Вы тут

Пераможцаў конкурсу "Залатая Літара" назавуць сёння ў Мінску


У Мінску сёння назавуць пераможцаў і лаўрэатаў Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара". Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.

Конкурс праводзіцца па 24 намінацыях. Рэспубліканскія і абласныя друкаваныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы спаборнічалі ў катэгорыях "Лепшыя матэрыялы грамадска- палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі".

Гран-пры конкурсу "Залатая Літара" будуць уручаны ў намінацыях "Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ" і "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў".

У гэтым годзе прадугледжана спецыяльная намінацыя - "За лепшы сумесны праект друкаваных і электронных СМІ".

Усяго на конкурс было пададзена 218 заявак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».