Вы тут

Моцная эканоміка і сумленная ўлада — фундамент незалежнасці краіны


Паслан­не Прэ­зi­дэн­та да беларускага народа і Нацыянальнага сходу пра­цяг­ва­ла­ся ка­ля чатырох гадзiн. Кi­раў­нiк дзяр­жа­вы за­кра­нуў шы­ро­кае ко­ла тэм, якiя ты­чацца як сi­ту­а­цыi ў кра­i­не, так i за­меж­ных па­дзей.

Га­лоў­ная каш­тоў­насць — адзін­ства і не­за­леж­насць кра­і­ны

1

1

Перш за ўсё Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў важ­насць за­ха­ван­ня не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі і пад­тры­ман­ня адзін­ства на­ро­да. «Я звяр­та­ю­ся да вас у ня­прос­ты час. Дзяр­жа­вы ва­кол нас прый­шлі ў рух. Бур­ліць Укра­і­на, у поў­ны гіс­та­рыч­ны рост спра­буе ўстаць Ра­сія. На на­шых ва­чах раз­бу­ра­юц­ца ста­рыя ме­жы. І ўпер­шы­ню за шмат га­доў у Еў­ро­пе зноў па­цяг­ну­ла дым­ком ад вы­бу­хаў», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

 

Як ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, пост­са­вец­кі пе­ры­яд скон­чыў­ся, па­чы­на­ец­ца но­вая эпо­ха, і якой яна ста­не, не ве­дае, на жаль, ні­хто. «На шчас­це, унут­ры на­шай кра­і­ны спа­кой­на. І на між­на­род­най арэ­не мы па-ра­ней­ша­му вы­сту­па­ем у ро­лі ад­каз­на­га і на­дзей­на­га парт­нё­ра, які хо­ча ўсім на­ро­дам мі­ру і даб­ра. Мы не ўцяг­ну­ты ў знеш­нія кан­флік­ты, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — І ўсё ж нам ёсць пра што хва­ля­вац­ца. Мы жы­вём не на за­кі­ну­тым вост­ра­ве ў акі­я­не. Лю­быя геа­па­лі­тыч­ныя ка­та­кліз­мы, асаб­лі­ва ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе, аба­вяз­ко­ва за­кра­нуць і нас».

«У гэ­тай сі­ту­а­цыі мы па­він­ны лю­бы­мі срод­ка­мі ад­ста­яць га­лоў­ную на­шу каш­тоў­насць — не­за­леж­насць кра­і­ны, свя­тое пра­ва жыць на сва­ёй зям­лі і са­мім рас­па­ра­джац­ца сва­ім лё­сам», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, для гэ­та­га не­аб­ход­ны як мі­ні­мум тры рэ­чы: адзін­ства на­ро­да Бе­ла­ру­сі; атры­ман­не ўро­каў са сва­іх па­мы­лак і па­мы­лак су­се­дзяў; яс­ны пра­ект бу­ду­чы­ні Бе­ла­ру­сі, здоль­ны на­тхніць і аб'­яд­наць як ста­рэй­шае, так і ма­ла­дое па­ка­лен­не кра­і­ны.

«Пра адзін­ства на­ро­да мы га­во­рым час­та. І гэ­та не ры­ту­аль­ныя сло­вы. Яшчэ ста­ра­жыт­ная Біб­лія ву­чы­ла: «Дом, які раз­дзя­ліў­ся ў са­бе, не ўста­іць». Сён­ня гіс­то­рыя дэ­ман­струе нам тра­гіч­нае па­цвяр­джэн­не гэ­тай ты­ся­ча­га­до­вай муд­рас­ці», — за­ўва­жыў Прэ­зі­дэнт.

«Мы, бе­ла­ру­сы, не хо­чам і не па­він­ны да­пус­ціць рас­ко­лу гра­мад­ства. На­ша не­за­леж­насць і ма­ла­дая дзяр­жаў­насць раз­драж­ня­юць, вя­до­ма ж, мно­гіх. І ка­лі ў на­шым адзін­стве з'я­віц­ца рас­ко­лі­на, аба­вяз­ко­ва зной­дуц­ца ах­вот­ныя гэ­тым ска­рыс­тац­ца», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Наш курс вы­пра­ца­ва­ны ўсім гра­мад­ствам — ма­ла­ды­мі і ста­рэй­шы­мі па­ка­лен­ня­мі, рабочымі і ся­ля­на­мі, прад­пры­маль­ні­ка­мі і ін­тэ­лі­ген­цы­яй, пры­хіль­ні­ка­мі ўла­ды і яе кры­ты­ка­мі. Усі­мі, хто не абы­яка­вы да Ай­чы­ны і хто лю­біць Бе­ла­русь. І ка­лі мы і да­лей за­ха­ва­ем га­лоў­ную каш­тоў­насць — на­ша адзін­ства, то Бе­ла­русь ура­туе не­за­леж­насць і пра­цяг­не свой упэў­не­ны шлях у бу­ду­чы­ню, — упэў­не­ны Прэ­зі­дэнт. — Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы адзін­ству мы аб­ра­лі свой шлях у эка­но­мі­цы — шлях зда­ро­ва­га сэн­су і спра­вяд­лі­вас­ці. Мы не да­лі рас­цяг­нуць улас­насць, не да­лі па­дзя­ліць гра­мад­ства на жаб­ра­коў і ба­га­це­яў, аба­ра­ні­лі і пад­тры­ма­лі ча­ла­ве­ка пра­цы. У нас не га­раць ба­ры­ка­ды, не разбураюць бу­дын­кі, не ра­бу­юць і не за­бі­ва­юць лю­дзей ся­род бе­ла­га дня».

Нам па­трэб­на кра­і­на з раз­на­стай­нас­цю ідэй і по­гля­даў

«Адзін­ства на­ро­да не азна­чае ад­на­дум­нас­ці. Нам не трэ­ба шэ­рае гра­мад­ства — па­кор­лі­вае і абы­яка­вае да ўся­го. Та­кое гра­мад­ства — без каш­тоў­нас­цяў, без ка­ра­нёў, без ве­ры ў ся­бе — лёг­ка ста­не зда­бы­чай ва­ро­жых сіл як унут­ра­ных, так і знеш­ніх», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

«Нам па­трэб­на жы­вая кра­і­на з раз­на­стай­нас­цю ідэй і по­гля­даў, з ак­тыў­най па­зі­цы­яй усіх яе гра­ма­дзян. Толь­кі та­ды мы вы­ста­ім у лю­бую бу­ру», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, сён­ня не толь­кі Бе­ла­русь, але і ўся Еў­ро­па зна­хо­дзіц­ца на пе­ра­ло­ме гіс­та­рыч­ных эпох. «Кож­ная дзяр­жа­ва па­він­на даць ад­каз на вы­клік ча­су. Якім бу­дзе наш ад­каз, за­ле­жыць не толь­кі ад ула­ды, ад Прэ­зі­дэн­та, але і ад кож­на­га з нас», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Шчы­ры, сум­лен­ны гра­мад­скі дыя­лог — гэ­та са­мая на­дзей­ная га­ран­тыя ад рас­ко­лу і сму­ты», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

«Сён­ня я звяр­та­ю­ся не толь­кі да тых, хто пад­трым­лі­вае дзей­ную ўла­ду (а та­кіх, як па­ка­за­лі мяс­цо­выя вы­ба­ры, аб­са­лют­ная, пе­ра­важ­ная боль­шасць на­сель­ніц­тва). Я ха­чу звяр­нуц­ца і да тых, хто па роз­ных пры­чы­нах кры­тыч­на ста­віц­ца да ўла­ды, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Глы­бо­ка пе­ра­ка­на­ны: у гра­мад­стве па­він­на быць па­мяр­коў­насць да раз­на­стай­нас­ці по­гля­даў, дыс­ку­сіі і кры­ты­кі, і ад­на­ча­со­ва — аб­са­лют­нае не­пры­ман­не гвал­ту, ня­на­віс­ці і рэ­ва­лю­цый».

«Мы пры­ма­ем лю­бую апа­зі­цыю, якая дзей­ні­чае ў рам­ках за­ко­ну. Мы ўваж­лі­выя да лю­бой кры­ты­кі, пра­дык­та­ва­най шчы­рым бо­лем за кра­і­ну, а не знеш­няй змо­вай. Мы ад­кры­тыя для лю­бо­га дыя­ло­гу, ка­лі яго мэ­тай з'яў­ля­ец­ца ка­рысць Бе­ла­ру­сі, а не пры­ват­ныя, тым больш за­меж­ныя, ін­та­рэ­сы», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Ска­жу больш. Ула­да га­то­ва да кі­ра­ва­най, па­сту­по­вай і пра­дык­та­ва­най жыц­цём эва­лю­цыі. Але мы ка­тэ­га­рыч­на не пры­ма­ем рэ­ва­лю­цыю. Я су­праць раз­бу­рэн­ня да асно­вы, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Кож­ны, хто за­клі­кае да бун­ту, — гэ­та во­раг не толь­кі ўла­ды, Прэ­зі­дэн­та. Гэ­та ў пер­шую чар­гу во­раг на­шай кра­і­ны, на­ша­га на­ро­да. Гэ­та во­раг на­ша­га адзін­ства, а та­кім чы­нам, і не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі».

«Та­кі ра­ды­ка­лізм бу­дзе за­ду­ша­ны на са­мым ко­ра­ні. Мы не бу­дзем да­во­дзіць спра­ву да пра­ва­ка­цый і су­тык­нен­няў. Лю­бы за­клік да пе­ра­ва­ро­ту, сму­ты, лю­бая пра­па­ган­да гвал­ту бу­дуць жорст­ка зні­шча­ны ў за­род­ку. І я аб­са­лют­на ўпэў­не­ны, што ў гэ­тай спра­ве ўла­дзе бу­дзе пад­трым­ка ўся­го на­ро­да. І не толь­кі на­ша­га», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

«Ні наш на­род, ні гіс­то­рыя не да­ру­юць тым, хто дзе­ля ўлас­най вы­га­ды па­спра­буе па­се­яць сму­ту і рас­ка­лоць гра­мад­ства на карысць знеш­нім ня­доб­ра­зыч­ліў­цам», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Знеш­няя па­лі­ты­ка — на служ­бе даб­ра­бы­ту гра­ма­дзян

«Не ма­ю­чы гла­баль­ных ам­бі­цый, Бе­ла­русь пад­па­рад­ка­ва­ла сваю знеш­нюю па­лі­ты­ку прос­тай і зра­зу­ме­лай мэ­це — па­вы­шэн­ню даб­ра­бы­ту на­шых гра­ма­дзян», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Ён ад­зна­чыў, што 2014 год з'яў­ля­ец­ца клю­ча­вым у пы­тан­нях эка­на­міч­най ін­тэ­гра­цыі Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ра­сіі і, маг­чы­ма, ін­шых кра­ін — парт­нё­раў па
Еў­рА­зЭС і СНД. «Пе­рад на­мі ста­іць за­да­ча за­ма­ца­ваць і па­шы­рыць вы­га­ды ін­тэ­гра­цыі», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, пры­яры­тэт­най за­да­чай бе­ла­рус­кай знеш­няй па­лі­ты­кі з'яў­ля­ец­ца за­ха­ван­не і ўма­ца­ван­не стра­тэ­гіч­на­га парт­нёр­ства з гіс­та­рыч­ным са­юз­ні­кам — Ра­сі­яй. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што та­кі па­ды­ход за­ка­на­мер­ны і вы­ця­кае з са­мой сут­нас­ці ін­тэ­гра­цыі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што Бе­ла­русь су­мес­на з Ра­сі­яй рэа­лі­зуе сён­ня «са­мыя зна­ка­выя пра­ек­ты, у тым лі­ку ў гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны», у пры­ват­нас­ці, бу­ду­ец­ца Бе­ла­рус­кая атам­ная элект­ра­стан­цыя, пра­во­дзіц­ца ма­дэр­ні­за­цыя ВПК. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма звяр­нуў ува­гу на важ­насць су­пра­цоў­ніц­тва на рэ­гі­я­наль­ным уз­роў­ні.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь бу­дзе да­лей раз­ві­ваць і па­глыб­ляць ад­но­сі­ны з КНР. «Ка­лісь­ці я вам ка­заў, што прый­дуць ча­сы, ка­лі без Кі­тая не­маг­чы­ма бу­дзе вы­ра­шыць ні­вод­нае пы­тан­не ў све­це. Гэ­тыя ча­сы на­сту­пі­лі. І мы па­він­ны га­на­рыц­ца, што мы ў свой час, ка­лі Кі­тай яшчэ не быў су­пер­дзяр­жа­вай, па­ча­лі са­мым цес­ным чы­нам су­пра­цоў­ні­чаць з гэ­тай дзяр­жа­вай. І Кі­тай ідзе нам на­су­страч. Асаб­лі­ва ў гра­шо­вых рэ­сур­сах, крэ­ды­та­ван­ні на­шых пра­ек­таў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Трэ­ба толь­кі ра­зум­на гэ­тым рас­па­ра­джац­ца», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Па­вод­ле слоў бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, без­умоў­ным знеш­не­па­лі­тыч­ным пры­яры­тэ­там для кра­і­ны за­ста­ец­ца ве­лі­зар­ны Азі­я-
ц­кі рэ­гі­ён. Акра­мя Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, Бе­ла­русь на­ладж­вае цес­ныя ад­но­сі­ны з Паўд­нё­вай Ка­рэ­яй, Ін­ды­яй, Ін­да­нэ­зі­яй, Сін­га­пу­рам, Аў­стра­лі­яй.

Ума­цоў­ва­ец­ца ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скі век­тар. Акра­мя Ве­не­су­э­лы, Бе­ла­русь сён­ня раз­ві­вае парт­нёр­скія ад­но­сі­ны з Эк­ва­до­рам, Ба­лі­ві­яй, Ку­бай, Ні­ка­ра­гуа.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што Бе­ла­русь спра­буе «вель­мі асця­рож­на, аку­рат­на пра­соў­вац­ца і ў аф­ры­кан­скім кі­рун­ку».

«Нам шмат не трэ­ба. Нам трэ­ба роў­на столь­кі, каб наш на­род нар­маль­на жыў, і пад гэ­та мы бу­дзем вярс­таць сваю знеш­нюю па­лі­ты­ку», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Спа­кой­ная, на­цэ­ле­ная на раў­на­праў­нае су­пра­цоў­ніц­тва і ўза­ем­ную вы­га­ду знеш­няя па­лі­ты­ка Бе­ла­ру­сі — за­лог та­го, што ко­ла на­шых парт­нё­раў пра­цяг­не па­шы­рац­ца, а бе­ла­рус­кі на­род бу­дзе атрым­лі­ваць ад гэ­та­га ўсё больш важ­кую ад­да­чу», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Для раз­віц­ця су­пра­цоў­ніц­тва ад ура­да я ча­каю за­клю­чэн­ня па­гад­нен­няў аб сва­бод­ным ганд­лі, за­сна­ва­ных на ін­та­рэ­сах на­шай кра­і­ны», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Жыць мы, гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі, бу­дзем на сва­ёй зям­лі, у сва­ёй дзяр­жа­ве. Жыць у мі­ры і друж­бе з су­се­дзя­мі, ус­ту­па­ю­чы ў лю­бы са­юз толь­кі на роў­ных, толь­кі доб­ра­ах­вот­на і толь­кі на ка­рысць на­ша­га на­ро­да», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«За­над­та доў­гім быў наш гіс­та­рыч­ны шлях да не­за­леж­нас­ці. За­над­та шмат кры­ві і слёз пра­лі­лі на­шы дзя­ды і пра­дзе­ды, зма­га­ю­чы­ся са шмат­лі­кі­мі пры­гня­таль­ні­ка­мі за пра­ва сва­бод­на жыць на сва­ёй зям­лі і са­мім вы­зна­чаць свой лёс», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

«Та­му гэ­та пра­ва для нас з'яў­ля­ец­ца ве­лі­зар­най, веч­най каш­тоў­нас­цю, і, каб ад­ста­яць яго, уся на­цыя па­він­на быць адзі­най», — упэў­не­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Ра­сія — стра­тэ­гіч­ны са­юз­нік

«Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя заў­сё­ды бы­ла і за­ста­ец­ца на­шым стра­тэ­гіч­ным са­юз­ні­кам. Там жы­вуць не толь­кі рус­кія. Гэ­та на­шы бра­ты, якія да нас вы­дат­на ста­вяц­ца. І стра­ціць гэ­тую дадзе­насць бе­ла­ру­сам бы­ло б не­да­ра­валь­на», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Так бу­дзе і на­да­лей. Вя­лі­кая рус­кая мо­ва бу­дзе сва­бод­на раз­ві­вац­ца ў Бе­ла­ру­сі — гэ­так жа, як і на­ша мат­чы­на род­ная бе­ла­рус­кая мо­ва, — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ка­лі мы стра­цім рус­кую мо­ву, мы па­зба­вім­ся ро­зу­му, ка­лі мы раз­ву­чым­ся га­ва­рыць на бе­ла­рус­кай мо­ве, мы пе­ра­ста­нем быць на­цы­яй».

«Рус­кі ча­ла­век гэ­так жа, як укра­і­нец, па­ляк, яў­рэй, та­та­рын, прад­стаў­ні­кі ін­шых вер і на­цы­я­наль­нас­цяў бу­дзе ад­чу­ваць ся­бе ў Бе­ла­ру­сі, як до­ма, та­му што Бе­ла­русь — гэ­та і ёсць іх дом, дом усіх гра­ма­дзян на­шай дзяр­жа­вы, не­за­леж­на ад іх ве­ры і кры­ві», — за­пэў­ніў Прэ­зі­дэнт.

Як ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, сён­ня з'я­ві­лі­ся дзіў­ныя раз­ва­гі пра тое, што ў Бе­ла­ру­сі «дзесь­ці ні­бы­та па­чы­на­юць за­ціс­каць ці то рус­кіх, ці то рус­кую мо­ву». «Вя­до­ма, боль­шае глуп­ства пры­ду­маць скла­да­на», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Ска­жу пра­ма — ня­ма ні­вод­най кра­і­ны ў све­це, дзе б так бе­раж­лі­ва ста­ві­лі­ся да вя­лі­кай рус­кай мо­вы і вя­лі­кай рус­кай куль­ту­ры. Я маю на ўва­зе ў тым лі­ку Ра­сію. Мы зра­бі­лі рус­кую дзяр­жаў­най мо­вай яшчэ ў тыя га­ды, ка­лі пры­ні­жэн­не той жа Ра­сіі і рус­кіх бы­ло нор­май на пост­са­вец­кай пра­сто­ры (я ўжо не ка­жу пра За­хад), а сло­вы «ін­тэ­гра­цыя», «бра­тэр­ства» ба­я­лі­ся на­ват пра­маў­ляць», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Больш за тое, мы лі­чым (і я шмат ра­зоў пра гэ­та ка­заў), што рус­кая мо­ва — гэ­та агуль­ны на­бы­так перш за ўсё трох брац­кіх на­ро­даў: укра­ін­цаў, бе­ла­ру­саў, ра­сі­ян. Ды і ін­шых на­ро­даў, з які­мі мы жы­лі ў ад­ной кра­і­не», — упэў­не­ны Прэ­зі­дэнт.

«Гэ­тым са­мым яшчэ раз ха­чу пад­крэс­ліць для тых, хто спра­буе «пры­ва­ты­за­ваць» рус­кую мо­ву. Яна на­ша. Яна не ра­сій­ская і не ўкра­ін­ская. Яна на­ша. Гэ­та жы­вы на­бы­так у тым лі­ку бе­ла­ру­саў, — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Як па­дзя­ліць, на­прык­лад, па­між на­мі і Ра­сі­яй ге­ні­яль­на­га Да­ста­еў­ска­га, чый род па­хо­дзіць з Бе­ла­ру­сі? А як вы­зна­чыць, ка­му — Укра­і­не ці Ра­сіі — на­ле­жыць Мі­ка­лай Ва­сіль­е­віч Го­галь? Ду­маю, са­ма па­ста­ноў­ка пы­тан­ня аб­сурд­ная».

«Тры на­шы на­ро­ды аб'­яд­на­ныя агуль­най гіс­та­рыч­най па­мяц­цю, агуль­ны­мі вя­лі­кі­мі пе­ра­мо­га­мі, агуль­най пра­ва­слаў­най ду­хоў­най тра­ды­цы­яй. На­шай ка­лыс­кай бы­ла Кі­еў­ская Русь — ма­гут­ная і гор­дая еў­ра­пей­ская дзяр­жа­ва са ста­лі­цай на Дняп­ры, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Так рас­па­ра­дзі­ла­ся гіс­то­рыя, што з агуль­най ду­хоў­най пра­ва­слаў­най ка­лыс­кі, са Свя­той Ру­сі, вы­рас­лі тры брац­кія, але са­ма­быт­ныя на­ро­ды, кож­ны з якіх сён­ня бу­дуе сваю дзяр­жа­ву».

«Мы не пра­ра­сій­скія, не праў­кра­ін­скія і не пра­поль­скія. Мы — не рус­кія, мы — бе­ла­рус­кія! На­ша кра­і­на — Бе­лая Русь. Кра­і­на, дзе жы­вуць і рус­кія, і ўкра­ін­цы, і лі­тоў­цы, і па­ля­кі, і яў­рэі, і та­та­ры, і мно­гія ін­шыя. Гэ­та дзе­ці Бе­лай Ру­сі, гра­ма­дзя­не ад­ной кра­і­ны — Бе­ла­ру­сі», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Мы за­ці­

каў­ле­ны ў ста­біль­найквіт­не­ю­чайадзі­най Укра­і­не

«Мы бу­дзем су­пра­цоў­ні­чаць з на­шай Укра­і­най, як бы ні бы­ло цяж­ка», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

«Бе­ла­русь як блі­жэй­шая су­сед­ка вель­мі за­ці­каў­ле­на ў ста­біль­най квіт­не­ю­чай адзі­най Укра­і­не і га­то­ва ўся­ляк гэ­та­му спры­яць», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь пра­во­дзіць пас­ля­доў­ную па­лі­ты­ку па раз­віц­ці ін­тэ­гра­цый­на­га су­пра­цоў­ніц­тва на пра­сто­ры СНД. За час стар­шын­ства ў Са­друж­нас­ці ў 2013 го­дзе бы­ло пра­ве­дзе­на 70 знач­ных ме­ра­пры­ем­стваў. «І ка­лі сён­ня Укра­і­на ад­мо­ві­ла­ся ад стар­шын­ства, мы пры­ня­лі на ся­бе гэ­тую ро­лю, і мы вы­ка­на­ем гэ­тыя аба­вя­за­цель­ствы як след, та­му што тут ства­ра­ла­ся СНД, тут штаб-ква­тэ­ра і та­му што мы — на­род, які пры­хіль­нік больш за ін­шых, пра­бач­це за ня­сціп­ласць, ін­тэ­гра­цыі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь бу­дзе пра­цяг­ваць раз­ві­ваць ад­но­сі­ны з Ка­зах­ста­нам, Турк­ме­ні­ста­нам, Азер­бай­джа­нам і ін­шы­мі рэс­пуб­лі­ка­мі.

Прэ­зі­дэнт пе­ра­ка­на­ны, што Ра­сія не жа­дае вай­ны ва Укра­і­не. «Я аб­са­лют­на пе­ра­ка­на­ны, што Ра­сіі там вай­на не па­трэб­на. Я ве­даю, якія мэ­ты пе­ра­сле­дуе Ра­сія. Яна мае на мэ­це аба­ро­ну не толь­кі ся­бе, сва­іх ін­та­рэ­саў, а ў тым лі­ку і на­шых, ка­лі га­во­рыць пра тое, што Укра­і­на па­він­на быць па­за­бло­ка­вай. Там не па­він­на быць ні­я­кіх чу­жых уз­бро­е­ных сіл. Вы ве­да­е­це, якіх уз­бро­е­ных сіл. Гэ­та дрэн­на нам, гэ­та дрэн­на і Ра­сіі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ад­зна­чыў: «Мы вель­мі пе­ра­жы­ва­ем за тое, што ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не. Я гэ­та ка­жу, па­вер­це, шчы­ра і, мо­жа быць, не як Прэ­зі­дэнт, а больш на­ват як ча­ла­век». Ён на­га­даў пра сваю ня­даў­нюю су­стрэ­чу з в.а. Прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны Аляк­санд­рам Тур­чы­на­вым: «Ён толь­кі ста­ноў­чыя эмо­цыі ў мя­не вы­клі­кае, та­му што я з ім зна­ё­мы не пер­шы год. У ча­сы Юшчан­кі яны пры­яз­джа­лі. Нар­маль­нае ўра­жан­не, вель­мі сум­лен­ны і пры­стой­ны ча­ла­век, рэ­лі­гій­ны, на­пі­саў дзя­сят­кі кніг, аба­ра­ніў док­тар­скую ды­сер­та­цыю не за гро­шы. Так, ён праз­мер­на на­цы­я­на­ліс­тыч­ны. Больш, чым я і на­ват вы ра­зам узя­тыя, ну дык лю­дзі ж роз­ныя. Ён праў­кра­ін­скі аб­са­лют­на. Ча­сам не­дзе рэз­ка мо­жа вы­каз­вац­ца, але гэ­та не аб­са­лют­нае зло для Ра­сіі, для нас», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

За­кра­на­ю­чы тэ­му су­стрэ­чы з Тур­чы­на­вым, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, у пры­ват­нас­ці, яшчэ раз па­цвер­дзіў, што Бе­ла­русь не збі­ра­ец­ца ўдзель­ні­чаць ні ў якой ва­ен­най агрэ­сіі су­праць Укра­і­ны: «На тан­ку ў Кі­е­ве вы мя­не не ўба­чы­це, гэ­та я вам га­ран­тую».

Акра­мя та­го, вы­сту­па­ю­чы пе­рад пар­ла­мен­та­ры­я­мі па ўкра­ін­скім пы­тан­ні, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ска­заў: «Мы па­він­ны да­па­маг­чы гэ­та­му на­ро­ду ўсім, чым мо­жам. Пад­крэс­лі­ваю: ка­лі для гэ­та­га трэ­ба па­ехаць ва Укра­і­ну, і там мы бу­дзем ба­чыць, што мы неш­та змо­жам зра­біць, мы гэ­та зро­бім». Ён так­са­ма пад­крэс­ліў, звяр­та­ю­чы­ся да дэ­пу­та­таў і се­на­та­раў: «Вам за мя­не, за маю па­зі­цыю со­рам­на не бу­дзе. Не та­му, што я вя­лі­кі, а та­му, што я за­над­та за­леж­ны ад на­ро­да, ад вас. І я не ма­гу пад­вес­ці свой на­род. Гэ­та мая прын­цы­по­вая па­зі­цыя, у тым лі­ку і па Укра­і­не, зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га».

Праг­ма­тыч­насцьпас­ля­доў­насць і прад­ка­заль­насць на за­ход­нім кі­рун­ку

«Ня­гле­дзя­чы на ўсе па­лі­тыч­ныя роз­на­га­лос­сі, мы ні­ко­лі не чы­ні­лі пе­ра­шкод за­меж­на­му біз­не­су, не пе­ра­шка­джа­лі ганд­лю з ін­вес­ты­цы­я­мі», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. Ён да­даў, што, да пры­кла­ду, для Лат­віі, Літ­вы, Поль­шчы вы­га­ды ад су­пра­цоў­ніц­тва з Бе­ла­рус­сю ча­сам знач­на боль­шыя, чым ад кра­ін — чле­наў ЕС.

«Спа­дзя­ём­ся, што скрозь за­сло­ну не­га­тыў­на­га воб­ра­зу Бе­ла­ру­сі, які на­са­джа­ец­ца асоб­ны­мі па­лі­ты­ка­мі, на­шы парт­нё­ры ў Еў­ра­са­ю­зе ўсё ж здо­ле­юць зра­зу­мець важ­насць нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін і раз­гле­дзець перс­пек­ты­вы вы­бу­доў­ван­ня доў­га­тэр­мі­но­вых ад­но­сін», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, да­даў­шы, што тое ж ты­чыц­ца і ЗША. «Рас­сек­шы гор­дзі­еў ву­зел на­за­па­ша­ных праб­лем, мы ад­кры­ем з імі ня­вы­ка­ры­ста­ныя га­ры­зон­ты ўза­е­ма­дзе­ян­ня, перш за ўсё ў эка­на­міч­най і ін­вес­ты­цый­най сфе­рах», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што бе­ла­рус­кую па­лі­ты­ку на за­ход­нім на­прам­ку ха­рак­та­ры­зу­юць праг­ма­тыч­насць, пас­ля­доў­насць і прад­ка­заль­насць.

«Мы бу­дзем вы­бу­доў­ваць нар­маль­ныя ад­но­сі­ны з Еў­ра­пей­скім са­юзам, Злу­ча­ны­мі Шта­та­мі Аме­ры­кі, та­му што гэ­та цы­ві­лі­за­ва­ны, вель­мі раз­ві­ты ры­нак, гэ­та ба­га­тыя, тэх­на­ла­гіч­на вы­со­ка­га ўзроў­ню дзяр­жа­вы, і мы бу­дзем з імі су­пра­цоў­ні­чаць. Ах­вот­ныя, хто хо­ча пры­ехаць і ін­вес­та­ваць у на­шу эка­но­мі­ку, — сар­дэч­на за­пра­ша­ем», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па­вод­ле яго слоў, уза­ем­ныя ін­та­рэ­сы з дзяр­жа­ва­мі — чле­на­мі Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за за­сна­ва­ныя перш за ўсё на эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве і ба­раць­бе з транс­на­цы­я­наль­ны­мі па­гро­за­мі. «Бо на­ват на фо­не ня­прос­тых па­лі­тыч­ных ад­но­сін Еў­ра­са­юз за­ста­ваў­ся для нас ад­ным з асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў, важ­най кры­ні­цай крэ­дыт­ных рэ­сур­саў і ін­вес­ты­цый», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Бе­ла­русь важ­ная для Еў­ра­са­ю­за як клю­ча­вая тран­зіт­ная дзяр­жа­ва, свай­го ро­ду ва­ро­ты на шля­ху да вя­ліз­на­га і перс­пек­тыў­на­га рын­ку Мыт­на­га са­ю­за і бу­ду­ча­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

«Бе­ла­русь ад­кры­та для пра­цы ў гэ­тым кі­рун­ку. У парт­нё­раў на За­ха­дзе не мо­жа быць су­мнен­няў у сур'­ёз­нас­ці гэ­тых на­ме­раў», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Да кі­раў­ніц­кай сіс­тэ­мы трэ­ба пры­цяг­ваць іні­цы­я­тыў­ныхду­ма­ю­чых і ад­каз­ных лю­дзей

«Дзярж­слу­жа­чых у нас за­ста­ло­ся ня­шмат. Ліш­нюю ўла­ду мы ў іх за­бя­ром. Але тыя, хто пра­цу­юць у дзярж­апа­ра­це, па­він­ны быць леп­шы­мі. Кі­раў­ніц­кая сіс­тэ­ма па­він­на ра­біць стаў­ку на іні­цы­я­тыў­ных, ду­ма­ю­чых, ад­каз­ных лю­дзей. Для пры­цяг­нен­ня са­мых клас­ных спе­цы­я­ліс­таў вар­та вы­ра­шыць за­да­чу па па­вы­шэн­ні прэ­сты­жу дзяр­жаў­най служ­бы», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў кра­і­не ні­ко­лі не пес­ці­лі дзярж­слу­жа­чых. «Да­стат­ко­ва па­гля­дзець на кра­і­ны-су­сед­кі і па­раў­наць, як жы­вуць чы­ноў­ні­кі там і як у нас. Ня­даў­на ра­сій­скі прэм'­ер Мядз­ве­дзеў за­явіў, што яго тур­буе, што мо­ладзь усё час­цей імк­нец­ца ў дзярж­апа­рат. У нас на­ад­ва­рот. Ах­вот­ных ес­ці чы­ноў­ніц­кі хлеб усё менш і менш. З ад­на­го бо­ку, гэ­та зна­чыць, што мы моц­на тры­ма­ем чы­ноў­ні­каў у рам­ках і пры­му­ша­ем іх слу­жыць на­ро­ду, і гэ­та доб­ра. З дру­го­га, гэ­та тры­вож­ны знак для нас — здоль­ная мо­ладзь, ды і не толь­кі мо­ладзь, ідзе ў ка­мер­цый­ныя струк­ту­ры», — па­ве­да­міў Прэ­зі­дэнт.

«Ня­даў­на мы рэз­ка ска­ра­ці­лі коль­касць на­ша­га дзярж­апа­ра­ту. Пры­тым, што ён і да гэ­та­га быў не­вя­лі­кім у па­раў­на­нні з ін­шы­мі кра­і­на­мі. У Бе­ла­ру­сі коль­касць чы­ноў­ні­каў на ты­ся­чу за­ня­тых ад­на з са­мых ніз­кіх у Еў­ро­пе і Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў. У нас — 35 ча­ла­век, у Ра­сіі — 75, Ка­зах­ста­не — ка­ля 50, у Літ­ве, Лат­віі, Эс­то­ніі, Поль­шчы, так зва­ныя ры­нач­ні­кі, — да 70 ча­ла­век, у два ра­зы больш, чым у нас», — па­ве­да­міў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. І сён­ня, на яго дум­ку, на­стаў час для больш маш­таб­най за­да­чы — ска­ра­ціць не коль­касць, а за­ліш­нія паў­на­моц­твы чы­ноў­ні­каў. «Да­ру­чаю Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та не­ад­клад­на за­няц­ца гэ­тым фун­да­мен­таль­ным пы­тан­нем. Пры­цяг­нуў­шы да аб­мер­ка­ван­ня не толь­кі чы­ноў­ні­каў, але і прад­пры­маль­ні­каў, звы­чай­ных гра­ма­дзян, СМІ, экс­пер­таў, і да кан­ца го­да гэ­тая сіс­тэ­ма па­він­на за­пра­ца­ваць. Гэ­та да­ты­чыц­ца і дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыі на­ша­га ўся­го жыц­ця, пра якую мы шмат га­ва­ры­лі і пры­ня­лі ад­па­вед­ную ды­рэк­ты­ву і за якую ад­каз­вае кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Пры гэ­тым тут за­да­ча знач­на скла­да­ней­шая, чым ап­ты­мі­за­цыя коль­кас­ці. Але і эфект ад яе вы­ра­шэн­ня бу­дзе на па­ра­дак больш маш­таб­ны», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Так­са­ма, на дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, дзяр­жаў­ны апа­рат па­ві­нен пай­сці на ра­ды­каль­нае па­збаў­лен­не ад за­ліш­ніх і не­ўлас­ці­вых для яго функ­цый. «Ён па­ві­нен браць на ся­бе толь­кі тыя паў­на­моц­твы, якія ні­хто, акра­мя дзяр­жа­вы, вы­кон­ваць не здоль­ны і не па­ві­нен. Усё ас­тат­няе трэ­ба ад­даць гра­мад­ству — шэ­ра­го­вым гра­ма­дзя­нам, прад­пры­ем­ствам і рын­ку. Пры­чым ма­юц­ца на ўва­зе не толь­кі і не столь­кі фар­маль­ныя паў­на­моц­твы», — рас­тлу­ма­чыў ён.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што ў ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­ду­рах ужо на­ве­дзе­ны ад­нос­ны па­ра­дак. «Але ёсць пра­сла­ву­ты «ад­мі­ніст­ра­цый­ны рэ­сурс». Вар­та яко­му-не­будзь на­чаль­ні­ку за­ха­цець, да­пус­цім, аб­клас­ці да­ні­най біз­нес­ме­на, і ён зной­дзе ты­ся­чу спо­са­баў вы­кру­ціць прад­пры­маль­ні­ку ру­кі. І фар­маль­на ўсё зро­біць у рам­ках за­ко­ну», — па­ве­да­міў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што га­вор­ка ідзе не толь­кі аб паў­на­моц­твах гра­ма­дзян­скіх чы­ноў­ні­каў, але і сі­ла­вых струк­тур, кант­ра­лё­раў. «Нель­га за­бы­ваць: тыя, хто за­клі­ка­ны зма­гац­ца з ка­руп­цы­яй, ча­сам са­мі з'яў­ля­юц­ца яе кры­ні­ца­мі. «Пры­крыц­цё» біз­не­су з бо­ку сі­ла­ві­коў, зні­шчэн­не кан­ку­рэн­таў пад мар­кай той жа ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй, вы­ма­ган­не праз па­гро­зы штра­фаў і кры­мі­наль­ных спраў, звя­дзен­не аса­біс­тых ра­хун­каў — усё гэ­та, на жаль, пля­мы сі­ла­вых струк­тур», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Вось, да­пус­цім, так зва­ная за­каз­ная пра­вер­ка. Ад­на­му біз­нес­ме­ну трэ­ба за­ду­шыць кан­ку­рэн­та. Ён пад­куп­ляе пра­ва­ахоў­ні­ка, і той па­чы­нае прэ­са­ваць фір­му-кан­ку­рэн­та. Пры­чым пад сця­гам ба­раць­бы з той жа ка­руп­цы­яй. Маў­ляў, ёсць сіг­на­лы, па­да­зрэн­ні, нам трэ­ба ўсё пра­ве­рыць. У гэ­ты час пра­ца фір­мы цал­кам бла­ка­ва­ная. По­тым, мо­жа, ні­чо­га і не зной­дуць. Але біз­нес ужо па­да­рва­ны. Фар­маль­на ўсё пра­віль­на, а па сут­нас­ці — зла­чын­ства! І та­кіх сі­ту­а­цый ня­ма­ла», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

У блі­жэй­шыя не­каль­кі га­доў у кра­і­не не­аб­ход­на рэа­лі­за­ваць шэ­раг сіс­тэм­ных за­ха­даў па ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй, пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Зар­пла­ту дзярж­слу­жа­чым пла­ну­ец­ца па­вы­сіць

На дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, прый­шоў час вяр­нуц­ца да пы­тан­ня апла­ты пра­цы дзярж­слу­жа­чых. «Гэ­та так­са­ма да­ты­чыц­ца і на­стаў­ні­каў, і ме­ды­каў. Ка­лі ка­заць пра бюд­жэт­ную сфе­ру ў цэ­лым, то сён­ня су­ад­но­сі­ны зар­пла­ты бюд­жэт­ні­каў і ся­рэд­няй па кра­і­не да­лё­кія ад ап­ты­маль­на­га — кры­ху больш за 70%», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Я да­лё­кі ад тых кан­цэп­ту­аль­ных раз­ваг і па­ла­жэн­няў, якія па­ну­юць у Ра­сіі. Да­вай­це чы­ноў­ні­ку за­пла­цім у 10 ра­зоў больш, по­тым яшчэ ў 100 ра­зоў больш, по­тым на­огул яго пе­ра­вя­дзем на за­бес­пя­чэн­не дзяр­жа­вы, і ён ста­не сум­лен­ным. Лух­та поў­ная. Усё ля­жыць у ча­ла­ве­чай сут­нас­ці. У асноў­ным, чым больш ча­ла­ве­ку да­ста­ец­ца, тым да боль­ша­га ён імк­нец­ца: да­сі міль­ён, заўт­ра ён за­хо­ча два, та­му па­вы­шаць зар­пла­ту трэ­ба», — лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. На дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, гэ­та так­са­ма не­аб­ход­на для та­го, каб дзярж­слу­жа­чыя ша­на­ва­лі сваю пра­цу, у тым лі­ку і з ма­тэ­ры­яль­на­га пунк­ту гле­джан­ня. «Трэ­ба, каб гэ­тая пра­ца бы­ла прэ­стыж­най, але і ра­біць больш жорст­кі­мі па­тра­ба­ван­ні да дзяр­жаў­ных слу­жа­чых так­са­ма трэ­ба», — рэ­зю­ма­ваў Прэ­зі­дэнт.

Су­ро­выжорст­кіале спра­вяд­лі­вы дэ­крэт

2

2

«У нас, пра­ма ска­жу, дрэн­на спра­ва ідзе з ад­каз­нас­цю кі­раў­ні­коў. Усю­ды мы ба­чым та­кую сі­ту­а­цыю: пра­ва­ліў спра­ву, раз­ва­ліў усё, што змог, збег з кі­ру­ю­чай па­са­ды і амаль тут жа «ўсплыў» у ін­шай якас­ці — і зноў на хлеб­ным, сыт­ным і цёп­лым мес­цы. У най­блі­жэй­шы час мною бу­дзе пад­пі­са­ны дэ­крэт (ён ужо на вы­ха­дзе), які раз і на­заўж­ды па­кон­чыць з пе­ра­са­джван­нем з крэс­ла ў крэс­ла і з раз­гіль­дзяй­ствам кі­раў­ні­коў усіх ран­гаў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Ён ад­зна­чыў, што гэ­та бу­дзе су­ро­вы, жорст­кі, але спра­вяд­лі­вы дэ­крэт. «Па-пер­шае, бу­дзе ўста­ноў­ле­на пер­са­наль­ная, пад­крэс­лі­ваю, пер­са­наль­ная ад­каз­насць кі­раў­ні­коў і спе­цы­я­ліс­таў за агуль­ны стан спраў на да­ру­ча­ным ім прад­пры­ем­стве. Вы­ка­нан­не па­каз­чы­каў, пры­бы­так — гэ­та доб­ра. Але гэ­та­га ма­ла. Кі­раў­нік ад­каз­вае за ўсё прад­пры­ем­ства. За стан спраў на ім без уся­ля­кіх вы­клю­чэн­няў — ад бяс­пе­кі ра­бот­ні­каў да па­рад­ку ў цэ­хах, у два­ры, на скла­дах, і на­ват за доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі ва­кол, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Мне ўжо на­да­ку­чы­ла ба­чыць гэ­тыя звал­кі, бруд, смец­це, гэ­тыя му­раш­ні­кі і сві­нуш­ні­кі. Па «адзеж­цы» так­са­ма мож­на пра мно­гае мер­ка­ваць. Ка­лі за­вод доб­ра пра­цуе — там ня­ма гэ­та­га, там ня­ма раз­ва­лу. А ка­лі ўсю­ды гразь па ка­ле­на, то і пры­быт­ку там не да­ча­ка­еш­ся. Мы не на­столь­кі ба­га­тыя, каб бяз­дум­на гна­іць пад ад­кры­тым не­бам сы­ра­ві­ну, каб да­ра­гое аб­ста­ля­ван­не га­да­мі пра­стой­ва­ла, па­кры­ва­ючы­ся пы­лам і ржа­ве­ю­чы. Та­кіх кі­раў­ні­коў інакш, як зла­чын­ца­мі, не на­за­веш».

 

Па сло­вах Прэ­зі­дэн­та, у тых вы­пад­ках, ка­лі што-не­будзь па­доб­нае бу­дзе вы­яў­ле­на, кі­раў­нік бу­дзе не­ад­клад­на ад­праў­ле­ны ў ад­стаў­ку. Яшчэ гор­шы­мі для та­ко­га кі­раў­ні­ка бу­дуць на­ступ­ствы, ка­лі бу­дзе вы­яў­ле­ны ўрон прад­пры­ем­ству.

«Па-дру­гое, гэ­тым дэ­крэ­там бу­дзе ўве­дзе­на аба­вяз­ко­вае ўзгад­нен­не мяс­цо­вай ула­дай лю­бо­га служ­бо­ва­га пе­ра­мя­шчэн­ня кі­раў­ні­коў, на­мес­ні­каў і га­лоў­ных спе­цы­я­ліс­таў усіх прад­пры­ем­стваў — і дзяр­жаў­ных, і пры­ват­ных. Пад­крэс­лі­ваю — усіх, без вы­клю­чэн­ня. Ня­хай пры­ват­ні­кі мя­не па­чу­юць — іх гэ­та бу­дзе ты­чыц­ца на­пра­мую. Нель­га да­пус­ціць, каб тыя, хто за­ва­ліў спра­ву, зноў усплы­лі на гэ­тых жа цёп­лых мес­цах. І ня­ма ча­го ка­заць пра ней­кую асаб­лі­вую ро­лю пры­ват­най улас­нас­ці. Яны пра­цу­юць у Бе­ла­ру­сі, зна­чыць, бу­дуць жыць па за­ко­нах на­шай дзяр­жа­вы. Па­ру­шаць за­кон — па­ня­суць па­ка­ран­не. Пры­чым уз­гад­нен­не бу­дзе ты­чыц­ца як пры­зна­чэн­ня на па­са­ду кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў і га­лоў­ных спе­цы­я­ліс­таў, так і зваль­нен­ня з яе», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма пры­вёў пры­кла­ды та­го, як ня­дбай­ныя кі­раў­ні­кі мя­ня­лі ад­ну хлеб­ную па­са­ду на ін­шую. Так, за ма­хі­на­цыі з про­да­жам ква­тэр у Го­ме­лі ад па­са­ды пер­ша­га на­мес­ні­ка стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма быў вы­зва­ле­ны Ба­ра­наў. Пас­ля ча­го ён улад­ка­ваў­ся пер­шым на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра «Бе­ла­рус­наф­та-Го­мель­абл­наф­та-
п­ра­дук­та». Бы­лы пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Го­мель­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Рань­ко, які пра­хо­дзіў па той жа «ква­тэр­най» кры­мі­наль­най спра­ве, пе­ра­сеў у крэс­ла ды­рэк­та­ра фі­лі­яла Го­мель­ска­га ман­таж­на­га ўпраў­лен­ня «Трэст Бел­сан­тэх­ман­таж № 1».

Бы­лы ды­рэк­тар уні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Упраў­лен­не спра­ва­мі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі» Сяр­жа­н, які ўта­іў су­дзі­масць, апы­нуў­ся на па­са­дзе на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка ад­мі­ніст­ра­цыі За­вод­ска­га ра­ё­на Мін­ска.

«Сён­ня, вя­до­ма ж, усе яны вы­два­ра­ны з гэ­тых па­сад. І гэ­та, я на­га­даю, бы­ло ма­ім апош­нім па­пя­рэ­джан­нем гу­бер­на­та­рам і ўсёй вер­ты­ка­лі ўла­ды, якія пе­ра­са­джва­юць па­доб­ных лю­дзей з ад­на­го крэс­ла ў дру­гое, з ад­на­го цёп­ла­га мес­ца — у ін­шае. Яшчэ хоць ад­но па­доб­нае паў­та­рэн­не, і вы ра­зам з імі пой­дзе­це са­мі ве­да­е­це ку­ды. Гэ­та ты­чыц­ца, я яшчэ раз пад­крэс­лі­ваю, гу­бер­на­та­раў і ўсёй вер­ты­ка­лі ўла­ды», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

На за­кан­чэн­не Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі даў­ным-даў­но вы­зна­чы­лі­ся з ка­руп­цы­я­не­ра­мі — іх мес­ца ў тур­ме. «Але раз­вал пра­цы — гэ­та так­са­ма па­доб­нае зла­чын­ства. І ча­сам, а мо­жа, і час­та, яшчэ больш знач­нае і сур'­ёз­нае для дзяр­жа­вы з пунк­ту гле­джан­ня страт. І тут мы пя­рой­дзем ад раз­моў і ўга­во­раў да спра­вы: пра­ва­ліў пра­цу — ні на якое хлеб­нае мес­ца пра­ца­ўлад­ка­вац­ца та­кі ня­год­нік не змо­жа. Ні ў дзяр­жаў­ным сек­та­ры, ні ў пры­ват­ным — ні­дзе. Бу­дзе пад­мя­таць ву­лі­цы — гэ­та ка­лі лас­ка», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

Беларусь павінна паказаць прыклад барацьбы з карупцыяй

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што, як па­каз­вае су­свет­ны во­пыт, ка­ра­ні ка­руп­цыі ля­жаць глы­бо­ка ў эка­на­міч­най сіс­тэ­ме, пры­чым у агуль­на­су­свет­най, гла­баль­най, ад­га­ра­дзіц­ца ад якой не­маг­чы­ма. «Ні­хто не па­пра­кне нас у мяк­ка­це­лас­ці ў да­чы­нен­ні да ка­руп­цы­я­не­раў. У нас іх рэ­аль­на, не на сло­вах, вы­яў­ля­юць, на­дзя­ва­юць на­руч­ні­кі і дзя­сят­ка­мі, на­ват сот­ня­мі ад­праў­ля­юць у ка­ме­ры. Але па­ка­ран­не, на­ват сур'­ёз­нае, здоль­на толь­кі пад­рэ­заць пус­та­зел­ле ка­руп­цыі, зрэ­заць верх­ні пласт. А каб вы­рваць ка­ра­ні, трэ­ба ка­паць знач­на глы­бей: не­аб­ход­ны сіс­тэм­ныя за­ха­ды па змя­нен­ні мно­гіх эка­на­міч­ных і кі­раў­ніц­кіх ін­сты­ту­таў. Ка­лі мы за­во­дзім кры­мі­наль­ную спра­ву, то б'ём ужо па хвас­тах, рэ­агу­ем на факт, які ад­быў­ся. Мы па­він­ны па­пя­рэдж­ваць ка­руп­цыю, мы па­він­ны зра­біць так, каб у ад­ных вы­пад­ках ка­руп­цыя ста­ла ня­вы­гад­най, у дру­гіх — лёг­ка рас­кры­ва­льнай, а ў трэ­ціх — на­огул не­маг­чы­май», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што гэ­та да­лё­ка не фан­тас­ты­ка, і ў Бе­ла­ру­сі ў не­ка­то­рых сфе­рах та­ко­га ўжо атры­ма­ла­ся да­маг­чы­ся. Са­мы яск­ра­вы прык­лад та­му — па­ступ­лен­не ў ВНУ. «Вы па­мя­та­е­це, як за ха­бар за­ла­тая мо­ладзь пра­ры­ва­ла­ся ў ВНУ, ве­да­е­це, што та­кое тэс­ці­ра­ван­не, — пры ўсіх не­да­хо­пах мы, вя­до­ма, удас­ка­наль­ва­ем гэ­ты пра­цэс. Сён­ня па­сту­піць у ВНУ мож­на толь­кі па ве­дах. Не бу­ду ка­заць, што аб­са­лют­на на 100%, але ў пе­ра­важ­най боль­шас­ці. Дык да­вай­це зро­бім ва ўсіх сфе­рах на­ша­га гра­мад­ска­га і эка­на­міч­на­га жыц­ця тое ж са­мае. Ме­на­ві­та да та­кіх сіс­тэм­ных ра­шэн­няў мы па­він­ны імк­нуц­ца ва ўсіх сфе­рах. Бе­ла­русь па­він­на па­ка­заць прык­лад, як мож­на і трэ­ба зма­гац­ца з ка­руп­цы­яй», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Па­пя­рэдж­ваю, ні­я­кіх па­слаб­лен­няў лю­дзям, за­мя­ша­ным у ка­руп­цыі, ня­ма, не бы­ло і не бу­дзе. На­ват ка­лі ка­руп­цыя пра­ні­кае ў тыя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, якія па­він­ны ўзна­чаль­ваць ба­раць­бу з ёй, то і там га­ра­чым жа­ле­зам мы бу­дзем вы­паль­ваць гэ­тую не­чысць», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Акра­мя та­го, па­ды­ма­ю­чы тэ­му ка­руп­цыі, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што трэ­ба ву­чыц­ца не толь­кі на сва­іх па­мыл­ках, але і на па­мыл­ках су­се­дзяў. «Я ўжо ка­заў — ва ўкра­ін­ска­га кры­зі­су дзве пры­чы­ны. Сла­басць эка­но­мі­кі, фак­тыч­на яе раз­вал, і та­таль­ная ка­руп­цыя. Яны аб­са­лют­на ўза­е­ма­звя­за­ны. Укра­ін­скі кры­зіс — гэ­та па­пя­рэ­джан­не ўсім. Не толь­кі нам — бе­ла­ру­сам, якія жы­вуць амаль ра­зам. І мы аба­вя­за­ны зра­біць свае вы­сно­вы», — ска­заў ён.

Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт да­даў: «На шчас­це, нас ні­хто не мо­жа аб­ві­на­ва­ціць у раз­гу­ле ка­руп­цыі, у абы­яка­вас­ці ўла­ды да гэ­тай праб­ле­мы або ў бес­па­ка­ра­нас­ці ка­руп­цы­я­не­раў. Мы па­ста­ян­на і жорст­ка зма­га­ем­ся з гэ­тым злом. Гэ­та бы­ло, ёсць і за­ста­ец­ца ма­ёй прын­цы­по­вай па­зі­цы­яй не толь­кі як Прэ­зі­дэн­та, але і як ча­ла­ве­ка і гра­ма­дзя­ні­на. Гэ­та ве­да­юць і пры­зна­юць усе — на­ват лю­тыя кры­ты­кі ўла­ды. Але ці мо­жам мы ска­заць, што нам уда­ло­ся пе­ра­маг­чы гэ­та зло ў на­шай кра­і­не? На жаль, не». Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што атры­ман­не ха­ба­раў для не­ка­то­рых чы­ноў­ні­каў, зда­ец­ца, ужо ўвай­шло ў сіс­тэ­му.

Прэ­зі­дэнт на­га­даў пра кры­мі­наль­ную спра­ву ў да­чы­нен­ні да топ-ме­не­джа­ра кан­цэр­на «Бел­легп­рам». «У кан­цы лю­та­га пры атры­ман­ні ха­ба­ру за­тры­ма­ны стар­шы­ня кан­цэр­на «Бел­легп­рам» Суч­коў і ды­рэк­тар Сло­нім­скай кам­воль­на-пра­дзіль­най фаб­ры­кі Вян­скоў­ская. Па кры­мі­наль­най спра­ве кан­фіс­ка­ва­на больш за міль­ён до­ла­раў, за­ла­тыя зліт­кі, на­кла­дзе­ны арышт на эліт­ныя аў­та­ма­бі­лі, не­каль­кі ква­тэр у Мін­ску, да­ра­гую бы­та­вую і арг­тэх­ні­ку», — рас­па­вёў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Зга­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і пра спра­ву на­мес­ні­ка стар­шы­ні кан­цэр­на «Бел­наф­та­хім» Ула­дзі­мі­ра Вол­ка­ва, які быў за­тры­ма­ны пас­ля атры­ман­ня чар­го­вай част­кі ха­ба­ру. Па спра­ве, у пры­ват­нас­ці, на­кла­дзе­ны арышт на дзве ква­тэ­ры ў Мін­ску, га­раж і $100 ты­сяч. «Суд раз­бя­рэц­ца, вя­до­ма ж, ад­куль гэ­та ма­ё­масць у звы­чай­на­га, прос­та­га чы­ноў­ні­ка», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. Ён так­са­ма на­га­даў, што за пе­ра­вы­шэн­не ўла­ды і не­за­кон­ны ўдзел у прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці рас­па­ча­та кры­мі­наль­ная спра­ва ў да­чы­нен­ні да на­мес­ні­ка стар­шы­ні Ар­шан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Хур­ба­та­ва. «Фір­ма яго сы­на, якая не мае ў Ор­шы ні ад­ра­са, ні тэх­ні­кі, не­ад­на­ра­зо­ва вый­гра­ва­ла раз­на­стай­ныя бу­даў­ні­чыя тэн­да­ры. Ка­рыс­лі­вая за­ці­каў­ле­насць і за­ступ­ніц­тва ра­ён­на­га чы­ноў­ні­ка да­па­маг­лі яго сын­ку ня­бед­на жыць, не пры­кла­да­ю­чы асаб­лі­вых на­ма­ган­няў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на не­да­стат­ко­вую ра­бо­ту па пра­фі­лак­ты­цы ка­руп­цыі. Ён ад­зна­чыў, што для мі­ні­мі­за­цыі ка­руп­цый­ных ры­зык бы­ла ство­ра­на скла­да­ная сіс­тэ­ма дзярж­за­ку­пак. «Але гэ­тая сіс­тэ­ма ча­мусь­ці не пе­ра­шко­дзі­ла на­мес­ні­ку мі­ніст­ра спор­ту і ту­рыз­му Не­ра­ду не­ад­на­ра­зо­ва атрым­лі­ваць ха­бар ад ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый за пе­ра­мо­гу ў кон­кур­сах на па­стаў­ку спор­тін­вен­та­ру», — звяр­нуў ува­гу кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Для та­го, каб ад­бі­раць год­ных ад­ва­ка­таў і ры­эл­та­раў, увя­лі лі­цэн­за­ван­не іх дзей­нас­ці. Але тыя, хто па­ві­нен са­чыць за за­кон­на­сцю, уз­роў­нем пад­рых­тоў­кі кан­ды­да­таў, у вы­ні­ку пра­вод­зяць ад­бор па зу­сім ін­шых кры­тэ­ры­ях — па­ме­ры пра­па­на­ва­ных ім да­роў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, пра­цяг­ва­ю­чы тэ­му. Ён на­га­даў пра кры­мі­наль­ную спра­ву на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі і яе на­мес­ні­цы, якія бы­лі за­тры­ма­ны су­пра­цоў­ні­ка­мі КДБ у 2013 го­дзе пры атры­ман­ні ха­ба­ру.

«На жаль, і ў су­дзейс­кім кор­пу­се не ўсе кі­ру­юц­ца толь­кі за­ко­нам, ста­вя­чы ў асно­ву свае праг­ма­тыч­ныя гра­шо­выя ін­та­рэ­сы», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Так, у 2013 го­дзе суд­дзя су­да Баб­руй­ска­га ра­ё­на і Баб­руй­ска Лу­кан­ская і суд­дзя Свет­ла­гор­ска­га ра­ён­на­га су­да Ва­шчы­лін асу­джа­ны за ха­бар на 14 і 13 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі. У па­чат­ку кра­са­ві­ка гэ­та­га го­да на 14 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі так­са­ма за ха­бар асу­джа­ны на­мес­нік стар­шы­ні су­да Ле­нін­ска­га ра­ё­на Ма­гі­лё­ва Ума­раў, які абя­цаў ста­ноў­ча вы­ра­шыць пы­тан­не па кры­мі­наль­най спра­ве, што зна­хо­дзі­ла­ся ў яго вы­твор­час­ці.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­пэў­ніў, што не за­ста­ец­ца без ува­гі і су­праць­праў­ная дзей­насць су­пра­цоў­ні­каў мыт­ных ор­га­наў і па­меж­най служ­бы. «Зні­шча­ны ка­нал, па якім ка­мер­сан­та­мі пры са­дзей­ні­чан­ні ка­рум­па­ва­ных струк­тур Брэсц­кай мыт­ні пад вы­гля­дам зап­час­так з кра­ін Еў­ра­са­ю­за бы­ло ўве­зе­на ка­ля двух­сот гру­за­вых аў­та­ма­бі­ляў і аў­то­бу­саў з ухі­лен­нем ад вы­пла­ты пла­ця­жоў на су­му звыш 3 міль­ё­наў еў­ра», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Ён да­даў, што ў Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні так­са­ма «пра­ца­ва­ла паў­на­вар­тас­ная схе­ма атры­ман­ня ха­ба­раў ад гра­ма­дзян Ра­сіі і Ка­зах­ста­на, уво­зу транс­парт­ных срод­каў на льгот­ных умо­вах».

Так­са­ма ён ад­зна­чыў, што ка­руп­цыя за­кра­нае і рэ­аль­ны сек­тар эка­но­мі­кі. «Ад­ка­ты, ха­ба­ры за спры­яль­нае ра­шэн­не пы­тан­няў, зло­ўжы­ван­не служ­бо­вым ста­но­ві­шчам вы­яў­ля­юц­ца ва ўсіх сфе­рах і га­лі­нах. З ня­даў­ніх ча­соў пад асаб­лі­вым кант­ро­лем у нас бу­даў­ні­чая га­лі­на», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Ацэн­ка ра­бо­ты ўра­даНац­бан­ка і гу­бер­на­та­раў бу­дзе да­дзе­на на на­ра­дзе ў Прэ­зі­дэн­та па вы­ні­ках І квар­та­ла

Пе­ра­хо­дзя­чы да эка­на­міч­на­га бло­ка пы­тан­няў, Прэ­зі­дэнт за­явіў, што ця­пер трэ­ба ду­маць аб стра­тэ­гіі бу­ду­ча­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі і вы­ра­шаць сіс­тэм­ныя пы­тан­ні, але стра­тэ­гія не зды­мае з ура­да за­да­чы вы­ра­шэн­ня вост­рых праб­лем сён­няш­ня­га дня (ма­ец­ца на ўва­зе ў тым лі­ку вы­пла­та зар­плат, пен­сій, пра­даў­жэн­не ма­дэр­ні­за­цыі, не­аб­ход­насць раз­груз­кі скла­доў). Пры гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ў су­вя­зі з гэ­тым ні­ко­му не ўдас­ца ўхі­ліц­ца ад ра­бо­ты і па­збег­нуць ад­каз­нас­ці за яе вы­ка­нан­не. «Яшчэ горш, што гэ­тыя пы­тан­ні ўсё час­цей да­во­дзіц­ца ўзваль­ваць на ся­бе Прэ­зі­дэн­ту, але ні­я­ка­га ін­ша­га вый­сця прос­та ня­ма», — пры­знаў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

На яго дум­ку, іс­ну­ю­чыя фак­ты «ўказ­ва­юць не­па­срэд­на на вель­мі тры­вож­ную тэн­дэн­цыю: у на­шым дзяр­жаў­ным апа­ра­це, ся­род ды­рэк­та­ра­та ўсё больш рас­паў­сюдж­ва­ец­ца не­бяс­печ­ная ат­мас­фе­ра апа­тыі і абы­яка­вас­ці, іні­цы­я­ты­вы прак­тыч­на ня­ма, агню ў ва­чах кі­раў­ні­коў не ві­даць, мно­гім на ўсё на­пля­ваць, аб жы­вой спра­ве ду­ма­юць знач­на менш, чым аб спра­ва­зда­чах».

Па­тра­ба­ва­ла­ся зні­зіць уз­ро­вень за­па­саў га­то­вай пра­дук­цыі на скла­дах пра­мпрадп­ры­ем­стваў да 76 пра­цэн­таў ся­рэд­ня­ме­сяч­най вы­твор­час­ці, ад­нак гэ­ты па­каз­чык вы­рас да 80 пра­цэн­таў. «Ча­му мы хо­дзім і про­сім з пра­цяг­ну­тай ру­кой крэ­ды­ты, ка­лі ў нас на скла­дах амаль $4 млрд», — за­даў пы­тан­не кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Не­зда­валь­ня­ю­чым ака­заў­ся вы­нік па пра­дук­цый­нас­ці пра­цы, якую пра­ду­гледж­ва­ла­ся па­вя­лі­чыць, але рэ­аль­на яе зні­зі­лі, аба­вяз­ва­лі­ся на­рошч­ваць экс­парт, а фак­тыч­на ён ска­ра­ціў­ся на 7 пра­цэн­таў. «Клю­ча­вое пы­тан­не — энер­га­ёміс­тасць ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту. Пла­на­ва­лі зні­жэн­не, а на спра­ве толь­кі на­рошч­ва­ем», — пры­знаў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Га­во­ра­чы аб рэ­гі­ё­нах, ён па­ве­да­міў, што ў Го­мель­скай, Гро­дзен­скай і Брэсц­кай аб­лас­цях, а так­са­ма ў го­ра­дзе Мін­ску да­сяг­ну­ты квар­таль­ныя зна­чэн­ні рос­ту ва­ла­во­га рэ­гі­я­наль­на­га пра­дук­ту. Ра­зам з тым у Ві­цеб­скай, Мін­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цях гэ­тыя за­дан­ні пра­ва­ле­ны.

Што ты­чыц­ца блі­жэй­шых за­дач, то тры­ма ары­ен­ці­ра­мі но­ва­га эка­на­міч­на­га кур­су Бе­ла­ру­сі па­він­ны стаць па­ско­ра­нае раз­віц­цё ўнут­ра­на­га рын­ку, удас­ка­на­лен­не ме­ха­ніз­маў кі­ра­ван­ня эка­но­мі­кай і ўся­мер­нае раз­віц­цё кан­ку­рэн­цыі. «Пры гэ­тым, як я і га­ва­рыў, мы не ад­маў­ля­ем­ся ад тра­ды­цый­ных на­прам­каў раз­віц­ця эка­но­мі­кі. Як бы цяж­ка ні бы­ло, мы не ся­дзім склаў­шы ру­кі, ак­тыў­на пра­даў­жа­ем ма­дэр­ні­за­цыю бе­ла­рус­кай пра­мыс­ло­вас­ці. У гэ­тым ня­ма ні­чо­га эк­стра­ар­ды­нар­на­га. Ка­лі не ма­дэр­ні­за­ваць, то мы прос­та не змо­жам праз пя­ці­год­ку ўжо ні­чо­га пра­да­ваць на між­на­род­ных рын­ках, ні­чо­га не па­ста­вім на экс­парт, а зна­чыць, не атры­ма­ем ва­лю­ты, каб ку­піць наф­ту і газ», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў гэ­тай пя­ці­год­цы ў ма­дэр­ні­за­цыю ўкла­лі ў паў­та­ра ра­за больш, чым у мі­ну­лай, — амаль $20 млрд. Гэ­та пра­ек­ты ў ма­шы­на­бу­да­ван­ні, ме­та­лур­гіі, хі­міі, наф­та­хі­міі, аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се, фар­ма­цыі, цэ­лю­лоз­на-па­пя­ро­вай пра­мыс­ло­вас­ці, дрэ­ва­ап­ра­цоў­цы, вы­твор­час­ці бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў, гар­бар­най і тэкс­тыль­най га­лі­нах.

«Я не бу­ду пад­ра­бяз­на спы­няц­ца на праб­ле­мах і за­да­чах ва ўсіх гэ­тых сфе­рах дзей­нас­ці. Кож­най з іх ужо або бы­лі пры­све­ча­ны спе­цы­яль­ныя на­ра­ды з удзе­лам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы (дрэ­ва­ап­ра­цоў­ка, спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыя, бу­даў­ніц­тва), або ў хут­кім ча­се ад­бу­дуц­ца (лёг­кая пра­мыс­ло­васць, жыл­лё­ва-ка­му­наль­ная і сель­ская гас­па­дар­ка). Акра­мя та­го, на па­ста­ян­ным прэ­зі­дэнц­кім кант­ро­лі ход ма­дэр­ні­за­цыі на­шых гі­ган­таў — БМЗ, «Го­мель­шкло», «Свет­ла­гор­скі ЦКК» і ін­шых», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

На яго дум­ку, дзярж­прад­пры­ем­ствы раз­ву­чы­лі­ся пра­ца­ваць са­ма­стой­на. «У нас сён­ня ўрад схі­ліў­ся над дзярж­прад­пры­ем­ства­мі, у руч­ным рэ­жы­ме вы­кон­вае функ­цыі на­гля­даль­ных са­ве­таў і праў­лен­няў. У вы­ні­ку яны раз­ву­чы­лі­ся пра­ца­ваць са­ма­стой­на, жы­вуць ча­кан­нем ука­зан­няў і пад­трым­кі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Мі­ніс­тэр­ствы, па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, кі­ру­юць не га­лі­ной, а асоб­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі, якія на­ле­жаць дзяр­жа­ве. Пры гэ­тым у той жа га­лі­не дзей­ні­ча­юць і пры­ват­ні­кі, пры­чым час­та да­во­лі важ­кія. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­ец­ца, што мі­ніс­тэр­ствы па­він­ны ў роў­най сту­пе­ні кла­па­ціц­ца аб раз­віц­ці ўсіх суб'­ек­таў, а яны ў пер­шую чар­гу за­кла­по­ча­ны сва­і­мі прад­пры­ем­ства­мі.

«Та­му сфар­мі­ра­ваў­ся кі­раў­ні­чы стэ­рэа­тып у га­лі­не: кан­ку­рэн­таў не пус­каць, бо пад­на­ча­ле­ным прад­пры­ем­ствам бу­дзе горш, но­выя прад­пры­ем­ствы не ства­раць, бо са­бе праб­лем да­да­сі», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У су­вя­зі з гэ­тым ён пад­крэс­ліў, што сі­ла ры­нач­най эка­но­мі­кі па-са­праўд­на­му вы­яў­ля­ец­ца толь­кі пры ўмо­ве кан­ку­рэн­цыі. «Не пры­ват­ная ўлас­насць і не ры­нак са­мі па са­бе, а ме­на­ві­та кан­ку­рэн­цыя ро­біць ры­нач­ную эка­но­мі­ку па­спя­хо­вай і эфек­тыў­най», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Та­му ства­рэн­не рэ­аль­най кан­ку­рэн­цыі — ад­на з фун­да­мен­таль­ных за­дач дзяр­жа­вы ў сфе­ры эка­но­мі­кі.

Раз­рыў па­між апла­тай пра­цы ў бюд­жэт­най сфе­ры і ў на­род­най гас­па­дар­цы бу­дзе ска­ра­чац­ца

Па­вод­ле слоў Прэзідэнта, асноў­ны­мі кры­ні­ца­мі да­хо­даў на­ша­га на­сель­ніц­тва з'яў­ля­юц­ца за­ра­бот­ная пла­та і пен­сіі. «Аб іс­тот­ным раз­ры­ве, які ўтва­рыў­ся за апош­нія га­ды па­між апла­тай пра­цы ў бюд­жэт­най сфе­ры і ў на­род­най гас­па­дар­цы, у цэ­лым я ўжо ка­заў. Бу­дзем яго вы­раў­ноў­ваць. Ад­па­вед­нае да­ру­чэн­не ўра­ду да­дзе­на. Пер­шы­мі гэ­та ад­чу­юць ура­чы і на­стаў­ні­кі», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Што да­ты­чыц­ца рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, то тут па­тра­ба­ван­не Прэ­зі­дэн­та за­ста­ец­ца ня­змен­ным — за­ра­бот­ную пла­ту трэ­ба за­ра­біць, ма­дэр­ні­зу­ю­чы прад­пры­ем­ствы, ука­ра­ня­ю­чы но­выя тэх­на­ло­гіі, па­вя­ліч­ва­ю­чы вы­пра­цоў­ку, ска­ра­ча­ю­чы за­тра­ты, па­вы­ша­ю­чы пра­дук­цый­насць пра­цы.

«Сён­ня, як я і па­тра­ба­ваў, мы пе­ра­адо­ле­лі ру­беж 500 до­ла­раў ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты па кра­і­не, і да­лей­шае па­вы­шэн­не даб­ра­бы­ту ў на­шых ру­ках, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Я ў гэ­тым го­дзе не фар­сі­рую, не па­тра­бую рос­ту зар­пла­ты. 500 до­ла­раў — гэ­та той мі­ні­мум, які па­ві­нен быць у кі­шэ­ні ча­ла­ве­ка».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што ў кра­і­не прак­тыч­на ня­ма бес­пра­цоўя, ад­чу­ва­ец­ца не­да­хоп ра­бо­чай сі­лы. «Ёсць дзе пры­клас­ці сі­лы, за­ра­біць гро­шы, каб пра­кар­міць ся­бе і сваю сям'ю, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Да­лей зар­пла­та бу­дзе рас­ці вы­ключ­на сле­дам за пра­дук­цый­нас­цю пра­цы».

Ура­ду да­ру­ча­на пра­ду­маць кан­крэт­ныя за­ха­ды па раз­віц­ці ўнут­ра­на­га рын­ку та­ва­раў і па­слуг

Бе­ла­рус­кі лі­дар да­ру­чыў ура­ду пры пад­рых­тоў­цы пра­гра­мы на бу­ду­чую пя­ці­год­ку вы­зна­чыць раз­віц­цё ўнут­ра­на­га рын­ку та­ва­раў і па­слуг як пры­яры­тэт і пра­ду­маць кан­крэт­ныя ме­ры для вы­ра­шэн­ня гэ­тай стра­тэ­гіч­най за­да­чы. «Коль­кі мы ва­лю­ты вы­вез­лі на ўся­кую дро­бязь за ме­жы кра­і­ны? Ка­ля
$3 млрд. За­ўваж­це, а хо­дзім і про­сім
$2 млрд. А ка­лі б мы гэ­тыя па­слу­гі і гэ­тыя та­ва­ры пра­па­на­ва­лі гэ­та­му ж на­ро­ду?» — за­даў­ся пы­тан­нем кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «У нас жа і та­ва­ры ня­дрэн­ныя, і пры­тым усе. Ка­лі мы вы­ста­вы ар­га­ні­зоў­ва­ем і пра­па­ну­ем та­ва­ры, на­прык­лад, у Маск­ве, вы­тан­ча­най, ба­га­тай, пе­ра­бор­лі­вай Маск­ве, га­дзі­на-паў­та­ры — і ні­чо­га ня­ма. Усё ім­гнен­на ра­зы­хо­дзіц­ца», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Ка­лі б на­шы чы­ноў­ні­кі, перш за ўсё сі­ла­ві­кі, мо­жа быць, іх жон­кі і па­лю­боў­ні­цы менш ез­дзі­лі ў Літ­ву за па­куп­ка­мі, на­пэў­на, $1,5 млрд мы б ту­ды не вы­вез­лі і $2 млрд у Поль­шчу. $3 млрд — сціп­ла, гэ­та знач­на больш, па­вод­ле ацэ­нак па­меж­ні­каў і мыт­ні­каў, — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што не­аб­ход­на ства­раць умо­вы, сты­му­ля­ваць па­куп­ніц­кую ак­тыў­насць, і «та­ды ўжо не бе­ла­ру­сы па­едуць за мя­жу, а са­мі за­меж­ныя гра­ма­дзя­не па­едуць да нас».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ўнут­ра­ны ры­нак — не толь­кі ін­дуст­рыя гас­цін­нас­ці. У яго ар­га­ніч­на мо­гуць быць упі­са­ны на­ву­ка­ё­міс­тыя вы­твор­час­ці, ме­ды­цын­скія, аду­ка­цый­ныя, транс­парт­ныя, ла­гіс­тыч­ныя, ін­фар­ма­цый­ныя па­слу­гі. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма звяр­нуў ува­гу на ін­фар­ма­ты­за­цыю кра­і­ны, пад­крэс­ліў­шы, што гэ­ты кі­ру­нак па­ві­нен стаць без­умоў­ным пры­яры­тэ­там у дзей­нас­ці як ура­да ў цэ­лым, так і кож­на­га ве­дам­ства ў асоб­нас­ці. «Мы раз­ліч­ва­ем, што ў бу­ду­чы­ні ін­фар­ма­ты­за­цыя не толь­кі па­вы­сіць эфек­тыў­насць кі­ра­ван­ня і праз­рыс­тасць мно­гіх пра­цэ­дур, але і рэз­ка па­шы­рыць унут­ра­ны ры­нак элект­рон­ных па­слуг. А гэ­та як раз той сек­тар эка­но­мі­кі, які ў су­час­ным све­це раз­ві­ва­ец­ца са­мы­мі фан­тас­тыч­ны­мі тэм­па­мі», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Маш­таб­ная ін­фар­ма­ты­за­цыя на­ту­раль­ным чы­нам, без уся­ля­ка­га ад­мі­ніст­ра­цый­на­га пры­му­су пры­вя­дзе да та­го, што і кам­па­ніі, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя ў на­шым Пар­ку вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, у боль­шай сту­пе­ні пач­нуць пра­ца­ваць не толь­кі на за­ход­нія фір­мы, але і на наш унут­ра­ны ры­нак», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

Тры спо­са­бы вы­ра­шэн­ня пен­сій­най праб­ле­мы

Не зай­мац­ца вы­ра­шэн­нем пен­сій­най праб­ле­мы нель­га, лі­чыць Прэ­зі­дэнт. «Нам уда­ло­ся да­біц­ца пас­ля­доў­на­га рос­ту і свое­ча­со­вас­ці пен­сій­ных вы­плат. Але і тут у нас ёсць пэў­ныя пла­ны, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Вы ба­чы­це, што ра­бо­чых рук ста­но­віц­ца менш, пен­сі­я­не­раў да­во­лі шмат. «Ні­дзе ў све­це па­куль не зной­дзе­на ап­ты­маль­на­га спо­са­бу вы­ра­шэн­ня та­кой праб­ле­мы. Нам тут не трэ­ба бег­чы на­пе­ра­дзе па­ра­во­за. Але не зай­мац­ца вы­ра­шэн­нем пен­сій­най праб­ле­мы нель­га», — пры­знаў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што, па-пер­шае, не­аб­ход­на больш глы­бо­ка пра­пра­ца­ваць пы­тан­ні аб тым, як за­ці­ка­віць на­сель­ніц­тва пра­ца­ваць даў­жэй, пас­ля да­сяг­нен­ня пен­сій­на­га ўзрос­ту.

Па-дру­гое, па­трэб­ны пра­па­но­вы па ды­фе­рэн­цы­я­цыі па­ме­раў пен­сій. «Мы ад­вя­лі на­шых пен­сі­я­не­раў ад мя­жы бед­нас­ці. Сён­ня ся­рэд­няя пен­сія вы­шэй­шая за спа­жы­вец­кі бюд­жэт пен­сі­я­не­ра. Та­му на­стаў час па­ду­маць, як зра­біць так, каб той, хто больш унёс у пен­сій­ны фонд, больш і атрым­лі­ваў, пай­шоў­шы на пен­сію, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Тым больш што з 2003 го­да ў нас вя­дзец­ца пер­са­ні­фі­ка­ва­ны ўлік усіх ад­лі­чэн­няў».

Па-трэ­цяе, трэ­ба больш ак­тыў­на раз­ві­ваць доб­ра­ах­вот­нае стра­ха­ван­не да­дат­ко­вых пен­сій як кар­па­ра­тыў­нае, так і аса­біс­тае (та­кі во­пыт у све­це ёсць).

Ра­за­брац­ца з праб­ле­ма­мі ў сфе­ры ЖКГ

Па сло­вах кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, у кра­і­не скла­ла­ся та­кая сі­ту­а­цыя, што ра­бо­чай гру­пе пад эгі­дай Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю да­во­дзіц­ца пе­ра­гля­даць нор­мы і нар­ма­ты­вы вы­дат­каў, якія ад­но­сяц­ца на са­бе­кошт ка­му­наль­ных па­слуг, ацэнь­ваць струк­ту­ру кі­ра­ван­ня ЖКГ, ла­віць там па­ся­рэд­ні­каў і гэ­так да­лей. «Хоць лю­быя фак­ты па­вы­шэн­ня кош­таў звыш пра­гноз­на­га ўзроў­ню, асаб­лі­ва на спа­жы­вец­кія та­ва­ры, па­він­ны быць прад­ме­там ста­ран­на­га ана­лі­зу і раз­бо­ру для ўра­да і абл­вы­кан­ка­маў», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Ужо на пер­ша­па­чат­ко­вым эта­пе ра­бо­чая гру­па для вы­ра­шэн­ня праб­лем­ных пы­тан­няў у ЖКГ вы­яў­ляе шэ­раг сур'­ёз­ных па­ру­шэн­няў. Га­вор­ка ідзе як пра за­вы­шэн­ні кош­таў на па­слу­гі ЖКГ, на­яў­нас­ці па­ся­рэд­ні­каў там, дзе іх быць не па­він­на, так і аб ін­шых праб­ле­мах. «Ужо на пер­шым эта­пе рас­сле­да­ван­ня мы ба­чым ка­ла­саль­нае за­вы­шэн­не та­ры­фаў, якое па­кры­ва­ец­ца бюд­жэ­там (та­му што на­сель­ніц­тва ўсё роў­на 100% не пла­ціць)», — кан­ста­та­ваў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Вель­мі спа­дзя­ю­ся, што тая ка­мі­сія, якая пра­цуе па вёс­цы на ча­ле з прэм'­ер-мі­ніст­рам, са­праў­ды гэ­так жа вы­тра­се іх са шта­ноў і па­ка­жа ім, як яны пра­цу­юць, ку­ды гро­шы ідуць», — ска­заў у су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт. Пры гэ­тым ён яшчэ раз пад­крэс­ліў: ужы­ваць ула­ду, ана­лі­за­ваць вы­дат­кі, кант­ра­ля­ваць аб­грун­та­ва­насць па­вы­шэн­ня та­ры­фаў трэ­ба прад­мет­на, а не ча­каць, ка­лі Прэ­зі­дэнт ство­рыць чар­го­вую ка­мі­сію.

Аду­ка­цыя ў Бе­ла­ру­сі не мае па­трэ­бы ў рэ­фор­мах

«У апош­ні час мы шмат га­во­рым пра тое, што на­ша аду­ка­цыя мае па­трэ­бу ў ней­кай ка­рэк­ці­роў­цы. Я не ска­жу, што нам па­трэб­на рэ­фор­ма. Ні­я­кіх рэ­фор­маў у аду­ка­цыі нам сён­ня не трэ­ба. Трэ­ба пад­ка­рэк­та­ваць. Менш нам па­трэб­на сён­ня лю­дзей з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй, больш у пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ныя ўста­но­вы трэ­ба на­кі­ра­ваць — да­вай­це на­кі­ру­ем і спы­нім уся­ля­кія раз­мо­вы аб рэ­фор­ме», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што сён­ня не­аб­ход­на ска­ар­ды­на­вац­ца, па­гля­дзець, што трэ­ба зра­біць у аду­ка­цыі. «Да­вай­це скла­дзем гэ­ты план на тры га­ды на­пе­рад, каб лю­дзі ра­зу­ме­лі і ве­да­лі, што нам трэ­ба зра­біць. Зай­мі­це­ся, ка­лі лас­ка, гэ­тым ва ўра­дзе і Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што лю­бая па­спя­хо­вая эка­но­мі­ка не­маг­чы­мая без апо­ры на тое, што ў су­час­ным све­це на­зы­ва­ец­ца ча­ла­ве­чым ка­пі­та­лам. «Свет ужо прый­шоў да ра­зу­мен­ня, што аду­ка­цыя і зда­роўе ча­ла­ве­ка — ас­но­ва так зва­на­га ча­ла­ве­ча­га ка­пі­та­лу. Гэ­та эка­на­міч­ныя ка­тэ­го­рыі. Сён­ня рыначны кошт мно­гіх вя­ду­чых су­свет­ных кар­па­ра­цый грун­ту­ец­ца вы­ключ­на на ка­ман­дах ін­тэ­ле­кту­а­лаў, якія пра­цу­юць у іх, на здоль­нас­ці гэ­тых ка­ман­даў ге­не­ры­ра­ваць но­выя пра­дук­ты і ідэі. І на­ват у тых кам­па­ні­ях, якія зай­ма­юц­ца тра­ды­цый­ны­мі ві­да­мі дзей­нас­ці», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Сён­ня не­аб­ход­на ўсвя­до­міць, ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, што аду­ка­цыя пра­хо­дзіць праз усё жыц­цё. «Та­кое ма­гіст­раль­нае раз­віц­цё цы­ві­лі­за­цыі: ча­ла­век, яго ве­ды зай­ма­юць усё больш знач­нае мес­ца, па­сту­по­ва вы­цяс­ня­ю­чы на пе­ры­фе­рыю ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы, фі­нан­сы і на­ват ін­фар­ма­цыю», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Трэ­ба раз­ві­ваць плат­ныя ме­ды­цын­скія па­слу­гі

У раз­віц­ці ай­чын­най ахо­вы зда­роўя да­сяг­ну­ты пры­кмет­ныя пос­пе­хі. Ука­ра­ня­юц­ца су­час­ныя ме­ды­цын­скія тэх­на­ло­гіі, но­выя ме­та­ды ды­яг­нос­ты­кі і ля­чэн­ня. «Але мы па­він­ны ра­зу­мець: якас­ная ме­ды­цы­на — гэ­та вы­ключ­на до­ра­га, гэ­та са­мае да­ра­гое за­да­валь­нен­не ў лю­бой кра­і­не. На­ват у са­мых раз­ві­тых, са­мых ба­га­тых кра­і­нах дзяр­жа­ва не здоль­ная ўзяць на ся­бе ўсе вы­дат­кі ў ме­ды­цын­скай сфе­ры, — ад­зна­чыў ён. — Мы пад­трым­лі­ва­ем і бу­дзем пад­трым­лі­ваць ме­ды­цы­ну. Але прый­шоў час ука­ра­няць но­выя фор­мы — у пры­ват­нас­ці, раз­ві­ваць, па­пу­ля­ры­за­ваць ся­род на­сель­ніц­тва доб­ра­ах­вот­нае ме­ды­цын­скае стра­ха­ван­не».

Ба­за­вы ўзро­вень дзяр­жа­ва за­бяс­пе­чыць усім і заў­сё­ды, за­пэў­ніў Прэ­зі­дэнт, пад­крэс­ліў­шы, што гэ­та пра­мое аба­вя­за­цель­ства дзяр­жа­вы. «У нас не па­ві­нен ва­ляц­ца пад пло­там хво­ры ча­ла­век, ка­лі ў яго ня­ма стра­хоў­кі, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца ў ба­га­тай Аме­ры­цы і з чым зма­га­ец­ца ця­пе­раш­ні прэ­зі­дэнт Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі, ні­як не мо­жа пра­вес­ці гэ­тую рэ­фор­му ў па­трэб­ным для на­сель­ніц­тва пла­не», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Акра­мя ба­за­ва­га ўзроў­ню, ёсць вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­нае ля­чэн­не, і на яго ака­зан­не ў кра­і­не за­тра­ча­ны міль­яр­ды до­ла­раў. «І хто хо­ча атры­маць асаб­лі­выя ўмо­вы ля­чэн­ня і асаб­лі­вую якасць, па­ві­нен ра­зу­мець — гэ­та не бяс­плат­на, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Пры­му­сіць ча­ла­ве­ка вы­клас­ці з сва­ёй кі­шэ­ні поў­ны кошт апе­ра­цыі мы ні­ко­лі не змо­жам, мы на гэ­та не пой­дзем. На­ват у за­мож­на­га ча­ла­ве­ка гро­шай на гэ­та мо­жа не ха­піць. Для гэ­та­га ва ўсім све­це і іс­ну­юць стра­ха­выя сіс­тэ­мы. Прый­шоў час і ў нас адап­та­ваць леп­шы су­свет­ны во­пыт».

На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, трэ­ба ак­тыў­на раз­ві­ваць плат­ныя па­слу­гі ў ме­ды­цы­не, доб­ра­ах­вот­нае ме­ды­цын­скае стра­ха­ван­не. «Да­рэ­чы, на гэ­ты конт мной ня­даў­на пад­пі­са­ны спе­цы­яль­ны ўказ, якім сфе­ра доб­ра­ах­вот­на­га ме­ды­цын­ска­га стра­ха­ван­ня іс­тот­на па­шы­ра­на», — да­даў ён.

«У Бе­ла­ру­сі ёсць лю­дзі, якія сён­ня па­він­ны пла­ціць, якія мо­гуць пла­ціць і хо­чуць за­пла­ціць, каб ме­ды­цы­на нар­маль­на раз­ві­ва­ла­ся», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

За­кра­на­ю­чы пы­тан­не за­ра­бот­най пла­ты ме­ды­каў, кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў: «Усім ура­чам агу­лам ні ад­на дзяр­жа­ва пла­ціць не бу­дзе, і мы так­са­ма не бу­дзем. Каб шмат атрым­лі­ваць, трэ­ба сэр­ца пе­ра­са­джваць, трэ­ба вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ныя апе­ра­цыі пра­во­дзіць і быць эфек­тыў­ным ура­чом, каб да ця­бе іш­лі лю­дзі. Па­трэб­на ды­фе­рэн­цы­я­цыя ў апла­це пра­цы».

«Яшчэ раз пад­крэс­лю: ме­ды­цы­на бы­ла і за­ста­ец­ца бяс­плат­най, — ак­цэн­та­ваў Прэ­зі­дэнт. — Але трэ­ба даць маг­чы­масць тым, хто га­то­вы больш пла­ціць за су­пер­якас­нае аб­слу­гоў­ван­не, зра­біць гэ­та. Больш за тое, та­кі па­ды­ход дыс­цып­лі­нуе ча­ла­ве­ка — ён па­чы­нае ра­зу­мець, што зда­роўе каш­туе гро­шай, па­чы­нае са­чыць за са­бой, вес­ці зда­ро­вы лад жыц­ця, пра­віль­на вы­хоў­ваць сва­іх дзя­цей, уну­каў. На­ша за­да­ча — вы­ха­ваць у ча­ла­ве­ка ад­каз­насць за сваё зда­роўе». Ён пры­знаў, што тут ёсць пра­ца і для дзяр­жа­вы — зра­біць за­ня­ткі фіз­куль­ту­рай да­ступ­ны­мі па ца­не, зруч­ны­мі і пры­ваб­ны­мі ў пер­шую чар­гу для пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня.

Пры на­ра­джэн­ні ў сям'і трэ­ця­га дзі­ця­ці дзяр­жа­ва бу­дзе ад­кры­ваць дэ­па­зіт на $10 тыс.

«На жаль, да гэ­та­га ча­су вы­зна­чаль­ным фак­та­рам рос­ту коль­кас­ці на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­ец­ца міг­ра­цыя. Ра­зам з тым на­ме­ці­лі­ся па­зі­тыў­ныя змя­нен­ні ў ды­на­мі­цы на­ра­джаль­нас­ці. Пе­ра­лом­ны быў 2013 год — на­ра­дзі­ла­ся больш за 118 тыс. дзе­так. Гэ­та мак­сі­маль­ная коль­касць на­ра­джэн­няў за апош­нія два дзе­ся­ці­год­дзі, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Пры­ня­тыя дзяр­жа­вай ме­ры па пад­трым­цы сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, знай­шлі вод­гук у на­сель­ніц­тва. І гэ­ту пад­трым­ку мы бу­дзем аказ­ваць і ў да­лей­шым».

Што да­ты­чыц­ца бя­гу­чай пад­трым­кі, то пра­па­ну­ец­ца кам­пен­са­ваць сям'і не­да­атры­ма­ны да­ход у су­вя­зі з до­гля­дам дзі­ця­ці ва ўзрос­це да 3 га­доў, што­ме­сяц вы­плач­ва­ю­чы па 35 пра­цэн­таў ад ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­ты на кож­нае не­паў­на­лет­няе дзі­ця ў сям'і. «Ка­лі сён­ня пры з'яў­лен­ні дру­го­га дзі­ця­ці (а мы скан­цэнт­ра­ва­лі­ся ме­на­ві­та на дру­гім дзі­ця­ці, на­ра­джэн­не яко­га трэ­ба сты­му­ля­ваць) ма­ці атрым­лі­вае 40 пра­цэн­таў ад ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­ты ў рэс­пуб­лі­цы, і толь­кі на гэ­та на­ро­джа­нае дзі­ця, то па-но­ва­му сям'і бу­дзе вы­плач­вац­ца па 35 пра­цэн­таў ужо на кож­нае не­паў­на­лет­няе (і на пер­шае, і на дру­гое). У цэ­лым атрым­лі­ва­ец­ца 70 пра­цэн­таў ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­ты», — рас­тлу­ма­чыў Прэ­зі­дэнт.

Доў­га­тэр­мі­но­вая пад­трым­ка пра­ду­гледж­вае, што пры на­ра­джэн­ні ў сям'і трэ­ця­га дзі­ця­ці дзяр­жа­ва бу­дзе ад­кры­ваць дэ­па­зіт на су­му $10 тыс., якія сем'і змо­гуць атры­маць пас­ля да­сяг­нен­ня гэ­тым дзі­цем паў­на­лец­ця, ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі да­ру­чыў ура­ду ў двух­ме­сяч­ны тэр­мін пад­рых­та­ваць на асно­ве гэ­тых і ін­шых кан­крэт­ных пра­па­ноў пра­ект ад­па­вед­на­га нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та.

Га­да­ві­на вы­зва­лен­ня — ад­на з га­лоў­ных па­дзей го­да

«Сё­ле­та мы ад­кры­ва­ем Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Гэ­та ўні­каль­ны аб'­ект на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, у све­це і Еў­ро­пе». «Мы вы­му­ша­ны бы­лі яго па­бу­да­ваць та­му, што мно­гія па­ча­лі за­бы­ваць пра той пе­ры­яд гіс­то­рыі, пра ге­ра­ізм, які пра­явіў наш на­род, укра­ін­цы, ра­сі­я­не і ін­шыя на­ро­ды Са­вец­ка­га Са­ю­за ў імя вы­ра­та­ван­ня Баць­каў­шчы­ны, — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Для мо­ла­дзі гэ­та вель­мі важ­на».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што ў 2012 го­дзе ў Па­слан­ні ўпер­шы­ню бы­ло ска­за­на аб ад­ра­джэн­ні вы­твор­час­ці слуц­кіх па­ясоў. «Сён­ня слуц­кія па­ясы ста­лі зда­быт­кам гра­мад­ства. Нам уда­ло­ся ўзна­віць уні­каль­нае тва­рэн­не ча­ла­ве­чых рук, якое не са­сту­пае ўзо­рам та­го пе­ры­я­ду», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Ка­лі мы бу­дзем па­мя­таць сваё мі­ну­лае, ад­наў­ляць стра­ча­нае, зна­чыць, мы ве­да­ем, ад­куль прый­шлі і ча­го хо­чам», — рэ­зю­ма­ваў Прэ­зі­дэнт.

Мы га­то­вы да чэм­пі­я­на­ту

Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў тэ­му ма­ю­ча­га ад­быц­ца ў Мін­ску чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Па­вод­ле яго слоў, сён­ня Мінск га­то­вы да пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту. «Але ж гос­ці (іх бу­дуць дзя­сят­кі ты­сяч, а мо­жа, і сот­ня) па­едуць па ўсіх га­ра­дах і вёс­ках. І не­ка­то­рыя сю­ды пры­едуць, каб «па­ка­лу­пац­ца», як на Алім­пі­я­дзе ў Со­чы (ка­лі гля­дзяць не на тое, як вы­сту­па­юць ат­ле­ты, а шу­ка­юць бруд, каб яго па­ка­заць), — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Мне ўжо ка­жуць, што трэ­ба жур­на­ліс­таў, якія пры­едуць на чэм­пі­я­нат све­ту, не пус­каць ні­ку­ды за ме­жы «Мінск-Арэ­ны». Што за глуп­ства! Ня­хай жур­на­ліс­ты едуць, гля­дзяць, пі­шуць. Але ка­лі ўба­чаць бруд — на­пі­шуць, сфа­та­гра­фу­юць. Дык да­вай­це вы­чыс­цім кра­і­ну, кож­ную вё­сач­ку, асаб­лі­ва ка­ля Мін­ска, і аб­лас­ныя га­ра­ды». Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў: «А ка­лі ка­гось­ці па­кры­ты­куць (жур­на­ліс­ты. — За­ўва­га БЕЛ­ТА), то ска­жу дзя­куй і бу­ду раз­бі­рац­ца з ты­мі, ка­го па­кры­ты­ка­ва­лі».

«Чэм­пі­я­нат ад­кры­вае пе­рад на­мі бліс­ку­чыя перс­пек­ты­вы. Пра­вя­дзём на вы­со­кім уз­роў­ні — і ўсе па­едуць ад нас з жа­дан­нем вяр­нуц­ца, пры­вез­ці да нас яшчэ гро­шы і тут іх па­тра­ціць, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Най­важ­ней­шая за­да­ча — за­бяс­пе­чыць кам­форт­нае і бяс­печ­нае зна­хо­джан­не гас­цей і ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту све­ту».

А што да­ты­чыц­ца не­па­срэд­на спор­ту, то за яго, як ска­заў Прэ­зі­дэнт, «возь­мем­ся, вось прой­дзе чэм­пі­я­нат све­ту — возь­мем­ся так, што ў ка­гось­ці тра­шчаць рэ­бры бу­дуць». «Спорт — гэ­та вя­лі­кая па­лі­ты­ка. Гэ­та не жарт, гэ­тым трэ­ба зай­мац­ца», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён рас­тлу­ма­чыў, што пас­ля пе­ра­мо­гі Да­р'і До­мра­ча­вай і бе­ла­рус­кіх фрыс­тай­ліс­таў на зі­мо­вых Алім­пій­скіх гуль­нях у Со­чы мно­гія да­ве­да­лі­ся пра Бе­ла­русь больш, чым за доў­гія га­ды да гэ­та­га. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі па­він­на быць на­ла­джа­на сіс­тэ­ма пад­рых­тоў­кі пра­фе­сій­ных спарт­сме­наў. Ён ад­зна­чыў, што ў дзяр­жа­ве ство­ра­на пэў­ная інф­ра­струк­ту­ра, якая па­він­на слу­жыць як для пад­рых­тоў­кі пра­фе­сій­ных спарт­сме­наў, так і для агуль­на­га ка­ры­стан­ня на­сель­ніц­твам. «Той жа ха­кей. Мы па­бу­да­ва­лі ня­ма­ла ха­кей­ных пля­цо­вак. Пры гэ­тым я па­тра­бую, каб гэ­та бы­лі не прос­та ха­кей­ныя пля­цоў­кі, а ўні­вер­саль­ныя па­ла­цы. Каб на гэ­тай пля­цоў­цы, да пры­кла­ду, як у Ма­гі­лё­ве ці Мін­ску, лёд за­сла­лі за ве­чар, а та­кія па­крыц­ці ўсю­ды ёсць, па­ста­ві­лі крэс­лы — кан­цэрт, яшчэ ней­кае ме­ра­пры­ем­ства. Та­кія спар­тыў­на-куль­тур­ныя комп­лек­сы. Мы гэ­та зра­бі­лі. Ча­сам на­ват тан­цу­юць больш на ха­кей­ных пля­цоў­ках, чым зай­ма­юц­ца ха­ке­ем. Мы па­він­ны дак­лад­на вы­зна­чыц­ца, част­ку інф­ра­струк­ту­ры трэ­ба ў пры­яры­тэ­це ад­даць спар­тыў­ным шко­лам і спарт­сме­нам. А част­ку — на­сель­ніц­тву. Каб баць­кі ка­та­лі­ся там ра­зам з ма­лы­мі. Так па­ці­ху мы за­цяг­ва­ем на гэ­тыя аб'­ек­ты мо­ладзь. І больш за тое — дзе­ці час­та цяг­нуць на гэ­тыя аб'­ек­ты баць­коў, тым не хо­чац­ца, ім ляг­чэй на ка­на­пе па­ля­жаць, а дзі­ця цяг­не яго зай­мац­ца спор­там. Гэ­та так­са­ма ста­ноў­чы мо­мант», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

За­кра­на­ю­чы яшчэ раз тэ­му ха­кея, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што толь­кі праз спа­бор­ніц­твы мож­на вы­рас­ціць са­праўд­ных ха­ке­іс­таў. «Не бу­дзе спа­бор­ніц­тваў — не вы­га­ду­ем нар­маль­ных бай­цоў у ха­кеі. Я час­та ка­жу: сён­ня спорт, і ў асаб­лі­вас­ці ха­кей, гэ­та не спа­бор­ніц­тва, гэ­та вай­на. Ты вы­хо­дзіш на пля­цоў­ку і па­ві­нен зма­гац­ца. Вы ж ба­чы­це, якія там пра­ві­лы, якая гэ­та гуль­ня. Ледзь пра­зя­ваў — ця­бе зня­суць у борт, а яшчэ і вы­ле­ціш праз гэ­ты борт. Гэ­та вай­на, і мы ака­за­лі­ся не га­то­вы­мі. Усе лю­дзі ад­ноль­ка­выя, ха­ке­іс­ты ад­ноль­ка­выя, ва­ро­ты ад­ноль­ка­выя, па пяць іг­ра­коў гу­ля­юць. Але мы ма­раль­на апы­ну­лі­ся не га­то­вы­мі да гэ­тай ба­раць­бы, да гэ­тай бой­кі, да гэ­тай вай­ны. І ка­лі мы з дзі­ця­ча­га ўзрос­ту не пач­нём іх вы­хоў­ваць та­кім чы­нам — то ні­чо­га не бу­дзе. Вось што нам трэ­ба ра­біць на гэ­тых аб'­ек­тах, якія мы па­бу­да­ва­лі. А па­куль ня­ма сіс­тэ­мы — мы прос­та це­ля­па­ем­ся на лё­дзе. Тое ж да­ты­чыц­ца і фут­бо­ла, і ін­шых ві­даў спор­ту», — ска­заў ён.

Прэ­зі­дэнт асаб­лі­ва ад­зна­чыў, што ўсе тыя аб'­ек­ты, якія бы­лі ство­ра­ны да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску, бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны і пас­ля яго пра­вя­дзен­ня. «Усё, што мы па­бу­да­ва­лі, бу­дзе за­дзей­ні­ча­на, гэ­та заў­сё­ды аку­піц­ца, гэ­та ін­вес­ты­цыі ў ча­ла­ве­чы ка­пі­тал, та­му што не мо­жа быць ні­я­ка­га ка­пі­та­лу без зда­роўя», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Пад­вод­зя­чы вы­ні­кі свай­го зва­ро­ту да на­ро­да і пар­ла­мен­та, Прэ­зі­дэнт за­клі­каў не ўспры­маць па­слан­не лі­та­раль­на, як кі­раў­ніц­тва да дзе­ян­ня. «Нель­га сён­ня лі­та­раль­на ўспры­няць тое, што ска­за­на, маў­ляў, да­вай­це бу­дзем рэа­лі­зоў­ваць, та­му што кі­раў­нік дзяр­жа­вы так ска­заў. Не. Гэ­та — ад­праў­ная кроп­ка для больш шы­ро­ка­га раз­гля­ду праб­лем», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Да­вай­це па­ду­ма­ем, па­ды­ску­ту­ем, пра­ана­лі­зу­ем усе пы­тан­ні, зро­бім для ся­бе ад­па­вед­ныя вы­сно­вы, для та­го, каб заў­сё­ды іс­на­ва­ла на­ша кра­і­на і жыў на ёй так, як жы­ве — мір­на, наш на­род», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Паводле БЕЛТА.

Думка дэпутатаў

Сіг­нал для аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су

Ула­дзі­слаў Цы­дзік, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па аграр­най па­лі­ты­цы:

— У мя­не скла­ла­ся ўні­каль­нае ўра­жан­не ад Па­слан­ня кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы на­ро­ду і пар­ла­мен­ту Бе­ла­ру­сі. Па­вер­це, атрым­лі­ва­еш за­да­валь­нен­не, ка­лі з пер­шых вус­наў чу­еш пра кі­рун­кі раз­віц­ця на­шай дзяр­жа­вы. У Па­слан­ні да­дзе­ны поў­ны па­лі­тыч­ны і гас­па­дар­чы ана­ліз сі­ту­а­цыі ў на­шай кра­і­не. Доб­ра, што та­кі ад­кры­ты дыя­лог да­зво­ліў упэў­ніц­ца, што мы ру­ха­ем­ся ў пра­віль­ным кі­рун­ку.

На­пя­рэ­дад­ні вя­лі­кай на­ра­ды па аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се, дзе бу­дзе прад­стаў­ле­на спра­ва­зда­ча між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі па ўдас­ка­на­лен­ні сель­скай гас­па­дар­кі, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў: даў­гоў ся­лу да­ра­ваць не бу­дзем. Гэ­та сіг­нал аб тым, што трэ­ба пра­ца­ваць эфек­тыў­на. Не­здар­ма кі­раў­нік дзяр­жа­вы ска­заў пра дык­та­ту­ру эфек­тыў­нас­ці вы­твор­час­ці.

Прэ­зі­дэнт ка­заў пра без­гас­па­дар­часць у АПК, якая ад­моў­на ад­люст­роў­ва­ец­ца на са­бе­кош­це пра­дук­таў. Каб нам стаць гас­па­дар­лі­вы­мі, не­аб­ход­на ўдас­ка­на­ліць ме­ха­нізм кі­ра­ван­ня. Без гэ­та­га мы эка­на­міч­ны цуд не атры­ма­ем.

Не прос­та ма­дэр­ні­за­цыя

Вік­тар Ва­лю­шыц­кі, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па эка­на­міч­най па­лі­ты­цы:

— Прэ­зі­дэнт шмат ка­заў пра аба­ро­ну ўнут­ра­на­га рын­ку, пра эфек­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не і пра­вя­дзен­не ма­дэр­ні­за­цыі. Пры гэ­тым тэ­ма экс­пар­ту па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца тэ­май ну­мар адзін.

У гэ­тай пя­ці­год­цы бы­ло ўкла­дзе­на ка­ля 20 млрд до­ла­раў у пра­вя­дзен­не ма­дэр­ні­за­цыі на­шых вы­твор­час­цяў, і ця­пер са­мым га­лоў­ным з'яў­ля­ец­ца эфек­тыў­ная дзей­насць і вы­твор­часць кан­ку­рэн­та­здоль­ных та­ва­раў на­род­на­га спа­жы­ван­ня як на ўнут­ра­ным, так і на знеш­нім рын­ках. Та­му не­аб­ход­на пра­цяг­ваць ра­бо­ту, якая бы­ла рас­па­ча­та апош­нім ча­сам, ка­лі ак­цэнт ра­біў­ся на ма­дэр­ні­за­цыю, з той толь­кі па­праў­кай, што га­вор­ка ідзе не прос­та пра ма­дэр­ні­за­цыю, а пра эфек­тыў­ную ма­дэр­ні­за­цыю.

Вель­мі важ­ны для мя­не быў і лейт­ма­тыў сё­лет­ня­га Па­слан­ня: нам не­аб­ход­ны мір і спа­кой не толь­кі ў на­шай дзяр­жа­ве, але і каб усе па­меж­ныя з на­мі кра­і­ны зна­хо­дзі­лі­ся ў та­кім жа нар­маль­ным ста­не. Нам не трэ­ба ней­кіх эк­стрэ­маль­ных умоў, а нар­маль­нае, спа­кой­нае жыц­цё.

Яшчэ адзін крок з дэ­ма­гра­фіч­най ямы

Ла­ры­са Баг­да­но­віч, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях:

— Вель­мі ра­да, што Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў прын­цып са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці пры на­лі­чэн­ні пен­сій. Факт, што той, хто ад­пра­ца­ваў 40 га­доў, і той, хто ад­пра­ца­ваў толь­кі 10 га­доў, атрым­лі­ва­юць амаль ад­ноль­ка­выя пен­сіі, мно­гіх лю­дзей крыў­дзіць. Гэ­тае пы­тан­не вы­бар­шчы­кі па­ды­ма­юць на кож­най су­стрэ­чы з дэ­пу­та­та­мі. Ця­пер нам ёсць што ад­ка­заць: стаж і за­ро­бак бу­дуць уплы­ваць на па­мер пен­сіі. Рас­пра­цоў­ва­ец­ца цэ­лая сіс­тэ­ма па­ды­хо­даў, каб не па­крыў­дзіць і тых, хто пра­ца­ваў шмат, але атрым­лі­ваў ма­лень­кі за­ро­бак.

Не менш важ­нае пы­тан­не — да­па­мо­га пра на­ра­джэн­ні дзя­цей, да­дат­ко­выя ма­ты­ва­цыі для на­ра­джэн­ня дру­го­га і трэ­ця­га дзі­ця­ці. Па­куль што мы пла­цім 35% ад за­роб­ку пры на­ра­джэн­ні пер­шын­ца, і тая ж су­ма да­па­мо­гі за­ста­ец­ца, ка­лі дзя­цей ужо двое. Ка­лі на­ра­джэн­не дру­го­га дзі­ця­ці не бу­дзе клас­ці­ся па­двой­ным ця­жа­рам на бюд­жэт сям'і, гэ­та да­зво­ліць нам зра­біць яшчэ адзін крок у кі­рун­ку вы­ха­ду з дэ­ма­гра­фіч­най праб­ле­мы. А ка­лі пры да­сяг­нен­ні паў­на­лец­ця трэ­ця­га дзі­ця­ці бу­дзе маг­чы­масць атры­маць 10 ты­сяч до­ла­раў, гэ­та ста­не яшчэ ад­ной знач­най пад­трым­кай шмат­дзет­ных сем'­яў.

Для ся­бе я ад­зна­чы­ла так­са­ма, што сё­лет­няе Па­слан­не ад­роз­ні­ва­ла­ся тым, што раз­мо­ва ў ім амаль не іш­ла пра не­аба­ро­не­ныя ка­тэ­го­рыі на­сель­ніц­тва. Гэ­та свед­чыць пра тое, што сіс­тэ­му аба­ро­ны та­кіх гра­ма­дзян нам ужо ўда­ло­ся вы­бу­да­ваць, і яна пра­цуе. Але са­мае га­лоў­нае, на­стаў час фар­мі­ра­ваць но­вую свя­до­масць гра­мад­ства пра тое, што за­ро­бак і вы­твор­часць пра­цы — уза­е­ма­за­леж­ныя ве­лі­чы­ні, што доб­рая пра­ца дае маг­чы­масць за­раб­ляць. Для мя­не гэ­та — са­мае га­лоў­нае.

Уклад дзяр­жа­вы ў спар­тыў­ныя пе­ра­мо­гі

Ва­дзім Дзе­вя­тоў­скі, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па ахо­ве зда­роўя, фі­зіч­най куль­ту­ры, ся­мей­най і ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­цы:

— Пры ад­ка­зе на пы­тан­ні дэ­пу­та­таў Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў тэ­му до­пін­гу ў вя­лі­кім спор­це, да якой я вель­мі не­абы­яка­вы. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы дак­лад­на рас­ста­віў пры­яры­тэ­ты, ка­лі ка­заў пра тое, што трэ­ба зма­гац­ца з гэ­тай на­ва­лай і ра­зам з тым не ад­ста­ваць ад су­свет­ных лі­да­раў у спор­це, якія, у тым лі­ку, аба­пі­ра­юц­ца на да­сяг­нен­ні ме­ды­цы­ны. Раз­мо­ва — пра на­ву­ко­вую ме­ды­цы­ну, якая па­він­на су­пра­ва­джаць та­ле­на­ві­тых спарт­сме­наў на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні.

Мае спар­тыў­ныя эмо­цыі не асты­лі, і я ба­чу пра­грэс у па­раў­на­нні з тым ча­сам, ка­лі сам вы­сту­паў на Алім­пій­скіх гуль­нях. Та­ды бы­ло менш ува­гі дро­бя­зям, з якіх скла­да­юц­ца да­сяг­нен­ні. Ду­маю, што ця­пе­раш­няе кі­раў­ніц­тва спар­тыў­най га­лі­ны зна­хо­дзіц­ца ў пра­віль­ным кі­рун­ку, бо як бы спарт­смен ні лю­біў сваю спра­ву, на ад­ным яго жа­дан­ні і аль­тру­із­ме сён­ня ме­даль не за­ва­ю­еш. Пе­ра­мо­гі на­шых спарт­сме­наў у Со­чы па­ка­за­лі, як трэ­ба пра­ца­ваць.

За­да­ча пра­ва­ахоў­ным струк­ту­рам

Вік­тар Ру­сак, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы:

— Па­слан­не Прэ­зі­дэн­та — важ­ная па­лі­тыч­ная па­дзея, та­му што кі­раў­нік дзяр­жа­вы фар­му­люе свой пункт гле­джан­ня, вы­каз­вае сваю па­зі­цыю па асноў­ных праб­ле­мах, на­прам­ках, тэн­дэн­цы­ях. Ха­чу ад­зна­чыць, што па­зі­цыя кі­раў­ні­ка на­шай дзяр­жа­вы пас­ля­доў­ная, праз­рыс­тая і зра­зу­ме­лая. І не­вы­пад­ко­ва ў сва­ім вы­сту­пе ён за­кра­нуў пы­тан­ні, так ці інакш звя­за­ныя з за­бес­пя­чэн­нем на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі.

Ха­чу спы­ніц­ца на не­каль­кіх мо­ман­тах, якія пра­гу­ча­лі ў вы­ступ­лен­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Пер­шае — тое, што ён па­ста­віў дак­лад­ную і кан­крэт­ную за­да­чу пра­ва­ахоў­ным струк­ту­рам не­ад­клад­на рэ­ага­ваць на раз­на­стай­ныя пра­ва­ка­цый­ныя ўкі­ды, што ты­чыц­ца шматлікіх ін­сі­ну­а­цый і пе­ра­сле­даў па моў­най на­цы­я­наль­най пры­кме­це. Та­му што вон­ка­ва гэ­та зда­ец­ца бяс­крыўд­ным, але, як па­каз­вае прак­ты­ка, ме­на­ві­та з гэ­та­га мно­гія пы­тан­ні дэ­ста­бі­лі­за­цыі і па­чы­на­юц­ца.

Дру­гое пы­тан­не, з яко­га Прэ­зі­дэнт па­чаў і якое не­ад­на­ра­зо­ва за­кра­наў, — ба­раць­ба з ка­руп­цы­яй. Гэ­та па­зі­цыя не но­вая. На пра­ця­гу, на­пэў­на, 20 га­доў я не па­мя­таю на­ра­ды, дзе б у той ці ін­шай сту­пе­ні ні гу­ча­ла гэ­тая праб­ле­ма. З кан­крэт­ны­мі ліч­ба­мі і фак­та­мі. Гэ­та мае вя­лі­кае ста­ноў­чае зна­чэн­не. Па-пер­шае, та­кая не­па­руш­ная, пас­ля­доў­ная па­зі­цыя да­зва­ляе спа­кой­на ў гэ­тым кі­рун­ку пра­ца­ваць пра­ва­ахоў­ным ор­га­нам. Дру­гі, вель­мі важ­ны мо­мант, які пра­гу­чаў у Па­слан­ні, — у нас у кра­і­не ад­пра­ца­ва­на нар­маль­ная і апе­ра­тыў­на-вы­шу­ко­вая, і пра­ва­вая тэх­на­ло­гія па спы­нен­ні ка­руп­цый­ных пра­яў. Але гэ­тая бя­да не пра­хо­дзіць. Зні­шчыць яе мы па­куль не змаг­лі. І за­да­ча не ў тым, каб па­са­дзіць або па­ка­раць пэў­ную коль­касць лю­дзей. Гэ­та — не са­ма­мэ­та. І кі­раў­нік дзяр­жа­вы вель­мі пра­віль­на сфар­му­ля­ваў, што пра­ца­ваць тут трэ­ба глы­бей і шу­каць ка­ра­ні ка­руп­цый­ных пра­яў, для та­го каб вы­ка­ра­ніць гэ­тую з'я­ву. Ка­лі не вы­ка­ра­ніць, дык ха­ця б мі­ні­мі­за­ваць. А гэ­та за­да­ча ўжо не толь­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, гэ­та за­да­ча і Саў­мі­на, гэ­та за­да­ча ўсіх мі­ніс­тэр­стваў, у пэў­най сту­пе­ні — і пар­ла­мен­та ў сфе­ры за­ка­на­даў­чай пра­пра­цоў­кі мно­гіх пы­тан­няў. За­да­ча ўсіх лю­дзей, ка­му неабы­яка­вы лёс на­шай дзяр­жа­вы.

Падрыхтавала Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Загаловак у газеце: Моцная эканоміка і сумленная ўлада — фундамент незалежнасці краіны і росквіту нацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».