Вы тут

У Мінску каранавалі Вясну


Адзін з са­мых яр­кіх і ад­мет­ных пра­ек­таў сту­дэнц­ка­га жыц­ця — ХХІ­ІІ між­на­род­ны кон­курс гра­цыі і ак­цёр­ска­га май­стэр­ства «Ка­ра­ле­ва Вяс­на» — сё­ле­та прай­шоў як ні­ко­лі маш­таб­на. Упер­шы­ню ар­га­ні­за­та­ры, Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі, зла­дзі­лі па­пя­рэд­ні ква­лі­фі­ка­цый­ны ад­бор з больш чым 60 за­явак ад прэ­тэн­дэн­так на ка­ро­ну. У фі­нал рэс­пуб­лі­кан­ска­га ад­бо­ру прай­шлі толь­кі леп­шыя з леп­шых — 15 дзяў­чат з усіх аб­лас­цей Бе­ла­ру­сі, якія ўжо атры­ма­лі

ты­ту­лы ка­ра­леў пры­га­жос­ці ў сва­іх ВНУ і на рэ­гі­я­наль­ных эта­пах кон­кур­су.

15-8

Ад­мет­насць гэ­та­га кон­кур­су ў тым, што для яго ўдзель­ніц важ­ная не толь­кі вон­ка­вая пры­га­жосць, але так­са­ма ін­тэ­ле­кту­аль­ныя і твор­чыя здоль­нас­ці, гра­цыя, ар­тыс­тызм, ка­му­ні­ка­бель­насць і ўмен­не ста­са­вац­ца з аў­ды­то­ры­яй, ве­дан­не эты­ке­ту, па­чуц­цё гу­ма­ру, а так­са­ма ак­тыў­насць у гра­мад­скім жыц­ці — удзел у раз­на­стай­ных ма­ла­дзёж­ных пра­ек­тах і пра­гра­мах. Та­му «сту­дэнт­ка, ак­ты­віст­ка і прос­та пры­га­жу­ня» — гэ­та ме­на­ві­та пра «Ка­ра­ле­ву Вяс­ну». Каб ад­па­вя­даць вы­со­ка­му зван­ню, акра­мя тра­ды­цый­ных фо­та­се­сій і пра­цы са сты­ліс­та­мі і ві­за­жыс­та­мі, пры­мер­кі раз­на­стай­ных убо­раў, пад­рых­тоў­кі твор­чых ну­ма­роў і рэ­пе­ты­цыі дэ­фі­ле, дзяў­ча­там спат­рэ­бі­ла­ся пра­явіць кем­лі­васць, шы­ры­ню кру­га­гля­ду і ве­дан­не за­меж­ных моў. Бо для фі­наль­на­га шоу, якое ад­бы­ло­ся 10 кра­са­ві­ка ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы, ар­га­ні­за­та­ры пры­ду­ма­лі не зу­сім звы­чай­нае вы­пра­ба­ван­не — ін­тэ­ле­кту­аль­ны... ха­кей­ны тур­нір. Кож­ная пры­га­жу­ня му­сі­ла «ўва­со­біць» пе­рад жу­ры і гле­да­ча­мі пэў­ную кра­і­ну — удзель­ні­цу чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Для ўва­хо­джан­ня ў воб­раз ад­ны дзяў­ча­ты пры­мя­ра­лі на­цы­я­наль­ныя ўбо­ры, дру­гія тэр­мі­но­ва ву­чы­лі мі­ні-прад­стаў­лен­не на мо­ве па­трэб­най кра­і­ны — фін­скай, італь­ян­скай... Не менш ві­до­вішч­ным атры­ма­ла­ся і твор­чае спа­бор­ніц­тва: аб­са­лют­ная боль­шасць удзель­ніц дэ­ман­стра­ва­ла ўлас­ную гра­цыю і плас­ты­ку ў тан­ца­валь­ных ну­ма­рах.

Най­боль­шае прад­стаў­ніц­тва ў бе­ла­рус­кім фі­на­ле «Ка­ра­ле­вы Вяс­ны» ме­лі ста­лі­ца і Брэст­чы­на, але фар­ту­на ўсміх­ну­ла­ся дру­га­курс­ні­цы з Ві­цеб­ска. Пе­ра­мо­гу жу­ры, у склад яко­га ўвай­шлі прад­стаў­ні­кі БРСМ, ма­дэль­на­га біз­не­су, па­пу­ляр­ныя ар­тыс­ты, спарт­сме­ны, тэ­ле­вя­ду­чыя, пе­ра­мож­цы кон­кур­саў мі­ну­лых га­доў, пас­ля доў­гіх дэ­ба­таў ад­да­лі ўра­джэн­цы Ор­шы Ган­не Мя­дзе­лец. Дзяў­чы­на ву­чыц­ца на эка­на­міч­ным фа­куль­тэ­це Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ін­сты­ту­та, акра­мя ву­чо­бы, за­хап­ля­ец­ца тан­ца­мі, з дзя­цін­ства вы­сту­пае на сцэ­не і жы­ве па прын­цы­пе «Усё, што ні ро­біц­ца — да леп­ша­га!». Да­рэ­чы, для Ган­ны ця­пе­раш­ні ты­тул да­лё­ка не пер­шы: яна ўжо ста­на­ві­ла­ся «Міс уні­вер­сі­тэт 2013», «Міс Умеш­ка» і «Міс тэ­ле­ба­чан­не» га­рад­ско­га кон­кур­су «Міс Ві­цебск-2013», а сё­ле­та пе­ра­маг­ла ў Ві­цеб­скім рэ­гі­я­наль­ным кон­кур­се «Ка­ра­ле­ва Вяс­на-2014».

15-6

Ра­зам з Ган­най пра­ва прад­стаў­ляць Бе­ла­русь у фі­на­ле між­на­род­на­га кон­кур­су «Ка­ра­ле­ва Вяс­на-2014», які ўпер­шы­ню прой­дзе ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, атры­ма­лі яшчэ дзве пры­га­жу­ні: пер­шая ві­цэ-міс Ма­ры­на Цун­дэр, сту­дэнт­ка 3-га кур­са юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Пуш­кі­на, і дру­гая ві­цэ-міс На­стас­ся Кап­цюг, трэ­ця­курс­ні­ца фа­куль­тэ­та прад­пры­маль­ніц­тва і кі­ра­ван­ня Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Кан­ку­рэн­цыю бе­ла­рус­кім пры­га­жу­ням скла­дуць сту­дэнт­кі з 10 кра­ін, у тым лі­ку з Ра­сіі, Ар­ме­ніі, Кі­тая.

15-7 15-5

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.