Вы тут

Трам­вай на­пра­кат


На чар­го­вым па­ся­джэн­ні се­на­та­ры ўхва­лі­лі 12 за­ко­на­пра­ек­таў.

Адзін з най­больш знач­ных — «Аб уня­сен­ні змяненняў і да­паў­нен­няў у не­ка­то­рыя за­ко­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях вы­зна­чэн­ня пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му» — вы­лу­чае сту­дэн­таў у якас­ці асоб­най гру­пы на­сель­ніц­тва ў раз­лі­ку бюд­жэ­ту пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му. Дру­гі важ­ны за­ко­на­пра­ект — «Аб га­рад­скім элект­рыч­ным транс­пар­це і мет­ра­па­лі­тэ­не» — ці­ка­вы ўжо тым, што ўпер­шы­ню ў поў­ным аб'­ёме на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні бу­дуць урэ­гу­ля­ва­ны пра­ва­выя ста­сун­кі ў азна­ча­най сфе­ры.

За­ко­на­пра­ект, які ты­чыц­ца вы­зна­чэн­ня бюд­жэ­ту пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му ў кра­і­не, рас­пра­ца­ва­ны з улі­кам уні­фі­ка­цыі па­ды­хо­даў у рам­ках Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры. Як за­ў-
ва­жыў у раз­мо­ве з жур­на­ліс­та­мі Мі­ка­лай КА­ЗА­РА­ВЕЦ, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці,

у но­вай рэ­дак­цыі За­ко­на бу­дзе ўве­дзе­на са­цы­яль­на-дэ­ма­гра­фіч­най ка­тэ­го­рыя «сту­дэн­ты», якія ра­ней зна­хо­дзі­лі­ся ў ка­тэ­го­рыі «дзе­ці», што не вель­мі ла­гіч­на.

— Па­шы­ра­юц­ца пра­вы Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны ў тым, што даты­чыц­ца за­цвяр­джэн­ня бюд­жэ­ту пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му, — за­ўва­жыў се­на­тар. — Бюд­жэт пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му бу­дзе за­цвяр­джац­ца што­квар­таль­на і, што са­мае важ­нае, з улі­кам цэн апош­ня­га ме­ся­ца кож­на­га квар­та­ла. Та­кім чы­нам, па сло­вах Мі­ка­лая Ка­за­раў­ца, за­ко­на­пра­ект мак­сі­маль­на пры­блі­жа­ны да рэ­аль­на­га жыц­ця.

Як за­ўва­жыў пар­ла­мен­та­рый, бюд­жэт пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му па­вы­ша­ец­ца або па­ні­жа­ец­ца ў за­леж­нас­ці ад эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не.

* * *

Што­дзён­на трам­ваі, тра­лей­бу­сы і мет­ро пе­ра­во­зяць пры­клад­на 2,5 міль­ё­на па­са­жы­раў.

Ана­толь СІ­ВАК, мі­ністр транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Бе­ла­ру­сі, за­ўва­жыў, што пра­ект за­ко­на «Аб га­рад­скім элект­рыч­ным транс­пар­це і мет­ра­па­лі­тэ­не» змя­шчае па­тра­ба­ван­ні, у тым лі­ку, па ахо­ве па­са­жы­раў і ра­бот­ні­каў пе­ра­воз­чы­ка ад ак­таў тэ­ра­рыз­му.

Што ці­ка­ва, за­ко­на­пра­ек­там уво­дзіц­ца нор­ма, якая пра­ду­гледж­вае не­рэ­гу­ляр­ную пе­ра­воз­ку па­са­жы­раў га­рад­скім элект­рыч­ным транс­пар­там на асно­ве да­га­во­ра фрах­та­ван­ня. Ма­юц­ца на ўва­зе эк­скур­сіі, ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­ка­зы, пад­воз ра­бо­чых да мес­ца пра­цы ў вы­зна­ча­ны час.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.