Вы тут

За­клад­ва­ец­ца ас­но­ва су­пра­цоў­ніц­тва з Ла­о­сам і Кам­бо­джай


Су­стра­ка­ю­чы­ся ўчо­ра са стар­шы­нёй На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ла­ос­кай На­род­на-Дэ­ма­кра­тыч­най Рэс­пуб­лі­кі Па­ні Ят­хо­ту Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што ле­тась упер­шы­ню ў гіс­то­рыі двух­ба­ко­вых ад­но­сін ад­быў­ся ві­зіт Прэ­зі­дэн­та Ла­о­са Цю­ма­лі Сай­ня­со­на ў Мінск, паведамляе БЕЛ­ТА. «З гэ­та­га ві­зі­ту па­чаў­ся вель­мі сур'­ёз­ны но­вы этап на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, для су­пра­цоў­ніц­тва лю­бых кра­ін вель­мі важ­ныя ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны — яны з'яў­ля­юц­ца ба­за­вы­мі, па іх ацэнь­ва­юць маш­таб і глы­бі­ню між­дзяр­жаў­ных ад­но­сін. «Бу­дзем шчы­ры­мі: тут нам па­хва­ліц­ца ня­ма чым, — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — На­шы ад­но­сі­ны толь­кі па­чы­на­юць раз­ві­вац­ца. Мы спра­бу­ем за­клас­ці не­ка­то­рую асно­ву гэ­тых ад­но­сін». Прэ­зі­дэнт вы­ка­заў над­зею, што пар­ла­мен­та­рыі ады­гра­юць сваю ро­лю ў двух­ба­ко­вых ад­но­сі­нах. Бе­ла­русь раз­ліч­вае на ўста­наў­лен­не та­кіх жа цёп­лых і дру­жа­люб­ных ад­но­сін, якія іс­ну­юць з сяб­рам і су­се­дам Ла­о­са В'ет­на­мам.

У сваю чар­гу Па­ні Ят­хо­ту па­га­дзі­ла­ся з Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам, што на­раў­не з па­лі­тыч­ны­мі ад­но­сі­на­мі трэ­ба раз­ві­ваць ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя су­вя­зі.

Бе­ла­русь ба­чыць вя­лі­кія перс­пек­ты­вы па раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва з Кам­бо­джай. Аб гэ­тым за­явіў учо­ра Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з прэм'­ер-мі­ніст­рам Ка­ра­леў­ства Кам­бо­джа Хун Се­нам. «Мы з вя­лі­кі­мі на­дзея­мі гля­дзім на су­пра­цоў­ніц­тва з ва­шай кра­і­най», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, у Бе­ла­ру­сі і Кам­бо­джы ёсць шмат агуль­ных ін­та­рэ­саў і пра­ек­таў, якія мож­на су­мес­на рэа­лі­за­ваць. «У нас ёсць тое, што ці­ка­віць вас, што мы мо­жам пра­па­на­ваць вам, і мы га­то­вы гэ­та зра­біць, ня­хай гэ­та бу­дуць су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы па вы­твор­час­ці аў­та­ма­біль­най тэх­ні­кі, ва­ен­на-тэх­ніч­нае су­пра­цоў­ніц­тва, ра­бо­та ў гор­на­зда­быў­най га­лі­не», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Прэм'­ер-мі­ністр Кам­бо­джы ў сваю чар­гу вы­ка­заў над­зею, што яго ві­зіт уня­се сваю леп­ту ў да­лей­шае раз­віц­цё двух­ба­ко­вых ад­но­сін. Хун Сен рас­ка­заў, што ўпер­шы­ню па­бы­ваў у Бе­ла­ру­сі ў 1981 го­дзе, і звяр­нуў ува­гу на па­спя­хо­вае раз­віц­цё кра­і­ны. Ён так­са­ма пе­ра­даў за­пра­шэн­не Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі ад ка­ра­ля Кам­бо­джы на­ве­даць кра­і­ну з афі­цый­ным ві­зі­там.

1

1

 

 

2

2

 

Су­стра­ка­ю­чы­ся ўчо­ра са стар­шы­нёй На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ла­ос­кай На­род­на-Дэ­ма­кра­тыч­най Рэс­пуб­лі­кі Па­ні Ят­хо­ту Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што ле­тась упер­шы­ню ў гіс­то­рыі двух­ба­ко­вых ад­но­сін ад­быў­ся ві­зіт Прэ­зі­дэн­та Ла­о­са Цю­ма­лі Сай­ня­со­на ў Мінск, паведамляе БЕЛ­ТА. «З гэ­та­га ві­зі­ту па­чаў­ся вель­мі сур'­ёз­ны но­вы этап на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, для су­пра­цоў­ніц­тва лю­бых кра­ін вель­мі важ­ныя ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны — яны з'яў­ля­юц­ца ба­за­вы­мі, па іх ацэнь­ва­юць маш­таб і глы­бі­ню між­дзяр­жаў­ных ад­но­сін. «Бу­дзем шчы­ры­мі: тут нам па­хва­ліц­ца ня­ма чым, — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — На­шы ад­но­сі­ны толь­кі па­чы­на­юць раз­ві­вац­ца. Мы спра­бу­ем за­клас­ці не­ка­то­рую асно­ву гэ­тых ад­но­сін». Прэ­зі­дэнт вы­ка­заў над­зею, што пар­ла­мен­та­рыі ады­гра­юць сваю ро­лю ў двух­ба­ко­вых ад­но­сі­нах. Бе­ла­русь раз­ліч­вае на ўста­наў­лен­не та­кіх жа цёп­лых і дру­жа­люб­ных ад­но­сін, якія іс­ну­юць з сяб­рам і су­се­дам Ла­о­са В'ет­на­мам. У сваю чар­гу Па­ні Ят­хо­ту па­га­дзі­ла­ся з Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам, што на­раў­не з па­лі­тыч­ны­мі ад­но­сі­на­мі трэ­ба раз­ві­ваць ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя су­вя­зі. Бе­ла­русь ба­чыць вя­лі­кія перс­пек­ты­вы па раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва з Кам­бо­джай. Аб гэ­тым за­явіў учо­ра Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з прэм'­ер-мі­ніст­рам Ка­ра­леў­ства Кам­бо­джа Хун Се­нам. «Мы з вя­лі­кі­мі на­дзея­мі гля­дзім на су­пра­цоў­ніц­тва з ва­шай кра­і­най», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, у Бе­ла­ру­сі і Кам­бо­джы ёсць шмат агуль­ных ін­та­рэ­саў і пра­ек­таў, якія мож­на су­мес­на рэа­лі­за­ваць. «У нас ёсць тое, што ці­ка­віць вас, што мы мо­жам пра­па­на­ваць вам, і мы га­то­вы гэ­та зра­біць, ня­хай гэ­та бу­дуць су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы па вы­твор­час­ці аў­та­ма­біль­най тэх­ні­кі, ва­ен­на-тэх­ніч­нае су­пра­цоў­ніц­тва, ра­бо­та ў гор­на­зда­быў­най га­лі­не», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Прэм'­ер-мі­ністр Кам­бо­джы ў сваю чар­гу вы­ка­заў над­зею, што яго ві­зіт уня­се сваю леп­ту ў да­лей­шае раз­віц­цё двух­ба­ко­вых ад­но­сін. Хун Сен рас­ка­заў, што ўпер­шы­ню па­бы­ваў у Бе­ла­ру­сі ў 1981 го­дзе, і звяр­нуў ува­гу на па­спя­хо­вае раз­віц­цё кра­і­ны. Ён так­са­ма пе­ра­даў за­пра­шэн­не Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі ад ка­ра­ля Кам­бо­джы на­ве­даць кра­і­ну з афі­цый­ным ві­зі­там.

1

2

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».