Вы тут

Пра чы­тан­не


Ска­жы­це, ка­лі вы ў апош­ні час ад­кры­ва­лі кні­гу? Не пра рэ­цэп­ты пры­га­та­ван­ня страў ці да­вед­нік, ка­лі лепш вы­са­джваць на­сен­не гур­коў, не пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху, а звы­чай­ную кні­гу апа­вя­дан­няў, вер­шаў, ра­ман ці эсэ?

Упэў­не­ны, што мно­гія спаш­люц­ца на за­ня­тасць, стом­ле­насць пас­ля ра­бо­ты, ад­сут­насць ці­ка­вай су­час­най лі­та­ра­ту­ры, а ма­ла­дыя і пра­су­ну­тыя — на не­су­час­насць дру­ка­ва­на­га сло­ва, бо ўсё мож­на ад­шу­каць у ін­тэр­нэ­це.

Між тым, не­ка­лі Са­вец­кі Са­юз, у якім мы жы­лі двац­цаць га­доў та­му, на­зы­ва­лі са­май чы­та­ю­чай кра­і­най у све­це.

Ра­сій­скія са­цы­ё­ла­гі пра­вя­лі апы­тан­не і вы­свет­лі­лі, што амаль па­ло­ва на­сель­ніц­тва кра­і­ны-су­сед­кі за апош­ні час не ад­кры­ла ні­вод­най кні­гі. Ду­ма­ец­ца, што і ў нас ліч­бы гэ­тыя не над­та роз­няц­ца. А вось вя­до­мы су­час­ны ра­сій­скі пісь­мен­нік За­хар Пры­ле­пін лі­чыць, што на­ват та­кія да­ныя пе­ра­боль­ша­ны, што чы­та­юць кні­гі пра­цэн­таў 7-10 на­сель­ніц­тва. Ад­ну з пры­чын ён ба­чыць у тым, што сён­няш­няе па­ка­лен­не імк­нец­ца па­ста­віць ся­бе на роў­ных з кла­сі­ка­мі і ге­ні­я­мі, маў­ляў, мы не дур­ней­шыя. А ін­тэр­нэт дае маг­чы­масць на­ха­міць лю­бо­му, вы­клі­каць яго на спрэч­ку. А што мо­жа ад­ка­заць на ла­ян­ку праз ін­тэр­нэт той жа Леў Мі­ка­ла­е­віч Талс­той?

Мно­гім сён­ня зда­ец­ца, што мы жы­вём у век ін­фар­ма­цыі, ка­лі на ўсё мож­на атры­маць ад­каз, вар­та толь­кі «за­гуг­ліць» у ін­тэр­нэ­це. З'я­ві­лі­ся і ін­тэр­нэт-пісь­мен­ні­кі. Ім не па­трэб­ны ні рэ­дак­ту­ра, ні цэн­зу­ра, ні пры­знан­не кры­ты­каў. Іх пад­трым­лі­ва­юць род­нас­ныя сай­ты, роз­ныя фо­ру­мы, і ўжо гра­фа­ма­ны аспрэч­ва­юць вар­тасць тво­раў са­праўд­ных та­ле­на­ві­тых пісь­мен­ні­каў, ды і шмат­лі­кія вы­даў­цы ў па­го­ні за пры­быт­кам шчод­ра да­юць ім мес­ца на кніж­ных па­лі­цах. Ін­дуст­рыя за­баў­ляль­нас­ці ад­ву­чы­ла ча­ла­ве­ка ўспры­маць скла­да­ны тэкст, ад­чу­ваць пры чы­тан­ні ра­дасць, за­мі­ла­ван­не, го­ра... І та­му так зва­ных пісь­мен­ні­каў ста­но­віц­ца больш, чым чы­та­чоў.

Мно­гіх гэ­та за­да­валь­няе. Адзін та­кі ра­мес­нік хва­ліц­ца, што ў яго кні­гі вы­хо­дзяць ты­ра­жа­мі боль­шы­мі, чым у лю­бо­га кла­сі­ка. А што яго­ныя кні­гі аду­ка­ва­ныя чы­та­чы ў ру­кі гі­дзяц­ца браць, яго ма­ла хва­люе.

Ча­мусь­ці пры­ня­та сён­ня лі­чыць, што бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра спрэс ар­ха­іч­ная, ся­лян­ская, што яе су­час­ні­кі чы­таць не бу­дуць. Між тым, тво­ры Ва­сі­ля Бы­ка­ва, Іва­на Ша­мя­кі­на пе­ра­кла­да­лі­ся на дзя­сят­кі моў све­ту, п'е­сы Анд­рэя Ма­ка­ён­ка і Аляк­сея Ду­да­ра­ва іш­лі прак­тыч­на ва ўсіх тэ­ат­рах Са­вец­ка­га Са­ю­за, ды і сён­ня яго­ным «Бе­лым ро­сам-2» прад­ра­ка­юць вя­лі­кі пра­кат у кра­і­нах СНД.

І хоць пос­пе­хі сён­няш­ніх ай­чын­ных лі­та­ра­та­раў кры­ху больш сціп­лыя, тым не менш, про­за ма­ла­дой пісь­мен­ні­цы Але­ны Бра­ва ста­но­віц­ца лаў­рэ­а­там прэ­мій у Ра­сіі і за яе ме­жа­мі, а па апо­вес­ці Анд­рэя Фе­да­рэн­кі зды­ма­ец­ца се­ры­ял.

Дык што ж ра­біць з чы­тан­нем, з мас­тац­кай лі­та­ра­ту­рай уво­гу­ле? У час ад­на­го з «круг­лых ста­лоў» на гэ­тую тэ­му яго ўдзель­нік вы­ка­заў­ся свое­асаб­лі­ва — трэ­ба тры­маць аба­ро­ну, як у акру­жа­най крэ­пас­ці лю­дзі збі­ра­юц­ца і вы­ра­ша­юць, аба­ра­няц­ца або зда­вац­ца.

Што ж, неш­та ў гэ­тых сло­вах ёсць. Ад ха­о­су пош­лас­ці, без­ду­хоў­нас­ці, хам­ства і не­вуц­тва, які прос­та прэ і ле­зе ва ўсе шчы­лі­ны, са­праў­ды трэ­ба аба­ра­няц­ца. Бо на ка­ну — бу­ду­чы­ня і ма­раль­нае зда­роўе на­ступ­ных па­ка­лен­няў.

На­вум ГАЛЬ­ПЯ­РО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».