Вы тут

Пра­фе­сій­ны Алімп ча­кае сва­іх ге­ро­яў


«У апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ў на­шай кра­і­не пра­соч­ва­юц­ца дзве вы­раз­ныя тэн­дэн­цыі: з ад­на­го бо­ку, рас­це прэ­стыж і да­ступ­насць вы­шэй­шай аду­ка­цыі, а з дру­го­га — зні­жа­ец­ца ці­ка­васць з бо­ку мо­ла­дзі да пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Ад­на­ча­со­ва з гэ­тым на рын­ку пра­цы ад­чу­ва­ец­ца вост­ры дэ­фі­цыт ме­на­ві­та ква­лі­фі­ка­ва­ных ра­бо­чых і спе­цы­я­ліс­таў», — за­явіў пад­час пра­вя­дзен­ня ў БЕЛ­ТА «круг­ла­га ста­ла» на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Вік­тар ЯК­ЖЫК.

20—22 мая ў Бе­ла­ру­сі прой­дзе пер­шы рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства WorldSkіlls Belarus—2014. Ня­даў­на Бе­ла­русь да­лу­чы­ла­ся да між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl (WSІ), якая зай­ма­ец­ца па­пу­ля­ры­за­цы­яй пра­цоў­ных пра­фе­сій, у тым лі­ку праз пра­вя­дзен­не між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў. Пер­шы на­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат абя­цае стаць змяс­тоў­ным і над­звы­чай ві­до­вішч­ным, ці­ка­вым для са­май шы­ро­кай аў­ды­то­рыі, у асаб­лі­вас­ці для тых, ка­му ў блі­жэй­шы час да­вя­дзец­ца зра­біць свой пра­фе­сій­ны вы­бар. Пад­час спа­бор­ніц­тваў мож­на бу­дзе па­зна­ё­міц­ца са змес­там дзя­сят­каў пра­фе­сій і на­ват па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў тым ці ін­шым ра­мяст­ве. Гэ­та бу­дзе са­праўд­нае свя­та пра­фе­сій­най аду­ка­цыі з прэ­зен­та­цы­яй ка­лек­цый «Млы­на мо­ды», вы­ступ­лен­ня­мі ма­ла­дзёж­ных му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў і агітб­ры­гад, а так­са­ма з «Го­ра­дам май­строў», дзе бу­дзе прад­стаў­ле­на твор­часць на­ву­чэн­цаў праф­тэх­уста­ноў і ар­га­ні­за­ва­ны май­стар-кла­сы для ўсіх ах­вот­ных...

Не­па­срэд­на ў спа­бор­ніц­твах удзел возь­муць амаль 150 прад­стаў­ні­коў на­ву­чаль­ных уста­ноў пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най, ся­рэд­няй спе­цы­яль­най і вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Кан­кур­сан­ты бу­дуць дэ­ман­стра­ваць свае пра­фе­сій­ныя на­вы­кі па 20 спе­цы­яль­нас­цях: ад кан­ды­тар­ска­га май­стэр­ства, ды­зай­ну адзен­ня і рэ­ста­ран­на­га сэр­ві­су — да зва­рач­ных, ста­ляр­ных ра­бот і ма­біль­най ро­ба­та­тэх­ні­кі. Удзель­ні­кам бу­дзе пра­да­стаў­ле­на са­мае су­час­нае аб­ста­ля­ван­не з ліч­ба­вым пра­грам­ным кі­ра­ван­нем вя­до­мых су­свет­ных фір­маў. Рэг­ла­мент пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў, змест кон­курс­ных за­дан­няў, кры­тэ­рыі ацэнь­ван­ня, пе­ра­лік не­аб­ход­ных ма­тэ­ры­я­лаў, ін­стру­мен­таў і аб­ста­ля­ван­ня, па­трэб­на­га для за­бес­пя­чэн­ня пра­цоў­на­га мес­ца, зна­хо­дзяц­ца ў ад­кры­тым до­сту­пе на спе­цы­яль­на ство­ра­ным сай­це WоrldSkіlls Belarus.

Як пад­крэс­ліў Вік­тар Як­жык, для Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі над­звы­чай важ­на, што не­па­срэд­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі ме­ра­пры­ем­стваў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су ста­нуць прад­стаў­ні­кі біз­не­су і дзяр­жаў­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, якія па­він­ны да­па­маг­чы знай­сці кан­крэт­ныя ад­ка­зы на вы­клі­кі ча­су. У ро­лі экс­пер­таў на спа­бор­ніц­твах вы­сту­пяць прад­стаў­ні­кі прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый роз­ных га­лін эка­но­мі­кі, якія, як ні­хто ін­шы, змо­гуць аца­ніць сту­пень пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі кан­кур­сан­таў, уз­ро­вень іх да­лей­шай адап­та­ва­нас­ці да ўмоў вы­твор­час­ці і ўво­гу­ле прак­ты­ка-ары­ен­та­ва­насць пра­фе­сій­най аду­ка­цыі: «Нам важ­на зра­зу­мець, якія асноў­ныя ўмен­ні і на­вы­кі па­він­ны су­пра­ва­джаць вы­пуск­ні­ка, каб ён мог уклю­чац­ца ў вы­твор­чы пра­цэс не­ад­клад­на», — да­даў Вік­тар Як­жык.

— Бе­ла­русь не толь­кі за­ха­ва­ла сіс­тэ­му пра­фе­сій­най аду­ка­цыі, але і раз­ві­ла яе. Ад­нак сён­ня пе­рад на­мі ста­яць ін­шыя за­да­чы, — па­дзя­ліў­ся сва­ёй дум­кай рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та пра­фе­сій­най аду­ка­цыі, док­тар пе­да­га­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Ар­кадзь ШКЛЯР. — Мы па­спя­хо­ва рых­ту­ем спе­цы­я­ліс­таў для ма­са­вай вы­твор­час­ці, але сён­ня, ка­лі функ­цыі ра­бот­ні­каў вы­твор­час­ці змя­ні­лі­ся і пра­ца ста­ла ра­ба­ты­за­ва­най, мы па­він­ны ву­чыц­ца рых­та­ваць спе­цы­я­ліс­таў з пры­цяг­нен­нем су­час­ных ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій.

— Уста­но­вы аду­ка­цыі па­він­ны ра­біць ак­цэнт на прак­тыч­ных за­ня­тках. Вель­мі важ­на, каб у сфе­ры пра­фе­сій­най аду­ка­цыі не бы­ло гон­кі за тэ­о­ры­яй , — лі­чыць на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Іры­на НАР­КЕ­ВІЧ. — Прак­ты­ка і тэ­о­рыя па­він­ны іс­ці ра­зам, у тым лі­ку трэ­ба ўклю­чаць ва ўсе ву­чэб­ныя пра­гра­мы як ма­га больш роз­ных май­стар-кла­саў. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца на­ву­чан­ня па спе­цы­яль­нас­цях, дзе трэ­ба шмат пра­ца­ваць ру­ка­мі, на­прык­лад, пры пад­рых­тоў­цы бу­ду­чых цы­руль­ні­каў. Пад уста­но­вы аду­ка­цыі ў кра­і­не ад­вод­зяц­ца но­выя су­час­ныя бу­дын­кі, і гэ­та цу­доў­на, але нель­га аснас­ціць на­ву­чаль­ную ўста­но­ву аб­ста­ля­ван­нем адзін раз і на­заў­сё­ды. Трэ­ба па­ста­ян­на адап­та­ваць і аб­наў­ляць ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу, не да­ваць ёй ма­раль­на і фі­зіч­на знош­вац­ца.

У той жа час на бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­ствах усё час­цей ста­лі з'яў­ляц­ца ўлас­ныя ву­чэб­ныя цэнт­ры, бо ме­на­ві­та там ма­ец­ца са­мае су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, на якім і да­вя­дзец­ца пра­ца­ваць ця­пе­раш­нім на­ву­чэн­цам. «Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю ро­біць усё для та­го, каб бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты бы­лі доб­ра пад­рых­та­ва­ны», — пад­крэс­лі­ла Іры­на Нар­ке­віч. Для гэ­та­га па­ста­ян­на ар­га­ні­зу­юц­ца май­стар-кла­сы, чэм­пі­я­на­ты, спа­бор­ніц­твы ся­род пра­фе­сі­я­на­лаў. На та­кія ме­ра­пры­ем­ствы за­пра­ша­юц­ца аба­вяз­ко­ва сту­дэн­ты і на­ву­чэн­цы. Для іх гэ­та ўні­каль­ная маг­чы­масць па­на­зі­раць за ра­бо­тай май­строў, ча­мусь­ці ў іх на­ву­чыц­ца. Чым больш бу­дзе ме­ра­пры­ем­стваў па про­фі­лі, якія бу­дуць на­вед­ваць вы­клад­чы­кі, сту­дэн­ты, на­ву­чэн­цы і пра­фе­сі­я­на­лы-прак­ты­кі, тым лепш.

Пла­ну­ец­ца, што пер­шы на­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат па пра­фе­сій­ным май­стэр­стве на­ве­да­юць і сот­ні гас­цей з лі­ку ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі.

Для да­вед­кі: пер­шы чэм­пі­я­нат WоrldSkіlls прай­шоў у Мад­ры­дзе ў 1950 го­дзе. Апош­нія між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы пра­во­дзі­лі­ся ў Лейп­цы­гу ле­тась і са­бра­лі 200 ты­сяч гле­да­чоў, рас­цяг­нуў­шы­ся аж­но на ча­ты­ры дні. Аб­са­лют­ны лі­дар WSІ шас­ці апош­ніх чэм­пі­я­на­таў — Ка­рэя. У 2015 го­дзе ўдзел у між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах упер­шы­ню возь­муць і бе­ла­ру­сы.

 

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?