Вы тут

Па пы­тан­нях дэ­пу­та­таў — кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні


Пас­ля вы­ступ­лен­ня Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі з Па­слан­нем да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і На­цы­я­наль­на­га схо­ду дэ­пу­та­ты абедз­вюх па­лат пар­ла­мен­та ме­лі маг­чы­масць за­даць кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы свае пы­тан­ні, як пра­ві­ла, сфар­му­ля­ва­ныя ў вы­ні­ку су­стрэч з вы­бар­шчы­ка­мі. Та­му ад­ка­зы на іх — гэ­та по­гляд лі­да­ра кра­і­ны на на­дзён­ныя для яе жы­ха­роў праб­ле­мы. Па най­больш скла­да­ных пы­тан­нях Прэ­зі­дэнт даў кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні ўра­ду і сва­ёй Ад­мі­ніст­ра­цыі.

Пра служ­бо­вае жыл­лё і па­цяр­пе­лыя тэ­ры­то­рыі

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­га­дзіў­ся з дэ­пу­та­там ад Бы­хаў­скай вы­бар­чай акру­гі № 81 (Ма­гі­лёў­ская воб­ласць) Тац­ця­най КА­НАН­ЧУКпра не­спра­вяд­лі­васць аб­ме­жа­ван­няў па пры­ва­ты­за­цыі служ­бо­ва­га жыл­ля на тэ­ры­то­ры­ях, якія па­цяр­пе­лі ад ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС. Ён па­абя­цаў ра­за­брац­ца ў сі­ту­а­цыі і па­ста­віў вер­ты­ка­лі ўла­ды за­да­чу знач­на пад­цяг­нуць уз­ро­вень жыц­ця на­сель­ніц­тва на поўд­ні і паў­днё­вым ус­хо­дзе кра­і­ны.

«Мы тро­хі ска­рэк­ту­ем сваю па­лі­ты­ку ў пла­не пе­ра­адо­лен­ня на­ступ­стваў чар­но­быль­скай ава­рыі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт і да­даў, што па­ка­заль­най у гэ­тым пла­не бу­дзе Ма­гі­лёў­ская воб­ласць.

Ён па­абя­цаў пад­час сва­ёй тра­ды­цый­най па­езд­кі ў па­цяр­пе­лыя ад чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы рэ­гі­ё­ны азна­ё­міц­ца з пла­на­мі мяс­цо­вых уладаў па раз­віц­ці гэ­тых тэ­ры­то­рый і кан­цэп­цы­яй па раз­віц­ці паўд­нё­ва-ўсход­няй част­кі Ма­гі­лёў­шчы­ны. Па мер­ка­ван­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, гэ­та бу­дзе па­ка­заль­на і ха­рак­тэр­на і для ін­шых рэ­гі­ё­наў, у тым лі­ку поўд­ня Го­мель­скай воб­лас­ці.

Пра маг­чы­масць пры­ва­ты­за­цыі жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў унут­ра­ных спраў, суд­дзя­мі, пра­ку­рор­скі­мі ра­бот­ні­ка­мі, якія ма­юць стаж вай­ско­вай аль­бо дзяр­жаў­най служ­бы больш за 20 га­доў, спы­та­ла дэ­пу­тат Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па за­ка­на­даў­стве На­тал­ля ГУЙ­ВІК (По­лац­кая га­рад­ская вы­бар­чая акру­га № 28).

Гэ­тая праб­ле­ма да­ты­чыц­ца вы­шэй­на­зва­най ка­тэ­го­рыі лю­дзей, якія атры­ма­лі ве­да­мас­нае жыл­лё пас­ля 8 кра­са­ві­ка 2006 го­да ў су­вя­зі са служ­бо­вай не­аб­ход­нас­цю. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што ка­лі та­кое пы­тан­не фар­му­люе на­род­ны вы­бран­нік, зна­чыць, яно па­тра­буе вы­ра­шэн­ня. Ён да­ру­чыў сва­ім па­моч­ні­кам дэ­та­лё­ва ра­за­брац­ца ў гэ­тай праб­ле­ме.

Пра па­вы­шэн­не цэн на ал­ка­го­ль і ты­тунь

Дэ­пу­тат Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па аду­ка­цыі, куль­ту­ры і на­ву­цы На­тал­ля КУ­ЧЫН­СКАЯ (Іў­еў­ская вы­бар­чая акру­га № 53) пра­па­на­ва­ла Прэ­зі­дэн­ту па­вы­сіць ак­цы­зы на ал­ка­голь­ную і ты­ту­нё­вую пра­дук­цыю, каб на­кі­ра­ваць вы­ру­ча­ныя срод­кі на куль­тур­ныя, аду­ка­цый­ныя і спар­тыў­ныя пра­ек­ты. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­ка­заў, што да вы­ра­шэн­ня та­кіх за­дач трэ­ба па­ды­хо­дзіць аб­ду­ма­на. «Мы мо­жам на ал­ка­голь і ты­тунь па­вы­сіць ак­цы­зы. Чы­тай — па­вы­сіць цэ­ны. Паў­стае пы­тан­не: дзе бу­дзем пра­да­ваць ал­ка­голь і ты­тунь, асаб­лі­ва ва ўмо­вах Мыт­на­га са­ю­за? Ка­лі ца­на бу­дзе вы­шэй­шай, чым на «бар­ма­ту­ху», на­ват ня­якас­ную, якую мы ча­сам атрым­лі­ва­ем з‑за ме­жаў кра­і­ны, наш на­род бу­дзе піць гэ­тую «бар­ма­ту­ху», аж да адэ­ка­ло­ну. Бы­лі ж та­кія пе­ры­я­ды. Та­му па­вы­шаць цэ­ны на ал­ка­голь і ты­тунь трэ­ба вель­мі аку­рат­на і асця­рож­на, каб не за­крыць для ся­бе рын­кі і не стра­ціць унут­ра­ны ры­нак».

Пра дэ­валь­ва­цыю і кан­ку­рэн­та­здоль­насць

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах Люд­мі­лы ДА­БРЫ­НІ­НАЙ (Ар­шан­ская га­рад­ская вы­бар­чая акру­га № 26), Прэ­зі­дэнт за­пэў­ніў, што аб­валь­най дэ­валь­ва­цыі ў Бе­ла­ру­сі не бу­дзе.

«Бу­дзем ра­біць усё, каб яе па­збег­нуць», — за­пэў­ніў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён да­даў, што ў Бе­ла­ру­сі не ма­юць на­ме­ру пра­во­дзіць дэ­валь­ва­цыю ад­мі­ніст­ра­цый­на, як, на­прык­лад, у Ка­зах­ста­не. «Ка­лі мы бу­дзем ба­чыць, што гэ­та не­аб­ход­на, што ў нас ня­ма зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў або яны апус­ка­юц­ца ні­жэй за пла­ну­е­мы кры­тыч­ны ўзро­вень, мы спа­кой­на пра­вя­дзём дэ­валь­ва­цыю. Ка­лі да кан­ца го­да да­ба­вім яшчэ 5–6 пра­цэн­таў, бу­дзе нар­маль­на», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Прэ­зі­дэнт на­зваў скан­даль­ны­мі чут­кі аб тым, што пас­ля чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску бу­дзе дэ­валь­ва­ва­на на­цы­я­наль­ная ва­лю­та. На яго дум­ку, за­клік «бег­чы ў аб­мен­ні­кі» з'яў­ля­ец­ца бес­пад­стаў­ным. «Ка­лі ка­му-не­будзь за­хо­чац­ца бег­чы — бя­жы­це. Там сён­ня праб­лем ня­ма. Мя­няй­це, але крыў­да­ваць по­тым бу­дзе­це са­мі на ся­бе. Аб­валь­ваць мы ні­чо­га не бу­дзем, не пе­ра­жы­вай­це, траць­це гро­шы ў ма­га­зі­нах», — вы­ка­заў­ся Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Пра жыц­цё ў но­вым Са­ю­зе

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па эка­на­міч­най па­лі­ты­цы Вік­та­ра ВА­ЛЮ­ШЫЦ­КА­ГА (Брэсц­кая-За­ход­няя вы­бар­чая акру­га № 1), што ча­кае бе­ла­рус­кую эка­но­мі­ку і суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня пас­ля ства­рэн­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў: «Гор­шых, чым ця­пер, умоў не бу­дзе. Мо­жа быць, на­ват лепш, ка­лі Ра­сія, перш за ўсё, вы­ка­нае сваё абя­цан­не. Мой ка­ле­га, ра­сій­скі прэ­зі­дэнт, у свой час ска­заў, што яны га­то­вы з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да зняць вы­клю­чэн­ні і аб­ме­жа­ван­ні. Гэ­та бы­ло ска­за­на ў вуз­кім і шы­ро­кім ко­ле два ці два з па­ло­вай га­ды таму. Прэм'­ер-мі­ністр Мядз­ве­дзеў пра гэ­та так­са­ма ка­заў, яшчэ ка­лі быў прэ­зі­дэн­там». Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ўсе гэ­тыя за­явы ён вы­пі­саў і га­то­вы па­ка­заць на су­стрэ­чы прэ­зі­дэн­таў Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ра­сіі 29 кра­са­ві­ка ў Мін­ску.

«Бы­ло не­ад­на­ра­зо­ва ска­за­на, што гэ­тыя вы­клю­чэн­ні і аб­ме­жа­ван­ні бу­дуць зня­ты. Ра­сія ў гэ­тым пра­цэ­се на­ват іш­ла на­пе­ра­дзе. Мы вы­каз­ва­лі на­сця­ро­жа­насць, што гэ­та мо­жа пры­вес­ці да пэў­ных на­ступ­стваў па вы­твор­час­ці ле­каў, ал­ка­го­лю, у бан­каў­скай сфе­ры. Асаб­лі­ва гэ­тая сфе­ра і транс­парт хва­ля­ва­лі Ка­зах­стан. Мы гэ­та ўсё вы­каз­ва­лі, але ра­сій­скі бок увесь час на­стой­ваў на зняцці вы­клю­чэн­няў і аб­ме­жа­ван­няў», — па­ве­да­міў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Ця­пер сі­ту­а­цыя не­каль­кі ін­шая. «Ка­зах­стан быц­цам бы за­да­валь­няе ўсё, што ад­бы­ва­ец­ца, та­му што яго га­лоў­ны пры­яры­тэт — ус­ту­піць у Су­свет­ную ганд­лё­вую ар­га­ні­за­цыю, а по­тым у наш эка­на­міч­ны са­юз. Ра­сію ні­бы так­са­ма за­да­валь­няе ця­пе­раш­няя сі­ту­а­цыя. Бе­ла­русь жа дак­лад­на за­яў­ляе, што мы пры­трым­лі­ва­ем­ся тых на­шых за­яў, якія бы­лі зроб­ле­ны ра­ней», — рас­тлу­ма­чыў Прэ­зі­дэнт.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.