Вы тут

Слаўгарадскі кландайк


Яна ства­ра­ла­ся лі­та­раль­на на ма­іх ва­чах. У ра­ён­ным кі­на­тэ­ат­ры са­бра­лі­ся ўсе тыя, для ка­го не­абы­яка­вая спад­чы­на род­на­га краю. На жаль, Слаў­га­рад з вя­лі­кай, ба­га­тай гіс­то­ры­яй (ён на два га­ды ста­рэй­шы за Маск­ву) па­куль не мае на­ват му­зея, яго пла­ну­юць ад­крыць сё­ле­та. Але іні­цы­я­тыў­ныя лю­дзі мяс­цо­ва­га фон­ду раз­віц­ця сель­скіх тэ­ры­то­рый «Ад­ра­джэн­не-Аг­ра» пры пад­трым­цы DVV Іnternatіonal (у ме­жах пра­ек­та «Жы­вая гіс­то­рыя май­го краю») зра­бі­лі вя­лі­кую пра­цу па вы­ву­чэн­ні асаб­лі­вас­цяў кож­най слаў­га­рад­скай вё­сач­кі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Са­бра­ны ўні­каль­ны ма­тэ­ры­ял, які да­ты­чыц­ца фальк­ло­ру, на­род­ных про­мыс­лаў, пры­род­ных пом­ні­каў. А га­лоў­нае, зной­дзе­ны лю­дзі, якія за­хоў­ва­юць усе гэ­тыя ба­гац­ці і пе­ра­да­юць свае ве­ды на­шчад­кам. Іні­цы­я­та­ры ства­рэн­ня свое­асаб­лі­ва­га гіс­та­рыч­на-куль­тур­на­га да­вед­ні­ка па­зна­чы­лі іх мес­цы пра­жы­ван­ня на кар­це «Жы­вая гіс­то­рыя Слаў­га­рад­чы­ны» бе­лым ко­ле­рам. А яшчэ там з'я­ві­лі­ся зя­лё­ныя, жоў­тыя, чыр­во­ныя і бла­кіт­ныя «марш­ру­ты». Але аб усім па па­рад­ку.

Я лі­чы­ла, што Слаў­га­рад­чы­ну ве­даю доб­ра, на­ват з хо­ду ма­гу пе­ра­лі­чыць усе яе вя­до­мыя да­лё­ка за ме­жа­мі ра­ё­на сла­ву­тас­ці — царк­ва На­ра­джэн­ня Ба­га­ро­дзі­цы ў са­мім рай­цэнт­ры, па­бу­да­ва­ная ў кан­цы ХVІІІ ста­год­дзя па за­га­дзе кня­зя Аляк­санд­ра Га­лі­цы­на, ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс у Ляс­ной, дзе ад­бы­ла­ся зна­мя­наль­ная біт­ва рус­кіх са шве­да­мі, і цу­да­твор­ная Бла­кіт­ная кры­ні­ца ка­ля па­ха­ва­най пас­ля Чар­но­бы­ля ў 1990-я га­ды вёс­кі Клі­ны. Ёсць яшчэ не­каль­кі ці­ка­ві­нак мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня, але я не зда­гад­ва­ла­ся, што іх... так шмат! Вось так, што­год пла­ну­ем з'ез­дзіць ку­дысь­ці за мя­жу, па­гля­дзець на тыя рас­ты­ра­жы­ра­ва­ныя ін­тэр­нэ­там пры­га­жос­ці све­ту, а тое, што тут са­мы са­праўд­ны клан­дайк, дзе мож­на лі­чыць ся­бе пер­ша­пра­ход­цам, на­ват і не зда­гад­ва­ем­ся.

Ну хі­ба не ці­ка­ва па­гля­дзець на тую «Чыс­тую лу­жу», якая зна­хо­дзіц­ца па­між Ша­ла­ма­мі і Ляс­ной: ка­жуць, ка­лісь­ці яна бы­ла мо­рам, але пас­ля пра­клё­ну пе­ра­тва­ры­ла­ся ў не­бяс­печ­ную дрыг­ву. Ці па­спы­таць ва­дзі­цы з цар­ска­га ка­ло­дзе­жа, які зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы Бя­ро­заў­ка (ка­жуць, сам Пётр І пра­га­няў тут сма­гу). Да­рэ­чы, не ве­да­ла, што ў Слаў­га­рад­скім ра­ё­не, які «чор­ны па­лын» на­крыў, зда­ец­ца, цал­кам, ёсць чыс­тыя мяс­ці­ны, дзе мож­на сме­ла збі­раць яга­ды і гры­бы. У Хва­рас­цян­скім ле­се, за­пэў­ні­ва­юць, на­ват ба­ра­ві­кі рас­туць не так, як усю­ды. Ха­ва­юц­ца ў мо­ху і пад­гля­да­юць за ама­та­ра­мі ці­ха­га па­ля­ван­ня «ад­ным во­кам». Аба­вяз­ко­ва трэ­ба па­гля­дзець і на той ка­мень з кры­жам, які ля­жыць у аг­ра­га­рад­ку Це­ля­шы на мес­цы спа­ле­най пад­час вай­ны царк­вы.

Трэ­ба бы­ло ба­чыць, з якім за­па­лам рас­па­вя­да­ла Та­ма­ра Са­зо­на­ва з Бя­ро­заў­кі пра сваё за­хап­лен­не фальк­ло­рам. Яна знай­шла та­кіх за­ха­валь­ніц на­род­ных спе­ваў, што на­ват знаў­цы, якія пры­сут­ні­ча­лі на прэ­зен­та­цыі, бы­лі здзіў­ле­ны.

А як бы­ло не ўра­зіц­ца слаў­га­рад­скім по­шу­ка­ві­кам Аляк­санд­рам Ха­ле­я­вым, які не­каль­кі га­доў та­му ства­рыў вір­ту­аль­ны му­зей Слаў­га­рад­ска­га ра­ё­на «Спад­чы­на». Вель­мі ха­це­ла­ся, каб ба­га­ты на гіс­то­рыю ра­ён быў прад­стаў­ле­ны ў су­свет­най па­ву­ці­не. Тут мож­на знай­сці раз­на­стай­ную ін­фар­ма­цыю, па­чы­на­ю­чы з да­лё­ка­га мі­ну­ла­га, але ні на ад­ным ін­шым сай­це вы не па­ба­чы­це столь­кі пад­ра­бяз­нас­цяў пра во­ін­скія па­ха­ван­ні. Іх на тэ­ры­то­рыі Слаў­га­рад­чы­ны бо­лей за 100, і па кож­ным ёсць фо­та, схе­ма раз­мя­шчэн­ня і паш­парт з усі­мі звест­ка­мі, у тым лі­ку коль­кас­цю за­гі­ну­лых і на­ват іх проз­ві­шча­мі.

Асоб­ная раз­мо­ва — слаў­га­рад­скія сы­ра­ва­ры. Тра­ды­цыю вы­ра­бу сы­роў па ста­ра­даў­ніх рэ­цэп­тах у ра­ё­не ад­ра­дзі­лі не­каль­кі га­доў та­му. Ця­пер слаў­га­рад­скія сы­ры, якія пра­да­юц­ца пад брэн­дам «Клуб сы­ра­ва­раў «Сяль­чан­ка», вя­до­мыя да­лё­ка за ме­жа­мі ра­ё­на. Тыя, хто ад­ной­чы іх па­каш­та­ваў, на­ват спе­цы­яль­на пры­яз­джа­юць па сма­ка­ту ў Слаў­га­рад на ры­нак. Да­рэ­чы, на­бі­рае аба­ро­ты і сыр­ны фэст, які ста­ла тра­ды­цы­яй ад­зна­чаць у рай­цэнт­ры 24 мая. Пры­яз­джай­це, не па­шка­ду­е­це.

На­огул свят на Слаў­га­рад­чы­не ха­пае. І ся­род іх ёсць уні­каль­ныя. На­прык­лад, 17 ве­рас­ня ў Лі­ця­гах ад­зна­ча­юць дзень у го­нар іко­ны «Не­апа­лі­мая ку­пі­на». У гэ­ты дзень 1943 го­да жы­ха­ры вёс­кі абы­шлі хрэс­ным хо­дам усе да­мы, акра­мя ад­на­го, які зна­хо­дзіў­ся на ўскрай­ку. Пад­час вы­зва­лен­ня толь­кі ён і зга­рэў. Тое, што гэ­та са­праўд­ны цуд, мож­на пе­ра­ка­нац­ца, азна­ё­міў­шы­ся з гіс­то­ры­яй ра­ё­на, які моц­на па­цяр­пеў ад зні­шчаль­ных ба­ёў.

Дзя­куй усім, хто, ня­гле­дзя­чы на праг­ма­тыч­ны час, імк­нец­ца за­ха­ваць неш­та для сва­іх на­шчад­каў. Ураж­вае, што на Слаў­га­рад­чы­не шмат хат­ніх му­зе­яў, ула­даль­ні­кі якіх збі­ра­юць усё, што змо­жа па­поў­ніць фонд бу­ду­ча­га ра­ён­на­га му­зея. Тац­ця­на Гу­ры­на на­ват пры­нес­ла на прэ­зен­та­цыю не­ка­то­рыя свае экс­па­на­ты, ся­род якіх фран­та­выя трох­ву­гол­кі ды паш­тоў­кі тых га­доў.

Пры­ем­на, што ця­пер знай­сці не­абы­яка­вых лю­дзей у Слаў­га­рад­скім ра­ё­не бу­дзе знач­на ляг­чэй. Пяць асноў­ных марш­ру­таў, якія па­зна­ё­мяць з пры­род­ны­мі, куль­тур­ны­мі, гіс­та­рыч­ны­мі, вод­ны­мі ба­гац­ця­мі краю, а так­са­ма ці­ка­вы­мі людзь­мі, па­зна­ча­ны на да­рож­най кар­це-да­вед­ні­ку «Жы­вая гіс­то­рыя Слаў­га­рад­чы­ны» роз­на­ка­ля­ро­вы­мі стуж­ка­мі. За­ста­ло­ся пра­ду­маць, як гэ­тым ба­гац­цем ска­рыс­тац­ца, і рас­пра­ца­ваць мар­ке­тын­га­вую стра­тэ­гію.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.