Вы тут

Да­ро­га да свай­го хра­ма


Галоўнае — за­хоў­ваць мір і спа­кой на бе­ла­рус­кай зям­лі.

У свет­лае свя­та Вя­лі­ка­дня, якое сё­ле­та ў адзін дзень ад­зна­ча­лі хрыс­ці­я­не ўсіх кан­фе­сій, у пра­ва­слаў­ных і ка­та­ліц­кіх хра­мах кра­і­ны ўдзел у свя­точ­ных на­ба­жэн­ствах пры­ня­лі больш за 477 ты­сяч ча­ла­век. Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў у гэ­ты дзень мін­скі Свя­та-Ду­хаў ка­фед­раль­ны са­бор.

1Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, на Вя­лік­дзень ён, як пра­ві­ла, на­вед­вае не­вя­лі­кія цэрк­вы ў рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі, перш за ўсё па­цяр­пе­лых ад чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы. Але сё­ле­та Прэ­зі­дэнт па­ру­шыў тра­ды­цыю, «каб у гэ­тае пер­шае для нас свет­лае свя­та Пас­хі з но­вым Па­тры­яр­шым Эк­зар­хам усяе Бе­ла­ру­сі пры­сут­ні­чаць у гэ­тыя хві­лі­ны ўра­чыс­тас­ці з на­шы­мі людзь­мі».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што на­ват у ча­сы га­нен­ня на царк­ву «ў нас лю­дзі заў­сё­ды ве­да­лі сваю да­ро­гу да свай­го хра­ма. На­пэў­на, та­му на­ша зям­ля і на­зы­ва­ец­ца Бе­лай Рус­сю — чыс­тай, доб­рай».

«Ві­даць, дзя­ку­ю­чы Гос­па­ду да гэ­та­га ча­су са­мыя страш­ныя лі­ха­лец­ці абы­хо­дзяць нас бо­кам, ка­лі не лі­чыць той ка­та­стро­фы ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ка­лі нам, усім доб­рым лю­дзям, да­вя­ло­ся зма­гац­ца за сваю не­за­леж­насць, за тое, каб жыць на гэ­тай зям­лі. І мы та­ды не прос­та ад­ста­я­лі сваю зям­лю, імя якой Бе­ла­русь, стра­ціў­шы трэ­цюю част­ку свай­го на­сель­ніц­тва, — мы вы­ра­та­ва­лі ча­ла­вец­тва ад ка­рыч­не­вай чу­мы», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар, ад­зна­чыў­шы асаб­лі­вую ак­ту­аль­насць гэ­та­га фак­та ў год юбі­лею вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў шка­да­ван­не ў су­вя­зі з тым, што ча­ла­вец­тва так і не зра­бі­ла вы­сноў са страш­ных па­дзей та­го ча­су. «На жаль, мы з кож­ным го­дам губ­ля­ем асно­вы на­шай ду­хоў­нас­ці, за­бы­ва­ем­ся пра тое, што нель­га за­бы­ваць. Свед­чан­нем та­му з'яў­ля­юц­ца цяж­кія па­дзеі ў на­шых бра­тоў ва Укра­і­не, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, да­даў­шы: — Мы, вя­до­ма, бу­дзем ра­біць усё для та­го, каб Укра­і­на жы­ла спа­кой­на».

Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што яшчэ год та­му шмат га­ва­ры­ла­ся пра так зва­ную араб­скую вяс­ну, пра Сі­рыю, дзе ідзе вай­на. «Я та­ды вам га­ва­рыў у Па­слан­ні бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду: не ду­май­це, што гэ­та так да­лё­ка ад нас, свет сён­ня на­столь­кі цес­ны, што ка­заць пра тое, што гэ­та да­лё­ка, не­пры­маль­на. Гля­дзі­це, як атры­ма­ла­ся: гэ­та ўжо (па­дзеі ва Укра­і­не. — За­ўва­га БЕЛ­ТА.

) на­ват не ля на­ша­га па­ро­га, гэ­та ўжо ў нас», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка

«Я гэ­та ка­жу для та­го, каб вы яшчэ раз за­сво­і­лі вя­лі­кую іс­ці­ну: ня­ма на све­це ні­чо­га да­ра­жэй­ша­га за мір і спа­кой. Толь­кі та­ды мы мо­жам спа­кой­на жыць, ла­дзіць сваё жыц­цё і ма­ліц­ца», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

2Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма за­клі­каў па­мя­таць, што сён­ня на пад­мур­ку Свя­той Ру­сі іс­нуе яд­ро з трох дзяр­жаў, якія з'яў­ля­юц­ца ас­но­вай, у тым лі­ку, і пра­ва­слаў­най ве­ры. Га­во­ра­чы пра Бе­ла­русь, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што гэ­тая зям­ля заў­сё­ды бу­дзе на­ле­жаць гра­ма­дзя­нам кра­і­ны, не толь­кі бе­ла­ру­сам, але і рус­кім, яў­рэ­ям, па­ля­кам, укра­ін­цам — усім, хто на ёй жы­ве. «Мы ні­ко­лі не да­пус­цім, каб з гэ­тай свя­той зям­лі зы­хо­дзі­ла па­гро­за перш за ўсё на­шым су­се­дзям і ін­шым на­ро­дам све­ту. Мы па­він­ны па­да­ра­ва­ны Гос­па­дам Бо­гам імідж на­ша­га на­ро­да як са­мых доб­рых, свет­лых і свя­тых лю­дзей пра­нес­ці праз сваё жыц­цё. Мы гэ­та па­він­ны па­мя­таць заў­сё­ды. Та­му мір і спа­кой — га­лоў­нае, што мы па­він­ны сён­ня за­ха­ваць, гэ­та га­лоў­нае, за што мы па­він­ны зма­гац­ца. На­ша дзяр­жаў­насць не­па­хіс­ная, і ўся­ля­кія раз­мо­вы пра тое, што мы заўт­ра ўвой­дзем у ней­кія дзяр­жа­вы, для Бе­ла­ру­сі не­пры­маль­ныя», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­він­ша­ваў увесь бе­ла­рус­кі на­род і слу­жы­це­ляў царк­вы са свя­там Вя­лі­ка­дня, пад­крэс­ліў­шы, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма між­кан­фе­сій­най або між­на­цы­я­наль­най ва­ро­жас­ці. Асоб­на цёп­лыя сло­вы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­ра­са­ваў га­на­ро­ва­му Па­тры­яр­ша­му Эк­зар­ху ўсяе Бе­ла­ру­сі Міт­ра­па­лі­ту Фі­ла­рэ­ту, які па ста­не зда­роўя не змог пры­сут­ні­чаць у хра­ме.

У са­бо­ры Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пры­сут­ні­чаў на ве­лі­код­ным на­ба­жэн­стве і за­па­ліў свеч­ку ля Мін­скай іко­ны Бо­жай Ма­ці, аб­мя­няў­ся з Міт­ра­па­лі­там Паў­лам па­да­рун­ка­мі з на­го­ды гэ­та­га свет­ла­га свя­та. Пе­ра­да­дзе­нае ў дар Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі ве­лі­код­нае яй­ка ство­ра­на ва ўні­каль­най тэх­ні­цы сож­скай ска­ні. Уся­рэ­дзі­не сфе­ры раз­ме­шча­на мі­ні­я­цюр­ная вы­ява бу­ке­та кве­так, па ба­ках — два раз­ныя ме­даль­ё­ны з вы­ява­мі свя­тых Пят­ра і Паў­ла. Вян­чае яй­ка раз­ны крыж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?