Вы тут

З ві­дэа­ўро­каў... у элект­рон­ны ка­бі­нет


Но­выя дыс­тан­цый­ныя ўмо­вы для на­ву­чан­ня і пад­рых­тоў­кі да ЦТ з'я­ві­лі­ся ў вуч­няў ста­ліч­на­га лі­цэя № 1: дня­мі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі ад­крыў на яго ба­зе ка­бі­нет ві­дэа­кан­фе­рэнц-су­вя­зі.

Лі­цэй №1 і БДУ­ІР звяз­вае шмат­га­до­вае су­пра­цоў­ніц­тва: ме­на­ві­та тут на­ву­ча­юц­ца па­тэн­цы­яль­ныя абі­ту­ры­ен­ты БДУ­ІР. І ад­крыц­цё ка­бі­не­та ві­дэа­кан­фе­рэнц-су­вя­зі — гэ­та вы­хад на но­вы ўзро­вень уза­е­ма­дзе­ян­ня.

Вы­клад­чы­кі БДУ­ІР бу­дуць пра­во­дзіць дыс­тан­цый­на для лі­цэ­іс­таў за­ня­ткі па фі­зі­цы, ма­тэ­ма­ты­цы і ін­фар­ма­ты­цы, пры­чым аб­са­лют­на бяс­плат­на. У на­ву­чэн­цаў з'я­віц­ца маг­чы­масць больш па­глыб­ле­на­га вы­ву­чэн­ня прад­ме­таў. Яны змо­гуць кан­так­та­ваць з вы­клад­чы­ка­мі ўні­вер­сі­тэ­та, а тыя бу­дуць ад­каз­ваць на пы­тан­ні лі­цэ­іс­таў у рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су.

Па­мяш­кан­не асна­шча­на су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем, якое не за­па­тра­буе ма­дэр­ні­за­цыі ў блі­жэй­шыя га­ды. Аб­ста­ля­ван­не да­зва­ляе атры­маць дак­лад­ную вы­яву і чыс­ты гук. На яго за­куп­ку ўні­вер­сі­тэт вы­дат­ка­ваў ка­ля 65 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Дзя­ку­ю­чы но­вым тэх­на­ло­гі­ям у лі­цэ­іс­таў бу­дзе так­са­ма маг­чы­масць паў­дзель­ні­чаць у се­мі­на­рах, трэ­нін­гах і алім­пі­я­дах, якія ар­га­ні­зуе ВНУ.

БДУ­ІР тра­ды­цый­на вы­сту­пае пі­я­не­рам ва ўка­ра­нен­ні но­вых тэх­на­ло­гій і ра­шэн­няў у сфе­ры аду­ка­цыі. І сва­іх абі­ту­ры­ен­таў сё­ле­та ён бу­дзе су­стра­каць па-но­ва­му. Пад­час ус­туп­най кам­па­ніі абі­ту­ры­ен­ты БДУ­ІР змо­гуць па­да­ваць за­яву для па­ступ­лен­ня па элект­рон­най по­шце. На сай­це ўні­вер­сі­тэ­та бу­ду­чы сту­дэнт змо­жа ства­рыць пер­са­наль­ны элект­рон­ны ка­бі­нет, ува­ход у які маг­чы­мы толь­кі па пер­са­наль­ных паш­парт­ных да­ных. У ка­бі­не­це трэ­ба бу­дзе раз­мяс­ціць ін­фар­ма­цыю пра ся­бе і ўка­заць пе­ра­лік спе­цы­яль­нас­цяў у па­рад­ку рас­ста­ноў­кі пры­яры­тэ­таў. Па­коль­кі ця­пер абі­ту­ры­ент змо­жа ўказ­ваць усе 34 спе­цы­яль­нас­ці тэх­ні­ка-тэх­на­ла­гіч­на­га про­фі­лю (у па­рад­ку ўбы­ван­ня пры­яры­тэ­таў), то скла­дан­не спі­са пры звы­чай­ным спо­са­бе па­да­чы за­явы зай­ма­ла б шмат ча­су. А до­ма, у спа­кой­ных аб­ста­ві­нах, абі­ту­ры­ен­ту пра­сцей бу­дзе вы­зна­чыц­ца з вы­ба­рам.

Ка­лі за­ява бу­дзе раз­гле­джа­на, абі­ту­ры­ен­та вы­клі­чуць у пры­ём­ную ка­мі­сію для прад'­яў­лен­ня ўсіх не­аб­ход­ных да­ку­мен­таў: атэс­та­та, сер­ты­фі­ка­таў ЦТ і ме­ды­цын­скай да­вед­кі. Аса­біс­та­га на­вед­ван­ня пры­ём­най ка­мі­сіі элект­рон­ная фор­ма за­паў­нен­ня за­явы не вы­клю­чае.

Яшчэ ад­на на­він­ка бу­ду­чай пры­ём­най кам­па­ніі — ад­крыц­цё на­бо­ру па трох но­вых спе­цы­яль­нас­цях. На фа­куль­тэ­це кам­п'ю­тар­на­га пра­ек­та­ван­ня бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца на­бор на спе­цы­яль­насць «Ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы і тэх­на­ло­гіі ў біз­нес-ме­недж­мен­це». Сён­ня на рын­ку пра­цы вель­мі за­па­тра­ба­ва­ны спе­цы­я­ліс­ты, якія ва­ло­да­юць ін­фар­ма­цый­ны­мі сіс­тэ­ма­мі і тэх­на­ло­гі­я­мі і ў той жа час здоль­ныя пры­маць ап­ты­маль­ныя ра­шэн­ні ў кі­ра­ван­ні біз­не­сам. Абі­ту­ры­ен­там бу­дзе пра­да­стаў­ле­на 15 бюд­жэт­ных мес­цаў і 45 плат­ных на дзён­най фор­ме на­ву­чан­ня, а так­са­ма 30 мес­цаў — на дыс­тан­цый­най фор­ме на­ву­чан­ня. Вы­пуск­ні­кі атры­ма­юць ква­лі­фі­ка­цыю «Пра­гра­міст. Біз­нес-ана­лі­тык».

На ка­фед­ры элект­рон­най тэх­ні­кі і тэх­на­ло­гій ад­кры­ва­юц­ца дзве но­выя спе­цы­яль­нас­ці: «Пра­ек­та­ван­не і вы­твор­часць пра­грам­на-кі­ру­е­мых элект­рон­ных срод­каў» і «Пра­грам­на-кі­ру­е­мыя элект­рон­на-ап­тыч­ныя сіс­тэ­мы». Гэ­та шмат­про­філь­ныя спе­цы­яль­нас­ці, звя­за­ныя з кам­п'ю­тар­ным пра­ек­та­ван­нем су­час­ных скла­да­ных сіс­тэм.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».