Вы тут

Алім­пі­я­да па гра­ма­да­знаў­стве пры­ві­ле­яў не дае?


Па­тлу­мач­це, ка­лі лас­ка, якія пры­ві­леі бу­дуць мець пры па­ступ­лен­ні ў гэ­тым го­дзе пе­ра­мож­цы рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па гра­ма­да­знаў­стве? Іль­го­ты бы­лі ад­ме­не­ны для іх на ўсіх спе­цы­яль­нас­цях ці толь­кі на звыш­прэ­стыж­ных спе­цы­яль­нас­цях у БДУ?

Тац­ця­на Лі­сей­чык, г. Мінск

Як па­тлу­ма­чы­лі ў Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі, згод­на з но­вы­мі пра­ві­ла­мі пры­ёму пе­ра­мож­цы алім­пі­яд па гра­ма­да­знаў­стве ма­юць на­ступ­ныя льго­ты пры па­ступ­лен­ні ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі:

1. Пе­ра­мож­цы (дып­ло­мы І, ІІ і ІІІ сту­пе­ні) рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды (ІVэтап) пры па­ступ­лен­ні на спе­цы­яль­нас­ці, для якіх «Гра­ма­да­знаў­ства» вы­зна­ча­на прад­ме­там пер­ша­га про­філь­на­га іс­пы­ту (за вы­клю­чэн­нем спе­цы­яль­нас­цяў «Між­на­род­ныя ад­но­сі­ны», «Між­на­род­нае пра­ва», «Пра­ва­знаў­ства», «Эка­на­міч­нае пра­ва», «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва»), па­сту­па­юць без ус­туп­ных іс­пы­таў.

2. Пе­ра­мож­цам (дып­ло­мы І, ІІ і ІІІ сту­пе­ні) рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды (ІV этап) пры па­ступ­лен­ні на спе­цы­яль­нас­ці «Між­на­род­ныя ад­но­сі­ны», «Між­на­род­нае пра­ва», «Пра­ва­знаў­ства», «Эка­на­міч­нае пра­ва», «Дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва» вы­стаў­ля­ец­ца 100 ба­лаў па гра­ма­да­знаў­стве (без зда­чы ЦТ па гэ­тай дыс­цып­лі­не, але дзве дру­гія дыс­цып­лі­ны да­вя­дзец­ца зда­ваць).

3. Пе­ра­мож­цам (дып­лом І сту­пе­ні) трэ­ця­га (аб­лас­но­га, Мінск­ага га­рад­ско­га) эта­пу рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па гра­ма­да­знаў­стве, якія па­сту­па­юць на спе­цы­яль­нас­ці, для якіх «Гра­ма­да­знаў­ства» вы­зна­ча­на прад­ме­там пер­ша­га про­філь­на­га іс­пы­ту, вы­стаў­ля­ец­ца 100 ба­лаў па гра­ма­да­знаў­стве (без зда­чы ЦТ па гэ­тай дыс­цып­лі­не, але дзве дру­гія дыс­цып­лі­ны да­вя­дзец­ца зда­ваць).

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Да­вед­ні­кі для абі­ту­ры­ен­таў вы­шэй­шых, ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў вы­да­вец­тва «Вы­шэй­шая шко­ла» па­сту­пі­лі ў кні­га­ганд­лё­вую сет­ку.

Да­вед­ні­кі рых­та­ва­лі­ся з улі­кам уне­се­ных у пра­ві­лы пры­ёму ў ВНУ і ССНУ змя­нен­няў. У іх прад­стаў­ле­на най­больш поў­ная ін­фар­ма­цыя пра ўста­но­вы аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з ары­ен­ці­ро­вач­ным пла­нам пры­ёму і кош­там на­ву­чан­ня. Пры­вод­зяц­ца звест­кі аб пад­рых­тоў­чых кур­сах, спе­цы­яль­нас­цях і спе­цы­я­лі­за­цы­ях, тэр­мі­нах і фор­мах на­ву­чан­ня, ус­туп­ных іс­пы­тах, кон­кур­сах і мі­ну­ла­год­ніх пра­хад­ных ба­лах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».