Вы тут

Рошчына з малітвай


У ня­дзе­лю ў Спа­са-Еў­фра­сі­ннеў­скім жа­но­чым ма­нас­ты­ры ў По­лац­ку бу­дзе мна­га­люд­на, а сён­ня тут ці­шы­ня і спа­кой, ма­на­хі­ні зай­ма­юц­ца сва­і­мі паў­ся­дзён­ны­мі спра­ва­мі: хтось­ці пра­дае на­вед­ні­кам ма­нас­ты­ра свеч­кі і рэ­лі­гій­ную лі­та­ра­ту­ру, хтось­ці мые вок­ны гас­па­дар­чых па­мяш­кан­няў, пры­бі­рае тэ­ры­то­рыю. Я ча­каю сяст­ру Воль­гу. Сён­ня ў мя­не не­звы­чай­ны дзень — я бу­ду пя­чы ма­нас­тыр­скія пас­халь­ныя ку­лі­чы.

«Бу­ду пя­чы» — ска­за­на вель­мі гуч­на. «Мне да­зво­лі­лі па­на­зі­раць» — гэ­та больш дак­лад­на. Ра­зам з сяст­рой Воль­гай ідзём да ма­лень­ка­га дам­ка-пя­кар­ні вод­даль ве­ліч­на­га бу­дын­ка Спа­са-Еў­фра­сі­ннеў­ска­га ма­нас­ты­ра. Раз на год яна ажы­вае: сю­ды за­но­сяць пра­дук­ты, і пя­кар­ня бя­рэ на ся­бе пра­ва на­зы­вац­ца са­праў­ды свя­тым мес­цам у ма­нас­ты­ры. Яшчэ ў сен­цах адчуваю пры­ем­ны пах ро­шчы­ны, ра­зы­нак, ва­ні­лі­ну і толь­кі што вы­пе­ча­най здо­бы. Унут­ры пя­кар­ні го­ра­ча.

«Ра­бо­та ў нас па­ча­ла­ся а 6 га­дзі­не ра­ні­цы. Ма­туш­ка ігу­мен­ня на­зва­ла сяс­цёр, якія сён­ня пой­дуць у пя­кар­ню, — тлу­ма­чыць сяст­ра Воль­га. — Пя­чы ку­лі­чы — гэ­та свя­тая спра­ва, та­му да­зво­ліць яе мож­на не кож­най».

Ра­ні­цай жан­чы­ны ро­бяць пер­шы за­мес цес­та. Блі­жэй да абе­ду — на­ступ­ны.

— Гля­дзі­це, яно ідэа­льнае; мяк­кае, элас­тыч­нае, не тлус­тае, — дэ­ман­струе мне ёміс­тасць з жоў­цень­кім цес­там сяст­ра Воль­га. — Ча­сам мы на­ват ва­ні­лін не да­да­ем, бо хо­чац­ца за­ха­ваць на­ту­раль­ны смак ку­лі­ча.

Цес­та па­кі­да­юць на не­каль­кі га­дзін, каб яно «па­ды­шло». По­тым сёст­ры ста­ран­на рас­кла­да­юць яго па фор­мах, да­юць кры­ху па­ста­яць — і ад­праў­ля­юць у печ. Га­дзі­на — і стол за­стаў­ле­ны га­ра­чы­мі ку­лі­ча­мі. На­пе­ра­дзе апош­няя і са­мая пры­ем­ная част­ка ве­лі­код­най вы­печ­кі: упры­гож­ван­не ку­лі­чоў. Ка­лі па­пя­рэд­нія эта­пы сёст­ры ро­бяць па­асоб­ку, то гэ­ты — усе ра­зам, аб­сту­піў­шы стол з ужо асты­лы­мі бул­ка­мі. Ру­мя­ную ска­ры­нач­ку ку­лі­чоў жан­чы­ны за­лі­ва­юць гла­зу­рай — яеч­ны­мі бял­ка­мі, уз­бі­ты­мі з цук­ро­вай пуд­рай, — звер­ху бул­кі па­сы­па­юць мар­ме­ла­дам, здроб­не­ны­мі арэ­ха­мі, ша­ка­ла­дам, роз­на­ка­ля­ро­вай цук­ро­вай па­сып­кай.

За тры «ра­бо­чыя» дні ў Спа­са-Еў­фра­сін­неў­скім ма­нас­ты­ры жан­чы­ны вы­пе­куць ка­ля 1200 ку­лі­чоў. Ні­водз­ін з іх не тра­піць на пры­ла­вак кра­мы: здо­ба пры­зна­ча­на для са­міх сяс­цёр і для він­ша­ван­няў.

На­пры­кан­цы май­го ванд­ра­ван­ня ў свя­тую пя­кар­ню я па­пра­сі­ла сяст­ру Воль­гу па­дзя­ліц­ца рэ­цэп­там ма­нас­тыр­ска­га ку­лі­ча.

— Гэ­та сак­рэт, які рас­кры­ваць нель­га. Ён за­хоў­ва­ец­ца з даў­ніх ча­соў, пе­рад­аец­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не. Але на­шыя ку­лі­чы са­праў­ды са­мыя смач­ныя, — са шчас­лі­вай усмеш­кай на тва­ры ад­каз­вае сяст­ра Воль­га.

1

2

Лю­боў Бя­ля­е­ва, фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».