Вы тут

Пай­шоў з жыц­ця Аляк­сандр Лянь­коў


Са­вец­кі і ра­сій­скі ак­цёр тэ­ат­ра і кі­но, на­род­ны ар­тыст Ра­сіі Аляк­сандр Лянь­коў па­мёр у ноч на па­ня­дзе­лак на 71-м го­дзе жыц­ця ў ад­ной з мас­коў­скіх баль­ніц пас­ля цяж­кай пра­цяг­лай хва­ро­бы.

Па­спя­хо­вы ак­цёр тэ­ат­ра Мас­са­ве­та Лянь­коў шмат зды­маў­ся ў кі­но, ку­ды прый­шоў у 1964 го­дзе, зняў­шы­ся ў філь­мах «Дай­це кні­гу скар­гаў» і «Клю­чы ад не­ба» — гэ­тая стуж­ка пры­нес­ла яму шы­ро­кую вя­до­масць. Ся­род ра­бот Аляк­санд­ра Лянь­ко­ва пе­ра­важ­на ро­лі ў ка­ме­ды­ях («Вяс­но­выя кло­па­ты», «Га­вар­кая мал­па») ці дзі­ця­чых філь­мах («Ма­гія чор­ная і бе­лая», «Та­ям­ні­ца Снеж­най ка­ра­ле­вы», «Пры­го­ды Пят­ро­ва і Ва­сеч­кі­на»). Не менш пе­ра­ка­наў­чым Аляк­сандр Лянь­коў быў і ў кар­ці­нах ін­шых жан­раў. Яр­кія воб­ра­зы ня­зграб­ных ха­лас­ця­коў бы­лі ство­ра­ны ар­тыс­там у ме­лад­ра­ме «Зі­мо­вая віш­ня» і дра­ме «Ма­лень­кая Ве­ра». Шмат га­доў Аляк­сандр Лянь­коў ад­даў пра­цы на ра­дыё і ў муль­ты­плі­ка­цыі, дзе ў асноў­ным агуч­ваў ка­зач­ных пер­са­на­жаў. Яго го­ла­сам га­во­раць як ге­роі са­вец­кіх і ра­сій­скіх, так і дыс­не­еў­скіх мульт­філь­маў.

 

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.