Вы тут

За­рэ­гіст­ра­вац­ца на ЦТ абі­ту­ры­ент па­ві­нен аса­біс­та


...а ва­дзі­цель­скае па­свед­чан­не паш­пар­ту не за­ме­на.

У пер­шыя дні рэ­гіст­ра­цыі абі­ту­ры­ен­таў на цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не ў пунк­тах рэ­гіст­ра­цыі па­куль не­шмат­люд­на. Хоць трэ­ба пры­знаць, што та­кое па­няц­це, як чэр­гі па про­пуск на ЦТ, знік­ла яшчэ не­каль­кі га­доў та­му ра­зам з паў­сюд­ным ука­ра­нен­нем аў­та­ма­ты­за­ва­най ін­фар­ма­цый­най сіс­тэ­мы «Агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скі банк звес­так удзель­ні­каў ЦТ».

Ця­пер на ўня­сен­не ў сіс­тэ­му ўсёй ін­фар­ма­цыі аб абі­ту­ры­ен­ту і афарм­лен­не про­пус­ка ідзе, як пра­ві­ла, не больш за 5 хві­лін. Але са­мая важ­ная пе­ра­ва­га аў­та­ма­ты­за­ва­най сіс­тэ­мы рэ­гіст­ра­цыі ў тым, што абі­ту­ры­ен­там ця­пер не да­во­дзіц­ца са­ма­стой­на шу­каць са­бе сва­бод­нае па­са­дач­нае мес­ца. Асаб­лі­ва гэ­та ак­ту­аль­на для ста­лі­цы, дзе пра­цу­юць 25 пунк­таў рэ­гіст­ра­цыі. Аб'­яд­на­ная ба­за звес­так да­зва­ляе апе­ра­та­ру ў пунк­це рэ­гіст­ра­цыі «ба­чыць» сва­бод­ныя мес­цы ва ўсіх пунк­тах тэс­ці­ра­ван­ня не толь­кі ў ме­жах ад­на­го го­ра­да ці воб­лас­ці, але і ў ме­жах усёй кра­і­ны. Аў­та­ма­ты­за­ва­ная сіс­тэ­ма пра­цуе па прын­цы­пе «ад­на­го акна»: абі­ту­ры­ент мо­жа за­ві­таць у пункт рэ­гіст­ра­цыі ў Мін­ску і афор­міць са­бе про­пуск для пра­хо­джан­ня ЦТ у Грод­не ці Ві­цеб­ску ці, на­ад­ва­рот, звяр­нуц­ца ў Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны тэх­на­ла­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт і за­рэ­гіст­ра­вац­ца там для зда­чы тэс­таў у Мін­ску, Брэс­це, Грод­не ці ін­шым го­ра­дзе. Ні­я­кіх праб­лем!

Ар­га­ні­за­та­ры цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня на­гад­ва­юць: у пункт рэ­гіст­ра­цыі на ЦТ абі­ту­ры­ент па­ві­нен прый­сці з паш­пар­там (не пра­тэр­мі­на­ва­ным!) або ін­шым да­ку­мен­там, які за­свед­чыць яго асо­бу (від на жы­хар­ства, па­свед­чан­не бе­жан­ца ці афі­цый­ная да­вед­ка, якая вы­да­ец­ца ор­га­на­мі ўнут­ра­ных спраў у вы­пад­ку стра­ты ці кра­дзя­жу да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу). Ні­я­кія ін­шыя да­ку­мен­ты, у тым лі­ку ва­дзі­цель­скае па­свед­чан­не, для рэ­гіст­ра­цыі не па­ды­хо­дзяць.

За­яву для рэ­гіст­ра­цыі на ЦТ абі­ту­ры­ент па­дае толь­кі аса­біс­та. Ні баць­кі, ні сва­я­кі за яго зра­біць гэ­та не мо­гуць. Вы­бар мо­вы, на якой абі­ту­ры­ент жа­дае зда­ваць тэс­ты, ажыц­цяў­ля­ец­ца ме­на­ві­та на эта­пе па­да­чы за­явы і рэ­гіст­ра­цыі на ЦТ. За­ява за­паў­ня­ец­ца ўдзель­ні­кам ЦТ на ад­ной з дзвюх дзяр­жаў­ных моў: бе­ла­рус­кай ці рус­кай на вы­бар. Трэ­ба мець на ўва­зе, што паз­ней на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні воб­ласць рэ­гіст­ра­цыі блан­ка ад­ка­заў бу­дзе за­паў­няц­ца абі­ту­ры­ен­там на той жа мо­ве, на якой бы­ла па­да­дзе­на за­ява пры рэ­гіст­ра­цыі. І сер­ты­фі­кат удзель­ні­ка ЦТ бу­дзе за­паў­няц­ца так­са­ма на той мо­ве, на якой па­да­ва­ла­ся за­ява.

Пры рэ­гіст­ра­цыі абі­ту­ры­ен­та па­про­сяць так­са­ма прад'­явіць кві­тан­цыю аб уня­сен­ні пла­ты за пры­ём і афарм­лен­не да­ку­мен­таў для ўдзе­лу ў ЦТ (яе па­мер не змя­ніў­ся і скла­дае па-ра­ней­ша­му 10 ты­сяч руб­лёў) або да­ку­мент аб пра­ве на вы­зва­лен­не ад уня­сен­ня гро­шай (ка­лі та­кое пра­ва іс­нуе).

Для за­меж­ных гра­ма­дзян у па­рад­ку рэ­гіст­ра­цыі на цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не зроб­ле­на ад­но важ­нае вы­клю­чэн­не: ін­ша­зем­цы і гра­ма­дзя­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць за мя­жой, ма­юць пра­ва за­рэ­гіст­ра­вац­ца не аса­біс­та, а па по­шце. Для гэ­та­га ім трэ­ба на­кі­ра­ваць у пункт рэ­гіст­ра­цыі ксе­ра­ко­пію да­ку­мен­та, які свед­чыць іх асо­бу, і за­яву, за­поў­не­ную па пэў­най фор­ме (яе ўзор мож­на знай­сці на сай­це Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў www.rіkс.bу

.) А кві­тан­цыю аб уня­сен­ні пла­ты за афарм­лен­не да­ку­мен­таў і ары­гі­нал да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу, яны па­ка­жуць ужо пры атры­ман­ні про­пус­ка. Га­лоў­нае, каб да­ку­мен­ты прый­шлі па по­шце не паз­ней за апош­ні дзень рэ­гіст­ра­цыі — 1 чэр­ве­ня.

Абі­ту­ры­ент мае пра­ва за­рэ­гіст­ра­вац­ца для зда­чы на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні толь­кі трох дыс­цып­лін. Але да 1 чэр­ве­ня ў абі­ту­ры­ен­таў, якія ўжо прай­шлі рэ­гіст­ра­цыю, яшчэ ёсць маг­чы­масць змя­ніць сваё ра­шэн­не: для гэ­та­га ім трэ­ба звяр­нуц­ца ў пункт рэ­гіст­ра­цыі з про­пус­кам па тым прад­ме­це, які трэ­ба за­мя­ніць, а так­са­ма кві­тан­цы­яй аб апла­це, і афор­міць про­пуск для ўдзе­лу ў ЦТ па ін­шай дыс­цып­лі­не. У вы­пад­ку стра­ты про­пус­ка на ЦТ абі­ту­ры­ен­ту да­зва­ля­ец­ца звяр­нуц­ца ў лю­бы пункт рэ­гіст­ра­цыі са сва­ім паш­пар­там, каб атры­маць дуб­лі­кат.

Абі­ту­ры­ен­таў ча­ка­юць у пунк­тах рэ­гіст­ра­цыі ў пра­цоў­ныя дні тыд­ня з 9.00 да 19.00. Так­са­ма пунк­ты рэ­гіст­ра­цыі бу­дуць пра­ца­ваць у су­бо­ту 31 мая і ня­дзе­лю 1 чэр­ве­ня — з 9 га­дзін ра­ні­цы да 18 га­дзін. І май­це на ўва­зе: тэр­мі­ны рэ­гіст­ра­цыі не пад­аў­жа­юц­ца, не­за­леж­на ад за­яў­ле­ных абі­ту­ры­ен­там пры­чын. 2 чэр­ве­ня сту­кац­ца ў дзве­ры пунк­таў рэ­гіст­ра­цыі бу­дзе ўжо бес­сэн­соў­на...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».