Вы тут

У дадатак да падручнікаў


Па­га­дзі­це­ся, за­ці­каў­ле­на­му ву­чо­бай у цэ­лым ці ней­кім асоб­ным прад­ме­там школь­ні­ку заў­сё­ды не­да­стат­ко­ва звес­так, якія прад­стаў­ле­ны на ста­рон­ках школь­на­га пад­руч­ні­ка. І на­ват ка­лі пра­чы­таць усё, што на­пі­са­на дроб­ным шрыф­там ці ра­шыць усе за­дач­кі з «зо­рач­ка­мі», пра­га да но­вых ве­даў за­ста­нец­ца. Ці­ка­ва ж! Ін­тэр­нэт тут на­ўрад ці здоль­ны вы­ра­та­ваць вуч­ня: не­пад­рых­та­ва­на­му чы­та­чу і да­след­чы­ку, яму пра­сцей за­блу­каць ся­род мност­ва ста­ро­нак з ін­фар­ма­цы­яй роз­на­га кштал­ту, чым знай­сці са­праў­ды ка­рыс­ныя тэкс­ты. Вя­до­ма, баць­кі мо­гуць да­па­маг­чы, за­ры­ен­та­ваць, а на­стаў­ні­кі — па­ра­іць вар­тыя ўва­гі рэ­сур­сы. Але ёсць больш прос­тае вый­сце — но­вая се­рыя «Кніж­ная па­лі­ца школь­ні­ка» вы­да­вец­тва «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя П. Броў­кі». У яе ме­жах і па­ба­чы­ла свет кні­га «Вя­лі­кія і сла­ву­тыя лю­дзі бе­ла­рус­кай зям­лі».

Вель­мі шка­да, што я ў дзя­цін­стве не ме­ла та­кой кні­гі. У на­шай сель­скай біб­лі­я­тэ­цы бы­лі толь­кі «Ле­ген­ды і мі­фы Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі», а ў школь­най — сла­ву­тая «Па­мяць пра ле­ген­ды» Кас­ту­ся Та­ра­са­ва ды пер­шыя гіс­та­рыч­ныя ра­ма­ны Ула­дзі­мі­ра Ар­ло­ва. Чы­таць пра гіс­то­рыю ха­це­ла­ся, та­му і да­во­дзі­ла­ся фак­тыч­на «пра­дзі­рац­ца» праз скла­да­ную мо­ву гэ­тых вы­дан­няў. Але ці па­трэб­ны школь­ні­кам на­столь­кі цяж­кія тэкс­ты? На­ват гіс­та­рыч­ныя ра­ма­ны не заў­сё­ды лёг­ка ўспры­няць не­пад­рых­та­ва­на­му чы­та­чу, тым больш, ка­лі гэ­та пя­ці- ці шас­ці­клас­нік, які толь­кі па­чы­нае зна­ём­ства з гіс­то­ры­яй род­на­га краю. Больш за тое, чы­тан­не па­доб­ных кніг па­він­на пры­но­сіць за­да­валь­нен­не, а не вы­клі­каць да­дат­ко­выя скла­да­нас­ці.

Ін­шая спра­ва — вы­дан­не, пра якое мы вя­дзём га­вор­ку. Аў­та­ра­мі тэкс­таў, што ўвай­шлі ў кні­гу, з'яў­ля­юц­ца вя­до­мыя да­след­чы­кі мі­нуў­шчы­ны, пісь­мен­ні­кі і пуб­лі­цыс­ты Ула­дзі­мір Бут­ра­ме­еў, Алесь Мар­ці­но­віч, Іры­на Мас­ля­ні­цы­на і Мі­ко­ла Ба­га­дзяж. Да та­го ж яны са­мі вы­га­да­ва­лі ці га­ду­юць дзе­так, та­му дак­лад­на ве­да­юць, як за­ці­ка­віць ма­лень­кіх гіс­то­ры­каў слаў­ны­мі по­ста­ця­мі, не­ча­ка­ны­мі па­ва­ро­та­мі сю­жэ­та ці зна­ка­вы­мі па­дзея­мі. Яны ўме­юць пе­ра­тва­рыць гі­по­тэ­зу ў ці­ка­вы апо­вед, а ле­ген­ду ці пад­ан­не рас­ка­заць так, што аж дух за­хоп­лі­вае. Яны ве­да­юць, як тры­маць на­пру­жан­не і ўтрым­лі­ваць ува­гу чы­та­ча да са­ма­га кан­ца.

Ду­ма­ец­ца, кні­гай бу­дуць за­да­во­ле­ны і баць­кі ма­лень­кіх ра­зум­ні­каў. Гіс­то­рыі, прад­стаў­ле­ныя ў вы­дан­ні «Вя­лі­кія і сла­ву­тыя лю­дзі бе­ла­рус­кай зям­лі», до­сыць ка­рот­кія, але вель­мі змяс­тоў­ныя, з дак­лад­ным лі­ней­ным сю­жэ­там. Та­му іх мож­на чы­таць (ці рас­па­вя­даць), як каз­кі, і да­школь­ні­кам, і ма­лод­шым школь­ні­кам, якія яшчэ не мо­гуць са­ма­стой­на пра­чы­таць тэкс­ты. Да гэ­тых апа­вя­дан­няў мож­на звяр­тац­ца ра­зам: баць­кам і дзе­цям, ба­бу­лям-дзя­ду­лям і ўну­кам, ста­рэй­шым і ма­лод­шым бра­там-сёст­рам. Чы­таць, пе­ра­каз­ваць, ус­па­мі­наць, аб­мяр­коў­ваць, шу­каць пра­цяг рас­по­ве­ду ці ілюст­ра­цыі, парт­рэ­ты ге­ро­яў у тым жа ін­тэр­нэ­це. Ба­ла­зе, коль­касць зна­ка­вых асоб і аб'­ём кні­гі да­зва­ля­юць пе­ра­тва­рыць гэ­ты за­ня­так у доб­рую ся­мей­ную тра­ды­цыю.

Да­рэ­чы, звер­нем­ся да змес­ту вы­дан­ня і тых сла­ву­тых пост­ацяў, якім пры­све­ча­ны асоб­ныя тэкс­ты. На­ту­раль­на, у лі­ку ге­ро­яў ёсць клю­ча­выя фі­гу­ры, без якіх у на­шай гіс­то­рыі ні­як не абы­сці­ся: Усяс­лаў Ча­ра­дзей, Раг­ва­лод, Раг­не­да, Фран­цыск Ска­ры­на, Ге­ды­мін і Аль­герд, Сі­мя­он По­лац­кі, Да­выд Га­ра­дзен­скі... Рас­по­ве­ды пра іх, хут­чэй, ста­нуць да­дат­кам да школь­ных уро­каў гіс­то­рыі, да­па­мо­гуць паў­та­рыць ужо вы­ву­ча­ны ма­тэ­ры­ял. Але ёсць у кні­зе і звест­кі пра не менш знач­ных, але не та­кіх зна­ка­мі­тых куль­тур­ных і дзяр­жаў­ных дзея­чаў. Да пры­кла­ду, ма­ла хто ве­дае імя кня­зя Анд­рэя По­лац­ка­га, сы­на Аль­гер­да, які не­ка­то­ры час кня­жыў у По­лац­ку і Пско­ве; ня­мно­гія пры­га­да­юць, ча­му Ба­гус­ла­ва Ра­дзі­ві­ла мож­на на­зваць «Слуц­кім д'Ар­тань­я­нам», і адзін­кі дак­лад­на на­за­вуць імя і та­лен­ты дач­кі Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча.

Не вар­та па­ло­хац­ца та­го, што не­ка­то­рым асо­бам у гэ­тай кні­зе пры­све­ча­на не ад­на, а не­каль­кі гіс­то­рый. Так, пра На­стас­сю Слуц­кую, Раг­ва­ло­да, Раг­не­ду, Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея аў­та­ры згад­ва­юць не­ад­ной­чы. Гэ­та, хут­чэй, ста­ноў­чы бок вы­дан­ня. Свое­аб­лі­выя паў­то­ры сю­жэ­таў, прад­стаў­ле­ныя роз­ны­мі аў­та­ра­мі, да­па­мо­гуць пра­ве­рыць па­мяць, за­ся­ро­дзіць ува­гу ма­лень­ка­га чы­та­ча, змо­гуць са­дзей­ні­чаць раз­віц­цю ўмен­ня су­па­стаў­лен­ня, зна­хо­джан­ня па­доб­ных мо­ман­таў і ад­роз­нен­няў праз па­раў­на­нне не­каль­кіх тэкс­таў. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та гэ­тая кні­га пад­штурх­не школь­ні­каў да больш пад­ра­бяз­на­га са­ма­стой­на­га вы­ву­чэн­ня но­вай і но­вай гіс­та­рыч­най лі­та­ра­ту­ры.

Пры­ем­на­га са­ма­стой­на­га і ся­мей­на­га чы­тан­ня! Ці­ка­ва­га па­да­рож­жа ў слаў­нае бе­ла­рус­кае мі­ну­лае!

Ма­ры­на ВЕ­СЯ­ЛУ­ХА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?