­ма­чыць Мак­сім. — У бу­ду­чым атры­ма­ем дып­ло­мы, пой­дзем пра­ца­ваць і па­спра­бу­ем не­як са­мі вы­ра­шыць гэ­тае пы­тан­не.

Маг­чы­ма, хтось­ці з чы­та­чоў і за­су­мня­ва­ец­ца ў рэ­аль­нас­ці «рай­ска­га» ся­мей­на­га жыц­ця ў сту­дэнц­кім ін­тэр­на­це. Кож­ны, хто хоць раз жыў там, на­за­ве не адзін мі­нус. Мож­на мер­ка­ваць і так, але Юля і Мак­сім ба­чаць у сва­ёй сі­ту­а­цыі толь­кі адзін вя­лі­кі плюс — яны ця­пер ра­зам.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.