Вы тут

Беларусы ў Нарвегіі. Як гэта было


Ха­кей­ная збор­ная пра­вя­ла та­ва­рыс­кія па­ядын­кі ў Лі­ле­ха­ме­ры

Да па­чат­ку ха­кей­най па­дзеі го­да — чэм­пі­я­на­ту све­ту ў Мін­ску — за­ста­лося ча­ты­ры тыд­ні. Збор­ныя роз­ных кра­ін пра­вод­зяць свае апош­нія кант­роль­ныя спа­рын­гі ў рам­ках пад­рых­тоў­кі да су­свет­на­га пер­шын­ства.

На мі­ну­лым тыд­ні ха­ке­іс­ты збор­най Бе­ла­ру­сі пры­ня­лі ўдзел у тур­ні­ры Еў­ра­чэ­лендж, які пра­хо­дзіў у нар­веж­скім Лі­ле­ха­ме­ры. Га­лоў­ны трэ­нер збор­най Глен Хэн­лан вы­клі­каў у ка­ман­ду на­ступ­ных гуль­цоў: А. Га­рош­ку, Я. На­га­чо­ва, А. Фі­лі­чкі­на, М. Ста­сен­ку, І. Усе­нку, У. Дзя­ні­са­ва, А. Ан­то­на­ва, С. Ста­ся. На­па­да­ючыя: А. Сця­па­наў, Я. Ка­выр­шын, А. Уга­раў, Д.  Мя­леш­ка, М. Осі­паў, Я. Са­ла­мо­наў, А. Яфі­мен­ка, С. Дрозд, П. Му­сі­ен­ка, А. Елі­се­ен­ка, А. Вол­каў, Я.  Да­до­наў. На тур­ні­ры ў Нар­ве­гіі так­са­ма бы­лі за­дзей­ні­ча­ны ва­ра­та­ры Ке­він Ла­ланд і Ві­таль Ко­валь.

У пер­шым мат­чы па­да­печ­ныя Гле­на Хэн­ла­на са­сту­пі­лі нар­веж­цам 1:2. Гуль­ня атры­ма­ла­ся роў­най, зы­ход мат­ча вы­ра­шыў­ся толь­кі ў апош­няй пя­ці­хві­лін­цы. Адзі­ную шай­бу ў скла­дзе на­шай збор­най за­кі­нуў Анд­рэй Сця­па­наў. Ва­ро­ты ў пер­шай гуль­ні з нар­веж­ца­мі аба­ра­няў Ві­таль Ко­валь. Пас­ля па­ядын­ку трэ­нер бе­ла­ру­саў ад­зна­чыў, што гуль­цам па-ра­ней­ша­му не­аб­ход­на ўзмоц­не­на пра­ца­ваць над рэа­лі­за­цы­яй мо­ман­таў і гуль­нёй у боль­шас­ці.

Дру­гая су­стрэ­ча ад­бы­ла­ся праз дзень, і зноў бе­ла­ру­сы са­сту­пі­лі нар­веж­цам ад­ну шай­бу — 2:3. На гэ­ты раз на­шу збор­ную пад­вя­лі вы­да­лен­ні ў кан­цы па­ядын­ку. Нар­веж­цы, ска­рыс­таў­шы­ся коль­кас­най пе­ра­ва­гай, вы­ра­шы­лі зы­ход гуль­ні і на­нес­лі дру­гое гас­ця­вое па­ра­жэн­не збор­най Бе­ла­ру­сі. У ва­ро­тах гэ­ты па­яды­нак пра­вёў Ке­він Ла­ланд, шай­бы на ра­хун­ку Яў­ге­на Да­до­но­ва і Мі­кі­ты Осі­па­ва.

Пас­ля за­кан­чэн­ня мат­ча га­лоў­ны трэ­нер на­цы­я­наль­най збор­най Глен Хэн­лан

пад­вёў вы­нік та­ва­рыс­кіх гуль­няў у Нар­ве­гіі: «Ка­лі не браць у раз­лік сне­жань­скі тур­нір у Аро­зе, дзе ў нас быў вель­мі моц­ны склад, сён­няш­ні матч, на­пэў­на, леп­шы з усіх, што мы пра­вя­лі ў хо­дзе тур­ні­раў гэ­та­га се­зо­на. Да­ма­гаў­ся ад хлоп­цаў, асаб­лі­ва з эк­стра­лі­гі, боль­шай сме­лас­ці ў ба­раць­бе. Яны не па­він­ны ціс­нуц­ца спі­ной да сва­іх ва­рот, аба­вя­за­ны на­гня­таць васт­ры­ню ў чу­жых. І сён­ня гэ­та доў­гі­мі ад­рэз­ка­мі ўда­ва­ла­ся вель­мі ня­дрэн­на. Што ж да вы­ні­каў абод­вух мат­чаў, то, пры­вя­зі мы сю­ды най­мац­ней­шы склад, я, вя­до­ма, быў бы за­сму­ча­ны та­кім вы­ні­кам. Але па­коль­кі пер­ша­па­чат­ко­ва гэ­та бы­ла прак­ты­ка для рэ­зер­віс­таў, за­сму­чэн­не не та­кое вя­лі­кае. Спа­дзя­ю­ся, яны за­сво­і­лі гэ­ты ўрок пра­віль­на».

На­ступ­ныя мат­чы на­цы­я­наль­ная ка­ман­да пра­вя­дзе са збор­най Швей­ца­рыі. Пла­ну­ец­ца, што да дру­жы­ны да­лу­чац­ца Аляк­сей Ка­люж­ны, бра­ты Кас­ці­цы­ны, Кан­стан­цін Каль­цоў і Анд­рэй Ме­зін. Не вы­клю­ча­ец­ца маг­чы­масць та­го, што ў ка­ман­дзе з'я­віц­ца Сяр­гей Дзя­ма­гін (за­раз ён пра­хо­дзіць рэ­абі­лі­та­цыю пас­ля апе­ра­цыі на на­са­вой пе­ра­га­род­цы). У збор­най Глен Хэн­лан так­са­ма ча­кае Анд­рэя Ста­ся і Аляк­сандра Кі­та­ра­ва, яны не змаг­лі пры­няць удзел у спа­бор­ніц­твах з нар­веж­ца­мі з-за траў­маў.

У той час як асноў­ная ка­ман­да пра­во­дзі­ла па­ядын­кі ў Нар­ве­гіі, дру­гая збор­ная Бе­ла­ру­сі, укамп­лек-
­тава­ная ў асноў­ным гуль­ца­мі ха­кей­на­га клу­ба «Нё­ман», згу­ля­ла дзве та­ва­рыс­кія гуль­ні са збор­най Поль­шчы. У абод­вух па­ядын­ках бе­ла­ру­сы па­цяр­пе­лі па­ра­жэн­не.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.