Вы тут

Бе­ла­рус­ка — най­леп­шая з еў­ра­пе­ек на Бо­стан­скім ма­ра­фо­не


Аляк­санд­ра Ду­лі­ба за­ня­ла 6-е мес­ца і ўста­на­ві­ла но­вы рэ­корд Бе­ла­ру­сі па ма­ра­фон­скім бе­гу.

Дыс­тан­цыю Бо­стан­ска­га ма­ра­фо­ну яна пе­ра­адо­ле­ла за 2 га­дзі­ны 21 хві­лі­ну 29 се­кун­даў, гэ­та леп­шы вы­нік ся­род спарт­сме­нак з Еў­ро­пы.

Пе­ра­мож­цай за­бе­гу трэ­ці раз за­пар ста­ла ке­ній­ка Ры­та Джэп­ту, якая пе­ра­адо­ле­ла дыс­тан­цыю за 2 га­дзі­ны, 18 хві­лін і 57 се­кун­даў (гэ­та но­вы рэ­корд ма­ра­фо­ну). Се­раб­ро ў Бу­зу­неш Дэ­бу з Эфі­о­піі (2:19,59), трэ­цяй фі­ні­ша­ва­ла яе су­ай­чын­ні­ца Ма­рэ Дзі­ба­ба (2:20.35).

Ся­род муж­чын леп­шым стаў аме­ры­кан­скі спарт­смен Меб Кеф­ле­зі­гі, яго вы­нік — 2 га­дзі­ны, 8 хві­лін, 37 се­кун­даў. Дру­гое і трэ­цяе мес­ца за­ня­лі ке­ній­скія бе­гу­ны — Уіл­сан Чэ­бет (2:08.48) і Франк­лін Чэпк­во­ні (2:08.50). Чац­вёр­тым стаў укра­ін­скі спарт­смен Ві­таль Ша­фар, які па­ка­заў вы­нік 2:09.38.

Ле­тась пад­час ма­ра­фо­ну, 15 кра­са­ві­ка, на фі­ні­шы дыс­тан­цыі ўза­рва­лі­ся два за­плеч­ні­кі з са­ма­роб­ны­мі бом­ба­мі. У вы­ні­ку зда­рэн­ня за­гі­ну­ла трое, па­цяр­пе­ла больш за 260 ча­ла­век. Та­му сё­ле­та спа­бор­ніц­тва пра­хо­дзі­ла ва ўмо­вах па­вы­ша­ных мер бяс­пе­кі. Па­лі­цэй­скія вы­ра­шы­лі па­вя­лі­чыць коль­касць за­га­ро­дак, якія акрэс­лі­ва­юць марш­рут бе­гу­ноў, за­дзей­ні­чаць 3,5 ты­ся­чы пра­ва­ахоў­ні­каў, вы­ка­рыс­тоў­ваць ві­дэа­ка­ме­ры і вер­та­лё­ты. Бе­гу­нам за­га­да­лі на­сіць рэ­чы ў праз­рыс­тых па­ке­тах, за­ба­ра­ні­лі браць на спа­бор­ніц­твы больш за літр вад­ка­сці.

Усё гэ­та не па­мен­шы­ла коль­касць спартс­ме­наў і гле­да­чоў (сё­ле­та ў ма­ра­фо­не ўдзель­ні­ча­лі 36 ты­сяч бе­гу­ноў, гэ­та на дзе­вяць ты­сяч ча­ла­век больш, чым ле­тась). На дыс­тан­цыі за пра­бе­гам на­зі­ра­лі ка­ля міль­ё­на гле­да­чоў, ні­я­кіх сур'­ёз­ных ін­цы­дэн­таў не ад­бы­ло­ся.

Бры­тан­скі ма­ра­фо­нец Марк Хэй­зел­херст ска­заў пе­рад за­бе­гам: «Я ду­маю, кож­ны з нас хо­ча па­бег­чы, каб ад­даць да­ні­ну бе­гу і гэ­та­му го­ра­ду. Ду­маю, у гэ­тым га­лоў­нае ад­роз­нен­не ад ле­таш­ня­га ма­ра­фо­ну».

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.