Вы тут

Сту­дэн­ты і ха­кей


Ак­цыя «Сту­дэнц­тва су­стра­кае чэм­пі­я­нат», пры­мер­ка­ва­ная да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, стар­та­ва­ла ў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах.

Уні­каль­нае па сва­іх маш­та­бах спар­тыў­нае ме­ра­пры­ем­ства пры­цяг­не ўва­гу не толь­кі ай­чын­ных ама­та­раў ха­кея, але і мност­ва за­меж­ных ха­кей­ных ба­лель­шчы­каў, якія на­ве­да­юць Мінск. Сту­дэнц­кая мо­ладзь бу­дзе за­дзей­ні­ча­на ў су­пра­ва­джэн­ні дэ­ле­га­цый, ра­бо­це ў гас­ці­ні­цах і не­па­срэд­на ў мес­цах пра­вя­дзен­ня спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

У рам­ках ак­цыі «Сту­дэнц­тва су­стра­кае чэм­пі­я­нат» пра­ду­гле­джа­на ства­рэн­не ві­дэа­ро­лі­каў аб спар­тыў­ным жыц­ці ВНУ для іх дэ­ман­стра­цыі пад­час чэм­пі­я­на­ту ў фан­зо­нах ін­тэр­на­таў у Сту­дэнц­кай вёс­цы. На­га­да­ем, што Сту­дэнц­кая вёс­ка бу­дзе за­дзей­ні­ча­на для раз­мя­шчэн­ня гас­цей чэм­пі­я­на­ту. Так­са­ма за­пла­на­ва­ны цыкл су­стрэч сту­дэн­таў з ве­тэ­ра­на­мі бе­ла­рус­ка­га ха­кея, прад­стаў­ні­ка­мі ха­кей­ных клу­баў, сту­дэн­та­мі-ха­ке­іс­та­мі, бліц-апы­тан­ні і флэш­мо­бы «ЗараDка з зор­кай», ме­ра­пры­ем­ствы на спар­тыў­ную тэ­ма­ты­ку з за­пра­шэн­нем бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў, між­уні­вер­сі­тэц­кія ін­тэ­ле­кту­аль­ныя гуль­ні на ха­кей­ную тэ­ма­ты­ку. А сту­дэн­таў, якія за­хап­ля­юц­ца фа­та­гра­фа­ван­нем, за­пра­ша­юць паў­дзель­ні­чаць у пер­шым эта­пе рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на леп­шую фо­та­ра­бо­ту «Мо­ладзь вы­бі­рае спорт!». Пе­ра­мож­цам абя­ца­юць бяс­плат­ныя бі­ле­ты на ха­кей­ныя мат­чы чэм­пі­я­на­ту све­ту з удзе­лам бе­ла­рус­кай ка­ман­ды.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.