Вы тут

Аў­та­ры­тэт не ку­піш


або Кі­ра­ваць тэ­ры­то­ры­яй трэ­ба ву­чыц­ца.

Пы­тан­ні дзей­нас­ці ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, іх ро­лі ў за­бес­пя­чэн­ні жыц­ця­дзей­нас­ці на­сель­ніц­тва аб­мер­ка­ва­лі стар­шы­ні па­сял­ко­вых і сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў у Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Бе­ла­ру­сі. Пе­рад слу­ха­ча­мі вы­сту­пі­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

Та­кія су­стрэ­чы асаб­лі­ва ак­ту­аль­ныя ў су­вя­зі з вы­ба­ра­мі ў мяс­цо­выя Са­ве­ты: част­ка дэ­пу­та­таў абра­на ўпер­шы­ню, змя­ніў­ся і склад стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў. Та­му на­віч­кам па­ра­ды толь­кі на ка­рысць: з ча­го па­чы­наць, як за­ва­я­ваць аў­та­ры­тэт.

— Вы­ба­ры прай­шлі год­на і ста­лі свое­асаб­лі­вым эк­за­ме­нам на па­лі­тыч­ную ста­ласць як кра­і­ны, так і кож­на­га яе жы­ха­ра. І ця­пер для абра­ных дэ­пу­та­таў са­мае га­лоў­нае — на­пру­жа­ная ра­бо­та на ка­рысць гра­ма­дзян, — кан­ста­та­ва­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

У Мін­скай воб­лас­ці 90,2% жы­ха­роў пра­га­ла­са­ва­лі за дэ­пу­та­таў ме­на­ві­та сель­скіх Са­ве­таў. Гэ­та яск­ра­вы ад­каз на тое, быць сель­са­ве­там ці не быць. «Без­умоў­на, з ця­гам ча­су мно­гае мя­ня­ец­ца, але не бу­дзем за­гляд­ваць у бу­ду­чыню. Сён­ня гэ­тую ні­шу ні­хто не за­поў­ніць», — за­ўва­жы­ла стар­шы­ня ка­мі­сіі.

З улі­кам во­пы­ту

 

— Дэ­пу­тат мяс­цо­ва­га Са­ве­та блі­жэй за ўсіх да лю­дзей. І ад яго стаў­лен­ня да па­трэб кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, ак­тыў­нас­ці ў вы­ра­шэн­ні праб­лем сва­ёй тэ­ры­то­рыі за­ле­жыць аў­та­ры­тэт. Ха­це­ла­ся б, каб но­вы дэ­пу­тац­кі кор­пус быў іні­цы­я­тыў­ны, вы­ка­рыс­тоў­ваў во­пыт па­пя­рэд­ні­каў і, без­умоў­на, пра­па­ноў­ваў сваё ба­чан­не вы­ра­шэн­ня тых ці ін­шых пы­тан­няў, — за­ся­ро­дзі­ла ўва­гу пры­сут­ных стар­шы­ня па­ста­ян­най ка­мі­сіі. — За­ра­біць аў­та­ры­тэт мож­на толь­кі кан­крэт­ны­мі спра­ва­мі і па­важ­лі­вым стаў­лен­нем да праб­лем вы­бар­шчы­каў. Трэ­ба на­ве­дац­ца і ў шко­лы, і ў ме­ды­цын­скія ўста­но­вы, у кра­мы, у тым лі­ку і пры­ват­ныя, у ляс­га­сы. Сло­вам, ва ўсе ар­га­ні­за­цыі, што зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та, каб па­гля­дзець, як там ста­вяц­ца да лю­дзей, ці якас­на аб­слу­гоў­ва­юць.

Свят­ла­на Мі­хай­лаў­на па­ра­і­ла стар­шы­ням сель­скіх і па­сял­ко­вых Са­ве­таў пе­ра­няць во­пыт ра­бо­ты ка­лег Мін­скай воб­лас­ці. У свой час у цэнт­раль­ным рэ­гі­ё­не па­ча­лі прак­ты­ка­ваць пла­нёр­кі ў стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў. На іх за­пра­ша­лі кі­раў­ні­коў ар­га­ні­за­цый, што зна­хо­дзяц­ца на пад­ве­да­мас­най тэ­ры­то­рыі. З удзе­лам раз­на­стай­ных служ­баў і ар­га­ні­за­цый тут раз­гля­да­лі­ся на­дзён­ныя пы­тан­ні жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня на­се­ле­ных пунк­таў. Асо­бам, ад­каз­ным за той ці ін­шы ўчас­так ра­бо­ты, да­ва­лі­ся кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні. А на на­ступ­най се­сіі ана­лі­за­ва­лі­ся вы­ні­кі.

— Па­жа­да­на, каб та­кія пла­нёр­кі пра­хо­дзі­лі і ў вас. Яны да­юць маг­чы­масць рэ­аль­на кі­ра­ваць тэ­ры­то­ры­я­мі, — ад­зна­чы­ла се­на­тар. — Але для та­го, каб да вас пры­слу­хоў­ва­лі­ся, трэ­ба шмат па­пра­ца­ваць, сфар­мі­ра­ваць на­дзей­ны і дзея­здоль­ны ак­тыў.

Менш па­пер — лепш спра­ва

Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч па­дзя­лі­ла­ся са слу­ха­ча­мі пры­ем­най на­ві­ной:

— Нам уда­ло­ся ап­ты­мі­за­ваць спра­ва­вод­ства. На­менк­ла­ту­ра спраў ска­ро­ча­на дзесь­ці на 44%, лік­ві­да­ва­на 8 ві­даў спра­ва­здач­нас­ці.

Се­на­тар пад­крэс­лі­ла, што вель­мі мно­гае за­ле­жыць ад зла­джа­нас­ці ў дзе­ян­нях стар­шы­ні сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў і рай­вы­кан­ка­ма. «Ра­ён­ныя служ­бы ма­юць звыч­ку вы­сы­лаць вам да­ру­чэн­ні. Але, ка­лі вы бу­дзе­це вы­кон­ваць не­ўлас­ці­выя функ­цыі, тол­ку не бу­дзе». Са­праў­ды, не ўва­хо­дзіць у служ­бо­выя аба­вяз­кі стар­шы­ні сель­ска­га Са­ве­та чыст­ка ка­ло­дзе­жаў без са­ні­тар­най служ­бы, пра­вер­ка спраў­нас­ці пяч­но­га ацяп­лен­ня без спе­цы­я­ліс­таў Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях або пра­вод­кі без прад­стаў­ні­коў элект­ра­се­так. Кож­ны па­ві­нен зай­мац­ца сва­ёй спра­вай. На та­кія «прось­бы» трэ­ба рэ­ага­ваць ад­на­знач­на: не. «І не ба­яц­ца агуч­ваць та­кія мо­ман­ты пе­рад кі­раў­ні­ка­мі ра­ё­наў. Ка­лі не па­ста­ві­це ся­бе так, то бу­дзе­це і да­лей вы­кон­ваць част­ку ра­бот за ра­ён­ныя служ­бы», — па­пя­рэ­дзі­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

Яшчэ ад­на на­ба­ле­лая тэ­ма: хто па­ві­нен аб­слу­гоў­ваць шах­та­выя ка­ло­дзе­жы? «Ёсць ад­па­вед­нае ра­шэн­не: тыя, што зна­хо­дзяц­ца ўнут­ры пры­ват­ных два­роў, да­гля­да­юць са­мі ўлас­ні­кі — вя­до­ма ж, з пры­цяг­нен­нем са­ні­тар­най служ­бы. А тыя, што звон­ку, трэ­ба пе­ра­да­ваць на ба­ланс жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі.

Да­га­вор на тра­іх

За­кра­ну­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч і пы­тан­не за­ма­ца­ван­ня кад­раў у сель­скай мяс­цо­вас­ці. У пры­ват­нас­ці, яна ад­зна­чы­ла, што ў Го­рац­кім ра­ё­не Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці бы­ло пра­ве­дзе­на вы­яз­ное па­ся­джэн­не Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду. Па­вод­ле яго, ство­ра­на ра­бо­чая гру­па, якая вы­пра­ца­ва­ла кан­крэт­ныя пра­па­но­вы ў дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, мі­ніс­тэр­ствы, ве­дам­ствы. Як вы­нік, пры­ём абі­ту­ры­ен­таў у сель­ска­гас­па­дар­чыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы па­вя­лі­чыў­ся ў два ра­зы. Умо­вы мэ­та­вай пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў рас­паў­сю­джа­ны на га­рад­скую мо­ладзь, якая хо­ча пра­ца­ваць у вёс­цы. Ад­ме­не­на зда­ча ўступ­на­га эк­за­ме­ну па дзяр­жаў­най мо­ве (рус­кай, бе­ла­рус­кай) для абі­ту­ры­ен­таў сель­ска­гас­па­дар­чых на­ву­чаль­ных уста­ноў, што па­сту­па­юць на ска­ро­ча­ны тэр­мін на­ву­чан­ня, і г.д.

— Стар­шы­ням сель­скіх Са­ве­таў су­мес­на з на­стаў­ні­ка­мі, баць­ка­мі трэ­ба ўжо ця­пер вы­лу­чаць здоль­ных да той ці ін­шай пра­фе­сіі пад­лет­каў, за­ах­воч­ваць і рых­та­ваць да па­ступ­лен­ня тых, хто мае схіль­нас­ці да сель­скай гас­па­дар­кі і ха­цеў бы тут пра­ца­ваць. Мы пра­па­ноў­ва­ем, каб абі­ту­ры­ент, шко­ла і гас­па­дар­ка за­клю­ча­лі да­га­вор, які б сты­му­ля­ваў пас­ля за­кан­чэн­ня сель­ска­гас­па­дар­чай на­ву­чаль­най уста­но­вы вяр­тац­ца да­до­му. А так­са­ма га­ран­та­ваў ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту перс­пек­ты­вы пра­фе­сій­на­га рос­ту, атры­ман­ня жыл­ля і ў да­лей­шым яго пры­ва­ты­за­цыі па пры­маль­ным кош­це, да­пла­ту, за­кон­ны вы­хад­ны, — лі­чыць пар­ла­мен­та­рый.

— Да нас на пра­цу пры­яз­джа­юць ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. З імі што­год пра­во­дзім су­стрэ­чы, вы­яў­ля­ем, што яны хо­чуць, пра што ма­раць. Вось і ня­даў­на да нас прый­шоў вы­пуск­нік, сам мін­ча­нін. Вель­мі доб­ры, перс­пек­тыў­ны ма­ла­ды ча­ла­век. З ра­ні­цы да ве­ча­ра на фер­ме. І лю­дзі яго па­ва­жа­юць. Але пас­ля аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі ён хо­ча сы­хо­дзіць: пы­тан­не ў зар­пла­це, — рас­па­вёўстар­шы­ня Стай­каў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іва­цэ­віц­ка­га ра­ё­на Мі­ка­лай Ба­са­лай.

З гэ­тай на­го­ды Мі­ка­лай Іва­на­віч, як і яго ка­ле­гі, пра­сі­лі се­на­та­ра па­са­дзей­ні­чаць у па­вы­шэн­ні зар­плат ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там-аг­ра­ры­ям.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?