Вы тут

За­мест не­каль­кіх — адзін


Спрашчаецца ме­ха­нізм апла­ты па­дат­каў.

Пра ра­бо­ту тэ­ры­та­ры­яль­ных пад­атко­вых ор­га­наў, удас­ка­на­лен­не ме­ха­ніз­му апла­ты гра­ма­дзя­на­мі па­да­тку на не­ру­хо­масць і зя­мель­на­га па­да­тку ў сель­скай мяс­цо­вас­ці рас­ка­заў стар­шы­ням па­сял­ко­вых і сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па­дат­ка­аб­кла­дан­ня фі­зіч­ных асоб Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах Мі­ха­іл Ра­соль­ка. Су­стрэ­ча ад­бы­ла­ся ў Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Бе­ла­ру­сі.

На ўлі­ку ў пад­атко­вых ор­га­нах — больш як 2 млн 900 тыс. пла­цель­шчы­каў зя­мель­на­га па­да­тку і па­да­тку на не­ру­хо­масць. У тым лі­ку па­ло­ва з іх мае пра­ва на льго­ту. На­прык­лад, ва­ен­ныя тэр­мі­но­вай служ­бы, удзель­ні­кі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, пен­сі­я­не­ры па ўзрос­це, ін­ва­лі­ды І і ІІ груп, ін­шыя не­пра­ца­здоль­ныя гра­ма­дзя­не, чле­ны шмат­дзет­ных сем'­яў, асо­бы, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць у вёс­цы і пра­цу­юць у ар­га­ні­за­цы­ях, раз­ме­шча­ных у сель­скай мяс­цо­вас­ці, а так­са­ма ва ўста­но­вах куль­ту­ры, ахо­вы зда­роўя, аду­ка­цыі і са­цы­яль­най аба­ро­ны, што зна­хо­дзяц­ца там. Сю­ды ад­но­сяц­ца і бы­лыя ра­бот­ні­кі гэ­тых ар­га­ні­за­цый пас­ля вы­ха­ду на пен­сію.

Іль­го­ты не для ўсіх

Але і тут ёсць пэў­ныя тон­ка­сці. На­прык­лад, дзе­ці бу­ду­юць дом ка­ля Мін­ска, пра­піс­ва­юць ту­ды са­ста­рэ­лых баць­коў, якія ма­юць пра­ва на льго­ты. Але фак­тыч­на пра­жы­ва­юць у ім са­мі. Яшчэ адзін ню­анс: іль­го­та на­ле­жыць ін­ва­лі­дам і пен­сі­я­не­рам, ка­лі ра­зам з імі не за­рэ­гіст­ра­ва­ны пра­ца­здоль­ныя гра­ма­дзя­не. Але зда­ра­ец­ца і так, што ра­зам з баць­кам і ма­ці жы­ве сын, які не пры­но­сіць у дом ні­чо­га, акра­мя кло­па­ту: ні­дзе не пра­цуе, зло­ўжы­вае ал­ка­го­лем. У гэ­тым вы­пад­ку пен­сі­я­не­ры губ­ля­юць іль­го­ту. «Ме­на­ві­та та­му мяс­цо­вым Са­ве­там дэ­пу­та­таў трэ­ба па­ды­хо­дзіць да пра­да­стаў­лен­ня льгот з улі­кам кан­крэт­най сі­ту­а­цыі», — за­ўва­жыў прад­стаў­нік Мі­ніс­тэр­ства.

Ле­тась бы­ло на­лі­ча­на 490 млрд руб­лёў ма­ё­мас­ных па­дат­каў (зям­ля і не­ру­хо­масць), з улі­кам прэ­фе­рэн­цый прад'­яў­ле­на да апла­ты ка­ля 250 млрд руб­лёў. У раз­лі­ку на ад­на­го ча­ла­ве­ка ся­рэд­няя су­ма па­да­тку на не­ру­хо­масць па кра­і­не скла­ла 140 тыс. руб­лёў за год, на зям­лю — 50 тыс. руб­лёў. Па Мін­ску — ад­па­вед­на 200 і 400 тыс. руб­лёў.

Най­боль­шая коль­касць пла­цель­шчы­каў па­да­тку на ўлі­ку ў Мін­скай воб­лас­ці — 740 тыс. ча­ла­век. У Брэсц­кай — 482, Го­мель­скай — 431, Ві­цеб­скай 398, Гро­дзен­скай і Ма­гі­лёў­скай пры­клад­на па 350, у Мін­ску — 147 ты­сяч.

Чым пра­сцей, тым лепш

Ме­ха­нізм вы­лі­чэн­ня па­дат­каў да­во­лі пра­ца­ём­кі, па­тра­буе як фі­зіч­ных на­ма­ган­няў, так і ма­тэ­ры­яль­ных за­трат. Ра­зам з тым у вы­ні­ку ап­ты­мі­за­цыі коль­касць ра­бот­ні­каў пад­атко­вых ор­га­наў змен­шы­ла­ся на чвэрць, у ра­ён­ных ін­спек­цы­ях пра­цуе па 8-9 ча­ла­век. Сён­ня шмат ро­біц­ца па спра­шчэн­ні, удас­ка­на­лен­ні пра­цэ­су раз­лі­ку па­дат­каў. Згод­на з за­ка­на­даў­ствам, кож­ны гра­ма­дзя­нін па­ві­нен атры­маць па­ве­дам­лен­не з па­зна­ча­ным па­ме­рам па­да­тку, які на­ле­жыць апла­ціць. Да ве­да­ма, кошт ад­на­го та­ко­га пісь­ма ле­тась склаў 10 тыс. руб­лёў. Для ска­ра­чэн­ня за­трат па-
д­атко­выя ор­га­ны прак­ты­ку­юць уру­чэн­не ка­рэс­пан­дэн­цыі стар­шы­ням ці каз­на­чэ­ям са­до­вых та­ва­рыст­ваў.

— Сё­ле­та за­клю­чы­лі да­га­вор на па­слу­гі з «Бел­пош­тай». У элект­рон­ным вы­гля­дзе ін­фар­ма­цыя, што ты­чыц­ца пла­цель­шчы­каў, пе­рад­аец­ца паш­та­ві­кам, якія, у сваю чар­гу, дру­ку­юць па­ве­дам­лен­ні аў­та­ма­ты­за­ва­ным спо­са­бам. Та­кім чы­нам сё­ле­та бу­дзе сфар­ма­ва­на 50% па­ве­дам­лен­няў пры­клад­на для 1 млн гра­ма­дзян. Сіс­тэ­ма за­кра­не асоб­ныя ра­ё­ны ўсіх аб­лас­цей. З гэ­та­га го­да фі­зіч­ныя асо­бы з іх зго­ды змо­гуць так­са­ма атрым­лі­ваць па­ве­дам­лен­ні на элект­рон­ную скры­ню, — кан­ста­та­ваў Мі­ха­іл Ра­соль­ка.

Для зруч­нас­ці пла­цель­шчы­каў

Не­каль­кі га­доў та­му стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў скар­дзі­лі­ся, што пад­атко­выя ор­га­ны ус­кла­да­юць на іх част­ку функ­цый па вы­лі­чэн­ні па­дат­каў. «Ні­хто вас ця­пер не пры­му­шае пры­маць гро­шы ад пла­цель­шчы­каў», — за­ўва­жыў Ра­соль­ка.

За­ка­на­даў­ства дае гра­ма­дзя­нам пра­ва вы­ба­ру: унес­ці на­лі­чэн­ні ў ад­дзя­лен­не бан­ка, пош­ты, пад­атко­вы ор­ган. Але ка­лі іх ня­ма ў вёс­цы? Зра­зу­ме­ла, што ча­ла­ве­ку пра­сцей за­пла­ціць па мес­цы жы­хар­ства, у сель­скім Са­ве­це, чым ехаць у рай­цэнтр.

— Вы абра­ныя на­ро­дам, а мы зна­хо­дзім­ся на дзяр­жаў­най служ­бе. І ў нас агуль­ная за­ці­каў­ле­насць у тым, каб ча­ла­ве­ку бы­ло зруч­на, — звяр­нуў­ся да слу­ха­чоў Мі­ха­іл Ра­соль­ка. — Аб­са­лют­ная боль­шасць стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў ідзе нам на­су­страч, за што ім вя­лі­кі дзя­куй. І ка­лі ў вас ёсць та­кая маг­чы­масць, да­па­ма­жы­це нам. У лю­бым вы­пад­ку срод­кі па­сту­пяць у мяс­цо­вы бюд­жэт.

Бяс­спрэч­на, сель­скія Са­ве­ты за­ці­каў­ле­ны, каб па­ступ­лен­ні дай­шлі да іх як ма­га ра­ней. Па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, апош­ні тэр­мін апла­ты па­дат­каў — 15 ліс­та­па­да. Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах рэ­ка­мен­дуе гра­ма­дзя­нам раз­ліч­вац­ца ра­ней.

Стар­шы­ня Блон­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на Але­на Гнядзь­ко вы­ка­за­ла дум­ку, што пры за­цвяр­джэн­ні бюд­жэ­ту на бу­ду­чы год вар­та пра­ду­гле­дзець тэр­мі­ны апла­ты да 1 каст­рыч­ні­ка, а за пра­тэр­мі­ноў­ку ўвес­ці жорст­кія штраф­ныя санк­цыі. А то атрым­лі­ва­ец­ца ча­сам, што стар­шы­ням сель­вы­кан­ка­маў да­во­дзіц­ца... уно­сіць су­мы па­дат­каў за тых, хто свое­ча­со­ва не раз­лі­чыў­ся, са сва­ёй зар­пла­ты. Тут мо­жа і міль­ён на­бег­чы.

Але Мі­ха­іл Ра­соль­ка лі­чыць, што ў асноў­ным гра­ма­дзя­не пла­цяць ма­ё­мас­ны па­да­так свое­ча­со­ва. На ка­нец го­да за­па­зы­ча­насць скла­дае менш як 0,3%. А ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць за за­трым­ку пра­ду­гле­джа­на. Ды і як су­па­ста­віць, на­прык­лад, 10 тыс. па­да­тку, які пра­тэр­мі­на­ваў пла­цель­шчык, з боль­шым у не­каль­кі ра­зоў штра­фам? Лю­дзі гэ­та­га прос­та не зра­зу­ме­юць.

Ці­ка­ві­лі­ся пры­сут­ныя і да­лей­шай перс­пек­ты­вай па­дат­ка­аб­кла­дан­ня, зме­на­мі, якія тут пра­ду­гле­джа­ны.

Як вы­свет­лі­ла­ся, пла­ну­ец­ца адап­та­ваць па­мер зя­мель­на­га па­да­тку да ры­нач­ных цэн — у за­леж­нас­ці ад ка­даст­ра­вай ацэн­кі зям­лі. Ця­пер раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не, каб аб'­яд­наць зя­мель­ны па­да­так і па­да­так на не­ру­хо­масць у адзін — ма­ё­мас­ны па­да­так. У гэ­тым вы­пад­ку бу­дзе ўліч­вац­ца мес­ца зна­хо­джан­ня ўчаст­ка, аб'­ек­ты інф­ра­струк­ту­ры, да­ро­гі, ін­жы­нер­ныя сет­кі. Але для гэ­та­га па­трэб­ны знач­ныя ўкла­дан­ні. Па­куль мяр­ку­ец­ца ар­га­ні­за­ваць пі­лот­ны экс­пе­ры­мент на ба­зе Коб­рын­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».