Вы тут

Чым па­вя­чэ­раць, каб лепш спаць?


Ка­жуць, што ад бес­са­ні да­па­ма­гае цёп­лае ма­ла­ко, на­стой ра­мон­ку з мё­дам, чар­ка бур­бо­ну і брэн­дзі. Wаshіngtоn Роst да­сле­да­ва­ла пы­тан­не з на­ву­ко­ва­га пунк­ту гле­джан­ня. Для па­чат­ку трэ­ба вы­клю­чыць з ра­цы­ё­ну ежу і на­поі, якія пе­ра­шка­джа­юць за­снуць, рэ­ка­мен­дуе Майкл Грэнд­нэр з Пен­сіль­ван­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. У пры­ват­нас­ці, усе тыя, што змя­шча­юць ка­фе­ін. Вар­та па­збя­гаць і спірт­но­га. Маг­чы­ма, яно па­ляг­чае за­сы­нан­не, але сон бу­дзе не вель­мі глы­бо­кім. Ву­чо­ны так­са­ма ра­іць па­збя­гаць ні­ка­ці­ну, вя­лі­кіх пор­цый і вост­рых страў за вя­чэ­рай. Больш скла­да­ная сі­ту­а­цыя з вы­ба­рам страў, якія да­па­ма­га­юць за­снуць. На­прык­лад, мя­са ін­дыч­кі змя­шчае трып­та­фан — ад­ну з «цаг­лі­нак» се­ра­та­ні­ну. Але се­ра­та­нін не толь­кі ўсып­ляе, але і вы­кон­вае шэ­раг ін­шых функ­цый у моз­гу. І каб трып­та­фан з ін­дыч­кі пры­нёс эфект, трэ­ба з'ес­ці паў­кі­ло ін­ды­чы­ны за адзін пры­сест. За­тое ад­рэ­гу­ля­ваць рыт­мы сну да­па­мо­жа ежа, ба­га­тая на ме­ла­та­нін. Ка­лі вы «са­ва», але вы­му­ша­ны ўста­ваць а 7-й ра­ні­цы, еш­це за вя­чэ­рай, на­прык­лад, віш­ні. На­ву­коў­цы ад­зна­ча­юць, што ма­лыя до­зы ме­ла­та­ні­на (1,5-3 мг) дзей­ні­ча­юць лепш, чым вя­лі­кія. Ма­ла­ко — кры­ні­ца каль­цыю, арэ­хі і зер­не — маг­нію, суп мі­со, ры­ба і ёгурт змя­шча­юць ві­та­мі­ны гру­пы B. Усе гэ­тыя рэ­чы­вы так­са­ма важ­ныя для рэ­гу­ля­ван­ня сну.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.