Вы тут

«За ўсё жыц­цё жон­ка ні­вод­на­га брыд­ка­га сло­ва не ска­за­ла!»


Ёсць ся­мей­ныя па­ры, ад якіх не­маг­чы­ма ад­вес­ці ва­чэй. І не та­му, што яны па-га­лі­вуд­ску пры­го­жыя, а з той пры­чы­ны, што іх ахут­вае амаль бач­ная аў­ра пя­шчо­ты і цеп­лы­ні па-са­праўд­на­му бліз­кіх лю­дзей... Ба­рыс Ва­сіль­е­віч і Та­ма­ра Сця­па­наў­на Ба­ры­сён­кі ме­на­ві­та з та­кіх пар. Яны ра­зам ужо больш чым 50 га­доў, але да­гэ­туль на­зы­ва­юць ад­но ад­на­го лас­ка­вы­мі ім­ёна­мі. Яны спа­лу­ча­юць так­тоў­насць і па­чуц­цё гу­ма­ру. Маг­чы­ма, та­му гу­та­рыць з сям'­ёй, у якой два за­слу­жа­ныя ар­тыс­ты (Ба­рыс Ва­сіль­е­віч і дач­ка, Але­на Спі­ры­до­віч), атрым­лі­ва­ец­ца бяс­кон­ца ці­ка­ва, прос­та і ад­кры­та, як з доб­ры­мі сяб­ра­мі.

1«Ма­ма бы­ла су­праць шлю­бу, і я крад­ком за­бра­ла паш­парт»

Па­зна­ё­мі­лі­ся на­шы ге­роі на тэ­ле­ба­чан­ні: Ба­рыс Ба­ры­сё­нак пэў­ны час быў дык­та­рам, так­са­ма чы­таў вер­шы, а зу­сім яшчэ юная Та­ма­ра пас­ля 10 кла­саў прый­шла пра­ца­ваць у дзі­ця­чую рэ­дак­цыю.

Та­кая пры­го­жань­кая, ма­лень­кая, то­нень­кая — я ад­ра­зу звяр­нуў ува­гу, — з усмеш­кай у ва­чах пры­зна­ец­ца Ба­рыс Ва­сіль­е­віч. — За­пра­сіў яе ў тэ­атр. Яна прый­шла ў чыр­во­най су­кен­цы з галь­штуч­кам, ну, прос­та дзяў­чо. А адзін ак­цёр, та­кі маж­ны, па­жы­лы муж­чы­на, ка­жа: «Ба­рыс, ты што, ня­ўжо та­бе дзяў­чат не ха­пае — з пі­я­нер­кай звя­заў­ся?» Мая да­ра­гая То­ма по­тым, ка­лі да­ве­да­ла­ся, так абу­ра­ла­ся: «Я ўжо да­рос­лая!»

Год ма­ла­дыя лю­дзі су­стра­ка­лі­ся, пры­гля­да­лі­ся ад­но да ад­на­го, а по­тым вы­ра­шы­лі рас­пі­сац­ца. Шлюб за­рэ­гіст­ра­ва­лі 12 кра­са­ві­ка. (Да­рэ­чы, толь­кі праз год гэ­тая да­та ста­ла ўсім вя­до­мым Днём кас­ма­на­ўты­кі, а та­ды ў ма­ла­дых бы­ла зу­сім ін­шая на­го­да: ме­на­ві­та ў та­кі ж дзень, але на год ра­ней, бліз­кі ся­бар жа­ні­ха зла­дзіў улас­нае вя­сел­ле).

— У ЗА­ГСе нам ка­жуць: «Вы дак­лад­на доб­ра па­ду­ма­лі? Па­ха­дзі­це яшчэ 2 га­дзін­кі». Мы і пай­шлі... ва ўні­вер­маг. Та­ды ў май­го сяб­ра ўжо на­ра­дзіў­ся сын, нам з ім да­лі ква­тэ­ру на дзве сям'і, і мы, ад­ста­яў­шы вя­лі­кую чар­гу, ку­пі­лі ў па­да­ру­нак ма­ло­му ха­дун­кі. Прый­шлі зноў у ЗАГС з гэ­ты­мі ха­дун­ка­мі, і, ві­даць, су­пра­цоў­ні­кі вы­ра­шы­лі, што мы ўжо даў­но пра ўсё па­ду­ма­лі, тут жа і за­яву пры­ня­лі, і рас­пі­са­лі, — пад агуль­ны ро­гат уз­гад­вае Ба­рыс Ва­сіль­е­віч.

Праў­да, га­лоў­най пе­ра­шко­дай да атры­ман­ня штам­па ў паш­пар­це ледзь не ста­ла ма­ці ня­вес­ты. Баць­ка дзяў­чы­ны, які быў па­гра­ніч­ні­кам, за­гі­нуў на фрон­це, і ма­ма вы­хоў­ва­ла яе ад­на, пры­чым да­во­лі стро­га. Пра вя­сел­ле і чуць не ха­це­ла: «Ты ж толь­кі шко­лу скон­чы­ла, якая сям'я — ра­на!» З гэ­та­га, рас­па­вя­дае Та­ма­ра Сця­па­наў­на, атры­маў­ся су­цэль­ны дэ­тэк­тыў:

— Каб я ча­го не вы­кі­ну­ла, ма­ма сха­ва­ла паш­парт у ша­фу і за­чы­ні­ла на ключ. А па­лі­ца з да­ку­мен­та­мі бы­ла за­кры­та гэт­кі­мі шкля­ны­мі план­ка­мі. Я крад­ком да­ста­ла адзін ка­ва­ла­чак шкла — усе ас­тат­нія на­хі­лі­лі­ся, та­ды ўжо вы­цяг­ну­ла да­ку­мен­ты і ўзя­ла свой паш­парт... По­тым з Бо­рам пры­еха­лі да­до­му, па­ста­ві­лі ма­му пе­рад фак­там: мы за­рэ­гіст­ра­ва­лі­ся. Ма­ма — у слё­зы. Але ўжо ўве­ча­ры прый­шла да нас на ква­тэ­ру, усе ра­зам сціп­ла ад­зна­чы­лі.

2

— Лі­чыц­ца, што ўсе дзяў­ча­ты хо­чуць на вя­сел­ле апра­нуць пры­го­жую бе­лую су­кен­ку. Не бы­ло крыўд­на, што яе не пры­ме­ра­лі?

Т.С.: — Вя­чэр­няя су­кен­ка ў мя­не на­са­мрэч бы­ла. Мая ма­ма, акра­мя та­го, што пра­ца­ва­ла ў «Звяз­дзе» стэ­на­гра­фіст­кай, доб­ра шы­ла і та­кім чы­нам пад­пра­цоў­ва­ла. Так што сшы­ла мне вель­мі пры­го­жы вы­пуск­ны ўбор з кап­ро­ну, з шаў­ко­вым ніж­нім Чах­лом, які мож­на бы­ло на­сіць асоб­на. Але ў сам ЗАГС прый­шла з пра­цы, у звы­чай­най су­кен­цы. Ды хі­ба ў ёй спра­ва?

А з кос­ма­сам у Ба­ры­сён­каў звя­за­ны не толь­кі дзень на­ра­джэн­ня сям'і. У 1963 го­дзе на кі­еў­скай кі­на­сту­дыі імя Даў­жэн­кі зды­маў­ся фільм «Ма­ры на­су­страч». І на ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў кас­ма­на­ўта за­пра­сі­лі Ба­ры­са Ва­сіль­е­ві­ча.

«Та­тапа­ляў­ні­чы, а ма­мака­кет­ка»

Лі­та­раль­на праз 10 дзён пас­ля пер­ша­га па­лё­ту ча­ла­ве­ка ў кос­мас у сям'і на­ра­дзі­ла­ся жа­да­ная і вель­мі лю­бі­мая баць­ка­мі дач­ка Ле­на. Дак­лад­ней, гэ­та та­ды яна бы­ла прос­та Ле­нач­кай, а ця­пер — за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі Але­на Спі­ры­до­віч.

— Сва­я­кі з абод­вух ба­коў вель­мі лю­бяць па­спра­чац­ца, на ка­го больш па­доб­на дзі­ця. Вы са­мі як лі­чы­це?

Б.В.: — Я пе­ра­ка­на­ны, што на мя­не. А То­ма пе­ра­ка­на­на, што на яе. Так і не мо­жам вы­зна­чыц­ца. У па­коі над лож­кам з абод­вух ба­коў па­ве­сі­лі лю­бі­мыя фо­та­здым­кі дач­кі, і я ка­жу: маў­ляў, гэ­та твая Але­на, а гэ­та — мая...

— Псі­хо­ла­гі сцвяр­джа­юць, што ад­но дзі­ця ў сям'і звы­чай­на рас­це кап­рыз­лі­вым, спе­шча­ным. Але ўсе кры­ні­цы сцвяр­джа­юць, што Але­на рас­ла спа­кой­най і па­слух­мя­най. Ад­крый­це вя­лі­кую баць­коў­скую та­ям­ні­цу: як вам гэ­та ўда­ло­ся?

Т.С.: — Маг­чы­ма, так ад­бы­ло­ся та­му, што нам асаб­лі­ва не бы­ло ка­лі сю­сю­каць і пса­ваць дач­ку праз­мер­ным кло­па­там. Пас­ля яе на­ра­джэн­ня я за­воч­на па­сту­пі­ла ў ін­сты­тут на рэ­жы­сёр­скі фа­куль­тэт, па­ра­лель­на пра­ца­ва­ла, ра­бі­ла кант­роль­ныя, зда­ва­ла се­сіі... На­ту­раль­на, бы­ло цяж­ка, хоць і ня­не­чка да­па­ма­га­ла.

Б.В.: — Але асаб­лі­ва скар­дзіц­ца не вы­па­дае. Прос­та Ле­на з на­ра­джэн­ня бы­ла спа­кой­най і не крык­лі­вай, і вель­мі ра­на зра­бі­ла­ся са­ма­стой­най, як быц­цам ра­зу­ме­ла, што баць­кі вель­мі за­ня­тыя.

Баць­ка, хоць так­са­ма быў за­гру­жа­ны (вы­кла­даў у ін­сты­ту­це, пра­ца­ваў на ра­дыё, у тэ­ат­ры, зды­маў­ся на тэ­ле­ба­чан­ні і ў кі­но), але шмат зай­маў­ся дач­кой. Яна час­та ўзгад­вае ў ін­тэр­в'ю, што рас­ла «дзі­цем за­ку­ліс­ся», пе­ра­гле­дзе­ла ўвесь рэ­пер­ту­ар Тэ­ат­ра юна­га гле­да­ча, на­ват ез­дзі­ла з та­там на гаст­ро­лі. А ка­лі ў дзі­ця­чым сад­ку Але­ну спы­та­лі, кім пра­цу­юць баць­кі, яна вы­да­ла: «Мой та­та — па­ляў­ні­чы (гэ­та бы­ла ад­на з тэ­ат­раль­ных ро­ляў. — Аўт.), а ма­ма — ка­кет­ка!»

— На баць­коў­скіх схо­дах у шко­ле вам ка­лі-не­будзь да­во­дзі­ла­ся чыр­ва­нець?

Т.С.: — Ні­ко­лі. Але­на вель­мі доб­ра ву­чы­ла­ся. Праў­да, ад­ной­чы, ужо ў ста­рэй­шай шко­ле, яны ўсім кла­сам збег­лі з уро­каў у кі­но. А па­коль­кі Але­на бы­ла ста­рас­тай і за­ва­да­та­рам у гэ­тай спра­ве, то з яе най­перш і спы­та­лі. Клас­ны кі­раў­нік у іх быў ма­ла­ды, раз­гу­біў­ся: што ра­біць? Ка­жу: «Ну, да­вай­це па-да­рос­ла­му, каб ад­чу­лі сваю ад­каз­насць, збі­рай­це агуль­ны сход, вы­бі­рай­це ін­ша­га ста­рас­ту...» Але клас пра­га­ла­са­ваў за яе зноў.

— Ба­рыс Ва­сіль­е­віч, а праў­да, што гэ­та вы ўга­ва­ры­лі дач­ку іс­ці ў жур­на­ліс­ты­ку?

3Б.В.: — Бы­ло та­кое. Хоць зна­ё­мыя бы­лі пе­ра­ка­на­ны, што дач­ка пой­дзе на ак­цёр­скае... Мы з Ле­най час­та ез­дзі­лі ра­зам на ры­бал­ку: па­куль я піль­ную ры­бу, яна кве­тач­кі збі­рае, раз­гляд­вае на­ва­кол­ле. Ад­ной­чы, кла­се ўжо ў сё­мым ці вось­мым, ім за­да­лі са­чы­нен­не «Як я пра­вёў ле­та». І Ле­на так яск­ра­ва апі­са­ла ры­бац­кую ра­ні­цу — узы­ход сон­ца, ко­ні­каў, пер­шую ра­су — я чы­таў і не мог ада­рвац­ца! Гэ­тае са­чы­нен­не по­тым пай­шло на рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс і атры­ма­ла прыз. І по­тым, ка­лі аб­мяр­коў­ва­лі вы­бар пра­фе­сіі, я пры­га­даў той вы­па­дак і пе­ра­ка­наў Ле­ну, што ў яе ёсць та­лент да пры­го­жа­га пісь­мен­ства. Праў­да, яна ад­ву­чы­ла­ся два га­ды на жур­фа­ку і вый­шла за­муж...

Тут гіс­то­рыя зра­бі­ла спі­раль­ны ві­ток. Як Ба­рыс Ва­сіль­е­віч і Та­ма­ра Сця­па­наў­на па­жа­ні­лі­ся на­су­пе­рак жа­дан­ню баць­коў, так і Але­на аб­ра­ла пер­ша­га му­жа, ад­на­го з па­чы­наль­ні­каў бе­ла­рус­кай рок-му­зы­кі Ула­дзі­мі­ра Спі­ры­до­ві­ча, ні з кім асаб­лі­ва не па­ра­іў­шы­ся. Баць­кі, пра­явіў­шы муд­расць і цяр­пен­не (хоць і пе­ра­жы­ва­лі ўнут­ры: «Што яна ў ім знай­шла?»), пры­ня­лі сі­ту­а­цыю як ёсць. Ма­быць, та­му на­ват пас­ля раз­во­ду за­ха­ва­лі доб­рыя ста­сун­кі з бы­лым зя­цем, і ён да са­май сва­ёй заў­час­най смер­ці час­та тэ­ле­фа­на­ваў Ба­ры­сён­кам і рас­па­вя­даў пра сваё жыц­цё.

— Які пер­шы вя­лі­кі пос­пех дач­кі для вас най­больш па­мят­ны?

Т.С.: — На­пэў­на, ка­лі ёй да­ве­ры­лі вес­ці «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску». По­тым у нас гэ­та зра­бі­ла­ся ўжо доб­рай тра­ды­цы­яй: па­чы­на­ец­ца транс­ля­цыя «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» — са­дзім­ся на ка­на­пу і ўваж­лі­ва гля­дзім. А ка­лі ёй зван­не за­слу­жа­най ар­тыст­кі да­ва­лі (мы да апош­ня­га ні­чо­га не ве­да­лі), так пе­ра­жы­ва­лі — Ба­ры­су на­ват дрэн­на з сэр­цам бы­ло...

Б.В.: — А мне яшчэ за­пом­ні­ла­ся, у дач­кі бы­ла вель­мі доб­рая пе­ра­да­ча «Лі­дар», дзе яна збі­ра­ла ма­ла­дыя та­лен­ты і ад­кры­ла мност­ва но­вых ім­ёнаў. Ад­туль і Воль­га Врон­ская, і Іс­куі Аба­лян, і шмат па­пу­ляр­ных ця­пер ар­тыс­таў. На­огул, усе хва­ля­ван­ні ў нас ужо не за ўлас­ныя спра­вы, а за Ле­ну — за ўсё тое доб­рае і не вель­мі, што ў яе ад­бы­ва­ец­ца.

«Тымуж­чы­на, ня­сі ад­каз­насць

— Не ма­гу не спы­таць у лю­дзей, чый ся­мей­ны стаж ня­даў­на пе­ра­адо­леў ад­зна­ку ў 54 га­ды: як за­ха­ваць гэ­тае па­чуц­цё лю­бо­ві, утуль­нас­ці і цеп­лы­ні праз доў­гі час?

Б.В.: — На­пэў­на, па­він­на быць лю­боў і па­ва­га ад­но да ад­на­го. Ня­даў­на гля­дзе­лі тэ­ле­сю­жэт пра фут­ба­ліс­та Ар­ша­ві­на: трое дзя­цей у іх з жон­кай, і тут ён раз­во­дзіц­ца дзе­ля ін­шай жан­чы­ны. Як гэ­та мож­на? У муж­чы­ны па­він­на быць ад­каз­насць. Як бы ні скла­лі­ся ста­сун­кі з жон­кай, трэ­ба ду­маць яшчэ і пра агуль­ных дзя­цей. На­вош­та на­ра­джаць, ка­лі по­тым ты кі­да­еш іх дзе­ля ін­шай жан­чы­ны? Як гэ­та — дзя­ліць дзя­цей? Нель­га быць та­кім эга­іс­там... У нас, мне зда­ец­ца, ва ўсіх кан­флік­тах заўж­ды бы­ло ўза­е­ма­ра­зу­мен­не і лю­боў. На­ват ка­лі па­сва­рым­ся, бы­вае: ну, па­крыў­дзі­лі­ся ад­но на ад­на­го тры дні, по­тым па­мі­ры­лі­ся.

Т.С.: — На­ту­раль­на, без дроб­ных не­па­ра­зу­мен­няў ся­мей­на­га жыц­ця не бы­вае. Але ні­ко­лі раз­мо­вы аб раз­во­д­зе ў нас не вя­лі­ся.

Яны да­гэ­туль звяр­та­юц­ца ад­но да ад­на­го лас­ка­вы­мі ім­ёна­мі. І на­ват за­ўва­гі ро­бяць па-доб­ра­му.

Б.В.: — На ма­ёй па­мя­ці жон­ка за ўсё жыц­цё ні­вод­на­га ра­зу не ла­я­ла­ся, ні­ко­лі брыд­ка­га сло­ва не ска­за­ла. Як я ма­гу по­бач з ёй сва­рыц­ца? На­ват ка­лі на да­чы што-не­будзь раб­лю і ма­ла­тком па паль­цы трап­лю, кры­чу: «Ах, ёл­кі... Бо­ра-а!» — з усмешкай  рас­па­вя­дае Ба­рыс Ва­сіль­е­віч.

— Час­та спрэч­кі ў сям'і па­чы­на­юц­ца зу­сім з дра­бя­зы: ска­жам, з та­го, хто па­ві­нен вы­кі­нуць смец­це. Вы ней­кім чы­нам па­дзя­лі­лі гас­па­дар­чыя кло­па­ты?

Т.С.: — Так, з са­ма­га па­чат­ку ад­быў­ся гэ­ты па­дзел і да­гэ­туль за­хоў­ва­ец­ца. Я ква­тэ­ру не пры­бі­раю, хі­ба на­вод­жу чыс­ці­ню ў ван­най і пры­бі­раль­ні.

Б.В.: — А я та­кі аку­ра­тыст, кры­ху чыс­та­плюй, люб­лю, каб быў па­ра­дак па-мой­му. Пра­сцей жа яго са­мо­му на­вес­ці, чым па­тра­ба­ваць ад ін­шых. Та­му пры­бі­ран­не на мне, за­тое га­туе То­ма. Праў­да, за плі­ту і сам люб­лю ўстаць: су­пы, мяс­ныя стра­вы — тое, што, як я лі­чу, га­тую лепш за жон­ку. Хоць яна і не згод­на. (Усмі­ха­ец­ца).

Свя­ты «ў комп­лек­се»

Б.В.: — А ся­мей­ныя свя­ты ідуць у нас комп­лекс­на: у кра­са­ві­ку — га­да­ві­на вя­сел­ля і дзень на­ра­джэн­ня Але­ны, а ў лі­пе­ні з роз­ні­цай у два дні — на­шы дні на­ра­джэн­ня. Апош­нім ча­сам су­стра­ка­ем іх на да­чы. 70-год­дзе То­мы, праў­да, ад­зна­чы­лі вя­лі­кай кам­па­ні­яй у рэ­ста­ра­не, а маё 70-год­дзе су­стрэ­лі ў тэ­ат­ры на сцэ­не, а по­тым бы­ла сяб­роў­ская ве­ча­рын­ка.

Т.С.: Ста­ра­ем­ся збі­рац­ца ўсе ра­зам на Но­вы год. Най­час­цей — у дач­кі і зя­ця, бо на­пя­рэ­дад­ні ў Ле­ны вель­мі мно­га ра­бо­ты, а ў пер­шыя дні го­да мож­на кры­ху раз­ня­во­ліц­ца. За­га­дзя га­ту­ем не­ка­то­рыя «фір­мен­ныя» стра­вы — штось­ці ро­біць Бо­ра, штось­ці Юра (Юрый Брэ­ус, дру­гі муж Але­ны Спі­ры­до­віч. — Аўт.).

Б.В.: «Мае» стра­вы — гэ­та са­ла­та з каль­ма­рам і юш­ка з га­ла­вы сём­гі. Ёсць спе­цы­яль­ны двух­літ­ро­вы сло­ік, у які на­лі­ваю гэ­ту юш­ку і пры­во­жу Ле­не. І, на­ту­раль­на, ка­лі сма­жу ры­бу, па­кі­даю га­ла­ву. Ні­хто так пры­го­жа і да­лі­кат­на не есць ры­бу, як дач­ка. На­пэў­на, гэ­та ад май­го та­ты пе­рад­ало­ся: той так­са­ма вель­мі лю­біў га­ла­ву ад фар­шы­ра­ва­най ры­бы.

Т.С.: — А мя­не яго та­та на­ву­чыў ес­ці пер­шыя стра­вы. Я ж да­гэ­туль вель­мі іх не лю­бі­ла. Ад­ну-дзве лыж­кі з вет­лі­вас­ці з'ем — і ад­стаў­лю та­лер­ку. А свё­кар спа­кой­на і пе­ра­ка­наў­ча: «Трэ­ба, То­ма». Ён на­огул га­ва­рыў ма­ла, але шмат ча­го ра­біў. Па­мя­таю, ка­лі мы з ма­лень­кай Ле­най пры­яз­джа­лі да іх па­гас­ціць, ён з ра­ні­цы ці­хут­ка за­чы­няў ака­ні­цы, а по­тым вы­во­зіў ма­лую ў ка­ляс­цы і гуш­каў, каб даць нам яшчэ кры­ху па­спаць...

— Да дзён на­ра­джэн­ня па­да­рун­кі вы­бі­ра­е­це за­га­дзя?

Т.С.: — За­га­дзя, але не так, каб зра­біць сюр­прыз. На­ад­ва­рот, мы хо­дзім ра­зам і вы­бі­ра­ем, тое, што спа­да­ба­ец­ца.

Б.В.: — Мо­жа, гэ­та праг­ма­тызм ней­кі, але я заўж­ды ці­каў­лю­ся: «То­ма, што та­бе па­трэб­на? Ідзем, ку­пім». Праў­да, я ха­чу, каб яна са­бе штось­ці вы­бра­ла, а яна ўсё мне куп­ляе — сім­па­тыч­ных ма­ек з «по­лач­ка­мі» ўжо цэ­лы стос ля­жыць...

— На ваш по­гляд, што та­кое шчас­лі­вая сям'я?

Б.В.: — Шчас­лі­вая? Ка­лі ў ёй ёсць лю­боў. Мно­гія са­ро­ме­юц­ца гэ­та­га сло­ва, быц­цам яно за­ця­га­нае. Але яно не збі­тае, бо лю­боў — гэ­та і ка­хан­не, і ўза­е­ма­па­ва­га, і ра­зу­мен­не. Я не ма­гу па­крыў­дзіць жон­ку, на­кры­чаць на яе: мне бу­дзе со­рам­на, най­перш пе­рад са­мім са­бой. Тое ж і ў ёй ад­чу­ваю: ка­лі я на штось­ці па­крыў­джу­ся, яна па­ды­хо­дзіць і ка­жа лас­ка­ва: «Бо­ра, Бо­ра...» Маг­чы­ма, гэ­та ўжо больш та­кія дзі­ця­чыя гуль­ні, чым са­праўд­ная крыў­да, бо мы ад­но без ад­на­го не мо­жам. Ка­лі я ад'­яз­джаю на гаст­ро­лі, То­ма бяс­кон­ца тэ­ле­фа­нуе. А ка­лі яна кла­дзец­ца ў баль­ні­цу, мне зда­ец­ца, што ква­тэ­ра ад­ра­зу ро­біц­ца вя­ліз­най і пус­той.

Т.С.: — Шчас­лі­вая тая сям'я, у якой за­па­мі­на­еш не цяж­кас­ці, а толь­кі доб­рае. Хоць уся­го ўсё ад­но не рас­ка­жаш...

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ і з ар­хі­ва ге­ро­яў.

Па­да­ру­нак для ма­мы

— Ка­лі да­чцэ да­лі зван­не за­слу­жа­най ар­тыст­кі (гэ­та бы­ло поз­на ноч­чу на «Сла­вян­скім ба­за­ры»), яна са сцэ­ны ска­за­ла: «Сён­ня дзень на­ра­джэн­ня ў ма­ёй ма­мы. Але я так за­кру­ці­ла­ся, што на­ват не па­спе­ла яе па­він­ша­ваць. Вы ёй та­кі па­да­ру­нак зра­бі­лі!» — і рас­пла­ка­ла­ся. А мне по­тым да 4 га­дзін ра­ні­цы тэ­ле­фа­на­ва­лі ад­на­клас­ні­кі: «Аказ­ва­ец­ца, у ця­бе сён­ня дзень на­ра­джэн­ня? Він­шу­ем!» — ус­па­мі­нае Та­ма­ра Сця­па­наў­на.

Цы­ган­ка на­га­да­ла

— У 1956 го­дзе я скон­чыў ін­сты­тут і па­ехаў на пер­шыя гаст­ро­лі ў Го­мель, — пры­гад­вае Ба­рыс Ва­сіль­е­віч. — Пай­шоў па­гу­ляць у зна­ка­мі­ты парк Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў. Рап­там ад­не­куль з'я­ві­лі­ся цы­га­не. Ад­на пры­ча­пі­ла­ся: маў­ляў, дай, па­га­даю... А я быў вель­мі са­рам­лі­вы, не здо­леў ад­мо­віц­ца. Яна атры­ма­ла ру­бель і за­вя­ла: маў­ляў, ты — ар­тыст, бу­дзеш па­пу­ляр­ны, і ў ця­бе бу­дзе дач­ка, так­са­ма акт­ры­са... А я і пра жа­ніць­бу яшчэ ні­чо­га не ду­маў, па­смя­яў­ся ды пай­шоў. І толь­кі праз шмат га­доў, ка­лі Але­не да­лі зван­не за­слу­жа­най ар­тыст­кі Бе­ла­ру­сі, пры­га­даў той вы­па­дак.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.