Вы тут

Ча­ла­век і пра­ца


На ад­ным з сай­таў пра­чы­та­ла, што бы­лы га­ра­джа­нін, у мі­ну­лым чы­ноў­нік, зволь­ніў­ся з пра­цы, пе­ра­ехаў у вёс­ку, дзе ку­піў дом і за­ня­ўся на­ту­раль­най гас­па­дар­кай... Ця­пер гэ­та не рэд­касць. Мож­на су­стрэць ін­фар­ма­цыю, што так зра­біў мас­так, на­ву­ко­вец або му­зы­кант. Тых, хто ад­мо­віў­ся ад вы­год га­рад­ской цы­ві­лі­за­цыі або на­ват ад свец­ка­га гла­му­ру, як пра­ві­ла, на­зы­ва­юць дзі­ва­ка­мі. А мо­жа, на­ад­ва­рот: яны зу­сім не дзі­ва­кі, а лю­дзі, якія свое­ча­со­ва спа­сціг­лі сут­насць быц­ця. Ка­лі ве­рыць тэ­о­рыі Дар­ві­на, ме­на­ві­та пра­ца зра­бі­ла ча­ла­ве­ка ча­ла­ве­кам. А ён, ча­ла­век, зра­біў усё, каб звес­ці фі­зіч­ную пра­цу спа­чат­ку да мі­ні­му­му, а ў не­ка­то­рых вы­пад­ках амаль да ну­ля. І што мы ма­ем?

Псі­хо­ла­гі га­во­раць пра та­кую з'я­ву, як «кры­зіс офіс­на­га ча­ла­ве­ка», ка­лі тыя са­мыя ра­бот­ні­кі офі­саў вы­зна­ча­юц­ца не­адэ­кват­ны­мі дзе­ян­ня­мі. Пе­ра­ся­дзяць лю­дзі за кам­п'ю­та­ра­мі, а по­тым ро­бяць не­ма­ве­да­ма што: б'юц­ца адзін з ад­ным, пра­яў­ля­юць агрэ­сію ў да­чы­нен­ні да бліз­кіх аль­бо ска­чуць з да­ху. Ка­лі ў Маск­ве пад­ле­так з пры­стой­най сям'і пай­шоў стра­ляць лю­дзей у сва­ёй шко­ле, я най­перш па­ду­ма­ла, што гэ­ты хло­пец ні­чо­га ні­ко­лі не ра­біў ру­ка­мі. Ён кор­паў­ся ў се­ці­ве, зай­маў­ся са­ма­ана­лі­зам, спра­ба­ваў знай­сці вір­ту­аль­ныя ме­жы па­між да­бром і злом... Зноў жа вір­ту­аль­ны сэнс жыц­ця, і на­ўрад ці гэ­ты пад­ле­так сам па­са­дзіў хоць ад­но дрэў­ца ці квет­ку.

Мас­коў­ская тра­ге­дыя пры­га­да­ла­ся зноў, ка­лі з‘яві­ла­ся ін­фар­ма­цыя пра тое, што ў Пін­ску пад­лет­каў за­ва­лі­ла зям­лёй, ка­лі яны спра­ба­ва­лі ка­паць ту­нэль у кар'­е­ры. Хлоп­цам не бы­ло ча­го ра­біць, яны шу­ка­лі за­ня­так і знай­шлі яго ў не­бяс­печ­най гуль­ні. Маг­лі б, вя­до­ма і ба­віць час з га­рэл­кай або спа­ку­сіц­ца на ін­тэр­нэт­ныя або рэ­аль­ныя пра­па­но­вы па­каш­та­ваць спайс ці ін­шы нар­ко­тык. Усе гэ­тыя не­бяс­печ­ныя за­ба­вы дзе­ці зна­хо­дзяць ад ня­ве­дан­ня, чым за­няць свой час, і ня­ўмен­ня ар­га­ні­за­ваць яго з ка­рыс­цю.

У кож­най вёс­цы ця­пер ёсць кам­па­нія ма­ла­дых не­пра­цу­ю­чых пі­ту­шчых жы­ха­роў. Яны і спі­ва­юц­ца, ка­лі пе­ра­ста­юць пра­ца­ваць ру­ка­мі. На­ват ба­буль­кі-пен­сі­я­нер­кі, рас­каз­ва­лі ў пра­ку­ра­ту­ры, у асоб­ных на­се­ле­ных пунк­тах аб'­яд­ноў­ва­юц­ца ў «гурт­кі па ін­та­рэ­сах на пад­ста­ве вы­піў­кі». Ра­ней та­ко­га ні­хто не чуў, та­му што адзі­най умо­вай вы­жы­ван­ня бы­ла што­дзён­ная фі­зіч­ная пра­ца. Ця­пер гэ­та ста­но­віц­ца не­аба­вяз­ко­вым: ста­рыя атрым­лі­ва­юць пен­сію, ма­ла­дзей­шыя ад­бі­ра­юць гро­шы ў баць­коў, кра­дуць, пе­ра­бі­ва­юц­ца вы­пад­ко­вы­мі за­роб­ка­мі за вы­піў­ку. Пад­лет­кі-ак­се­ле­ра­ты жы­вуць на ўсім га­то­вым за кошт баць­коў і не кла­по­цяц­ца ха­ця б пра мі­ні­маль­ны фі­зіч­ны ўдзел у ся­мей­най або гра­мад­скай пра­цы. Ры­зык­ну да­пус­ціць, што та­кім чы­нам ча­ла­вец­тва па­ма­лу ру­ха­ец­ца да сва­ёй дэ­гра­да­цыі.

Больш за двац­цаць га­доў та­му пад­час пра­цы ў ра­ён­най га­зе­це да­вя­ло­ся пі­саць пра ста­га­до­вую ба­буль­ку. Яна та­ды свой сак­рэт даў­га­лец­ця вы­зна­чы­ла так: маў­ляў, усё жыц­цё пра­ца­ва­ла. «Што не вы­ра­біш, дзет­кі, тое вы­хва­ра­еш, ка­за­ла мая ма­ці» — гэ­тыя сло­вы юбі­ляр­кі я за­пом­ні­ла на ўсё жыц­цё. Вось і «вы­хвор­ва­ем» сваю без­ру­хо­масць, па­ку­ту­ем на са­мыя не­бяс­печ­ныя і за­ган­ныя з'я­вы. І пры­кла­ды мож­на пры­во­дзіць бяс­кон­ца. Праб­ле­ма, па-мой­му, на­шмат глы­бей­шая, чым звы­чай­ная гі­па­ды­на­мія, якая аказ­вае ўплыў на фі­зіч­ны стан ар­га­ніз­ма. Ад­сут­насць ру­ху спа­чат­ку за­па­воль­вае аб­мен рэ­чы­ваў, а по­тым на­но­сіць урон псі­хі­цы. Не­здар­ма ёсць пры­каз­ка, што рух — гэ­та жыц­цё.

Граф Талс­той, як вя­до­ма, быў зем­ле­ўла­даль­ні­кам. І сам ня­рэд­ка араў зям­лю, ка­сіў, се­яў, убі­раў ура­джай. А ў пе­ра­пын­ках ства­раў «Вай­ну і мір» ды ін­шыя шэ­дэў­ры мі­ра­вой лі­та­ра­ту­ры. А ця­пе­раш­нія куль­та­выя пісь­мен­ні­кі, мас­та­кі, рэ­жы­сё­ры, му­зы­кан­ты, як пра­ві­ла, за плу­гам не хо­дзяць. І час ад ча­су трап­ля­юць у скан­даль­ныя за­мет­кі свец­кай хро­ні­кі. То ад­на­го зла­ві­лі пад­час кі­на­фес­ты­ва­лю з ма­ла­лет­няй ка­хан­кай, то дру­гі вы­зна­чыў­ся скан­да­лам і бой­кай. Пра не­тра­ды­цый­ную ары­ен­та­цыю ўжо і ка­заць ня­ём­ка — гэ­та па­сту­по­ва ста­но­віц­ца на­ват ней­кай пры­кме­тай элі­тар­нас­ці. І зу­сім не рэд­касць, ка­лі зна­ка­мі­тасць да­жы­вае свой век у псі­хі­ят­рыч­най клі­ні­цы. Ду­маю, што фі­зіч­ная энер­гія, пер­ша­па­чат­ко­ва за­кла­дзе­ная ў ча­ла­ве­ка, ка­лі не мае на­ту­раль­на­га вы­ха­ду, усё роў­на зна­хо­дзіць вый­сце, ча­сам са­мае не­ча­ка­нае.

Ад­сюль бяс­кон­цыя псі­хіч­ныя ад­хі­лен­ні, дэ­прэ­сіі, су­іцы­ды і мно­гае ін­шае. Ча­ла­век па­ві­нен ства­раць неш­та рэ­аль­нае і па­зі­тыў­нае, а не толь­кі вы­на­хо­дзіць усё но­выя ма­шы­ны, якія здоль­ны за­мя­ніць лю­дзей у лю­бым фі­зіч­ным на­ма­ган­ні. Не­здар­ма ж гіс­то­рыя па­кі­ну­ла пры­кла­ды ад­ра­чэн­ня ад сла­вы і ба­гац­ця на ка­рысць жыц­ця і пра­цы ў на­ту­раль­ных умо­вах. Дыя­кле­ты­ян, ві­даць, адзін з са­мых вя­до­мых рым­скіх ім­пе­ра­та­раў. Ён за­стаў­ся ў па­мя­ці на­шчад­каў тым, што ад­рок­ся ад пра­сто­ла і па­чаў у сва­ім маёнтку вы­рошч­ваць ага­род­ні­ну: «Ка­лі б вы ба­чы­лі, якую я вы­рас­ціў ка­пус­ту, вы не пы­та­лі б аб пры­чы­нах ма­іх уцё­каў». Так ён ска­заў амаль дзве ты­ся­чы га­доў та­му.

Яго ўрок, па­доб­на на тое, ні­хто не за­сво­іў. Ства­ра­юц­ца но­выя тэх­на­ло­гіі, тэх­ніч­ныя рэ­ва­лю­цыі змя­ня­юц­ца ін­тэ­ле­кту­аль­ны­мі пра­ры­ва­мі. І на гра­мад­скім уз­роў­ні за­ах­воч­ва­ец­ца звя­за­ная з гэ­тым пра­ца, а вось ін­шая — не­аб­ход­ная, як па­вет­ра — на­ад­ва­рот, не цэ­ніц­ца. Га­доў коль­кі та­му бры­тан­ская кар­па­ра­цыя ВВС апуб­лі­ка­ва­ла ці­ка­выя вы­ні­кі да­след­ча­га цэнт­ра рын­ку пра­цы. Да­след­чы­кі па­раў­на­лі сту­пень гра­мад­скай ка­рыс­ці і ўзро­вень апла­ты па шас­ці спе­цы­яль­нас­цях. Вы­ні­кі атры­ма­лі­ся сен­са­цый­ны­мі. Ака­за­ла­ся, што, на­прык­лад, са­ні­та­ры і пры­бі­раль­шчы­цы ства­ра­юць 10 фун­таў пры­быт­ку на 1 адзін фунт, які ім пла­цяць. Ба­гац­це кра­і­не так­са­ма пры­но­сяць ва­дзі­це­лі аў­то­бу­саў і смец­ця­во­заў, нянь­кі. І на­ад­ва­рот, вя­ду­чыя бан­кі­ры з за­роб­кам ад
1 млн да 80 млн у год на кож­ны за­роб­ле­ны фунт пры­нес­лі 7 фун­таў страт. У лік са­мых страт­ных для эка­но­мі­кі пра­фе­сій тра­пі­лі са­мыя вы­со­ка­аплат­ныя — рэ­клам­шчы­кі і ад­ва­ка­ты... Бры­тан­скія да­след­чы­кі, пэў­на, ні­ко­лі не бы­лі ў Во­лаг­дзе, не су­стра­ка­лі­ся са зна­ка­мі­ты­мі ва­ла­год­скі­мі ка­ру­нач­ні­ца­мі, якія што­дня, са­гнуў­шы­ся, пля­туць пры­га­жосць сва­і­мі ру­ка­мі. А мне год та­му ад­на та­кая май­стры­ха ка­за­ла, што атрым­лі­ва­юць яны за ра­бо­ту ка­пей­кі. Дык вось, каб па­раў­на­лі тыя са­цы­ё­ла­гі па сва­іх схе­мах пры­бы­так ка­ру­нач­ніц і алі­гар­хаў, якія ма­ну­фак­ту­ра­мі ва­ло­да­юць, пэў­на, за­су­ма­ва­лі б яшчэ больш.

Але, ві­даць, не хут­ка ча­ла­вец­тва прый­дзе да ўсве­дам­лен­ня, што той, хто пра­цуе ру­ка­мі, па­ві­нен атрым­лі­ваць адэ­кват­нае ўзна­га­ро­джан­не. Гра­мад­ства на­ват не асэн­соў­вае прос­тыя рэ­чы: дзя­цей трэ­ба вы­хоў­ваць пра­цай. Дзе мо­жа ў нас пад­ле­так па­пра­ца­ваць у час асен­ніх, лет­ніх, вяс­но­вых ка­ні­кул? Ёсць асоб­ныя пры­кла­ды, але іх кроп­ля ў мо­ры. А трэ­ба, каб та­кая маг­чы­масць бы­ла не толь­кі на ка­ні­ку­лах, але і кож­ныя вы­хад­ныя. Ця­пер вяс­на, шмат ра­бо­ты па на­вя­дзен­ні па­рад­ку. Каб маг­лі на­шы вя­лі­кія дзе­ці не­каль­кі га­дзін у дзень па­пра­ца­ваць, мо­жа, не па­лез­лі б яны ка­паць той зла­шчас­ны кар'­ер. За­ад­но да­ве­да­лі­ся б пра са­праўд­ную ца­ну за­роб­ле­ных руб­лёў, якія яны ча­сам так бяз­дум­на тра­цяць.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?