Вы тут

Жыць па­вод­ле праў­ды і за­па­ве­дзяў Бо­жых


Ве­лі­код­нае па­слан­не Міт­ра­па­лі­та Мінск­ага і Слуц­ка­га Паў­ла, Па­тры­яр­ша­га Эк­зар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі ар­хі­па­сты­рам, па­сты­рам, дыя­ка­нам, ма­на­хам і мі­ра­нам Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы.

Ня­бё­сы да­стой­на ня­хай ве­ся­ляц­ца, і зям­ля ня­хай ра­ду­ец­ца,

і ня­хай свят­куе ўвесь свет, бач­ны і ня­бач­ны,

бо паў­стаў Хрыс­тос — ра­дасць веч­ная.

Тра­пар 1-й пес­ні Пас­халь­на­га ка­но­на

Да­ра­гія і ўзлюб­ле­ныя ў Хрыс­це Уваск­рэс­лым

Пра­асвя­шчэн­ныя ар­хі­па­сты­ры, па­чэс­ныя пра­сві­та­ры і дыя­ка­ны, на­бож­ныя іна­кі і іна­кі­ні, бо­га­лю­бі­вая паст­ва Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы, сар­дэч­на він­шую вас са свя­там свят — Пас­хай Гас­под­няй!

У гэ­ты вы­ра­та­валь­ны для све­ту, свет­ла­за­рны дзень мы, як і ўсе па­пя­рэд­нія нам з ча­соў апост­аль­скіх па­ка­лен­ні хрыс­ці­ян, зноў і зноў з не­вы­моў­най па­дзя­кай Бо­гу, якая вы­лі­ва­ец­ца з сэр­цаў на­шых, з ду­хоў­най ра­дас­цю ві­та­ем адно ад­на­го Пас­халь­ным вок­лі­чам:

Хрыс­тос уваск­рэс!

Толь­кі два сло­вы, але якая не­ве­ра­год­ная ў іх сі­ла! Гэ­тыя два сло­вы ўска­лых­ну­лі ўвесь свет, раз­бу­ры­лі бра­му пек­ла да­шчэн­ту і ства­ры­лі вя­лі­кую і не­пе­ра­мож­ную Хрыс­ці­ян­скую Царк­ву, па­да­ючы ўсім яе дзе­цям жы­вую ве­ру, ду­хоў­на-ма­раль­ныя еван­гель­скія каш­тоў­нас­ці і даб­ра­дат­ныя ду­хоў­ныя сі­лы, здоль­ныя ве­ру­ю­ча­га ў Хрыс­та ча­ла­ве­ка ўзнес­ці на вы­шы­ню ду­хоў­най дас­ка­на­лас­ці.

У асно­ву на­шай ве­ры па­кла­дзе­на гэ­тая свет­лая і ра­дас­ная вест­ка — вест­ка пра Уваск­ра­сен­не Бо­га­ча­ла­ве­ка, а ра­зам з Ім — і пра ўваск­ра­сен­не ча­ла­вец­тва. Без ве­ры ва Уваск­рэс­ла­га Хрыс­та ня­ма хрыс­ці­ян­ства!

З цвёр­дым пе­ра­ка­нан­нем і не­па­хіс­най ве­рай у гэ­ты на­поў­не­ны даб­ра­дат­най сі­лай вы­ра­та­валь­ны дзень мы зноў і зноў ра­дас­на ўсклі­ка­ем:

Хрыс­тос уваск­рэс!

Уваск­рэс­лы Хрыс­тос — кра­е­ву­голь­ны ка­мень на­шай ве­ры (Эф. 2: 20), у Ім — пе­ра­мо­га праў­ды, пе­ра­мо­га даб­ра­дзей­нас­ці, пе­ра­мо­га жыц­ця, пе­ра­мо­га бес­смя­рот­нас­ці! Пра свя­та пе­ра­мо­гі жыц­ця над смер­цю яс­на га­во­рыць апост­ал Па­вел: «Бог... уваск­рэ­сіць і нас сі­лаю Сва­ёю» (1 Кар. 6: 14), бо ўсім нам да­дзе­на ўваск­ра­сен­не з мёрт­вых.

Сэр­цы на­шы на­поў­не­ны сён­ня ра­дас­цю Уваск­ра­сен­ня Хрыс­то­ва­га. І кож­ны мо­жа па­дзя­ліц­ца гэ­тай ра­дас­цю пра Уваск­рэс­ла­га Гос­па­да на­ша­га Іі­су­са Хрыс­та — і з бліж­ні­мі, і з даль­ні­мі: на­ву­чыц­ца быць з ты­мі, хто на­во­кал нас, доб­ры­мі і мі­ла­сэр­ны­мі, сум­лен­ны­мі і доб­ра­зыч­лі­вы­мі, здоль­ны­мі і га­то­вы­мі пай­сці з імі на лю­быя вы­пра­ба­ван­ні; са­грэць свят­лом Бо­жай лю­бо­ві са­ста­рэ­лых, адзі­но­кіх, хво­рых і тых, хто па ней­кіх аб­ста­ві­нах па­збаў­ле­ны маг­чы­мас­ці па­дзя­ліць Пас­халь­ную ра­дасць з ты­мі, хто ў хра­ме. Та­кія спра­вы хрыс­ці­ян­скай лю­бо­ві пе­ра­мя­ня­юць і нас, і на­ва­коль­ны свет.

Жыць па­вод­ле праў­ды і за­па­ве­дзяў Бо­жых — пад сі­лу кож­на­му шчы­ра ве­ру­ю­ча­му ча­ла­ве­ку. Звяр­та­ю­чы­ся да нас, Усе­ма­гут­ны Гас­подзь за­клі­кае: «Прый­дзі­це да Мя­не, усе стру­джа­ныя і аб­ця­жа­ра­ныя, і Я су­па­кою вас. Вазь­мі­це яр­мо Маё на ся­бе і на­ву­чы­це­ся ад Мя­не, бо Я ла­год­ны і па­кор­лі­вы сэр­цам; і зной­дзе­це спа­кой ду­шам ва­шым. Бо яр­мо Маё пры­ем­нае, і ця­жар Мой лёг­кі» (Мф. 11: 28-30). Спа­сі­цель све­ту не па­тра­буе ад нас ні­чо­га не­па­сіль­на­га. Мі­ла­сэр­ны Гас­подзь, лю­бя­чы Сваё ства­рэн­не, заў­сё­ды з ты­мі, хто ве­руе ў Яго, да­ючы ім моц, сі­лу і ўсё па­трэб­нае, каб нес­ці жыц­цё­вы крыж. Ус­пом­нім каш­тоў­ныя сло­вы, якія Іі­сус Хрыс­тос уклаў у сэр­цы ўсіх, хто ўве­ра­ваў, хто ўзлю­біў Яго, абя­ца­ю­чы заў­сё­ды быць з імі: «...і вось, Я з ва­мі ва ўсе дні да скан­чэн­ня ве­ку. Амін» (Мф. 28: 20). Сён­ня, тут і ця­пер гу­чаць звер­ну­тыя аса­біс­та да кож­на­га з нас гэ­тыя сло­вы, у якіх і на­дзея, і су­ця­шэн­не...

Пра­асвя­шчэн­ныя ар­хі­па­сты­ры, уз­люб­ле­ныя ай­цы, бра­ты і сёст­ры, він­шу­ю­чы ўсіх вас з най­вя­лік­шым свя­там Свет­ла­га Хрыс­то­ва­га Уваск­ра­сен­ня, ма­лі­тоў­на жа­даю вам не­вы­чэрп­най даб­ра­дат­най да­па­мо­гі Бо­жай у да­лей­шым ва­шым слу­жэн­ні на сла­ву Свя­той Пра­ва­слаў­най Царк­вы, дзе­ля роск­ві­ту кра­і­ны на­шай — Бе­ла­ру­сі, на ка­рысць і ра­дасць усім на­шым бліж­нім і даль­нім.

Уваск­рэс­лы Хрыс­тос Спа­сі­цель ня­хай ума­цуе нас у ве­ры і хрыс­ці­ян­скай на­бож­нас­ці. Даб­ра­дат­нае свят­ло гэ­тай вы­ра­та­валь­най Пас­халь­най но­чы ня­хай на­паў­няе сэр­цы на­шы лю­боўю ў Хрыс­це Уваск­рэс­лым і ра­дас­цю яд­нан­ня з Ім — ра­дас­цю ча­ка­на­га на­мі бяс­кон­ца­га жыц­ця веч­на­га:

Хрыс­тос уваск­рэс!

Са­праў­ды ўваск­рэс Хрыс­тос!

Па­вел,

Міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі,

Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».